• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    С. А. Смірноў. БАГІНА Уладзімір Антонавіч (н. 4. 11.1934, в. Карнюткі Валожынскага р-на), беларускі сав. геолаг. Чл. КПСС з 1964. Скончыў БГУ (1958). 3 1958 ва Упраўленпі геалогіі БССР. Адзін з першаадкрывальнікаў Асташкавіцкага радовішча нафты (1965). 3 1965 гал. геолаг Рэчыцкай нафтаразвед. экспедыцыі. 3 1969 нач. аддзела нафты і газа, з 1973 нам. начальніка Упраўленпя геалогіі БССР. ІІавук, працы па нафтавай геалогіі, тэктоніцы Прыпяцкага прагіну. Дзярж. прэмія БССР (1978) у галіне навукі і тэхнікі за ўдзел у распрацоўцы тэктанічнай карты Беларусі маштаба 1: 500 000.
    Тв.: Геологня нефтяных месторожденнй Белоруссші.— М., 1972 (у сааўт.); Рацнональный комплекс методов прямых понсков нефтн н газа в условнях Пряпятской впаднны н дальнейшее направленне нефтепонсковых работ (у сааўт.).— У кн.: Особенностн строеняя н нефтеносностп центральной н южной частей Прнпятского прогнба. Мн., 1981. БАГНА, тое, што дрыгва.
    БАГНА-СХЁДА, балота пераважна нізіннага тыпу на Пн Зэльвенскага і Пд Мастоўскага р-наў, у пойме р. Зальвянка. Пл. 11,3 тыс. га (у т. л. ў Мастоўскім р-не 5,8 тыс. га), у межах прамысл. паклада 7 тыс. га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,5 м,
    ступень распаду 47 %, попельнасць 20,1 %• 3 першапачатковых запасаў торфу (22,6 млн. т) на 1.1.1978 асталося 18,9 млн. т. Ёсць паклады мергелю магутнасцю да 1,5 м. На балоце ёсць пясчаныя ўзвышаныя астравы. Асушаецца з 1962, адкрытай сеткай асушана ў Мастоўскім р-не каля 4 тыс. га, у Зэльвенскім—1,7 тыс. га. Асушаныя землі выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Штогод здабываецца каля 250 тыс. т. торфу на ўгнаенне. На неасушанай ч. балота пераважаюць асокі, месцамі драбналессе і хмызнякі з бярозы, вярбы, чорнай вольхі.
    БАГНОЎКА (Empetrum), род кусцікавых раслін сям. багноўкавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных пераважна на Пн Еўропы і Паўн. Амерыкі. У СССР 8 відаў, з іх на Беларусі Б. ч о р н а я (E. nigrum). Галарктычны арктабарэальны від. Рэдкая расліна ў флоры БССР. Месцы росту сканцэнтраваны ў Бел. Паазер’і, асабліва ў яго ўсх. ч., на Пд трапляюцца астраўныя месцазнаходжанні. Расце на вярховых балотах у хваёвых і яловых лясах, у імшыстых субарах. Цвіце ў маі — чэрвені, пладаносіць у жніўні. Харч. і лек. расліна. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне.
    Вечназялёны кусцік выш. 5—20 см. Сцяблы разгалінаваныя. сцелюцца, даўж. да 1 м. Лісце лінейна-эліпсоіднае, з загнутымі ўніз краямі, густа ўкрывае сцяблы. Кветкі раздзельнаполыя, непрыкметныя, адзіночныя, зрэдку па 2— 3 у пазухах лісця; тычынкавыя кветкі ружовыя, песцікавыя — пурпуровыя. Плады — ядомыя шарападобныя шызачорныя касцянкі з пурпуровым сокам, багатым фарбавальнымі і дубільнымі рэчывамі. зберагаюцца на расліне да наступнага года.	Л. Г. Сімановіч.
    БАГОНСК, лясное ўрочышча ў Клімавіцкім р-не за 2 км ад г. Клімавічы. Пл. 846 га.
    Рэльеф раўнінны, глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. На тэр. ўрочышча штучны вадаём пл. 40 га. Пераважаюць хваёвыя лясы (70 %) чарнічнага. імшыстага, верасовага, арляковага тыпаў, ёсць ельнікі (15 %), бярэзнікі (10 %), асінні. кі (5 %). Лясы ахоўнага значэння (лесапаркавая зона).
    БАГРАМЯНАЎСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛПІ I СУГЛІНКАЎ, за 2 км на Пд ад г. Дзісна Міёрскага р-на. Паклад пластавы (гліны) і лінзападобны (суглінкі), звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 207 тыс. м3. Гліны стужкавыя цёмна-чырвоныя, бурыя, слабапластычныя, магутнасцю 4,7 м; суглінкі цёмна-рыжыя магутнасцю 1,5 м. Гліністых часцінак 0,01—0,005 мм у глінах і суглінках 39—59 %. Магутнасць ускрышы (пяскі) 0,5 м. Гліны і су-
    глінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча эксплуатуецца цагельным з-дам (в. Горкі). г. а. трышкіна. БАГРАНКІ, аддзел водарасцей, тое, што чырвоныя водарасці.
    БАГУН (Ledum), род вечназялёных куставых раслін сям. верасовых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у халодных і ўмераных зонах Паўн. паўшар’я. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі Б. б а л о т н ы (L. palustre). Пашыраны па ўсёй тэр. рэспублікі, асабліва ў паўн. частцы. Расце на
    Багноўка чорная: 1 — галінка з пладамі;
    2 ■— песцікавая кветка; з — тычынкавая кветка; 4 — плод; 5 — семя.
    Багуп балотны: 1 — галінка з лісцем і кветкамі; 2 — кветка ў разрэзе; 3 — плод.
    тарфяных балотах і ў забалочаных хваёвых лясах, утварае зараснікі. Цвіце ў маі — чэрвені. Нар. назвы багно, багон, клапоўнік, бор. Лек. (адхарквальны сродак), эфіраалейная, інсектыцыдная і дубільная расліна, мае ў сабе эфірны алей, гліказід арбуцын, дубільнікі, ледытанавую к-ту і інш. Ядавіты.
    Куст прамастойны. галінасты, выш. 30—120 см. Сцяблы і галінкі з цёмна-шэрай карой. Верхавінкі маладых галінак. кветаножкі 1 лісце знізу ўкрытыя ржава-бурым лямцам 1 дробнымі залозкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-падоўжанае, на кароткіх чаранках, шчыльнае, скурыстае. Кветкі дробныя белыя, адурманьвальна-духмяныя, у верхавінкавых парасонападобных шчытках. Плод — сухая шматнасенная каробачка. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца аблісцелыя парасткі з кветкамі (зрываюць толькі верхавінкавыя маладыя парасткі). Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
    Г. У. Вынаеў.
    БАГУННІК, зараснікі багуну (звычайпа на балоце, у забалочаным леСб).
    БАГУСЛАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ, за 11,5 км на У ад чыг. ст. Жабінка. Паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 254 тыс. м3. Суглінкі бурыя да чырвоных, пластычныя, з карбанатнымі ўключэннямі, з праслоямі пяску і супескаў. Гліністых часцінак да 24 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—4,4 м, ускрышы (пяскі) 0,6—2 м. Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не эксплуатуецпа.
    БАГУШОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ I СУГЛІНКАЎ, вакол в. Багушоўка Гродзенскага р-на. Пластавы паклад звязаны з марэннымі і лімнагляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 25,8 млн. м3. Гліны чырвона-бурыя, буравата-жоўтыя, карычневыя, шакаладныя, вязкія, шчыльныя, пластычныя, з праслоямі (каля 1 мм) тонказярністага пяску, з карбанатнымі ўключэннямі; гліністых часцінак у іх 80 % (У сярэднім). Магутнасць карыснай тоўшчы 3—4 м, ускрышы (пясок, торф) 0,3—4 м. Гліпы і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
    Г. А. Трышкіна.
    «БАГУШЭЎСК», дзіцячы санаторый У в. Заветнае Сенненскага р-на. Размешчаны ў мяшаным лесе.
    Адкрыты ў 1954. Працуе ўвесь год. Мясцовыя прыродныя фактары (спрыяльны клімат. маляўнічая мясцовасць) выкарыстоўваюцца ў лячэнні хранічных і зацяжных пнеўманій. хранічнага 1 астматычнага бранхіту і інш. захворванняў лёгкіх.
    БАГУШЭЎСКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1977 на тэр. Сенненскага р-на. Пл. 29,8 тыс. га (1981). Рэльеф паляўнічых угоддзяў раўнінны. Азёры: Серакаротня,
    Дзевінскае, Карасёва; працякае Абалянка. Пераважаюць хваёвыя лясы, трапляюцца мяшаныя (бяроза. aci­na, вольха). Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (3-і клас банітэту). Водзяцца лось (каля 40 асобін), дзік (каля 55), заяц-бяляк (каля 200), заяц-русак (каля 80), бабёр (каля 130), казуля, ліс звычайны, барсук, выдра, гарнастай, куніца, тхор чорны, янотападобны сабака, воўк, цецярук, глушэц, шэрая курапатка і інш. Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны, па лесаўпарадкаванню.
