Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
В. С. Гапіенка.
БАЛЬЗАМШ (Impatiens), род аднагадовых травяністых раслін сям. бальзамінавых. Вядома каля 400 Biflay, пашыраных пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы. У СССР 10 відаў, з іх на Беларусі 3 дзікарослыя i 1 інтрадукаваны віды. Лек., дэкар. і фарбавальныя расліны.
Маюць валасніковістыя карані і сакаўныя зеленаватыя. іншы раз чырванаватыя сдяблы. Лісце тонкае, авальнае, зубчастае, без прылісткаў, рознаразмешчанае. Кветкі са шпоркай, рознага колеру, пярэдні пялёстак буйны, расшыраны, свабодны. бакавыя няроўныя, зрослыя паміж сабой у ніжняй частцы. Плод — сакаўная падоўжаная шматнасенная каробачка. ад дотыку трэскаецца 1 з сілай выкідвае насенне.
Б. звычайны (I. noli-tangere) пашыраны па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце ў сырых лясах, па багністых мясцінах, уздоўж рэк і ручаёў. Цвіце ў чэрв,— жніўні. Нар. назвы пстрыкаўка, прыгаўка, бельсаміна лесавая. Лек., дэкар. і фарбавальная расліна (жоўты колер). Расліна выш. 40— 120 см. Сцяблы прамастойныя, сакаўныя, прасвечваюцца, з патоўшчанымі вузламі. Лісце чаргаванае, яйцаабо эліпсападобнае, каротказавостранае, па краі тупазубчастае, ніжняе — чаранковае, верхняе — сядзячае. Кветкі ярка-жоўтыя, з чырванаватымі плямкамі, са шпоркай, сагнутай кручком. Кветаносы павіслыя, 2—5-кветкавыя, выгнуты так, што кветкі аказваюцца пад лісцем. Каробачка падоўжана-яйцападобная. Б. д р а б н а к в е т н ы (I. parviflora) знойдзены ў зах. і паўд.-зах. р-нах рэспублікі. Расце па берагах рэк, азёр, на засмечаных мясцінах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Выш, 30— 60 см з вострапілавата-зубчастым лісцем з залозкамі па зубчыках, блякла-жоўтымі з чырвопымі плямкамі кветкамі, па 4—5 на стаячых кветаножках, якія выходзяць з пазух лісця, з прамой, радзей увагнутай шпоркай і струкападобнай каробачкай. Б. залозісты (I. glandulifera) — здзічэлая расліна. Расце па берагах рэк, ручаёў, каля нас. пунктаў. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Быш. да 2 м, з галінастым сцяблом і кальчаковым лісцем (па 3) з цёмна-чырвонымі залозкамі, 2—14-кветкавымі кветаносамі ў пазухах верхняга лісця, вял. кветкамі з кароткай шпоркай і адваротнаяйцападобнай каробачкай. У кветкаводстве выкарыстоўваецца інтрадукаваны від Б. б а л ь з а м і н а в ы, або садовы (I. balsamina, радзіма — Усх. Індыя), выш. 25—50 см, з прыгожымі, буйнымі кветкамі разнастайнага колеру, часта махрыстымі. Святлаі цеплалюбная расліна, патрабуе сугліністай, добра ўгноенай глебы, цвіце з ліп. да замаразкаў. Размнажаецца насеннем (пасеў у крас. ў парніках, у грунт — пасля замаразкаў). Выкарыстоўваецца на рабатках, у групавых пасадках, для дэкарыравання платоў і як гаршковая культура.
Дз. I. Траццякоў. БАЛЬЗАМНЫЯ РАСЛІНЫ (ад грэч. balsamon араматычныя смолы), група раслін, якія ўтвараюць бальзамы (натуральныя арган. складаныя растворы смол у эфірных алеях). Да Б. р. належаць некаторыя расліны ўмераных і паўн. шырот — хвоя, елка, ядловец, піхта, лістоўніца, кедр і інш. На Беларусі здабываюць бальзамы хвоі (жывіца) і елкі 17 *
(больш 10 тыс. т у год). Бальзамы ўтвараюцца ў раслінах як прадукты нармальнага біясінтэзу і ўтрымліваюцца ў міжклетніках або смаляных хадах кары, некаторыя — прадукты паталаг. дзейнасці раслін і выдзяляюцца толькі пры выпадковых або штучных (падсочка) пашкоджаннях кары. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (аказваюць антысептычнае, мясцовараздражняльнае, адхарквальнае, мачагоннае дзеянне), прам-сці (вытв-сць шкіпінару, лакаў, эмаляў, флотарэагентаў, парфумерыі І ІНШ.). I. I. Бардышаў.
