• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    БАТАНІЧНЫЯ ЗАКАЗНІКІ, прыродныя тэрыторыі, у межах якіх ахоўваюцца асобныя віды, групы ці згуртаванні раслін з мэтай захавання генафопду, аптымальных умоў іх росту або рацыянальпага выкарыстання прыродных запасаў. Асн. тыпы Б. з. на Беларусі — заказнікі лек. раслін і журавіннікі. Ахова бат. аб’ектаў уваходзіць таксама ў задачу ландшафтпых (напр.. у межах заказніка Белае ахоўваюцца месцы росту лабеліі Дортмапа), гідралагічных (ахоўваюцца адначасова балотныя фітацэнозы) і іпш. заказнікаў Беларусі; асобныя бат. аб’екты ахоўваюцца як помнікі прыроды. Садзейнічаюць паляпшэнню планамерпай нарыхтоўкі лек. сыравіны, ахове і ўстойліваму аднаўленню запасаў лек. раслін (ядлоўцу, брусніц, чарніц, ландышу майскага, крапівы двухдомнай, крушыны ломкай, дзеразы булавападобнай і іпш.) і захаванню прыродных месц з найб. значнымі запасамі журавін балотных. У розных зонах БССР 12 Б. з. лекавых раслін рэсп. значэння з агульнай пл. 142,7 тыс. га: Гожаўскі, ГІарэцкі, Саііоцкінскі. Слонімскі ў Гродзенскай вобл.; Баранавіцкі, Міхалінека-Бярозаўскі, Радастаўскі ў
    Брэсцкай; Жыткавіцкі, Веткаўскі, Струменскі, Чачэрскі. Шабрынскі ў Гомельскай вобл. 3 1979 г. дзейнічаюць 20 бат. заказнікаў-журавіннікаў рэсп. значэння (у асн. вярховыя балоты) агульнай пл. 26,56 тыс. га (адначасова яны падтрымліваюць раўпавагу і гідралагічны рэжым прылеглых тэр.): Вялікае балота, Забалацце, Запольскі, Мошна, Лонна, Фаміно, Чысцік, Юхавіцкі ў Віцебскай вобл., Дзянісавіцкі, Копыш, Мацеевіцкае, Амяльнянскі, Фаліцкі Мох, Чэрнеўскі ў Мінскай; Дубатоўскае ў Гродзенскай; Ялоўскі, Борскі ў Брэсцкай; Бабінец, Букчанскі, Чырковіцкі ў Гомельскай вобл. Пра кожны Б. з. гл. асобны артыкул. Іл. гл. на ўклейках.
    В. I. Парфёнаў, Г. Ф. Рыкоўскі. БАТАНІЧНЫЯ КАРТЫ, карты. якія адлюстроўваюць склад, асаблівасці геагр. пашырэння флоры. расліннасці ці раслінных рэсурсаў. Вылучаюцца 2 тыпы: геабатанічныя карты і фларыстычныя. Фларыстычныя карты характарызуюць склад, пашырэнпе і генезіс флор сучасных і мінулых геал. эпох, на іх адлюстроўваюцца арэалы (контурпымі лініямі) і адзначаюцца месцазнаходжанні (пунсонамі) відаў, родаў, сямействаў ці груп раслін, фларыстычнае раянаванне тэрыторый. Прыкладам іх могуць быць карты да артыкулаў пра рэдкія і зпікаючыя віды раслін у Чырвопай кнізе Беларускай ССР. БАТАНІЧНЫЯ ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ, асобныя аб’екты расліннасці і флоры, якія маюць навук., культ.пазнавалыіую, гіст. або эстэт. каштоўнасць і ахоўваюцца дзяржавай. Вылучаюцца для захавання гэтых аб’ектаў у натуральным стане, на Беларусі — па аснове пастановы CM БССР «Аб ахове помнікаў прыроды на тэрыторыі Беларускай ССР» (1963). Падзяляюцца на Б. п. п. рэсп. (зацвярджаюцца Дзярж. к-там БССР па ахове прыроды) і мясц. (зацвярджаюцца выканкомамі мясц. Саветаў нар. дэпутатаў) значэння. Да Б. п. п. аднесены творы садова-паркавага мастацтва, участкі лесу з каштоўнымі дрэўнымі пародамі, векавыя або рэдкіх парод дрэвы і кусты, участкі тэр. з рэліктавай або асабліва каштоўнай расліннасцю, асобныя віды р.