• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Асановы торф
    Мінеральны грунпі
    Сапрапелевы торф
    Утварэнне балота на месцы вадаёма: A — адкрытая водная прастора; Б — прыбярэжна-водная расліннасць; В, Г — асаковае нізіннае балота; Д — хваёвы лес на сфагнавым балоце.
    Возера Балойса.
    цалкам нізінныя (Гродзенская і б. ч. Брэсцкай абл.). У інш. раёнах суадносіны размяшчэння нізінных і вярховых Б. розныя. Найболыпыя Б. ў Брэсцкай вобл.— Выганашчанскае балота, Паддубічы, Вялікі Лес. Аброўскае балота, Хольча. Паводле асаблівасцей развіцця і торфаўтварэнпя на тэр. БССР вылучаюць 5 тарфяных абласцей (гл. карту на ўкл.).
    Б. рэспублікі маюць вял. гаспадарчую, ландшафтную. навуковую каштоўнасць, што абумоўлівае неабходнасць аховы балот. На балотных масівах Выганашчанскае, Ельня, Заазер'е, Дзікае балота ўтвораны гідралагічныя заказнікі. Некаторыя Б. (Стубла; Кішчава ў Драгічынскім, Урочышча Востраў у Гродзенскім р-пах і інш.) уваходзяць у склад тэр., на якіх арганізаваны бат. заказнікі лек. раслін (адпаведна ў складзе Міхалінска-Бярозаўскага, Радастаўскага і Гожаўскага заказнікаў). Многія Б. абвешчаны заказнікаміжуравіннікамі (Борскі, Букчанскі, Юхавіцкі і інш.), рэзерватамі бітумінознай сыравіны для вытв-сці воску (Арэхаўскі Мох, Скачальскага возера масіў, Тажылаўскі Мох у Бабруйскім р-не) і гідролізнай сыравіны (Даўбенішкі, Слаўнае балота, Сэрвач, Эсьмонскі Mox і інш.). Неасушаныя нізінныя Б. выкарыстоўваюцца як прыродныя сенажаці, чорнаальховыя лясы на іх высокапрадукцыйныя (банітэты Іа—II класаў), Вядуцца работы па асушэнню і асваенню Б. (гл. ў арт. Меліярацыя). Асушаныя нізінныя Б. выкарыстоўваюцца пад травы, агародніну, збожжавыя, тэхн. і сіласныя культуры, для здабычы торфу. Вывучае Б. балотазнаўства. Іл. гл. на ўклейцы.
    Літ.: П п д о п л п ч к о А. П. Торфяные месторождення Белорусснн,— Мн„ 1961; Растнтелыіый покров Белорусснн.— М.. 1969; Тановпцкпй Л. Г. Рацяональное пспользованііе торфяных месторожденнй н охрана окружаюіцей среды.— Мн.. 1980, А. П. Підоплічка. БАЛОТА МОХ, гідралагічны заказнік на тэр. Міёрскага р-на. Пл.
    4,84 тьіс. га (1981). Створаны ў 1981, каб зберагчы ў натуральным стане тарфяны масіў Балога Мох, які рэгулюе водпы рэжым прылеглай тэр. і азёр Абстэрна, Важа, Набіста, Укля. Займае зах. ч. Полацкай ніз. Рэльеф узгорыста-градавы. Тэрыторыя ў складзе Дзісенскага геабат. р-на Заходне-Дзвінскай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя згуртаванні з дамешкамі бярозы, елкі, асіны і інш. У флоры трапляецца рэдкі ахоўны від — марошка, якая пладаносіць (адзінае месца ў БССР).
    БАЛОТАЗНАЎСТВА, вучэнне пра балоты, іх паходжанне, развіццё, будову і гасп. выкарыстанне. Грунтуецца на выніках геабат., глебавых, гідралагічных і геал. даследаванняў і карыстаецца іх метадамі.
