• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    вышэй (60—550 мг/л). Ёсць іёны MarHiro, калію, натрыю. амонію, жалеза, хлору, сульфатаў, фасфатаў, нітратаў, нітрытаў. У катыённым саставе пераважаюць іёны кальцыю, у аніённым — гідракарбанатныя, арган. рэчываў 75—168 мг/л, пераважаюць гумусавыя (да 125 мг/л), з іх фульвакіслот 80 %, ёсць таксама гумінавыя к-ты (каля 5 %), комплексныя злучэнні (1—3 %), нізкамалекулярныя арган. к-ты, монаі поліцукрыды. У працэсе асушэння нізінных балот у Б. в. крыху павялічваецца колькасць мінер. рэчываў і памяншаецца арганічных. Воды пераходных і мяшаных балот па ўласцівасцях займаюць прамежкавае становішча паміж нізіннымі і вярховымі. 3 Пд на Пн рэспублікі расце агульная мінералізацыя Б. в., памяншаюцца колькасць арган. рэчываў і адносіны іёнаў кальцыю да іёнаў магнію, павышаецца гідракарбанатна-сульфатны каэфіцыент. Да Б. в. адносяцца таксама воды рэк з моцна забалочанымі вадазборамі. Уплыў Б. в. на рачныя павялічваецца ў межань. Значнае паступленне Б. в. у азёры часам прыводзіць да замору рыбы.
    Лгт.: Ковалев В. А., Жуховнцк а я А. Л. Геохнмня болотных вод,—• У кн.: Геологнческое пзученне террпторіпі Белорусснн. Мн., 1979.
    A. В. Быстрая. БАЛОТІІЫЯ ДОСЛЕДНЫЯ СТАНЦЫІ, навукова-даследчыя ўстановы, якія распрацоўваюць тэарэт. і практ. пытанні меліярацыі і с.-г, выкарыстання тарфяна-балотных глеб. На Беларусі першая Б. д. с. засн. ў 1911 (гл. Мінская балотная доследная станцыя)' на яе палях раснрацоўваліся і выпрабоўваліся метады асушэння балот і прыёмы вырошчван-
    Парасткі балотнага кіпарысу звычайнага.
    ня с.-г. культур на меліяраваных землях. 3 развіццём меліярацыйнага буд-ва, пераважна ў зоне Бел. Палесся, у 1939 створана Косаўская доследная балотная станцыя (з 1976 Івацэвіцкая доследна-меліярацыйная станцыя), у 1945—Палеская доследна-.челіярацыйная станцыя.
    БАЛОТНЫЯ ЖАЛЁЗНЫЯ РУДЫ, дзярновыя руды, бабовыя руды, утварыліся на дне балот у выніку растварэння і вынасу жалеза з навакольных парод і канцэнтрацыі яго ў мясц. паніжэннях рэльефу. На Беларусі ў Б. ж. р. жалеза ў сярэднім 30—40, зрэдку 50 %, бываюць дамешкі фосфару (да 1 %). Вылучаюць руды канкрэцыевыя, цвёрдыя, часам у выглядзе суцэльнай пліты таўшчынёй да 1 м, і руды мяккіх вохрыстых разнавіднасцей. Першыя прымеркаваны да далін невял. рэк, ручаёў, тальвегаў пакатых лагчын і залягаюць адразу пад дзірваном або на глыб. 1—1,5 м. Становішча слоя з жалезістымі канкрэцыямі часта супадае з межанным узроўнем вады ў рацэ. Найб. паклады ўтвараюцца ва ўмовах пляміста-забалочаных поймаў. Мяккія вохрыстыя руды звязаны з асушанымі тарфянікамі і канцэнтруюцца ў іх паверхневым слоі. Рудныя целы маюць форму лінзаў, гнёздаў невял. памераў з запасамі жалеза ў радовішчах ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх тыс. тон. Пашыраны амаль усюды, вядома каля 300 радовішчаў, найб. на Бел. Палессі, асабліва ў Гомельскай вобл. і на Пд Мінскай вобл., у далінах Бярэзіны і невял. рэк бас. Нёмана. Асноўным рудным мінералам з’яўляецца гідрагетыт — водны аксід трохвалентнага жалеза, у дамешку трапляецца сідэрыт, часам мнагаводныя жалезістыя фасфарыты і фасфатызаваныя вохры. У адрозненне ад азёрных і балотных руд Пн лясной зоны (Карэлія) у Б. ж. р. Беларусі амаль няма марганцавых мінералаў. Цвёрдыя балотныя руды мінер. поймаў звычайна абагачаны крэменязёмам (30—50 %), мяккія — арган. рэчывам. Выкарыстоўваюцца для атрымання прыроднага пігменту (ідзе на прыгатаванне чырвоных, жоўтых, карычневых і цёмнабурых фарбаў), як абразіўны матэрыял, як паглынальнік у фільтрах.
