Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Узнікненне і развіццё Б. х. р. залежыць як ад наяўнасці інфекцыі і ўспрыімлівасці раслін, так і ад фактараў вонкавага асяроддзя. Рэгуляваннем умоў росту раслін можна мяняць ход інфекіі. працэсу некат. бактэрыяльных хвароб. Ахоўныя механізмы раслін супраць бактэрыялыіых інфекцый вывучаны слаба. Некаторыя ўстойлівыя да бактэрыёзаў расліны не маюць неабходных бактэрыям пажвіўных рэчываў, у іншых раслін у тканках ёсць або ўтвараюцца пад дзеяннем патагену бактэрыястатычныя рэчывы (фітаалексіны), многім уласціва звышадчувальнасць — пры заражэнні на іх паяўляюцца толькі дробныя некратычныя плямкі ў зонах інфекцыі. Мяркуюць. што ахоўнымі механізмамі раслін з’яўляюцца неспрыяльная для бактэрый рэакцыя клетачнага соку, утварэнне бар’ераў з коркавай тканкі, якія перашкаджаюць пранікненню бактэрый у расліну.
БАКТ 217
Чорная пожка бульбы (узбуджальнікі Pectobacterium рііуtophthorum, Р. carotovorum, Р. aroideae) на Беларусі пашырана ўсюды з тэндэнцыяй павышэння шкаданоснасці на ПнУ. Найб. развіваецца на гліністых і сугліністых глебах, асабліва пры халоднай працяглай вясне і дажджлівым леце. Зніжае ўраджай клубняў на 3—7 %, у перыяд хаваыня да 20, пры эпіфітоцыях да SOSO %. Пашкоджвае ўсе органы расліны. Паяўляецца па ўсходах, максімальна развіваецца ў час цвіцення. Лісце жаўцее, скручваецца і засыхае. Ніжняя ч. сцябла чарнее, гніе, сцяблы завядаюць. лёгка вырываюцца з глебы. Калі хвароба праяўляецца пазней, расліны даюць дробныя, недаразвітыя клубні. У сховішчах яны мякчэюць і загніваюць, пры пасадцы служаць крыніцай інфекцыі, якая пападае ў сцяблы, сталоны і маладыя клубні. Пры гніенні хворага мацярынскага клубня бактэрыі могуць пранікнуць у маладыя клубні праз мех. пашкоджанні, язвы і інш.
Кальцавая гніль бульбы (узбуджальнік Corynebacterium sepedonicum) пашкоджвае расліны ў перыяд вегетацыі на 0.4—3,8 %, у гады эпіфітоцый да 30 % • У канцы цвіцення расліны завядаюць або паяўляюцца карлікавыя кусты, якія гінуць да цвіцення. На клубнях хвароба праяўляецца ў форме кальцавой і ямкавай гнілі. Тканкі сасудзістага кольца клубня жаўцеюць і мякчэюць, гніль пашыраецца па суседнія тканкі і цэнтр. частку клубня. Гніль можа ахапіць увесь бурт бульбы. Вясной пад скуркай заражаных клубняў паяўляецца ямкавая гніль. У вільготныя гады адбываецца масавае гліенне маладых клубняў. Крыніца інфекцыі — хворыя пасадачныя клубні з ямкавай гніллю.
Мокрая гніль клубняў прычыняе страты ўраджаю бульбы пры хаванні да 5—10, у спрыяльных для развіцця хваробы ўмовах (недастатковая вентыляцыя, павышаныя т-ра і вільготнасць) да 30—50 %. Праяўляецца ў выглядзе мокрай мяккай гпілі [узбуджальнікі — бактэрыі роду Pectobacterium (Р. рііуtophthorum. Р. aroideae, Р. carotovorum) і Corynebacterium sepedonicum] і цвёрдаіі чорнай гнілі [узбуджальнікі — бактэрыі родаў Bacillus (Вас. mesentericus, Вас. polymyxa) i Pseudomonas (Ps. fluorescens, Ps. xanthochlora)]. Бактэрыі пранікаюць у клубні праз мех. пашкоджанні ў перыяд вегетацыі. Мякаць
клубня распадаецца на асобныя клеткі, ператвараецца ў слізістую масу, якая гніе, спачатку белую, пазней цёмна-бурую, з рэзкім непрыемным пахам. Цвёрдая чорная гніль развіваецца на аслаблеяых тканках клубняў. Хваробе спрыяе павышаная вільготнасць і т-ра паветра ў сховішчах. Клубень можа згніць цалкам за тыдзень.
