• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    лясоў (у %): хваёвыя 56,5, бярозавыя 17,8, чорнаальховыя 9,4, яловыя 8,8, асінавыя 3,8, дубовыя 3,1, грабовыя 0,5, ясянёвыя 0,1; 21,2 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні пасляваен, часу. 65 балот (належаць да Быхаў ска-С ветлагорскага тарфянога раёна) пл. 19,2 тыс. га (часткова асушаны), з іх 17,3 тыс. га нізінныя, 1,9 тыс. га вярховыя. Найб. балотныя масівы: Рэдкі Рог, Ваўчанскае балота, Юрзаўка, Стрыгаў і Мачулінскае балота. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, куніца, ліс, шэрая курапатка, цецярук, глушэц.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 49,9 % тэр. (29,9 % ворных зямель, 18,3 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі—11 калгасаў (43,8 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 13 дзяржгасаў (29,8 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушана 18,9 тыс. га с.-г. зямель. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 36, найвышэйшы 48, найніжэйшы 28. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля, развітае ільнаводства; пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, шкляной, харч. і мясц. прам-сці. Бабруйскі доследны лясгас. На Пн раёна часткова размешчана Бабруйская паляўнічая гаспадарка. На тэр. раёна з ахоўных жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, звычайная пустальга, гарлачык белы, пралеска высакародная, зубніца клубняносная, гладыш шыракалісты, купальнік горны, наперстаўка буйнакветная, мядзведжая цыбуля, лілея царскія кучары, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі. На 1.1.1982 у раёне (без Бабруйска) 88 калектыўных і 15,1 тыс. іпдывід. членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. БАБРУЙСКІЯ ГЛЯЦЫЯДЫСЛАКАЦЫІ, комплекс парушэнняў, выкліканых ледавіком, у заляганні дэвонскіх, мелавых, неагенавых і ніжнеантрапагенавых адкладаў у наваколлях Бабруйска. Прадстаўлены скібавымі парушэннямі (складкава-лускаватымі) і адорвенямі. Звязаны з дзейнасцю дняпроўскага зледзянення і сожскага зледзянення.
    Б. г. найб. часта перакрыты флювіягляцыяльнымі або алювіяльнымі пяскамі. радзей выступаюць на паверхню, хоць у рэльефе і не выражаны. Скібавыя парушэнні прымеркаваны да дняпроўскага ледавіковага гарызонта і пабудаваны ў сістэме насунутых адна на адну лусак. Самі лускі складзены з пясчана-глі-
    ністых адкладаў сярэдняга дэвону, глаўканітава-кварцавага пяску і мергельнамелавых парод верхняга мелу, міяцэнавых пяскоў 1 глін, а таксама антрапагенавых ледавіковых утварэнняў. Магутнасць лусак каля 30—50 м, нахілены пад вуглом 25—35°. Шыр. дыслацыраваных скібавых зон дасягае 2—4 км, магутнасць 40—110 м. Выяўляецца выразная прыналежнасць гэтых парушэнняў да пахаваных ледавіковых лагчын. Сярод адорвеняў пераважаюць вял. і гіганцкія тыпы. Звычайна яны развіты цэлымі сямействамі. уключаны ў дняпроўскую або сожскую марэну, складзены з дэвонскіх глін, верхнемелавога мелу, неагенавых пясчана-гліністых парод. магутнасць ад некалькіх да 10—12 м. нахілены на Пн або ляжаць гарызантальна. 3 Б. г. звязаны радовішчы глін.
    Лгт.: Бобруйскне гляцноднслокацнн.— Доклады АН БССР, 1973, т. 17. № 12; Л е в к о в 9. А. Гляцнотектоннка.— Мн., 1980.	Э. А. Ляўкоў.
    БАБЧА. возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ладасна. Пл. 0,19 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,35 км, найб. глыб. 15 м. Вадазбор (3 км2) хвалісты. Схілы катлавіны месцамі параслі хмызняком. Злучана ручаём з воз. Кабак. На беразе возера в. Бабча.