    У Расіі першы вывучаў Б. і прыроду торфу М. В. Ламаносаў. Вывучэнне балот на Беларусі пачалося з работ Зах. экспедыцыі па асушэнню балот Палесся пад кіраўніцтвам I. I. Жылінскага (1873—98). Удзельнік яе Г. I. ТанфільеУ апублікаваў першую ў Расіі класіфікацыю балот і апісаў расліннасць балот Палесся (1899). У 1911 адкрыта Мінская балотная доследная станцыя, у 1912—15 у Мінску выдаваўся час. «Болотоведенйе». У 1926—29 у Бел. с.-г. акадэміі А. Д. Дубах 1 X. А. Пісаркоў даследавалі прырост сфагнавых імхоў і торфу. Балотную расліннасць вывучалі В. С. Палянская. 3. М. Дзянісаў, В. А. Міхайлоўская, гісторыю развіцця 1 геагр. пашырэнне асобных тыпаў балот — У. С. Дактуроўскі, стратыграфію тарфяных пакладаў— С. М. Цюрэмнаў. У 1925—30 работы па акультурванню балот вялі A. Т. Кірсанаў. М. Ф. Лебядзевіч. А. ф. Флёраў, іх працягвалі I. С. Лупіновіч, С. Г. Скарапанаў. У 1930 створаны Усесаюзны НДІ балотнай гаспадаркі (гл. Меліярацыі і воднай гаспадаркг беларускі НДГ), дзе вывучаліся гідралогія 1 культура балот (Кірсанаў. Лебядзевіч. Скарапанаў). У 1934 арганізаваны Ін-т торфу АН БССР, які займаецца вывучэннем тарфяных радовішчаў і іх генезісу, распрацоўкай характарыстык торфу (Л. Я. Лепін, А. П. Підоплічка), даследуе праблемы мінералізацыі арган. рэчыва пры с.-г. выкарыстапні меліяраваных тарфяна-балотных глеб (М. М. Бамбалаў). распрацоўвае спосабы рацыянальнага выкарыстання торфу 1 тарфяных радовішчаў у нар. гаспадарцы (П. I. Бялькевіч. I. I. Ліштван, У. Я. Ракоўскі, A. В. Цішковіч).
    Апублікаваны «Тарфяны кадастр БССР» (1940), «Тарфяны фонд Беларускай ССР» (1953) з картай тарфяных радовішчаў. Даказана, што пагранічны гарызонт не з’яўляецца адбіткам асаблівага ксератэрмічнага перыяду ў будове тарфяных пакладаў. Вывучэнне гэтага гарызонта дало магчымасць абгрунтаваць сыравінныя базы бітумінозных тарфоў, паказаць умовы іх залягання. Даследаваны геагр. і экалагічныя асаблівасці развіцця некаторых сфагнавых комплексаў на вярховых балотах БССР. Дадзены асн. генетычныя схе-
    мы развіцця тарфянікаў на тэр. БССР. Высветлены прычыны ўтварэння і ўзрост затопленых азёрамі тарфянікаў. Паказана, што развіццё тарфянікаў і азёрных адкладаў пачалося ў розныя перыяды галацэну. Устаноўлена, што развіццё міжледавіковых і сучасных тарфянікаў адбывалася па адной схеме. Інтэнсіфікацыя даследаванняў па Б. звязана з павелічэннем маштабаў гасп. асваення балот і з вырашэннем праблем аховы прыроды. Асн. ўвага аддаецца вывучэнню генезісу, глебаўтваральных працэсаў і раслінных асацыяцый балот, метадаў рэгулявання воднага рэжыму, праблем, звязаных з с.-г. выкарыстаннем асушаных балот, прамысл. асваеннем тарфяных радовішчаў і інш. (гл. Меліярацыйная навука, Глебазнаўства. Геабатаніка). На аснове даследаванняў па Б. складаюцца праекты меліярацыі, выкарыстання торфу ў нар. гаспадарцы.
    Літ.: П і д о п л 1 ч к a А. П.. С м ал я к Л. П. Даследаванне балотнай расліннасці Беларусі.— У кн.: Навука БССР за 50 год. Мн., 1968; Мннской болотной станцші 50 лет.-— Мн.. 1963.
    А. П. Підоплічка. БАЛОТНАЯ ДЗІЧЙНА, група паляўнічых птушак, што жывуць на балотах, лугах і па берагах вадаёмаў. На Беларусі да Б. дз. належаць пастушковыя (акрамя лысухі), жураўлі, кулікі (бакас, вераценнік вялікі, дупель, кулон вялікі, траўнік, турухтан), гаршнэп. Найб. значэнне ў спарт. паляванні маюць бакас (паляванне з жніўня і да адлёту на зімоўку) і дупель (летне-асенняе паляванне). Палююць звычайна з выжлай. На Беларусі сярэднегадавая здабыча кулікоў усіх відаў складае
    Балотнік веснавы.
    каля 50 тыс. штук. На ахоўныя віды Б. дз. (журавель шэры, кулон вялікі, кулон сярэдні, сявец залацісты) паляванне забаронена. м. с. Долбік. БАЛОТНІК. вадзяная з о р а чк a (Callitriche), род водных і наземных аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. балотнікавых. Вядомы 25 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, акрамя некат. пустынь і высакагор’яў, а таксама Пн тундравай зоны. У СССР 8 відаў, з іх на Беларусі 5. Растуць у вадаёмах са стаячай і павольнай вадой, на тарфяных распрацоўках, утвараюць зараснікі. Цвітуць з мая да восені. Усе віды — корм і сховішча для рыб.
    Расліны голыя ці ўкрытыя зорчатымі валаскамі. цалкам апушчаны ў ваду або плаваюць на яе паверхні (разеткі лісця). Сцяблы тонкія, у наземных форм сцелюцца. Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, без прылісткаў. Кветкі дробныя, адна-, радзей двухполыя, без калякветніка, па 1—2 у пазухах сцябловага лісця або сабраны па некалькі адна над другой; развіваюцца пераважна ў раслін, якія плаваюць на паверхні вадаёма. Плод — 4 сухія арэшкі (мерыкарпіі). Насенне з мясістым эндаспермам.
