Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
2
ЛАНДШАФТЫ БАРЫСАЎСКАГА РАЁНА
О Цэнтр раёна
О Цэнтры сельсаветаў
Недаль
р Жортай
Вял.Негнавічы Зорычы
Ьарыса}
Аздзяцічы
Участак лесу-помнік прыроды
$ „Мурава
Бярэзінсні запаведнін
Заказнік-журавіннін
Бараўляньі Іканы®
Карсакаві ч ы'®
Пункты назірання за станам забруджанасці глеб
лаверхневых водаў
.Чэрнеўскі
эрн еука^..
Геалапчны разрэз-помнін прыроды чсмДйДздэй х■? I Забашавічы
Чарневічы;
Кішчына і
Слабада
Весялова 2
Жыцькава
\ Нов.Мётча
Вяляйічыч
-Неманіца
I ®
'і\<Лошніца
ЛЗембін)
X 0 К
4 *!
Навасёлкі'.
■ ГлІвІН
f Навішчынаі
Аўтар: Г.І.Марцінкевіч
пераходных, вяр-
ховых балот, хваёвых лясоў. 9. Плоская азёрна-балотная астанцамі водна-ледаві ковай тарфяна-балотныя. Нізінныя выя, чорнаальховыя лясы, балот.
нізіна з рэдкімі раўніны. Глебы балоты, бярозаучасткі вярховых
10. Даліна з плоскай поймай, лакальнымі тэрасамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярновыя забалочаныя. Злакавыя гідрамезафітныя лугі, хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
11. Даліна з азёрападобнымі пашырэннямі. плоскай поймай. Глебы тарфяна-балотныя. Нізінныя балоты.
гі. Лугі невял. ўчасткамі, агульная пл. каля 38,8 тыс. га. Сухадолы займаюць 17 %, нізінныя 35,5, заліўныя 47,5 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. 51 % тэр. раёна. На Пн і 3 пераважаюць вял. масівы, найб. у межах Бярэзінскага запаведніка. На У лясныя масівы не перавышаюць 500—800 га. Склад лясоў (у %): хваёвыя 58,7, яловыя 14,8, лістоўнічныя 0,1. дубовыя 0,8. бярозавыя 18,4. асінавыя 1,8, чорнаальховыя 5.1. шэраальховыя 0,2. таполевыя 0,1. 26 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 173 балоты (належаць да Барысаўска-Глускага тарфянога раёна) пл. 40,2 тыс. га, з іх 35,5 тыс. га нізінныя, 3,7 тыс. га вярховыя. 1,0 тыс. га пераходныя. Асн. балотныя масівы: Цна, Карма, Альшатнік, Тарасік, Палгк. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік. казуля, заяц-бяляк і заяц-русак. ліс. воўк, янотападобны сабака. барсук, лясная куніца, тхор, вавёрка. гарнастай, ласка, выдра. норка, бабёр, крот.
П р ы р о д а к а р ы с т а н н e i а х ов а п р ы р о д ы. Пад с.-г. ўгоддзямі 36,4 % тэр. (22,6 % ворных зямель, 12,9 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі— 14 калгасаў (41,9 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 23 дзяржгасы (58,5 тыс. га с.-г. угоддзяў). На канец 1981 асушана каля 20 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 32. найвышэйшы 41, найніжэйшы 28. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства; пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Барысаўскг доследны лясгас, Барысаўская лесапаляўнічая гаспадарка. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, паліўнай і харч. прам-сці. На тэр. раёна паўд. частка Бярэзінскага біясфернага запаведнгка. помнікі прыроды — геалагічны разрэз Мурава, Барысаўскае лесанасаджэнне, Чэрнеўскі заказнгк-журавіннгк. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца буры мядзведзь, беркут, арланбелахвост. белая курапатка. трохпальцы дзяцел, аляпка. На 1.1.1982 у раёне 49 калект. і 20,1 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкгна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
БАРЫСАЎШЧАНСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Барысаўшчына ў Глускім р-не), тэктанічная структура ў Акцябрскім і Глускім р-нах, у цэнтр. частцы Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Нрыпяцкага прагіну. Па паверхні верхнесаляіюсных адкладаў Б. п. выяўлена электраразведачнымі даследаваннямі, па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах — сейсмічнымі работамі ў 1968.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Б. п. мае форму блока, абмежаванага на Пд і ПдЗ Рэчыцкім субрэгіянальным. на Пн і У — лакальнымі разломамі. Лакальныя разломы змыкаюцца з рэгіянальнымі. Амплітуда Рэчыцкага разлому ў межах падняцця мяняецца ад 1400 да 1900 м, лакальных разломаў — ад 100 да 300 м. Мінім. адзнакі паверхні фундамента —3400 м, падсалявых адкладаў —2700. Разлом, які абмяжоўвае падняцце з Пн, па паверхні міжсалявых адкладаў праяўляецца ў выглядзе флексуры. Па гэтых адкладах аб’ядноўваецца з Халопеніцкім падняццем, размешчаным на Пн ад Б. п. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы над паднятай прыразломнай ч. блока вылучана брахіантыкліналь амплітудай каля 100 м і памерамі 9x3,5 км. Абс. адзнака ў скляпенні —500 м. Сфарміравалася гал. чынам у познім дэвоне. 3 падсалявых кар-
банатных адкладаў на Б. п. атрыманы непрамысл. прытокі нафты.