эліктавых або знікаючых раслін мясц. флоры. На 1.1.1982 у БССР 182 Б. п. п. рэсп. значэння. Сярод іх старадаўнія паркі (Бальценіцкі, Вердаміцкі, Вялікамажэйкаўскі, Гомельскі, Грудзінаўскі, дэндралагічны БСГА, Жыліцкі, Залескі, Кобрынскі, Краскаўскі, Мапькавіцкі, Мірскі,
    Нясвіжскі, Парэцкі, Раваніцкі, Радзівілімонтаўскі, Руткевіцкі, Савейкаўскі, Свяцкі, Усялюбскі, Чырвонабярэжскі, гл. адпаведныя артыкулы); каштоўныя ўчасткі лесу (Барысаўскае лесанасаджэнне, Барэцкая дуброва, Вепрынская дуброва, Лідскае лесанасаджэнне, Шолкавіцкая дуброва, Язненская дуброва) і насаджэнні інтрадукаваных дрэў і кустоў (Вінклераўскі хвойнік, Ліноўскі хвойнік, Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай, Урэцкія лесанасаджэнні, Чыгірынскае насаджэнне каштоўных дрэўных парод); раслінныя згуртаванні на межах арэалаў, у месцах, аддаленых ад асп. вобласці свайго пашырэння (Бёрдаўскае лесанасаджэнне, Гарбавіцкія ельнікі, Добрушскія ельнікі, Маларыцкія ельнікі, Мяднянскія ельнікі, Пажэжынскія елыіікі), а таксама з рэдкімі, рэліктавымі і знікаючымі відамі раслін (Вятчынскае насаджэнне рададэндрана жоўтага, Вільчыцкае лесанасаджэнне, Восаўскае насаджэнне карэльскай бярозы, Лам’еўскае насаджэнне карэльскай бярозы, Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы, зараснікі вадзянога арэху на воз. Цёста, Азярок і на р. Аўсянка ў Гарадоцкім р-не); дрэвы мясц. парод, асабліва адметныя ўзростам, памерамі, прыгажосцю ці звязаныя з гіст. падзеямі, і унікальныя дрэвыінтрадуцэнты (звыш 50, гл. Дрэвыпомнікі). Некаторыя каштоўныя бат. помнікі размешчаны на запаведных тэр. і знаходзяцца пад аховай іх рэжыму.
    На тэр. Б. п. п. і ў межах іх ахоўных зон забараняецца высечка, псаванне, змяненне відавога складу і зпішчэнне расліннасці (акрамя can. мерапрыемстваў або работ, звязаных з рэканструкцыяй); узвядзенне пабудоў; пракладка новых дарог; правядзенне работ, звязаных з парушэннем глеб, зменай узроўню грунтавых водаў і гідралагічнага рэжыму тэр.; паляванне (за выключэннем драпежных звяроў і птушак у адпаведнасці з правіламі палявання); прагон і пасьба жывёлы; распальванне вогнішчаў; разбіўка палатак; праезд і стаянка аўтамабіляў, матацыклаў і інш. машын; наладжванне масавых мерапрыемстваў na­sa ўстаноўленымі для гэтага месцамі; засмечванне тэр. або нанясенне якойнебудзь інш. шкоды натуральнаму стаяу помнікаў. На ўчастках з рэліктавай і асабліва каштоўнай расліннасцю забаронена касьба. Ахова Б. п. п. і нагляд за іх утрыманнем
    ускладзены на выканкомы Саветаў нар. дэпутатаў. Кантроль за ўлікам, аховай і выкарыстаннем Б. п. п. ажыццяўляе Дзярж. к-т БССР па ахове прыроды. Навуковыя пытанні аховы Б. п. п. распрацоўваюць Ін-т эксперыментальнай батанікі і Цэнтр. бат. сад. АН БССР. Іл. гл. на ўклейках.
