Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БАРАНАВІЦКА-ГАНЦАВІЦКІ АГРАКЛШАТЬ'ІЧНЫ РАЁН, уваходзіць у Цэнтр. цёплую ўмерана вільготную аграклімат. вобласць. Займае Капыльскую граду. Баранавіцкую раўніну і крайні ПнЗ Прыпяцкага Палесся (межы гл. на карце да арт. Агракліматычнае раянаванне).
Сярэдняя т-ра паветра ў студз. ад -5,5 да -6,5 °C. у ліп. каля 18 °C. Макс. т-ра паветра 36 °C, мінім. —38 °C, сярэдні са штогадовых мінімумаў —26 °C. Вегет. перыяд 190—198 сут (з 10—12 крас. да 23—25 кастрычніка). Працягласць перыяду з т-рай паветра вышэй за 0 °C 240—246 сут, вышэй за 10 °C — 148— 155 сут, вышэй за 15 °C — 90—96 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае 2250°— 2400°. Замаразкі канчаюцца ў канцы крас.— пач. мая, пачынаюцца 1—3 кастрычніка. Працягласць безмарознага перыяду 130—155 сут. Ападкаў за год каля 600 мм, у т. л. за цёплы перыяд 425— 450 мм. Каэфіцыент увільгатнення Іванова за цёплы перыяд 0,85—1, вясною і ў пач. лета вільгаці часам не хапае для аптымальнага развіцця с.-г. культур. Устойлівае снегавое покрыва каля 80 сут, з 18—22 снеж. да 10—13 сак. Сярэдняя з найб. дэкадных вышынь снегавога покрыва дасягае 18—22 см, запасы вады ў снезе 47—60 мм. У раёне 5—10 % зім без устойлівага снегавога покрыва. Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзання супясчанай і лёгкасугліністай глебы 50—55 см.
Палявыя работы пачынаюцца 10— 13 красавіка. Лепшыя тэрміны сяўбы ранніх яравых 20—30 крас., пасадкі бульбы 1—3 мая, жніва азімых 26—27 ліп„ сяўбы азімых 28—31 жніўня. Васковая спёласць у ранніх яравых наступае 25 ліп.— 5 жн„ бульбоўнік завядае 29— 31 жніўня. Метэаралагічныя звесткі гл
таксама ў арт. пра Баранавіцкую. Ганцавіцкую і Івацэвіцкую метэаралагічныя станцыі.
«БАРАНАВІЦКАЯ», зверагаспадарка каля в. Селішча Баранавіцкага р-на. Спецыялізавана на развядзенні норак і серабрыста-чорных лісоў. Створана ў 1960 (спачатку для развядзення лісоў, норак гадуюць з 1965). На 1.1.1982 у гаспадарцы 1,5 тыс. серабрыста-чорных лісоў (у т. л. 1,22 тыс. самак) і 14,3 тыс. рознакаляровых норак (у т. л. 11,9 тыс. самак). Штогод выхад моладзі 3,1 — 3,3 ліса, 4,3—4,5 норкі на адну самку. БАРАНАВІЦКАЯ метэаралагічНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Баранавіч ы, на зах. ускраіне г. Баранавічы. Заснавана ў 1891. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднемесячныя і
Санаторый «Баравое».
сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднесутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 240 сут, вегет. перыяд 193 сут, безмарозны — 156 сут. Апошні замаразак у паветры каля 30 крас., першы — 3 кастрычніка. Сярэднемесячная т-ра паветра ў студз. ад 0,2(1975) да —14,1 °C (1963), у ліп. ад 14 (1979) да 20,8 °C (1959). Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —40 °C. Раз у 7 гадоў назіраюцца павышана-вільготныя гады, калі ападкаў выпадае больш за 760 мм, у асобныя засушлівыя гады выпадае да 400 мм ападкаў. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 134, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30%)—8. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 24, макс. 39, з туманамі адпаведна 72 і 106, з навальніцамі 24 і 35, з градам 2 і 6 сут. За год у сярэднім бывае 37 сут з галалёдна-шэраневымі з’явамі. 3. X. Таўціева. БАРАНАВІЦКАЯ РАЎНША, на 3 Беларусі, на Пн Брэсцкай і часткова на ПдУ Гродзенскай абл. Займае паўд.-ўсх. ч. Івацэвіцкага і паўд. Баранавіцкага р-наў; фізіка-геагр. раён Заходне-Беларускай правінцыі. Састаўная ч. палосы флювіягляцыяльных, часткова донна-марэнных раўнін, якія аддзяляюць Бел. граду ад Палескай ніз. Мяжуе са Слонімскім узв. на ПнЗ, Навагрудскім узв. і Капыльскай градой на Пн і ПнУ, з Прыпяцкім Палессем на Пд, з раўнінамі — Прыбугскай на 3 і Клецкай на У. Найб. выш. 218 м. Пл. 2,2 тыс. км2. Працягласць з 3 на У на 85 км, з Пн на Пд ад 20 да 40 км.