Сасудзісты бактэрыёз к а п у с т ы (узбуджальнік Xanthomonas campestris) у асобныя гады выклікае страты насеннікаў да 30 % і зніжае ўраджай качаноў на 15— 16 т/га. Крыніца інфекцыі — заражанае насенне, матачнікі, храпкі, пакінутыя ў полі. Праз 2—3 тыдпі пасля высадкі расады ў грунт лісце жаўцее, жылкі цямнеюць. На зрэзе сцяблоў і храпак відаць чорныя кольцы сасудаў, запоўненыя бактэрыямі. Хвароба выклікае гібель раслін, гніль качаноў у полі і пры хаванні. Развіццю хваробы спрыяе цёплае, дажджлівае надвор’е.
Слізісты бактэрыёз Kanye т ы (узбуджальнікі Erwinia саrotovora, E. aroideae і Pseudomonas sp.) пашкоджвае ў перыяд вегетацыі 3—5 % раслін, у сховішчах іншы раз да 100 %. Крыніца інфекцыі — пашкоджаныя рэшткі капусты, храпкі, хворае пустазелле. У перыяд вегетацыі бактэрыі пашыраюцца насякомымі-шкоднікамі. На семядолях і лісці паяўляюцца масляністыя плямы, расліны дрэнна развіваюцца, многія гінуць. Часцей пашкоджваюцца качаны, у сярэдзіне якіх развіваецца локрая гніль з рэзкім непрыемным пахам. Хворыя расліны даюць мізэрны ўраджай насення і звычайна нясуць інфекцыю. У вільготныя гады хвароба выклікае значныя страты ўраджаю.
Бактэрыёз агуркоў, ці вуглаватая плямістасць л і с ц я (узбуджальнік Pseudomonas lachrymans), пашыраны ў адкрытым і ахоўным грунце. Крыніца інфекцыі — рэшткі і насенне хворых раслін. На семядолях паяўляюцца светла-карычневыя плямы, на лісці — вуглаватыя масляністыя. потым карычневыя плямы, абмежаваныя жылкамі. У вільготнае надвор’е на плямах фарміруюцца кропелькі мутнай вільгаці з вял. колькасцю бактэрый. Некратызаваныя тканкі плям могуць выпадаць. На пладах, сцяблах, чаранках утвараюцца вадзяністыя плямы, якія падсыхаюць, паглыбляюцца і ператвараюцца ў язвачкі. Як другасная інфекцыя ў язвачках могуць развівацца бактэрыі
роду Erwinia, якія выклікаюць гніль усяго плода. Агуркі становяцца выродлівыя і горкія, памяншаецца асіміляцыйная паверхня лісця.
Бактэрыяльны рак п а м ід о р а ў (узбуджальнік Corynebacterium michiganense) асабліва небяспечны пры пасынкаванні ў цёплае і вільготнае надвор’е. Праяўляецца ў форме завядання часткі або ўсёй расліны ў выніку пашкоджання сасудзістай сістэмы. Як другасная інфекцыя на лісці, пладах утвараюцца плямы, на пладаножках, парастках, чаранках і жылках — язвачкі. На пладах белыя плямы з цёмнымі трэшчынамі ў цэнтры, якія нагадваюць «птушынае вока». Бактэрыяльны рак вядзе да прарэджвання пасадак, прыгнятае рост і развіццё памідораў, пашкоджаныя плады гніюць.
Прышчаватая парша каранёў буракоў (узбуджальнік Bacillus scabiegenum) найб. развіваецца на паніжаных месцах у гады з павышанай вільготнасцю. На каранях раслін паяўляюцца бародаўкі, якія потым ператвараюцца ў дробныя цёмна-бурыя або амаль чорныя язвачкі. Яны зліваюцца і ўтвараюць болып буйныя язвы ў выглядзе паяска на шыйцы або верхняй частцы кораня. Пашкоджаныя карані робяцца цвёрдымі, дрэнна рэжуцца, маюць павышаную колькасць азоту, што зніжае якасць цукру ў іх.
Р а к (узбуджальнік Pseudomonas tumefaciens) і туберкулёз (узбуджальнік Xanthomonas beticola) каранёў буракоў пашыраны ў буракасеяльных раёнах Беларусі. На каранях раслін, часцей у вобласці шыйкі, утвараюцца нарасці, якія часта становяцца большымі за корань. Паверхня нарасцей пры туберкулёзе болып бугрыстая, чым пры раку. У адрозненне ад ракавых туберкулёзныя нарасці гнілыя і злучаны з коранем шырокай асновай, у іх назапашваецца вял. колькасць бактэрый. Карані, пашкоджаныя ўзбуджальнікамі рака і туберкулёзу, непрыдатны для хавання, часта гніюць яшчэ ў полі.