I. Д. Кудравец. БАРЫСАЎШЧАНСКІ ПАРК, у в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на. Закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. на беразе р. Гаранка. Пл. 8 га. Пейзажнага тыпу. Размешчаны на 2 тэрасах. На верхняй — сядзібны дом і службовыя пабудовы, растуць экзоты; на ніжняй — сістэма каналаў, мясц. пароды дрэў. У парку было каля 300 відаў і форм дрэвавых раслін. Сярод іх актынія палігамная, міндаль нізкі, бярозы даурская, чорная, папяровая, далекарлійская, самшыт вечназялёны, цюльпанавае дрэва, шаўкоўніца белая, сумах аленярогі, дубы звычайны чырваналісты, залацісты, пірамідальны і ніцы, хвоі чорная і веймутава, туя заходняя і інш. Захавалася каля 50 відаў і форм, у т. л. клён вастралісты Шведлера, ясень пенсільванскі аукубалісты, каштан горкі васьмітычынкавы, дугласія цісалістая, елка Энгельмана, піхты Віча, сібірская і каліфарнійская, таполя пірамідальная, аксаміт амурскі, дуб звычайны пірамідальны і інш. АхоўВаецца. Н. С. Будыка, А. В. Сычова. БАРЬ'ІСКАВІЦКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСКОУ, за 0,1 км на Пп ад в. Барыскавічы Мазырскага р-на. Пластавы паклад звязаны з водпа-ледавіковымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Разведаныя запасы 10,1 млн. м3, прагнозныя 1,84 млп. м3. Гліністых часцінак і ілу да 8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,5—15 м, ускрышы (пяскі гліністыя, супескі і суглінкі марэнныя) 0,1—6,5 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатнай цэглы, буйнагабарытных і з шчыльнага сілікатабетону сценавых блокаў, панелей вонкавых сценак. Радовішча не распрацоўваецца.
Алея ў Барысаўшчанскім парку.
БАРЫСФЁН (Borysthenes), стараж.грэчаская назва р. Дняпро ў антычных крыпіцах (Герадот, Страбон і інш.).
БАРЬ'ІТ (ад грэч. Ьагўз цяжкі), ц я ж к і ш п а т, мінерал, сульфат барыю BaSO4. Mae 65,7 % ВаО і 34,3 % SO3. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў пародах крышт. фундамента, рыфею і венду, ардовіку і сілуру, дэвону, пермі, трыясу, палеагену і неагену. Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме. Крышталі таблітчастыя, прызматычныя, слупкаватыя. Колер, у залежнасці ад дамешку, белы, светла-жоўты, светла-чырвоны, светла-блакітны, празрысты і паўпразрысты. Бляск шкляпы або перламутравы. Цв. 3— 3,5; шчыльн. 4400—4600 кг/м3. Паходжапне гідратэрмальнае і асадкавае.
БАРЬ'ІЧАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Барычаў у Петрыкаўскім р-не), тэктанічная структура ў Петрыкаўскім р-не, у межах зах. часткі Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Па паверхпі верхнефаменскай саляноснай тоўшчы выяўлена ў 1959 электраразведачнымі работамі, па падсалявых адкладах пад назвай Паўн.-Петрыкаўскага ў 1970 сейсмічнымі даследаваннямі.