У тэктанічных адносінах Б. р. прымеркавана да паўд. ч. Цэнтральнабеларускага масіву, найб. узвышанага ўчастка Ееларускай антэклізы. Паверхня фундамента паступова паніжаецца ў паўд.-зах, напрамку (па лініі Баранавічы — Івацэвічы). Пасцель антрапагенавых адкладаў — спалучэнне буйных лагчын ледавіковага выворвання і размыву (Мышанская, Шчарская) і ўзгорыстападобных
падняццяў. Асн. тоўшча (30—40 м. каля Івацэвіч 72 м) даантрапагенавых асадкавых парод — утварэнні мелавой сістэмы (кіеўская світа і палтаўская серыя). У адкладах антрапагенавай сістэмы чаргаванне ледавіковых, водна-ледавіковых і міжледавіковых адкладаў агульнай магутнасцю 140—100 м. Магутнасць марэннай тоўшчы беларускага зледзянення каля Баранавіч да 50—60 м, пераважаюць светла-шэрыя. тонкаі розназярністыя пяскі. Адклады бярэзінскага зледзянення пашыраны ў далінах Шчары, Мышанкі, Ісы (глыб. залягання ад 125 да 150 м, магутнасць 14—20 м). У сярэднім антрапагене намнажэнне і размеркаванне адкладаў на тэр. Б. р. абумоУлена яе размяшчэннем на Пд ад найб. высокага Навагрудскага ўзв., дзе ледавікі затрымліваліся, а іх воды мопна эрадзіравалі адкладзены на раўніне матэрыял. Цёмна-шэрыя суглінкі 1 слаістыя гліны александрыйскага міжледавікоўя дасягаюць магутнасці 4,4 м (в. Забалацце Баранавіцкага р-на). Грубазярністыя супескі і суглінкі з уключэннямі валуноў, жвіру 1 галькі дняпроўскага і сожскага зледзяненняў пашыраны на ўсёй тзрыторыі. Магутнасць дняппоўскай марэны ад 6—8 м (у далінах Шчары, Ісы, Мышанкі) да 30—40 м (на водападзелах), сожскай марэны — 10—20 м. Верхнеантрапагенавыя перыгляцыяльныя адклады паазерскага зледзянення ў выглядзе алювіяльна-дэлювіяльных намнажэнняў (магутнасць да 5 м) пашыраны па схілах рачных далін.
Рэльеф сфарміраваўся гал. чынам у эпоху адступання сожскага ледавіка, калі расталыя ледавіковыя воды ўкрывалі Б. р. да выш. ISO195 м і згладжвалі яе. Паўн. ч. раўпіны — вялікая зандравая паверхня, парэзаная лагчынамі сцёку ледавіковых водаў. Лбс. адзнакі 180—190 м, адносныя перавышэнні 3—5 м/км2, паблізу рэк 10—15 м/км2. На паўн,ўсх. ускраіне Б. р. вылучаецца вялізная азёрна-ледавіковая катлавіна, цэнтр. ч. якой занята Калдычэўскім воз. Зах. ч. раўніны — адкрытыя прасторы з плоскімі водападзеламі. На ўзбярэжжах Шчары і Лахазвы трап-
ляюцца ўчасткі складанага буйнаўзгорыстага рэльефу з перавышэннямі над далінамі рэк 30—40 м/км2. Па схілу даліны Шчары каля в. Доўгае Пружанскага, Пагор’е і Вуглы Івацэвіцкага р-наў развіты разгалінаваныя яры (шыр. 6—12 м, глыб. 3—4 м). На мяжы Б. р. і Палесся дзюнна-ўзгорыстыя формы. Незамацаваныя раслінамі, некаторыя з іх перавяваюцца. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, буд. пяскі, торф, мел. Звесткі пра метэаралагічныя і клімат. паказчыкі гл. ў арт. Баранавіцкая метэаралагічная станцыя.
Рачная сетка належыць да бас. Нёмана. Найб. рэкі, якія дрэніруюць Б. р.,— Шчара з прытокамі Мышанка, Грыўда, Іса (з Пляхоўкай) і Лахазва. Азёры Калдычэўскае, Дамашэўскае, Мышачак; вадасх. Гаць на р. Лахазва, Глебы дзярнова-падзолістыя на водна-ледавіковых, марэнных супесках і магутных пясках пераважна на водападзелах, дзярнова-падзолістыя забалочаныя (глеяватыя) на марэнных суглінках. Тар-
Зверагаспадарка «Баранавіцкая».