    Лгт.: Козловская Н. В. Флора Белоруссіш. закономерностя её формпровання, научные основы нспользовання п охраны.— Мн.. 1978; Основы пряродопользованяя.— Мн., 1980; Охрана важнейппіх ботанпческпх oO^cktob Укранны, Белоруссіш, Молдавші.— Кяев, 1980; Памятннкн прігроды Белоруссян.— Мн., 1970; Парфенов В. II. Проблемы ііспользованяя н охраны растнтельного мнра Белоруссяя.— Мн., 1978; Юркевнч Н. Д., Г о л 0 д Д. С., А д е р іі х о В. С. Растятельность Белорусснп, ее картографіірованяе, охрана н нспользованііе.—• Мн., 1979.
    В. С. Гельтман. БАТАШЧНЫЯ САДЫ, навукова-даследчыя, навуч.-дапаможныя і культ.асветныя ўстановы, у якіх культывуюцца і вывучаюцца расліны мясц, і іншаземнай флоры, прапагандуюцца бат. веды. Іх аснова — калекцыі жывых раслін адкрытага грунту (дэндрарыі, участкі сістэматыкі, альпінарыі, экспазіцыі лек., харч., тэхн., дэкар. і інш. раслін) і аранжарэй. Размяшчаюцца расліны пераважна па геагр. і сістэматычнаму прынцыпу, радзей — па экалагічнаму і іппі. Асн. даследчая задача — пошук новых карысных раслін і ўвядзенне іх у культуру.
    Папярэднікі Б. с. — аптэчяыя сады. Як навук. ўстановы Б. с. ўзніклі ў эпоху Адраджэння ў Італіі (Салерна. 1309; Венецыя. 1333). 3 развіццём універсітэтаў паявіліся ў Францыі (Парыж. 1635). Швецыі (Упсала, 1655) Германіі (Берлін. 1647), Англіі (Эдынбург — Каралеўскі бат. сад). У Расіі ўзніклі ў 1-й пал. 18 ст.: у Маскве (1706. цяпер філіял бат. саду МДУ). Пецярбургу (1714. з 1823 Імператарскі бат. сад, цяпер Бат. сад Бат. ін-та імя Камарова AH СССР). 3 2-й пал. 19 ст. паяўляюцца прыватныя бат. сады. У 19 ст. Б. с. ствараліся пераважна пры універсітэтах (Вільня і Юр’еў. 1803; Харкаў. 1804; Масква і Казань, 1806; Кіеў. 1835; Пецярбург, 1864; Адэса. 1865; Томск. 1880 і інш.) Бат. сады, закладзеныя ў паўд. р-нах (Нікіцкі ў Крыме. 1812; Сухумскі. 1840; Тбіліскі. 1845; Батумскі. 1912). сталі цэнтрамі інтрадукцыі субтрапічных раслін. 3 сучасных Б. с. найб. вядомыя К’ю (Лондан. 25 тыс. відаў). у Эдынбургу (35 тыс.). Упсала (10 тыс., тут пр'ацаваў вядомы батанік К. Ліней), Утрэхце (Нідэрланды. 10 тыс.). Бруселі (13.5 тыс.). Зах. Берліне (18 тыс.), Жэневе (15 тыс.). Ныо-Йорку (15 тыс.). Манрэалі (Канада, 20 тыс.). У СССР болып за 100 Б. с.. размешчаных ва ўсіх прыродных зонах і саюзных рэспубліках. Іх навук. дзейнасць каардынўе Савет бат. садоў СССР. арганізаваны пры Галоўным Б. с. AH СССР (Масква. 1945).