Па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах Б. п,— монаклінальны блок з прыўзнятай паўн,зах. часткай, абмежаваны з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі амплітудай 100—800 м. У галаўной ч. блока мінім. адзнакі паверхні фундамента —2300 м, падсалявых адкладаў -1800 м, міжсалявых —1200 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы вылучаецца спадзістая брахіантыкліналь памерам 4x2 км з мінім. адзнакай у скляпенні —350 м і амплітудай 50 м; скляпенне яе адносна галаўной ч. падсалявога падняцця ссунута на 5 км на ПдУ.
Т. А. Старчык. БАРЬ'ІЧАЎСКІ СТРУКТУРІІЫ HOC, тэктанічная структура ў Петрыкаўскім і Мазырскім р-нах, у паўн. частцы Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. Распасціранне субшыротнае. Даўж. каля 60 км, шыр 10—15 км. Восевая ч. перасечана скідам. Паверхня фундамента ў паўн. частцы Б. с. н. паніжаецца на Пн ад —2800 да —3600 м, у паўд.— на Пд ад —2600 да —4400 м.
У разрэзе чахла верхнепратэразойскія, дэвонскія падсалявыя, ніжнесаляносныя міжсалявыя. верхнесаляносныя і надсалявыя адклады, кам.-вуг. 1 мезазойскакайназойскія ўтварэнні. Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах выяўлены некалькі тэктанічных блокаў, структура міжсалявых адкладаў вывуча-
на недастаткова. Паверхня верхнесаляносных адкладаў у межах Б. с. н. залягае спакойна і ўтварае па восі структурнага носа некалькі невял. падняццяў, скляпенні якіх па абс. адзнаках 300— 400 м. Саляная тэктоніка найб. выразна праяўляецца на структурах зах. часткі Б. с. н. Сфарміравалася ў выніку тэктанічных рухаў па разломах пераважна ў познім дэвоне і карбоне. I. Д. Кудравец. БАРЭАЛЬНАЕ ПАДЦАРСТВА (лац. borealis ад грэч. boreas паўночны), таксанамічная адзінка фларыстычнага раянавання Зямлі. Займае ўмераную зону Паўн. паўшар’я. Уключае фларыстычныя вобласці: Цыркумбарэальную, Усх.-Азіяцкую, Атлантычна-Паўночнаамер. і вобласць Скалістых гор. Самае вял. падцарства ў складзе Галарктычнага фларыстычнага царства, мае найб. багатую флору (шмат эндэмічных сямействаў і родаў). Пераважаюць хвойныя дрэвы, па колькасці відаў вылучаюцца злакі, асаковыя, складанакветныя. Для некаторых абласцей Б. п. характэрна значная колькасць стараж. і прымітыўных сямействаў і родаў. Большая ч. тэр. Беларусі ўваходзіць у склад Усх.-Еўрап. правінцыі ў Цыркумбарэальнай вобласці.
Літ.: Тахтаджян А. Л. Флорнстнческне областй Землй/— Л., 1978.
Н. В. Казлоўская.
БАРЭАЛЬНЫ ЧАС, пачатковая фаза галацэну, якая характарызавалася цёплым і сухім кліматам.
БАРЭЛІЁЗ ПТУШАК, с п i р а х етоз птушак, трэпанемоз п т у ш а к, трансмісіўная хвароба свойскіх і дзікіх птушак, узбуджальнік якой спірахета Spirochaeta anserinum. У хворых птушак адзначаюцца ліхаманка, прыгнечанасць, санлівасць, парушэнне дзейнасці кішэчніка, нерв. сістэмы з парэзамі і паралічамі органаў руху.
Успрыімлівыя да Б. п. гусі. куры, качкі, індыкі і інш. Крыніца інфекцыі — хворыя птушкі. Заражэнне адбываецца пры ўдзеле пераносчыкаў персідскіх і курыных кляшчоў. пасцельных клапоў. Лячэнне наварсенолам. асарсолам, хлортэтрацыклінам. біявітам-80. Прафілактыка: вакцынацыя птушак, знішчэнне кляшчоў, сан. і каранцінныя мерапрыемствы.