Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БАРНІТ [ад прозвішча аўстр. мінералога I. Борна (I. Born)], с т р акатая медная руда, мінерал, сульфід медзі і жалеза, CusFeSi. У Б. да 69 % медзі. На Беларусі трапляецца ва ўкрапаніках сярод сульфідных прожылкаў у гранітах Шчучынскага р-на. Крышталізуецца ў кубічнай сістэме. Вядомы мадыфікацыі рамбічнай сістэмы. Крышталі рэдкія; Б. звычайна ўтварае суцэльныя, зярністыя масы і ўкрапанікі. Колер цёмпы медна-чырвоны са стракатай пабегласцю з перавагай сініх таноў. Непразрысты. Бляск напаўметалічны. Цв. 3; шчыльн. 4900— 5300 кг/м3. Паходжанне гідратэрмальнае. М. К. Кашавенка.
БАРОВА, возера ў Пастаўскім р-не (пл. 0,49 км2), гл. Баравое возера. БАРОДАЎІІІК. расліна сям. макавых. Гл. ў арт. Падтыннік.
БАРОДАЎЧАТАБЯРОЗАВЫЯ ЛЯСБІ, фармацыя вытворных драбналістых лясоў, у якіх пераважае бяроза павіслая, ці бародаўчатая. Утвараюцца ў выніку змены карэнных фармацый хваёвых, яловых і дубовых лясоў. Складаюць каля 12 % лясоў Беларусі. Пашыраны адносна раўнамерна на тэр. рэспублікі, найб. масівы ў бас. Зах. Дзвіны і на Аршанска-Магілёўскай раўніне. Займаюць мінер. глебы рознай урадлівасці і ўвільгатнепня. Фарміруюцца на высечках, выжарынах або ў выніку прыроднага зарастання с.-г. угоддзяў. Склад ярусаў расліннасці звычайна адпавядае карэнным ты-
пам. адрозніваецца наяўнасцю ў наглебавым покрыве шматлікіх злакаў і святлалюбнага разнатраўя, часта ёсць падрост карэнных відаў — хвоі, дубу і асабліва елкі. Прадукцыйпасць лясоў ад Іа да V класаў банітэту, найб. высокая ў бярэзнікаў, вытворпых ад яловых і дубовых лясоў. Дрэвастоі дасягаюць узросту тэхн. спеласці ў 50—60 гадоў. Б. л. даюць драўніну для фанернай, мэблевай, тарнай вытв-сцей, сыравіну для дзёгцекурэння, бярозавы сок;
Баркун оелы: 1 — взрхняя частка расліны і корань; 2— кветка; 3— плод.
Да арт. Бародаўчатабярозавыя лясы. Бярэзнік папарацевы.
маюць рэкрэацыйнае значэнне. Плошчы бярэзнікаў пасля высечак выкарыстоўваюць для лесакультурнага аднаўлення карэннага дрэвастою або прыроднага аднаўлення бярозы. У БССР вылучаюць 15 тыпаў Б. л.
Бярэзнік арляковы (10,5 % пл. Б. л. Беларусі) займае плоскія павышаныя ўчасткі рэльефу з дзярнова-падзолістымі супясчанымі або пясчанымі з праслойкамі суглінку глебамі. Дрэвастоі аднаярусныя з бярозы павіслай з дамешкам хвоі, радзей елкі, асіны, дубу (банітэт I—Іа класаў, запас спелага дрэвастою 260—300 м3/га). У падлеску рабіна, крушына, ляшчына, ядловец, зяновец рускі, вастракільніца чарнеючая. У наглебавым покрыве пераважае арляк, растуць майнік двухлісты, семачок еўрапейскі, чарніцы, грушанка круглалістая, рамішыя аднабокая, крынічнік-дуброўка, імхі (плеўрозіум Шрэбера, дыкранум мнаганожкавы, гілакоміум бліскучы). Пад полагам дрэвастою добра аднаўляюцца елка (у паўн. і цэнтр. ч. БССР), дуб і граб (на Пд), асіна. бяроза. Плошчы бярэзнікаў арляковых пасля высечак выкарыстоўваюцца для аднаўлення хвоі і елкі пасадкай лясных культур.
Бярэзнік бруснічны (2,1 %) займае роўныя або слабахвалістыя павышаныя ўчасткі рэльефу. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, якія часам падсцілаюцца супескам і суглінкам. Дрэвастоі аднаярусныя з бярозы павіслай са значным дамешкам хвоі (банітэт II класа, запас спелага дрэвастою 150—170 м3/га), з багатым падростам. У падлеску ядловец, рабіна, крушына, зяновец рускі, жаўтазель фарбавальны. У наглебавым покрыве пераважаюць брусніцы, растуць талакнянка, верас, аўсяніца авечая, пажарніца наземная, суніцы, чабор звычайны, букашнік горны, сон раскрыты, імхі (плеўрозіум Шрэбера і дыкранум мнаганожкавы). Пад полагам лесу добра аднаўляюцца хвоя і елка: за перыяд існавання 1 пакалення бярозы яны становяцца пераважнымі. Плошчы бярэзнікаў бруснічных пасля высечак выкарыстоўваюцца для аднаўлення хвойных лясоў.