    У БССР пайб. вядомы 4 віды. Б. в е с н а в ы (С. verna) трапляецца па ўсёй тэр. рэспублікі. Аднагадовая расліна даўж. да 35 см. Плывучае лісце лапацістае, звужана ў чаранок, у разетцы. У наземнай формы сцябло кароткае, лісце лінейнае. Прыкветнікі песцікавых кветак сагнутыя ці серпападобныя, на вярхушцы без кручкоў. Пылковыя зярняты эліпсоідныя, бародаўчатыя. Б. сажалкавы (С. stagnalis, нар. назва красавалосікі) трапляецца рэдка. Аднаабо двухгадовая расліна з апушаным сцяблом даўж. да 50 см. Існуе ў 3 формах: апушчаны у ваду, з плывучымі разеткамі лісця і наземны. Падводнае лісце лінейнае, на верхавінцы з неглыбокай круглаватай выемкай, з 1 жылкай. Плывучае і наземнае ліеце эліпсоіднае ці амаль круглаватае, ледзь выемчатае, з 3—5 жылкамі. Пылковыя зярняты шарападобныя. бародаўчатыя. Б. двухполы (С. hermaphroditica) адзначаны ва ўсіх абласцях. Шматгадовая расліна даўж. да 80 см, апушчана ў ваду. Лісце шырокалінейнае, празрыстае, з 1 жылкай, на вярхушцы адсечанае, з 2 зубчыкамі. Прыкветнікаў няма. Б. к a р а т к ап л о д н ы (С. cophocarpa) трапляецца рэдка. Аднагадовая расліна даўж. да 50 см. Адрозніваецца разеткамі (з 10—18 штук) шырокаэліптычпага лісця. в. П. Мартыненка.
    БАЛОТНІЦА, с і т н я к (Eleocharis), род балотных аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. асаковых. Вядома каля 200 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 31 від, з іх на Беларусі 6. Растуць пераважна па берагах вадаёмаў, на сырых лугах, нізінных балотах, часта ўтвараюць зараснікі. Некат. віды — кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца як сена і сілас.
    Сцяблы Б. нега.іінастыя, бязлістыя, гладкія або слабабаразнаватыя, з 1—3 ці некалькімі лускападобнымі лістамі каля асновы. Каласкі адзіночныя, цыліндрычныя. на канцах галінак. Кветкі двухполыя. Прыкветныя лускавінкі яйцападобна-ланцэтныя, звычайна цёмна-бурыя са светла-зялёнай палоскай пасярэдзіне і празрыстым перапонкавым краем. Калякветнік з 3—8 шчацінак. Плод — арэшак. на верхавінцы з патоўшчанай асновай слупка — стылаподыем (характэрная сістэм. прыкмета).
    У БССР найб. вядомы 2 віды. Б. балотная (E. palustris) пашырана па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце па сырых і багністых берагах вадаёмаў, на сырых лугах, мелкаводдзі, часта ўтварае зараснікі. Цвіце ў маі — ліпені. Кармавая расліна, лепш паядаецца ў сепе. Шматгадовая расліна выш. 10—60 см. Сцяблы прамыя, слабабаразнаватыя, каля асновы з пурпуровымі похвамі. Каласкі шматкветныя, даўж. 5—20 мм. Прыкветныя лускавінкі вострыя, з вузкім бела-празрыстым краем. Калякветнік пераважна з 4 шчацінак, шыпікі на іх накіраваны ўніз. Арэшак двойчыпукаты, без рэбраў і падоўжных палосаў. Стылаподый канічны. Б. с ас о ч к а в а я (E. mamillata) трапляецца па ўсёй тэр. рэспублікі, на Пд зрэдку. Расце па забалочаных берагах рэк і азёр, на мелкаводдзі невял. стаячых вадаёмаў, травяністых балотах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Шматгадовая расліна выш. 10—50 см, з доўгімі паўзучымі карэнішчамі. Сцяблы прамыя, тоўстыя, з шырокімі акруглымі рэбрамі, каля асновы з жаўтавата-бураватымі похвамі. Каласкі яйцападобна-цыліндрычпыя, даўж. 8—15 мм, аддзелены ад сцябла перацяжкай. Прыкветныя лускавінкі ланцэтныя, на вярхушцы вострыя. Калякветнік з 5—8 шчацінак. Арэшак амаль круглы. Стылаподый сасочкападобны. в. М. іванкгна. БАЛОТНІЦЫ, лугавікі (Limoniidae), сямейства даўгавусых насякомых атр. двухкрылых^ У фауне СССР болып як 500 відаў. На тэр. БССР больш як 100 відаў, найб. пашыраны лугавік чатырохплямісты (Limonia quadrimaculata).