БАЛЫІЕАГРАФІЯ (ад лац. balneum лазня, купанне + ... графія), апісанне курортаў-, раздзел курарталогіі. БАЛЬНЕАЛАГІЧНЫЯ САНАТОРЫІ, санаторыі, у якіх на лек. мэты выкарыстоўваюць натуральныя або штучныя мінер. воды. Гл. ў арт. Бальнеатэрапія.
БАЛЬНЕАЛОГІЯ (ад лац. balneum лазня, купанне + ...логія), навука пра мінеральныя воды і іх лячэбнапрафілакт. выкарыстанне; раздзел курарталогіі. Падзяляецца на бальнеатэрапію, бальнеаграфію, бальнеатэхніку. Цесыа звязана з гідрагеалогіяй, фіз. і біял. хіміяй, біялогіяй, фізіялогіяй, гігіенай і клінічнай медыцынай, у даследаваннях шырока выкарыстоўвае метады гэтых навук. Першыя працы па Б. вядомы з 5 ст. да н. э. (Герадот, Гіпакрат). У Расіі вывучэнне мінер. крыніц пачалося з 1717. У БССР даследаванні па Б. вядуцца з 1920-х г. у Беларускім НДІ неўралогіі, непрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1924), мед. інстытутах.
Бальзамін звычайны: 1 — галінка з лісцем і кветкамі; 2 — ніжняя частка сцябла з коранем; 3 — раскрыты плод.
Выяўлены радовішчы лек. мінер. водаў Беларусі. Вывучаны іх хім. састаў і мікрафлора, утрыманне арган. рэчываў, даказана лек. эфектыўнаспь сульфатна-кальцыевых і кальцыева-магніевых (з мінералізацыяй ад 3 да 12 г/л), сульфатна-хларыдных і натрыева-кальцыевых (больш за 35 г/л) мінер. водаў (М. А. Маркаў. Н. I. Аляксейчык. П. В. Астапеня, В. М. Ізуткін, М. Ф. Казлоў, Э. С. Кашыцкі, Л. М. Толстых-Чарнецкая. Ц. А. Каган, М. Г. Эранасьян 1 інш.). Распрацаваны ўмовы і спосабы выкарыстання іх на курортах БССР, у бальнеалячэбніцах бальніц, паліклінік, тэхналогія разліву хларыдна-натрыевых водаў Мінская № 3 і Мінская № 4, вызначаны паказанні да лячэння бел. мінер. водамі і выкарыстання іх у спалучэнні з кліматам. сапрапелямі. торфам. Распрацаваны паказанні да лячэння. метады лек. выкарыстання штучных мінер. водаў. У 60—80-я г. вырашаюдца праблемы лек. прымянення бром-ёдзістых і серавадародных (з радовішчаў пад Ельскам і Нароўляй), радонавых (каля Стоўбцаў, г. п. Наваельня Дзятлаўскага 1 в. Пацавічы Мастоўскага р-наў) водаў. Працягваюцца комплексныя даследаванні бальнеалагічных рэсурсаў рэспублікі.
В. А. Кобрык.
БАЛЬНЕАТЭРАПІЯ (ад лац. balneum лазня, купанне+ грэч. therapeia клопат, догляд, лячэнне), лячэнне натуральнымі і штучнымі мінеральнымі водамі.
Выкарыстоўваюць мінер. воды вонкава (агульныя і мясцовыя ванны, купанне, гімнастыка і выцяжэнне пазваночніка ў лек. басейнах) і ўнутрана (пітное лячэнне, арашэнне кішэчніка. прамыванне страўніка. капельныя клізмы). Б. рэгулюе цеплаабмен. актывізуе абмен рэчываў і дзейнасць нерв., мышачнай, сардэчна-сасудзістай сістэм. павышае ахоўна-аднаўленчыя і адаптацыйныя працэсы, аднаўляе парушаную фізіял. раўнавагу розных функцый арганізма.
На Беларусі лячэнне натуральнымі мінер. водамі вядома з канца 19 ст. (крыніцы ў Лепельскім і Лагойскім р-нах). Першая бальнеалячэбніца адкрыта ў Бабруйску ў 1937. Б. ў БССР выкарыстоўваюць у санаторыях («Аксакаўшчына», «Баравое», «Беларусь», «Крыніца», «Лётцы», «Нарач», «Нясвіж», «Прыдняпроўскі», санаторый імя У. I. Леніна), санаторыях-прафілакторыях, дамах адпачынку, шпіталях для інвалідаў Айч. вайны, шэрагу бальніц і амбулаторна-паліклінічных устаноў.
A. В. Манулгк.
БАЛЬЦЁНІЦКІ ПАРК, помнік прыроды рэсп. значэння. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Бальценікі (Воранаўскі р-н). Займае тэр. з перасечаным рэльефам. Пл. 8,6 га (разам з прылеглым урочышчам Гаік).