    БАББІНА. возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Нача. Пл. люстра 0,49 км2. Даўж. 1,33 км, найб. шыр. 0,56 км, найб. глыб. 32,3 м, сярэдняя 12,4 м. Аб’ём вады 6,07 млн. м3. Вадазбор
    ЛАНДШАФТЫ БАБРУЙСКАГА РАЁНА
    1.	Спадзістахвалістая марэнная рзўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, участкамі водна-ледавіковай раўніны, лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновападзолістыя забалочаныя супясчаныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, хваёвых, бярозавых лясоў, пазапоймавых лугоў.
    2.	Пласкахвал і стая марэнная раўніна з лагчынамі, ярамі, западзінамі. Глебы дзярновападзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі.
    3.	Хвалістая марэнна-зандравая раўніна з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя супясчана-пясчаныя, дзярнова-глеевыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя, шы-
    (6,3 км2) сярэднеі буйнаўзгорысты, пераважна разараны, 50 % тэр. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна эварзійнага тыпу, падоўжаная. Схілы на Пн выш. 30—40 м. на 3 да 12—15 м, на ПнУ 1 Пд да 7—8 м. Амаль усюды ніжняя ч. схілаў утварае стромкі абразійны ўступ выш. ад 1 да 9 м. Берагавая лінія (даўж. 3,6 км) слабазвілістая, берагі нізкія. пясчаныя або гліністыя. Літараль вузкая (5—15 м), на 3 1 ПнЗ 20—35 м, сублітаральны схіл да глыб. 8—10 м; высланы пяском і пясчана-ілістымі адкладамі. Глыбакаводная ч. дна складзена гліністым ілам з павышанай колькасцю карбанатаў. у зах. ч. возера — крэменязёмістымі сапрапелямі. Глыб. да 2 м займаюць 8 %, да 8 м — 31 %, болып за 20 м — 16 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 280 мг/л, празрыстасць да 3,1 м. Мезатрофнае. Зарастае. шыр. палосы расліннасці 10—30 м, месцамі да 70 м. Водзяцца лешч, акунь, шчупак, плотка. гусцяра, язь, карась, лінь, мянтуз; ёсць вугор. Злучана пратокай з воз. Бабынічы. упадаюць 4 невял. ручаі. На беразе возера в. Бабынічы.
    БАББІШЧЫ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Нача. Пл. 0,6 км2. Даўж. 1,87 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 5 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады 1,18 млн. м3. Бадазбор (67,5 км2) сярэднеі буйнаўзгорысты, 42 % пад лесам.
    Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы спадзістыя, разараныя, на У стромкія, выш. 30—40 м.
    ракаліста-хваёвыя, асінавыя, ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў.
    4.	Пласкахвалістая марэнна-зандравая раўніна з далінамі, ярамі, западзінамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновападзолістыя забалочаныя сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі, участкі нізінных балот.
    5.	Плоская водна-ледавіковая раўніна з катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя, бярозавыя, участкі вярховых балот, ворных зямель.
    6.	Плоская пойма з рэдкімі грывамі, старыцамі. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя. Поймавыя лугі.
    7.	Спадзістахвалістая тэраса з дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Лясы хваёвыя.
    Берагавая лінія (даўж. 4,5 км) слабазвілістая. Берагі нізкія. пясчаныя, на ПнЗ і 3 сплавінныя. Пойма на ПнЗ. 3 і Пд шыр. 30—600 м. Дно плоскае. Глыб. да 2 м займаюць 50 % пл. возера. Літаральная зона выслана пяском 1 апясчаненым ілам, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем (паўн. ч.) і гумусаванай глінай з павышанай колькасцю карбанатаў. Мінералізацыя вады да 265 мг/л, празрыстасць 1.1 м. Расліннасцю занята 83 % пл., да глыб. 2,5 м. Эўтрофнае. праточнае: упадае Быстрыца 1 4 ручаі, злучана пратокамі з азёрамі Бабына 1 Нявіда. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра. карась. лінь, верхаводка. язь, мянтуз. На беразе возера вёскі Загарані, Быстрыца. Бабынічы.
    В. Р. Міронаў.
    БАББІР, рыба сямейства акунёвых; тое, што джгір-насар.