    БАГУШ9ЎСКІ ДОСЛЕДНЫ ЛЯСГАС, на тэр. Сенненскага, часткова Віцебскага, Аршанскага і Лёзненскага р-наў. Арганізаваны ў 1940. 6 лясніцтваў. Пл. 48,7 тыс. га, у т. л. пад лесам 45,2 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (12,4 тыс. га) і 2-й (36,3 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 29,6 %, бярозавыя 25,8, яловыя 22,2, асінавыя 10, чорнаальховыя 9,1, інш. 3,3 % пакрытай лесам плошчы. Маладнякоў 43,1 %, сярэднеўзроставых 40,3, прыспяваючых 13,4, спелых лясоў 3,2 %. Агульны запас дрэвастою 5,71 млн. м3, у т. л. спелага 0,32 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,18 млн. м3. Сярэднія ўзрост лесу 32 гады, банітэт 1,6, паўната 0,71. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 95 тыс. м3, высечак догляду 32 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 170 га.	Б. М. Кіслякоў.
    БАДАМІЯ (Badhamia), род слізевікоў сям. фізаравых. Вядома больш за 20 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 10 відаў, з іх на Беларусі 2 віды. Сапратрофы. Жывуць у лясах на галінках і ствалах засохлых дрэў і асабліва на гнілых пладовых целах губавых і шапкавых грыбоў. Б. пухіраватая (В. utricularis) трапляецца часта ў маі — верасні, мае хромава-жоўтае, распасцёртае вегетатыўнае цела (плазмодый) і шэрыя, падоўжанаяйцападобныя, радзей шарападобныя
    Санаторый «Багушэўск».
    спарангіі. Б. п а д м а н л і в а я (В. decipiens) трапляецца зрэдку ў ліп.— верасні, адрозніваецца яркажоўтымі плазмодыямі і плоскімі лімоннага ці аранжавага колеру спарангіямі. Споры Б. шарападобныя, бураватыя ці цёмна-фіялетавыя да чорных, дыям. 6—9 мкм.
    БАДАН (Bergenia), род шматгадовых травяністых раслін сям. каменяломнікавых. Вядомы 10 відаў, пашыраных у цэнтр. і ўсх. Азіі. Ў СССР 2 віды. На Беларусі ў Цэнтр. бат.
    Бадамія: 1— падманлівая; 2 — пухіраватая.
    Бадан таўсталісты.
    садзе АН БССР інтрадукаваны Б. т а ў с т а л і с т ы. (В. crassifolia). Радзіма — Сібір, Алтай, Д. Усход. Выкарыстоўваецца як дэкар. расліна — для рабатак, камяністых участкаў і груцавых пасадак. Цвіце ў красавіку — маі.
    Сцябло ўкарочанае з наземным паўзучым карэнішчам. Лісце буйное, скурыстае. прыкаранёвае, захоўваецца зімой. Восенню 1 ранняй вясной лісце мае прыгожую бэзава-чырвоную афарбоўку. Кветкі чырвоныя або белыя. сабраныя па 20-—40 у мяцёлчата-шчыткападобныя суквецці. Размнажаюць дзяленнем карэнішчаў, радзей насеннем (высяваюць у адкрыты грунт вясной і восенню). Марозаўстойлівы. Тэхн. і лек. расліна (мае ў сабе танін).
    БАДЗЯГІ (Spongillidae), сямейства прэснаводных каланіяльных губак. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне Ka­nn 16, у СССР 4 роды. У вадаёмах Беларусі спецыяльна не вывучаліся. Найчасцей трапляюцца 2 віды Б. азёрная (Spongilla lacustris) жыве ў стаячых вадаёмах, Б. рачная (Ephydatia fluviatilis) жыве ў праточных вадаёмах.
    Цела шурпатае з непрыемным пахам. шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае (памеры калоніі да 1 м). Селяцца губкі на падводных прадметах. Шкілет крамянёвы. Размнажаюцца полавым і бясполым (пачкаваннем) спосабамі. Характэрна вялікая здольнасць Б. да ўзнаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арган. рэшткамі. Жывуць некалькі месяцаў. Увосень утвараюць круглявыя ўнутр. почкі — гемулы. якія вясной даюць пачатак новай калоніі. Могуць засмечваць гідратэхн. збудаванні. Карысныя: ачышчаюць вадаёмы ад арган. рэчываў. Высушаныя Б.— нар. сродак ад рэўматычных і інш. боляў. Ужываюцца ў медыцыне ў выглядзе мазей. Іл. гл. на стар. 212. Л. М. Лук’яновіч. БАДЗЯК (Cirsium), род двухі шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома болып за 200 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і. У СССР больш за 125 відаў, з іх на Беларусі 10. Меданосныя, лек., кармавыя і дэкар. расліны. Некаторыя віды — шкоднае пустазелле. Б. часта называюць віды раслін з роду асот.