    У раннім жал. веку плямёны, што жылі на тэр. Беларусі, здабывалі жалеза з Б. ж. р. Атрымлівалі яго сырадутнай плаўкай у гліняных печах-домніцах. У выніку ўтвараліся крыцы — кавалкі порыстай масы, якія прагравалі ў горнах, пракоўвалі для ўіпчыльнення 1 выдалення шлаку 1 ператваралі ў жал. бал-
    ванкі. 3 іх выраблялі асн. прылады працы (сякеры, нажы, сярпы. шылы, іголкі і інш.), зброю. упрыгожанні. У 7— 6 ст. да н. э. з жалезам пазнаёміліся плямёны мілаградскай культуры, у 4— 3 ст. да н. э. — плямёны зарубінецкай, штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай культур. Шматлікія знаходкі печаў-домніц, крыц, шлакаў, жалезных рэчаў на гарадзішчах і паселішчах сведчаць аб распаўсюджванні жалезаробчага рамяства. Да 1860-х гадоў на Б. ж. р. працавалі прадпрыемствы металургічнай прамсці Беларусі.
    В. А. Кавалёў, М. I. Лашанкоў. БАЛОТНЫЯ ПТУШКІ, экалагічная група птушак, якія гняздуюцца або кормяцца на балотах. Склад арнітафауны розных тыпаў балот Беларусі неаднолькавы. Характэрныя віды для нізінных балот — еераценнік вялікі, мышалоў балотны, чарацянкі, дупель, пагоніч і інш., усяго на іх гняздуецца 49 відаў, 22 віды кормяцца, у т. л. на хмызняковых нізінных балотах трапляецца 40 відаў. На вярховых і пераходных балотах пашыраны дзербнік, сава балотная, саракуш шэры, сявец залацісты, кулон вялікі, кулон сярэдні і інш., усяго тут сустракаецца 58 відаў Б. п. (36 гняздуецца, 22 корміцца), з іх на пераходных балотах гняздуюцца 24 віды.	л. п. Шкляроў.
    БАЛОЦКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на ПдУ Ганцавіцкага р-на, у вадазборы р. Цна. Пл. 3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 0,9 м, ступень распаду 46 %, попельнасць 11 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,2 млн. т. Балота часткова асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях растуць хмызняк і асокі. БАЛбШЬШКА, рака, правы прыток Віліі ў Астравецкім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %0. Вадазбор (64,5 км2) нізінны, пад лесам 40 %.
    БАЛТБІЙСКАЯ ГРАДА, палоса градава-ўзгорыстага марэннага рэльефу, размешчаная ўздоўж берага Балтыйскага м., ад Даніі да Зах. Дзвіны; у СССР выцягнута з ПдЗ на ПнУ, ад граніцы з ПНР праз Літву, Беларусь і Латвію. Асобныя яе часткі маюць назвы: у ГДР — Мекленбургскае азёрнае плато, у ПНР — Паморскае і Мазурскае Паазер’і. На тэр. БССР да Б. г. належаць Браслаўская града і ўсх. ўскраіна Латгальскага ўзвышша. Агульная даўж. каля 1500 км. Найб. выш. 329 м (ПНР), на Беларусі 210 м.
    У тэктанічных адносінах Б. г. на тэр. Беларусі прымеркавана да паўн. ускраінві Беларускай антэклізы і Латвгйскай седлавгны. Магутныя слаі дэвонскіх даламітаў. мергеляў, пясчанікаў перакры-
    ты пародамі антрапагенавай сістэмы — валуннымі суглінкамі і супескамі магутнасцю да 100 м. на невял. участках азёрна-ледавіковымі глінамі і озава-камавымі пяскамі. Б. г. ўтварылася ў перыяд паазерскага зледзянення (браслаўская стадыя). Рэльеф тыпова марэнны, градава-ўзгорыста-азёрны з адноснымі вышынямі паблізу азёр і рэк да 40—50 м. Пад азёрамі да 10 % тэр.. з іх пачынаецца шмат невял. рэк. Карысныя выкапні: лёгкаплаўкія гліны, буд. пяскі, торф. Клімат умерана цёплы, вільготны, больш мяккі ў параўнанні з усх. ч. Беларусі. Глебы дзярнова-падзолістыя лёгкаі сярэднесугліністыя на марэнных суглінках і супесках у паніжэннях змяняюцца аглеенымі і дзярнова-балотнымі. Лясістасць 20—25 %. Ворныя землі (каля 40 % тэр.) гал. чынам у выглядзе невял. масіваў на схілах узгоркаў і ў міжузгорыстых паніжэннях. В. П. Якушка. БАЛТЬ'ШСКАЯ СЕРЫЯ, частка разрэзу ніжняга кембрыю Беларусі і інш. тэр. Усх.-Еўрапейскай платформы. Залягае нязгодна на пародах верхняга пратэразою, перакрываецца адкладамі высокаўскай серыі ніжняга кембрыю. Пашырана на ПдЗ і ПнЗ Беларусі. Магутнасць ад 10 да 200 м. У адкладах Б. с. выяўлены комплекс акрытарх і рэшткі выкапнёвых чарвей раннекембрыйскага ўзросту. Узрост адкладаў Б. с. (вызначаны калій-аргонавым метадам па глаўканіту) 500—550 млн. г. Б. с. падзяляецца на ровенскі і лантаваскі гарызонты.