    БАГАМОЛАУ Герасім Васілевіч (17.3.1905, с. Слізнёва Сычоўскага р-на Смаленскай вобл.— 8.4.1981), беларускі сав. вучоны ў галіне гідрагеалогіі і прыкладной геалогіі. Акад. АН БССР (1960, чл.-кар. 1947), д-р геолага-мінералаг. навук, праф. (1940). Засл. дз. нав. і тэхн. БССР (1968). Чл. КПСС з 1930. Скончыў Маск. горную акадэмію (1929), працаваў у Маскве. 3 1960 дырэктар Ін-та геал. навук АН БССР, з 1964 заг. сектара, з 1971 заг. аддзела гідрагеахіміі падземных водаў і геатэр.ліі. з 1978 заг. лабараторыі цепламасаперапосу ў зямных петрах Ін-та геахіміі і геафізікі АН БССР. Працы ў галіне геалогіі, гідрагеалогіі, прыкладной геалогіі, геатэрміі. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1952 за распрацоўку і ўкараненне хім. метаду замацавання плывуноў і за адкрыццё і разведку Старобінскага радовішча калійных солей. Дзярж. прэмія БССР 1972 за адкрыццё і разведку нафты на Беларусі.
    Тв.: Водные ресурсы, пх рацііональное ііспользованяе п охрана.— У кн.: Геохнмнческое нзученне гнперсферы. Мн., 1977.
    Літ.: Бнблнографяя научных трудов академнка АН БССР Г. В. Богомолова: (К 70-летню co дня рождення).— Мн., 1975.
    Г. В. Багамолаў.
    БАГАТЫРбЎСКАЕ БАЛбТА, нізіннае, на ПдЗ Пінскага р-на, у вадазборы р. Ступа. Пл. 1,7 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 2 га. Глыб. торфу да 1 м, сярэдняя 0,7 м, ступень распаду 45 %, попельнасць 14%. На 1.1.1978 запасы торфу 2 тыс. т. На балоце ёсць 260 га сухадолаў, выкарыстоўваюцца пад ворыва. Паўн. ч. асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Паўд. ч. пад рэдкім бярозавым лесам, хмызняком з вярбы; з траў пераважаюць асокі, ёсць хвошч, трыснёг, гіпнавыя імхі.
    БАГДАНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Сенненскім р-не. у бас. р. Крывінка. Пл. 1,19 км2. Даўж. 3,37 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 16,2 м, ся-
    Багданаўскае возера ў Сенненскім раёне.
    Багданаўскае возера ў Браслаўскім раёне.
    рэдняя 7,7 м. Аб’ём вады 9,1 млн. м3. Вадазбор (89,4 км2) сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, пераважна разараны, 17 % пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу. выцягнутая з ПдУ на ПнЗ. Схілы выш. 4—5 м, месцамі да 10 м, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. каля 8 км) слабазвілістая. Літараль (глыб. да 2 м) займае 13 % пл., выслана пяском, глыбакаводная ч.— апясчаненым і гліністым іламі. Расліннасцю ўкрыта да 24 % пл. дна. Мінералізацыя вады да 280 мг/л, празрыстасць да 2 м. Эўтрофнае. Праточнае: упадаюць 2 ручаі, злучана пратокай з воз. Сянно. выцякае р. Крывінка. Водзяцца шчупак, лешч, судак. акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка. Б. П. Уласаў. БАГДАНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не, у бас. р. Янка. Пл. 1,04 км2. Даўж. 2,72 км, найб. шыр. 0,63 км, найб. глыб. 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Аб’ём вады 2,57 млн. м3. Вадазбор (11,8 км2) сярэднеўзгорысты.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 5 м, спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 7 км) звілістая. Берагі нізкія. пясчаныя, укрытыя хмызняком, на Пн— сплавінныя. Дно плоскае, глыб. да 2 м займаюць 28 % пл. возера. Літараль выслана пяском, астатняя частка ложа — сапрапелямі. Мінералізацыя вады да 160 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Зарастае падводнымі раслінамі да глыб. 3 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае р. Янка. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь, верхаводка.