фяна-балотныя пераважаюць па паніжэннях і ў стараж. азёрных катлавінах, алювіяльныя — у поймах рэк. Пад лесам 31 % тэр., у цэнтр. ч. 2 значныя масівы з хваёва-шыракалістых парод. На асобных участках (па левабярэжжы Шчары) дубровы з дамешкам ясеню. На нізінных балотах чорнаалешнікі, на высечках і пажарышчах лясы з бярозы і асіны. Па нізінных і заліўных лугах канюшына, цімафееўка, купкоўка зборная. Пад ворывам 44 % тэр. У межах Б. р. Баранавіцкі батанічны заказнік. ІЛ. ГЛ. на ўкл. г. П. Рудава. БАРАНАВІЦКАЯ СТАНЦЫЯ ЮНЫХ НАТУРАЛІСТАУ. Засн. ў 1947. Аказвае дапамогу ў планаванні і арганізацыі прыродазнаўча-доследніцкай работы на прышкольных участках, у лагерах працы і адііачынку, пры домакіраўніцтвах. Праводзіць доследніцкую работу па заданню бел. вучоных, феналагічныя назіранні, экскурсіі ў прыроду, турысцкія паходы, масавыя мерапрыемствы натуралістаў (Дзень птушак, Свята ўраджаю, Месячнік саду, Свята кветак), выстаўкі, біял. алімпіяды, конкурсы, інструкцыйна-метадычную работу з настаўнікамі біялогіі. У 1981 на станцыі працавалі гурткі: заалогіі, акварыумнага рыбаводства, аховы прыроды, садаводства, раслінаводства, кветкаводства, трусагадоўлі, юннатаў пач. класаў; пры штабе «зялёнага патруля» лектарская група.
БАРАНАВІЦКІ БАТАНІЧНЫ ЗАКАЗШК. Створаны ў 1978 на тэр. Баранавіпкага і Івацэвіцкага р-наў з
Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірання
па Баранавіцкай метэаралагічнай станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
За год
Тэмпература паветра, °C
сярэднесутачная абсалютны мінімум абсалютны максімум
—6,1
—37
9
—5,4
-35 10
-1,5
—29 20
5,9
—16
28
13,1 —4 32
16,4 1
35
18,0 5
36
16,9
2
36
12,5
—3
30
6,5
—18 26
0,8
—24 22
—3,7
-28
11
6,1
-37
36
Тэмпература паверхні глебы, °C
сярэднясутачная
—6
-6
—2
6
15
20
21
19
13
6
1
-4
7
абсалютны мінімум
-40
—40
-32
—18
—5
0
4
2
-4
-18
—24
—30
—40
Сярэдняя скорасць ветру, м/с
4,5
4,5
4,4
3,8
3,6
3,5
3,1
3,2
3,4
3,9
4,6
4,5
3,9
Сярэдняя колькасць сутак са ско-
расцю ветру 15 м/с і болып
1,1
1,4
1,4
1,2
0,7
0,7
0,4
0,7
0,8
1,2
1,3
11,2
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
87
86
80
74
68
69
72
76
80
84
90
89
80
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
31
33
31
40
62
83
84
81
58
47
41
39
630
Сярэдняя колькасць сутак
ясных
1,4
1,5
4,4
4,2
з,з
3,5
3,1
3,2
4,4
2,2
1,0
1,5
—34
пахмурных
19,4
15,0
14,1
10,2
8,6
7,8
8,3
8,2
9,1
12,9
21,1
21,4
156
з ападкамі
17,0
15,7
13,7
12,0
12,7
12,5
13,8
13,3
12,1
11,7
17,7
17,2
169
мэтай захавання ў прыродным стане месцаў росту дзікарослых лек. раслін: ядлоўцу, ландышу майскага, талакнянкі, арнікі горнай, чабару, святаянніку прадзіраўленага, брусніц, чарніц і інш. Ўключае тэр. Бярозаўскага, Ляснянскага, Дабрамысленскага і Мілавідскага лясніцтваў. Пл. 32,8 тыс. га (1981). Займае буйны лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі. На ПнЗ трапляюцца бярэзнікі, на Пд — бярэзнікі і чорнаалешнікі, на У — ельнікі. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Батанічныя заказнікі.
БАРАНАВІЦКІ ДОСЛЕДНЫ ЛЯСГАС, на тэр. Баранавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага р-наў. Арганізаваны ў 1939. 9 лясніцтваў. Пл. 79,9 тыс. га, у т. л. пад лесам 73 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (53 тыс. га) і 2-й (26,9 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 77,2, яловыя 7,7, бярозавыя 6,9, чорнаальховыя 4,6, дубовыя 2,5, інш.—1,1 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 67,4, сярэднеўзроставых 26,5, прыспяваючых 4,9, спелых лясоў 1,2 %. Агульны запас дрэвастою 8,41 млн. м3, у т. л. спелага 0,19 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,28 млн. м3. Сярэднія ўзрост лесу 30 гадоў, банітэт 1,8, паўната 0,75. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 35 тыс. м3, высечак догляду 48 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 425 га. На тэр. Б. д. л. Баранавіцкі батанічны заказнік, помнік прыроды—■ Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай.