Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Л. A. Нечыпарэнка. БАРЦЁНІХА, нізіннае балота на 3 Валожынскага р-на, у даліне р. Бярэзіна (прыток Нёмана). Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,7 тыс. га. Глыб. торфу да 3,9 м, сярэдняя 1,6 м, ступень распаду 40 %, попельнасць 11,7 %. На 1.1. 1978 запасы торфу 2,3 млн. т. Балота ў натуральным стане, занята драбпалессем, падростам і падлескам з елкі, хвоі, бярозы, вольхі і вярбы. Пашыраны асокі, радзей крапіва і гіпнавыя імхі.
БАРШЧОУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Баршчоўка ў Рэчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Гомельскім р-не, ва ўсх. частцы Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі трэста «Беларусьнафтагеафізіка». Выдзяляецца па падсалявых і міжсалявых адкладах.
Б. п. па падсалявых адкладах — геміантыкліналь паўн.-зах. распасцірання памерам 8x3 км. Прымыкае з Пн да субшыротнага разлому амплітудай каля 1700—2000 м і абмежавана на У і 3 субмерыдыянальнымі скідамі амплітудай 200—300 м; па міжсалявых адкладах — прыразломная геміантыкліналь памерам 4x2 км. Па верхнесаляносных адкладах Б. п. адпавядае паўд.-ўсх. перыкліналь Аляксандраўскай сапяной антыкліналі. Сфарміравалася ў познафранскі і фаменскі час дэвону ў выніку блокавых пасоўванняў. В. С. Канішчаў.
БАРШЧОЎСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ, у Рэчыцкім р-не. Выяўлена ў 1978. Пл. 6 км2. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Аляксандраўскага падняцця. На 3 Б. р. н. мяжуе з Аляксандраўскім радовішчам нафты. Паклады нафты прымеркаваны да дэвонскіх адкладаў, у разрэзе якіх надсалявая карбанатна-тэрыгенная (магутнасць да 800 м), верхняя саляносная (5— 700 м), міжсалявая карбанатна-вулканагенная (780—900 м), падсалявая вулканагенна-карбанатна-тэрыгенная (каля 700 м) тоўшчы. Па-
між міжсалявой і надсалявой залягае вулканагенная тоўшча (да 800 м), стратыграфічным аналагам якой на інш. участках Прыпяцкага прагіну з’яўляецца ніжняя саляносная тоўшча. Паклады пафты цластавыя, літалагічна і тэктанічна экранаваныя ў міжсалявых (ялецкі гарызонт) адкладах верхняга дэвону. Глыб. залягання нафтаносных прадукц. пластоў 1700—1950 м. Пластавы ціск ад 14,1 да 23,3 МПа атм. Паклады звязаны з трыма лінзападобнымі пластамі-калектарамі, экранаванымі гліністымі вапнякамі, мергелямі і ангідрытамі. Пароды-калектары з вапнякоў і даламітаў. Магутнасць пластоў ад 2 да 29 м. Паклад 1-га (ніжняга) прадукц. пласта нафты з невял. газавай шапкай. 3 2-га прадукц. пласта атрыманы прамысл. прыток нафты, а з 3-га — прамысл. прыток вуглевадароднага газу. Радовішча прымеркавана да міжсалявой паўбрахіантыкліналі, абмежаванай на Пд Аляксапдраўскім субшыротным рэгіяналыіым разломам. Памер падняцця ў межах ізагіпсы — 1900 5x2 км, выш. 400 м. Паклад 1-га прадукц. пласта ў скляпенні падняцця, 2-га і 3-га — на паўн. крыле падняцця. Нафта маласярністая, смалістая і высокасмалістая, парафінавая. Шчыльн. 807—849 кг/м3.
В. М. Бескапыльны.
БАРШЧОЎСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ, за 0,5 км на У ад в. Баршчоўка Жлобінскага р-па. Паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі ад~ кладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 564 тыс. м3. Суглінкі буравата-жоўтыя, шэрыя, пластычныя, легкаплаўкія. Гліністых часцінак драбней за 0,01 мм 6-41 %, 0,05-0,01 мм 26—63 %, пясчаных да 21,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,7—6 м, ускрышы (пясок дробназярністы кварцава-палевашпатавы жоўты) 0,3—1 м. Суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча эксплуатуецца цагельным заводам (в. Баршчоўка).
Г. А. Трышкіна.
БАРІІІЧОЎСКІ ГАРЫЗОНТ, б а ршчоўская світа, баршчоўскія слаі (ад назвы г. Баршчоў, УССР), ніжняя ч. жэдзінскага яруса ніжняга дэвону. На Беларусі вылучаны ў 1962. Залягае на кусцінскім гарызонце пржыдолскага яруса верхняга сілуру, перакрываецца чарткоўскім гарызоптам жэдзінскага яруса. Пашыраны на ПдЗ рэспублікі (Брэсцкая ўпадзіна). Глыб. залягання ад 360 да 420 м. Магутнасць 40—60 м. Складзены з вапнякоў, мер-
геляў і глін, якія пераслойваюцца. У адкладах Б. г. трапляюцца шматлікія рэшткі брахіяпод, астракод, імшанак, гастрапод, крынаідэй, каралаў, тэнтакулітаў, рыб, а таксама канадонты і водарасці. Каралы, імшанкі і водарасці ў адкладах гарызонта ўтвараюць арганагенныя пабудовы (біястромы).
Літ.: Матерналы по стратлграфіш Белорусснп.— Мн., 1981. С. А. Кручак. БАРШЧЭЎНІК (Heracleum), род двухі шматгадовых травяпістых раслін сям. парасонавых. Вядома
Баршчэўнік сібірскі:/ — суквецце і ліст; 2 — кветка; 3 — плод.
Геалагічны разрэз Баршчоўскага радовішча нафты: і — стратыграфічна згодныя і нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2 — скід; 3 — крышталічны фундамент; 4 — свідравіны; 5 — паклад нафты. Адклады рознага ўзросту: MZ+KZ — мезазойскія і кайназойскія; Р — пермскія; D3dn+C — верхнедэвонскія (данкаўскі гарызонт) і каменнавугольныя; D3— верхнедэвонскія [D3lb— лебядзянскі гарызонт (верхняя саляносная тоўшча); D3zd-el — задонска-ялецкі (міжсалявая тоўшча) D3lv — лівенскі (вулканагенная тоўшча. аналаг ніжняй саляноснай тоўшчы); D3br—vr—ev — бурэгскі, варонежскі і яўланаўскі; D3sr—sm—саргаеўскі і сямілуцкі: І)3р— — kn — пашыйскі і кынаўскі]; Б2 — сярэднедэвонскія (D2pr—nr — пярнуска-нароўскі гарызонт). Адклады ад пярнуска-нароўскага да яўланаўскага гарызонта ўваходзяць у склад падсалявой тоўшчы. AR+PRi_j_2 — архейскія, ніжнеі сярэднепратэразойскія пароды крышталічнага фундамента.
каля 70 відаў, пашыраных ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. У СССР 40 відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы — Б. сібірскі (Н. sibiricum) і каля 10 іптрадукаваных відаў. Лек., дэкар., эфіраалейныя расліны. Добрыя меданосы. Сок большасці відаў выклікае апёкі скуры чалавека.
Расліны з тоўстым галінастым верацёнападобным коранем і рабрыстым апушаным шчаціністымі валаскамі сцяблом. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае, шурпатае ад валаскоў. Суквецце — складаны парасонік, з абгорткай і абгортачкамі ці толькі з абгортачкамі; у гал. парасоніку кветкі пладаносныя, у бакавых часта бясплодныя. Пялёсткі белыя, радзей зеленавата-жоўтыя ці ружовыя, краявыя часта павялічаныя. Цвітуць і пладаносяць расліны раз у жыцці, пасля чаго адміраюць. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 паўплодзікі.
Б. сібірскі трапляецца па ўсёй тэр. Беларусі. Расце на ўзлесках шыракалістых лясоў, уздоўж дарог, на пустках, аблогах, чыг. насыпах, схілах, каля жылля. Цвіце ў чэрв,— ліпені. Нар. назвы баршчоўка, бядрыца. баршч, вярлома. Двухі шматгадовая расліна выш. 60—150 см. Лісце перыста-рассечанае, зрэдку трайчастае; ніжняе чаранковае, верхняе сядзіць на расшыраных похвах. Парасонікі буйныя, з 15—30 апушанымі прамянямі, без абгорткі; лісцікі абгортачкі лінейна-шылападобныя. Пялёсткі яйцападобныя жаўтавата-зялёныя або зеленаватажоўтыя. Віслаплоднік голы, эліпсаці адваротнаяйцападобны, даўж. да 8 мм. Маладыя парасткі і лісце спажываюцца ў ежу.