Бярэзнік верасовы (3,3 °/о) займае слабахвалістыя плато з дзярнова-падзолістымі пясчанымі глебамі. Дрэвастоі аднаярусныя з бярозы павіслай з дамешкам хвоі, радзей асіны (банітэт III—IV класаў, запас спелага дрэвастою 100—140 м3/га). Падлесак багаты, утвораны ядлоўцам, зяноўцам рускім. жаўтазелем фарбавальным. У наглебавым покрыве пераважаюць верас, імхі (плеўрозіум Шрэбера і дыкранум мнага-
ножкавы), растуць букашнік горны, талакнянка, аўсяніца авечая, брусніцы, пажарніца наземная, сон раскрыты, чабор звычайны, агаткі двухдомныя. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца хвоя, радзей бяроза, асіна. Плошчы бярэзнікаў верасовых пасля высечак выкарыстоўваюцца для аднаўлення хвоі пасадкай лясных культур.
Бярэзнік даўгамошны (6,5 %) пашыраны на паніжаных куп’істых участках уздоўж балот на забалочаных западзінах. Глебы дзярнова-падзоліста-глеевыя пясчаныя і супясчаныя. Дрэвастоі бярозы павіслай (банітэт II класа) з дамешкам бярозы пушыстай, хвоі, елкі. У падлеску крушына ломкая, рабіна, вербы попельная, вушастая і трохтычынкавая. У наглебавым покрыве пераважаюць імхі (плеўрозіум, дыкранум, палітрыхум, сфагнум), растуць чарніцы, брусніцы, шчытоўнік ігольчасты, малінія блакітная, асокі. Пасля высечкі прыродна аднаўляецца бяроза.
Бярэзнік імшы с т ы (14,6 %) займае павышаныя роўныя ці слабахвалістыя ўчасткі з дзярнова-падзолістымі пясчанымі або супясчанымі глебамі. У бярэзнікаў, вытворных ад хвойнікаў, дрэвастоі бярозы павіслай (банітэт II класа) маюць значны дамешак хвоі; у вытворных ад ельнікаў (банітэт I класа) маюць добра развіты яловы падрост. У падлеску рабіна, крушына, ядловец, зяновец рускі, вастракільніца чарнеючая. У наглебавым покрыве пераважаюць імхі (плеўрозіум Шрэбера, дыкранум мнаганожкавы, гілакоміум бліскучы), растуць верас, брусніцы, чарніцы, братаўка лясная, пажарніца наземная, дзераза булавападобная і аднагадовая. Пад полагам дрэвастою прыродна аднаўляюцца хвоя, елка, бяроза і асіна. Плошчы бярэзнікаў імшыстых пасля высечак выкарыстоўваюцца для аднаўлення хвойнікаў і ельнікаў пасадкай лясных культур.
Вярэзнік кіслічны (24,1 %) займае роўныя паніжаныя ўчасткі з дзярнова-падзолістымі, дзярновапалева-падзолістымі сугліністымі і супясчанымі глебамі. Дрэвастоі бярозы павіслай з дамешкам дубу, елкі, грабу, хвоі, ліпы (банітэт Іа—Іб класаў, запас спелага дрэвастою 350—400 м3/га). У падлеску ляшчына, рабіна, крушына ломкая, брызгліны бародаўчатая і еўрапейская. У наглебавым покрыве пераважае кісліца звычайная, пашыраны кураслеп дуброўны, дабраполь жоўты, майнік двухлісты, семачок еўрапейскі, зоркаўка ланцэтападобная, грушанка круглалістая, ажыка валасі-
стая, снітка звычайная, суніцы, падалешнік еўрапейскі, арляк, асокі валасістая і дрыжнікападобная, прасянік разложысты, мятлікі. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца елка (у паўн. і цэнтр. раёнах БССР), граб, клён, дуб (у паўд. раёнах). Плошчы бярэзнікаў кіслічных выкарыстоўваюцца для аднаўлення ельнікаў і дуброў шляхам паступовых высечак прыспяваючых і спелых дрэвастояў, рэканструкцыі маладнякоў.