    На Беларусі адным з першых быў Гродзенскі батанічны сад. Вядомымі былі Вялікалятчанскі батанічны сад і Віцебскі батанічны сад (з 1979 батанічны сад Віцебскага педагагіч-
    нага інстытута), якія мелі агулыіапазнавальнае значэнне; у іх былі сабраны калекцыі раслін-альбіносаў, расліны з розпых месцаў Паўн. паўшар’я і акліматызаваныя прадстаўнікі азіяцкай, зах.-еўрап. і інш. флор. У 1981 у БССР 4 Б. с.: Цэнтральны батанічны сад АН БССР, батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, батанічны сад Беларускага дзяржаўнага універсітэта, батанічны сад Беларускага тэхналагічнага інстытута. Даследчая работа ў іх сканцэнтравана пераважна на распрацоўцы тэорыі і метаду інтрадукцыі новых для рэспублікі відаў карысных раслін, пытаннях паляпшэння навакольнага асяроддзя сродкамі азелянення, на праблемах рацыянальнага выкарыстання і аховы прыродных расліпных рэсурсаў. На базе Б. с. праходзяць практыку студэнты БДУ, БСГА, Бел. тэхнал. ін-та і інш. ВНУ. Культ.-асветным мэтам Б. с. служаць экспазіцыі раслін і навук.-папулярныя працы супрацоўнікаў садоў. Навук. дзейнасць Б. с. каардынуе рэгіяпальны Саве.т Бат. садоў БССР. Іл. гл. на ўклейках.
    Літ.: Ботаннческне сады СССР. / Сост. A. II. Векслер,— М., 1949; Боташічеекпе сады мнра: (Краткнй справочняк).— М., 1959; А н т п п о в В. Г. Об нсторнн создашія ботанпческнх коллекцлй в Белоруссіш.— Боташіка: Псследованпя, 1964— 65. в. 6—7.	В. Р. Анціпаў.
    БАТЛАЧЫК, род раслін сям. злакаў; тое. піто лісахвост.
    БАТбРЫН, Б а т о р ы н а, возера ў Мядзельскім р-пе. у бас. р. Парач. Пл. 6,25 км2. Даўж. 3,5 км, паііб. шыр. 2,4 км, пайб. глыб. 5,5 м. сярэдпяя 2.4 м. Аб’ём вады 15,03 млн. м3. Вадазбор (92,4 км2) пласкахвалісты і сярэднеўзгорысты, месцамі раўнінны, пераважна разараны, лясы ў паўд.-ўсх. і ўсх. частках.
    Катлавіна рэшткавага тыпу. плоская. выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, выш. да 1,5 м, на ПнЗ да 3,5 м. Берагавая лінія (даўж. 15 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочапыя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота, на Пн і ПдУ выш. 2—3 м. Плоская літараль значным перагібам пераходзіць у сублітараль і хвалістую прафундаль. Мел'каводдзе да глыб. 1,5 м складзена з заіленага пяску, у паўн.-зах. 1 паўд. ч. месцамі грубадэтрытавыя сапрапелі. Асн. ч. ложа выслана сапрапелямі магутнасцю да 8 м (гл. Баторынскае радовішча сапрапелю). Шыр, палосы надводнай расліннасці 150—200 м, месцамі да 300 м, да глыб. 1,2 м. На ПдУ невял. ўчасткі сплавіны. Мінералізацыя вады да 170 мг/л, празрыстасць да 1,8 м. Эўтрофнае з прыкметамі дыстрафіравання. Водапрыёмнік балотных водаў (упадае 10 меліярацыйных канаў. невял. рэчка). злучана пратокай з воз. Мястра. Водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч, сазан. судак; ёсць вугор. За 1,5 км на ПнЗ ад возера г. п. Мядзель, на паўн.ўсх. беразе в. Круці. на паўд.-ўсх,— Азаркі, на зах,— в. Шыкавічы. Возера з’яўляецца месцам адпачынку і турызму. Іл. гл. на ўклейцы.