Б а к т э р ы ё з ы бабовых к у л ь т у р (узбуджальнікі — бактэрыі родаў Pseudomonas, Xanthomonas, Corynebacterium, Erwinia) пашыраны на лубіне, гаросе, фасолі, бобе. У цёплыя вільготныя гады зніжаюць усходжасць насення, спрыяюць зрэджванню пасеваў, пагаршаюць рост і развіццё раслін. На надземных частках раслін утвараюцца розныя па форме і колеру, акаймаваныя, масляністыя, вадзяністыя, іншы раз уціснутыя плямы. На Беларусі найб. хварэе жоўты лубін, у
якога пашкоджваюцца насенне, сцяблы, лісце, струкі і гніюць карані.
Бактэрыёз лёну [узбуджальнік Clostridium (Bacillus) macerans] на Беларусі пашыраны ўсюды, найб. на перавапнаваных і забалочаных глебах з недахопам бору. Праяўляецца ў 2 формах — адміранне кончыка кораня праросткаў і ўсходаў і адміранне пункта росту сцябла. Праросткі спачатку робяцца празрыстымі, шклопадобнымі, потым бурэюць, аслізняюцца. Пункт росту сцябла адмірае пазней. Хворыя верхавінкі раслін патаўшчаюцца, становяцца бледнымі. Лісце амаль не развіваецца, верхавінка жаўцее і засыхае. Бакавыя карані спыняюць рост у даўж., кончыкі іх патаўшчаюцца. Сцяблы жаўцеюць і засыхаюць ад верхавінкі. Ніжняя частка сцябла астаецца зялёнай і моцна грубее. Калі хвароба праяўляецца ў перыяд цвіцення або выспявання, то яна прыводзіць да ападання бутонаў і галовак лёну. Бактэрыёз паніжае ўсходжасць насення, зрэджвае пасевы, памяпшае колькасць і пагаршае якасць ільнавалакна. У эпіфітацыйныя гады недабор ураджаю дасягае 40 % і больш.
Бактэрыяльны рак сем е ч к а в ы х і костачкавых пладовых раслін (узбуджальнікі — бактэрыі роду Pseudomonas) найб. развіваецца ў гады з цёплай і і вільготнай вясной. Інфекцыя перадаецца ад хворых раслін здаровым пры абрэзцы дрэў, пры прышчэпках, праз мех. пашкоджанні. Верхавінныя і бакавыя парасткі скрыўляюцца, бурэюць і засыхаюць. Лісце чарнее, засыхае і не ападае. Кветкі маюць выгляд падмарожаных. Кара цямнее, трэскаецца і адслойваецца, на ствалах утвараюцца неглыбокія раны. Адміраюць асобныя галіны або ўсё дрэва, пасадкі зрэджваюцца.
Каранёвы рак пладовых дрэў, ці валляковасць (узбуджальнік Bacterium tumefaciens), у БССР найб. шкодзіць сеянцам і саджанцам яблыні, грушы, слівы і інш. раслін, нярэдка выклікае іх гібель. Бактэрыі заражаюць расліны ў любым узросце, пранікаючы ў карані праз мех. пашкоджанні. Яны выклікаюць узмоцненае размнажэнпе клетак, што прыводзіць да ўтварэння нарасцей. Развіццю хваробы спрыяюць вырошчванне дрэў на гліністай глебе, слабашчолачная рэакцыя асяроддзя.
Бактэрыяльны мокры рак хвойных, гл. ў арт. Рак раслін.
Меры барацьбы з Б. х. р.: пратручванне пасення, дэзінфекцыя саджан-
цаў і чаранкоў, глебы ў парніках і цяпліцах; знішчэнне хворых раслін у перыяд вегетацыі і пасляўборачных раслінных рэшткаў, заражанага пустазелля; абрэзка хворых парасткаў; правільнае чаргавапне культур на палях севазваротаў, правільны рэжым жыўлення і водазабеспячэння раслін, апрацоўка раслін бактэрыцыдамі і антыбіётыкамі. Аднак многія бактэрыцыды шкодзяць раслінам, таму найлепшы спосаб аховы с.-г. раслін ад бактэрыёзаў — укараненне ўстойлівых сартоў. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ.: Бактернальные болезніі растеннй.— 3 нзд.— М., 1979; Дорожкнн Н. А„ Чекалпнская Н. II., Н нт п е в с к а я В. II. Болезнп бобовых культур в БССР.— Мн.. 1978; Дорожк ii н Н. А., Впкторчпк Й. В., Бельская С. II. Болезнп картофеля.— Мн., 1979; П а д е н о в К. П„ Typum е в a Н. А., Шуканов A. С. Вредіітелн н болезнн сахарной свеклы н меры борьбы с ннмн.— Мн., 1980.