3 інтрадукаваных відаў (у 1960-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР) найб. вядомы 7. Шматгадовыя расліны з белымі кветкамі. Адрозніваюцца формай лісця і пладамі. Цвітуць у чэрв.. амаль усе на 3-і год. Культывуюцца ў гаспадарках БССР як сіласна-кармавыя расліны з сярэднім ураджаем зялёнай масы 50— 80 т/га. Зялёная маса — каштоўны малакагонны корм. лёгка сіласуецца з інш. травамі, багатая вітамінам С і карацінам, у ёй да 16 % пратэіну і да 20 % вугляводаў. Б. Сасноўскага (Н. sosnowskyi, радзіма — Наўказ) часта дзічэе, трапляецца ўздоўж рэк, дарог, на пустках. Выш. 2,2—3,1 м. У першы год утварае разетку з 5—6 трайчастых 1 перыста-складаных лістоў, пазней развівае буйное псрыста-складанае лісце. Сцябло пустое. заканчваецца буйным цэнтр. парасонікам і 2—3 парамі бакавых парасонікаў. Б. Мантэгаці (Н. mantegazzianum. радзіма — Каўказ) выш. да 3 м. На працягу першых 2 гадоў развівае разетку лісця. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае ліспе трайчастае. Бакавыя лісцікі на чаранках, падоўжана-яйцападобныя, перыста-надрэзаныя на моцна завостраныя, выцягнутыя долі. Парасонікі вельмі буйныя, шматпрамянёвыя. Дэкар. расліна. Б. Л е м а н a (Н. lehmannianum. радзіма — Сярэдняя Азія) выш. да 2,5 м. Прыкаранёвае лісце буйное перыста-складанае, з двух пар бакавых лісцікаў. Бакавыя лісцікі яйцападобныя, перыста-падрэзаныя на буйныя яйцапа-
добныя або шырокатрохвугольныя долі. Сцябловае лісце трайчастаабо перыстаскладанае. па.меншанае, з падоўжанай похвай. Парасонік буйны, шматпрамянёвы. Эфіраалейная расліна, мае ў сабе фуракумарыны, каштоўныя для парфумернай прам-сці. Б. ш у р п а т a а к а йм а в а н ы (Н. trachylomax, радзіма — Каўказ, Турцыя) выш. 1,5—2,4 м. Прыкаранёвае лісце перыста-складанае, звычайна з двух бакавых лісцікаў, рэдка з трох. Пласцінка ліста ад шырокада завостранаяйцападобнай. Бакавыя лісцікі перыста-надрэзаныя на доўгія, вузкія, моцна завостраныя долі; верхавінкавы лісцік амаль круглы ці злёгку рамбічны. Сцябловае лісце перыста-складанае. з похвамі. Б. цвёрды (Н. asperum. радзіма — Каўказ) выш. 1,5—2,2 м. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце трайчастае. радзей перыста-складанае; бакавыя лісцікі на кароткіх чаранках. Пласцінка ліста яйцападобная або падоўжана-яйцападобная. Сцябловае лісце меншых памераў, з маларасшыранай похвай. Б. рассечаны (Н. dissectum, радзіма — Сібір. Д. Усход. Сярэдняя Азія, Кітай, Манголія, Карэя) выш. 1,2—1,8 м. У першы год утварае разеткі лісця. Цвіце і пладаносіць на 2-і год. Прыкаранёвае лісце звычайна трайчастаскладанае, зрэдку перыста-складанае, з 2-х пар бакавых лісцікаў. Бакавыя лісцікі яйцападобныя, перыста-надрэзаныя на завостраныя долі; верхавінкавы лісцік круглаваты. Сцябловае лісце з похвай, сканцэнтравана пераважна ў ніжняй ч. сцябла. Парасонікі невялікія. Лек., эфіраалейная. харч. расліна. Б. пярэднеазіяцкі (Н. antasiaticum, радзіма — Каўказ, Турцыя) выш. да 1,5 м. Лісце простае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае на доўгіх чаранках. Пласцінка ліста амаль круглая, зрэдку шырокаяйцападобная ці ныркападобная, перыста-лопасцевая. Верхняе сцябловае лісце перыста-раздзельнае, з моцпа расшыранымі похвамі. Парасонікі буйныя, шматпрамянёвыя.
Л. Г. Сімановіч, A. Е. Касач. БАРЫП (лац. Baryum ад грэч. Ьаrys цяжкі), Ва, хім. элемент, адзін з біягенных элементаў. У зямной кары яго 0,05 % па масе, у свабодным стане не трапляецца. 3 мінералаў, у састаў якіх уваходзіць Б., прамысл. значэнне маюць барыт BaSO4 і вітэрыт ВаСО3. У крышт. фундаменце Беларусі сярэдняя колькасць Б. (у %) 0,042, у кіслых пародах 0,053, асноўных 0,023, сярэдніх 0,038. У антрапагенавых адкладах Б. трапляецца ў выглядзе ас-