Парк пейзажнага тыпу. На ПнУ на самым высокім месцы сядзібны дом. Адсюль рэльеф паніжаецца да вадаёма і адкрываюцца прыгожыя перспектывы. На зах. схіле зроблены тэрасы, аформленыя складанымі групамі. У стварэнні ландшафтных кампазіцый выкарыстаны экзоты, якіх у парку больш як 50 відаў
і форм. Сярод іх унікальныя ў БССР 2 экземпляры клёну вастралістага далоненадрэзнага, вольха шэрая лопасцевая, аксаміт амурскі. явар і яго пурпуровалістая форма, клёны (ясенялісты, прырэчны, татарскі, палявы. серабрысты). піхта белая, елкі (канадская, Энгельмана, калючая блакітная), хвоя веймутава, лістоўніца еўрап., туя зах. і шмат дэкар. кустоў. Парк звязаны з жыццём польскага паэта А. Міцкевіча. Належыць Kanracy імя Ю. Гагарына. Н. С. Будыка,
A. В. Сычоеа. БАЛЯСКІ, род раслін сям. хвасніковых; тое, што хваснік.
БАМБУЗІНА, гімназіга (Bambusina), род ніткападобных зялёных водарасцей сям. дэсмідыевых. Вядома невял. колькасць відаў. Ў СССР 3 віды. На Беларусі ў Крупскім р-не адзначана Б. ружанцападобн а я (В. moniliformis v. gracilescens).
Клеткі бочкападобныя, слабаперашнураваныя, 21—33 мкм даўж. 1 13—23 мкм шыр., злучаны плоскімі канцамі ў злёгку закручаныя ніткі. Клеткі зверху круглыя з 2 процілеглымі сасочкамі. Паўклеткі знізу ўздутыя. Хларапласт восёвы з 6 радыяльнымі пласцінкамі. па адным у кожнай паўклетцы. Зігота гладкая, авальная або амаль круглая.
БАНГА ХВАРОБА, інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека; тое, што бруцэлёз.
БАНДАРЭНКА Барыс Васілевіч (н. 28.8.1920, г. Кіраваград), беларускі сав. геафізік. Канд. тэхн. н. (1952). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1944). 3 1944 начальнік геафіз. атрада ў Чалябінскай вобл. 3 1947 на Беларусі: у Ін-це геал. навук, з 1964 заг. аддзела геафізікі Бел. н.-д. геолагаразвед. ін-та. Адзін з першых на Беларусі выкарыстаў ЭВМ пры інтэрпрэтацыі геафіз. даных. Навук. працы па структурнай геафізіцы, тэктоніцы, сістэмнаму аналізу, абгрунтаванню нафтаноснасці і металаноснасці нетраў Беларусі, сааўтар шэрагу тэктанічных карт. Дзярж. прэмія БССР (1978) у галіне навукі і тэхнікі за ўдзел у распрацоўцы тэктанічнай карты Беларусі М 1 : 500 000.
Тв.: Опыт прпменення электронных цнфровых машнн для решешія задач разведочной геофнзнкн,—Труды ІІГН АН БССР, 1961, выгі. 3: Тектоннческне структуры поверхностн крнсталлнческого фундамента Прнпятской впаднны н нх соотношення co структурамн осадочного чехла.— У кн.: Методнка н геологнческпе результаты геофнзнческнх псследованпй Пташятской впаднны. Мн., 1967. БАНІТЭТ ЛЁСУ (ням. Bonitat ад лац. bonitas дабраякаснасць), паказчык прадукцыйнасці лесу. У практыцы лясной гаспадаркі СССР для вызначэння Б. л. карыстаюцца шкалой, распрацаванай у 1911 праф. М. М. Арловым, дзе за асн. паказчыкі прадукцыйнасці ўзяты сярэдняя вышыня, узрост і паходжанне (насеннае або парасткавае) дрэвастою.
Вылучана 5 класаў Б. л.: да I належаць найб. прадукцыйныя, да V — найменш прадукцыйныя насаджэнні, гэтыя класы могуць дапаўняцца банітэтамі Іа, Іб (насаджэнні з прадукцыйнасцю, вышэйшай за I клас) i Va, V6 (насаджэнні з прадукцыйнасцю, ніжэйшай за V клас); II— IV класы маюць прамежкавыя паказчыкі. Сярэдняя прадукцыйнасць лясоў Беларусі вызначаецца П,0 класам банітэту. Асн. лясныя фармацыі маюць банітэты: хвойнікі 11,3, ельнікі 1,3, дубнякі 11,2, бярэзнікі 1,9, чорнаалешнікі 1,8, шэраалешнікі 1,7, асіннікі Іа,8. Па ўсёй рэспубліцы насаджэнні Іб банітэту займаюць 0,3%, Іа —4,5, 1 — 25,2, II —43,8, ІІІ — 18,3, IV — 4,3, V—1,7, Va — 1,5, V6— 0,4 % лесаўкрытай плоШЧЫ. М. Ф. Лоўчы.