    Ровенскаму гарызонту ў мясцовай стратыграфічнай схеме адпавядае на ПдЗ рыцкая, на ПнЗ — свірская світы. Рыцкая світа (магутнасць да 20 м) складзена з глініста-алеўрытавых і алеўрыта-гліністых парод, а таксама з шэрых, ружова-бурых, палевашпатава-кварцавых пясчанікаў. У верхняй ч. світы трапляюцца чырванаколерныя ажалезненыя гліны, у сярэдняй — праслоі стракатаколерных глін. Свірская світа складзена з пясчанікаў, алеўралітаў і глін. Лантаваскаму гарызонту ў мясцовай стратыграфічнай схеме адпавядае на ПдЗ страдзецкая (магутнасць да 117 м), а на ПнЗ — астравецкая (да 90 м) світы. Складзены з гідраслюдзістых зеленавата-шэрых глін. часткова алеўрыцістых з праслоямі глаўканітава-кварцавых пясчанікаў. У падэшве пясчанікі глаўканітава-кварцавыя, розназярністыя.
    A. С. Махнач.
    БАЛТЬДЙСКАЯ СІСТЭМА ВЫШБІНЬ. сістэма абс. адзнак, прынятая з 1942 для геадэзічных вымярэн-
    Бальбітый залацісты: 1 — агульны выгляд; 2 — грвіб у разрэзе; з — спора.
    няў вышынь у СССР, у т. л. на тэр. БССР. Пунктам адліку лічыцца футшток у Кранштаце, нуль якога супадае з сярэднім шматгадовым узроўнем Балтыйскага м. Гл. таксама Абсалютная вышыня.
    БАЛТЫСФЕРА (Baltisphaeridium), род выкапнёвых аднаклетачных водарасцей падгрупы акантамарфіт. У родзе больш як 250 відаў, якія трапляюцца на ПдЗ і ПнЗ Беларусі ў адкладах ад кембрыю да мезазою.
    Маюць сферычную або эліпсоідную абалонку дыям. больш за 20 мкм, без грэбняў, з простымі або разгалінаванымі, полымі, адасобленымі ад поласці абалонкі, вырастамі.
    БАЛЬБІТЫЙ (Bolbitius), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. бальбітыевых. Родавая назва ад лац. bolbition. — каровін гной. Вядома каля 10 відаў, пашыраных ва ўмераных зонах зямнога шара. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 3: Б. Б а лт о н i (В. boltonii) характарызуецца званочкавай светла-жоўтай шапкай дыям. да 6 см і злёгку прырослымі пласцінкамі; Б. з а л а ц і с т ы (В. vitellinus) адрозніваецца мясістаскурыстай, яйцападобнай лімоннажоўтай, паласатай шапкай дыям. 5—6 см і свабоднымі пласцінкамі; Б. ш э р ы (В. aleuriatus) — рэдкі від у мікафлоры БССР, адзначаны ў дубровах Магілёўскай вобл., мае шыроказваночкавую шаравата-бураватую шапку дыям. да 4 см, з рабрыстым краем і свабодныя пласцінкі. Пераважна капратрофы. Растуць групамі ў лясах, на ўгноеным грунце, гноі, зрэдку на гнілых раслінных рэштках, адмерлых ствалах дрэў. Пладаносяць у ліп,— кастрычніку. Неядомыя.
    Пладовыя целы тонкія, хутка загніваюць. ІПапка вузкаканічная, званочкавая. пазней распасцёртая, у цэнтры ўціснутая. радыяльна-складкаватая, слізкая. Пласцінкі свабодныя або слабапрымацаваныя, іржава-бурыя, у некат. відаў у сталым стане расплываюцца. Ножка цыліндрычная, пустая. ломкая. Мякаць тонкая. Споры эліпсоідныя, гладкія, жоўтыя, вохрыстыя, з порай прарастання. Споравы парашок іржава-карычневы.