Бярэзнік лішайнікавы (0,1 %) трапляецца на верхніх ч. схілаў з дзярнова-падзолістымі пясчанымі слабаразвітымі сухімі глебамі (на сухіх глебах бяроза дрэнна расце або гіне). Дрэвастоі сукаватыя, рознаўзроставыя, размешчаны нераўнамерна, маюць дамешак хвоі, часам значны (банітэт IV—V класаў, запас спелага дрэвастою 50— 60 м3/га). У падлеску ядловец, жаўтазель фарбавальны. Асн. фон наглебавага покрыва ўтвараюць лішайнікі (кладоніі лясная і аленевая), сярод якіх трапляюцца ястрабок валасісты, агаткі двухдомныя, верас, чабор звычайны, невял. дзернавінкі плеўрозіуму Шрэбера. Пад полагам дрэвастою прыродна аднаўляюцца хвоя і бяроза. Аднаўленне карэннага тыпу лесу найб. эфектыўнае пры пасадцы лясных культур пасля суцэльнай высечкі бярозавага дрэвастою.
Бярэзнік папарацевы (2%) займае схілы і плоскія роўныя
Прыроднае аднаўленне бародаўчатабярозавага лесу на высечцы.
БАРО 239 паніжавыя ўчасткі паблізу алешнікаў з сырымі перагнойна-падзолістаглеевымі і перагнойна-глеевымі супясчанымі і сугліністымі глебамі. 1-ы ярус дрэвастою ўтварае бяроза павіслая з дамешкам асіны, елкі, вольхі чорнай, невял. колькасці дубу, у 2-м ярусе бяроза пушыстая і елка (на Пн БССР), граб (на Пд). Дрэвастоі I—II класаў банітэту, sanae спелага дрэвастою 250—300 м3/га. Падлесак густы, утвораны ляшчынай, крушынай, рабінай, вербамі. У наглебавым покрыве пераважаюць папараць жаночая, шчытоўнікі мужчынскі і ігольчасты, растуць снітка, крапіва двухдомная, бальзамін звычайны, купена лекавая, мудранка чатырохлістая, асокі шараватая і падоўжаная. Бярэзпік папарацевы — устойлівы вытворны тып Б. л., на суцэльных высечках звычайна зноў аднаўляецца бяроза. Аднаўленне карэнных тыпаў лесу ідзе марудна, праз некалькі пакаленняў фітацэнозаў.
Бярэзнік сніткавы (4,6 %) пашыраны на паніжаных роўных месцах, часта паблізу нізінных балот, каля падножжаў схілаў. Глебы дзярнова-падзолістыя. дзярнова-палева-падзолістыя, дзярнова-карбанатныя глеяватыя і глеевыя, супясчаныя з добра развітым перагнойным гарызонтам, падасланыя суглінкамі і глінамі. Дрэвастоі бярозы павіслай з дамешкам асіны, ясеню, вольхі чорнай, елкі, клёну. бярозы пушыстай, ліпы, грабу (банітэт Іб класа, запас спелага дрэвастою 400— 450 м3/га). Падлесак густы, утвараецца ляшчынай, крушынай ломкай, калінай, брызглінамі бародаўчатай і еўрапейскай, свідзінай крывава-чырвонай, чаромхай. У наглебавым покрыве пераважае снітка звычайная, растуць майнік двухлісты, кісліца звычайная, кураслеп дуброўны, дзярачка пахучая, падалешнік еўрапейскі, пралеснік шматгадовы, крапіва Двухдомная, маліна, расходнік плюшчападобны, асака дрыжнікападобная, папараць жаночая, шчытоўнік мужчынскі, пралеска высакародная, злакі. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца дуб, клён, ясень. елка, граб, ліпа. Плошчы бярэзнікаў сніткавых пасля высечкі дрэвастою і паступовых высечак выкарыстоўваюцца для аднаўлення карэнных шыракалістых лясоў.
Бярэзнік чарнічны
(24,5_%), вытворны ад хвойнікаў і ельнікаў, займае куп’істыя ўчасткі, вытворньі ад дуброў — роўныя паніжаныя ўчасткі з пакатымі западзі-
намі. Пашыраны на дзярнова-падзолістых пясчаных і супясчаных з блізкім узроўнем грунтавых водаў, дзярнова-падзоліста-глеевых супясчаных і сугліністых глебах. Асн. дрэўны ярус утварае бяроза павіслая, пад полагам якой бяроза пушыстая з дамешкам хвоі, асіны, елкі, вольхі чорнай, дубу (банітэт I — Іа класаў, запас спелага дрэвастою 250— 300 м3/га). Падлесак рэдкі з рабіны, крушыны ломкай, вербаў. У наглебавым покрыве пераважаюць чарніцы, растуць брусніцы, пажарніца наземная, майнік двухлісты, семачок еўрапейскі, арляк, палітрыхум звычайны. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца хвоя, елка, бяроза, дуб. Лесакультурнаму асваенню перашкаджаюць павышаная вільготнасць глебы вясною і хуткае аднаўленне бярозы на высечках.