Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
вае затапленне болып за 40 сут. Вясною рана адрастае, за сезон дае 2 укосы. Скошваецца да цвіцення. Добра расце на ўрадлівых сугліністых. тарфяна-балотных глебах. У травастоі трымаецца 10 1 больш гадоў. Выкарыстоўваецца ў травасумесях пры залужэнні поймавых лугоў, якія доўга затапляюцца. Сена па колькасці пратэіну ўступае інш. кармавым злакам, ураджайнасць да 3 т/га. Асн. хваробы: іржа. галаўня.
У. В. Башун.
БЕЛААЗЁРСКАЕ, зона адпачынку мясц. значэння за 10 км на ПдУ ад г. Бяроза, на беразе р. Ясельда. Устаноўлена ў 1981. Пл. 3,2 тыс. га. Разлічапа на адначасовы адпачынак да 3,1 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослых Бярозы і Белаазерска.
БЕЛААЗЁРСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Браслаўскім р-не, у воз. Белае. Сапрапель карбанатнага тыпу, запасы 0,3 млн. м3. Высцілае 70 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,3 м, найб. 6,5 м. Натуральная вільготнасць 87 %. У сухім стане мае (у %): азоту 1,2, вокіслаў жалеза 1,9, алюмінію 0,2, магнію 0,4, кальцыю 31,4, калію 0,1, фосфару 0,3; попельнасць 73 %. Вадародны паказчык (pH) 7,8. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны як дамешак у корм с.-г. жывёлам, для вапнавання кіслых глеб. БЕЛААЗЁРСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Гродзенскім р-не, у Белым возеры. Запасы 15,4 млн. м3, у т. л. 11,5 карбанатнага, 3,9 мяшанага тыпаў. Высцілае амаль усю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,1 м, найб. 7,6 м. Натуральная вільготнасць 91 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,3, вокіслаў жа-
Бекмапія звычайная: 1 — ніжняя частка расліны; 2— суквецце; 3— каласок; 4 — каласковая лускавінка.
леза 8,5, алюмінію 1,5, магнію 0,7, кальцыю 13,7, калію 0,3, фосфару 0,8; попельнасць 31—64 %. Вадародны паказчык (pH) 7,4. Сапрапель каштоўны як лек, гразь, прыдатны для вапнавання кіслых глеб, на ўгнаенне.
БЕЛААЗЁРСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Драгічынскім р-не, у Белым возеры. Запасы 1 млн. м3, у т. л. 0,78 аргая., 0.26 карбанатнага тыпаў. Выспілае 40 % даследаванай пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1 м, найб. 6 м. Натуральная вільготнасць 90 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3, вокіслаў жалеза 3,2, алюмінію 0,7, магнію 0,2, кальцыю 15, калію 0,2, фосфару 0,5: попельнасць 31—63 %. Вадародны паказчык (pH) 7,6. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для вапнавання кіслых глеб.
БЕЛААЗЁРСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Полацкім р-не, у Белым возеры (бас. р. Тураўлянка). Сапрапель арган. тыпу, запасы 0,4 млн. м3. Высцілае амаль усю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,2 м, найб. 8 м. Натуральная вільготнасць 95 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,8, вокіслаў алюмінію 1, жалеза 1,1, магнію 0,2, кальцыю 1, калію 0,3, фосфару 0,1; попельнасць 21 %. Вадародны паказчык (pH) 5,3. Сапрапель каштоўны як лек. грагь, прыдатны на ўгнаенне, для вытв-сці буд. матэрыялаў. БЕЛААЗЁРСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Гарадоцкім р-не, у Белым возеры. Запасы 7,8 млн. м3, у т. л. 6,7 арган., 1,1 мяшанага тыпаў. Высцілае амаль усю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,4 м, найб. 7,5 м. Натуральная вільготнасць 93 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,8, вокіслаў кальцыю 1,3, калію 0,8, фосфару 0,3; попельпасць 33 %. Вадародны паказчык (рН)6. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне, для вытв-сці буд. матэрыялаў, буравых работ.
БЕЛААЗЁРСКАЯ САДКОВАЯ РЬІБНАЯ ГАСПАДАРКА. у Бярозаўскім р-не. Пабудавана ў 1979. Гадуе таварную рыбу — стронгу, карпа, napaea, белага амура, таўсталобікаў белага і стракатага. Моладзь раслінаедных рыб і карпа разводзяць заводскім метадам у бетонных басейнах і сеткавых садках. Выкарыстоўвае тэрмальныя воды Бярозаўскай ДРЭС з цёплай (22—29 °C) вадой. Узор рыбных гаспадарак новага тыпу на Беларусі, якія забяспечваюць эканомію вады і зямельных угоддзяў, прадаўжаюць перыяд вырошчвання рыбы ва ўмовах аптымальнага тэмпературнага рэжыму і штучнага
кармлення, дазваляюць значна павялічыць выхад прадукцыі з кожнага кв. м басейнаў і садкоў. Агульная пл. 43 бетонных басейнаў 4,2 тыс. м2, сажалак для статка рыб-вытворнікаў 20 га, сеткавых садкоў 0,5 тыс м2. Вядзе таксама прамысл. лоў ляшча, шчупака, плоткі, акуня, карася ў азёрах Белае, Чорнае, Спораўскае.
У. К. Дамброўскг. БЕЛААЗЁРСКІ КАНАЛ, у Драгічыпскім р-не. Даўж. 16 км. Пачынаецца з воз. Белае (на мяжы Валынскай вобл. УССР і Драгічынскага р-на), упадае з Пд у водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала каля в. Селішча. Састаўная ч. сістэмы, па якой ажыццяўляецца падача вады з Прыпяці на водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала. Падача вады з воз. Белае рэгулюецца плацінамі, размешчанымі каля в. Радастава. Пабудаваны ў 1905—10. Назіранні з 1978 на гідралаг. пасту Гаравіца.
БЕЛАБРОВІК (Turdus musicus), пеўчая птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Паўн. Еўразіі ад Ісландыі і Шатландыі да Калымы, у СССР — на Пн і Пд да граніц лясной расліннасці. На Беларусі нешматлікі гнездавальны і пралётны від, найчасцей трапляецца ў паўн. раёнах (Віцебская вобл.), рэдкі на Палессі. Жыве ў яловых, ялова-лісцевых і драбналістых лясах з густым падлескам, на высечках, рачных поймах, каля вадаёмаў. Корміцца Б. беспазваночнымі (жукамі, вусенямі матылёў, землянымі чарвямі), насеннем і ягадамі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка.
Памерамі са шпака: даўж. цела naan 15, хваста каля 8 см. маса 50—70 г. Апярэнне спіны аліўкава-бурае, знізу белае з бурымі стракацінамі, бакі ржава-рыжыя. Над вачыма шырокія вохрыста-белыя бровы (адсюль назва). Крылы цёмна-бурыя, шырокія і кароткія. Прылятае ў канцы сак.— пач. красавіка. У гнездавы перыяд трымаецца
парамі. у астатні час — чародамі. ІІесня — спалучэнне траскучых гукаў, шчабятання і гучнага свісту «і — цю — дю — цю». Часта спявае, калі сядзіць на верхавіне дрэва. Крык — гучны адрывісты трэск «тцэ — кук — кук». Гнёзды з сухіх раслінных рэшткаў (злакі, хвошч, тонкія галінкі), змацава'ных зямлёй, будуе на дрэвах (на выш. да 3 м), пнях. кучах ламачча, на зямлі. Нясе 5 (радзей 4—6) блакітнавата-зялёных з чырванавата-бурымі плямкамі яец (двойчы за год). Наседжванне 12—13 сут. Птушаняты вылятаюць праз 2 тыдні. Пасля гнездавання птушкі адлятаюць з лясоў, трымаюцца на палях, лугах, высечках. Адлёт з сярэдзіны вер. да канца кастрычніка. Зімуе Б. у Зах. ЕУропе і Паўн. Афрыцы. A. М. Дарафееў. БЕЛАБЯРЭЖСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Нараўлянскім р-не, ва ўсх. частцы Выступовіцкай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачпымі работамі ў 1976. Сфарміравалася ў познафранскі і познафаменскі час дэвону ў выніку рухаў па разломах. Выдзяляецца па паверхні падсалявых і міжсалявых адкладаў.
Па паверхні падсалявых адкладаў Б. п. мае форму монаклінальнага блока субшыротнага распасцірання, абмежаванага з Пд Паўд.-Прыпяцкім, а з Пн Выступовіцкім субрэгіянальным разломамі. Паверхня падсалявых адкладаў падымаецца на ПнЗ ад адзнакі -5500 да —4800 м. Па міжсалявых адкладах Б. п.— монаклінальны блок, у межах якога паверхня падымаецца на Пд ад адзнакі —4300 да —3500 1 вышэй.
В. С. Канішчаў. БЕЛАБЯРЭЖСКАЯ, зона адпачынку мясцовага значэння на тэр. Нараў-
Басейны Белаазерскай садковай рыбнай гаспадаркі.
лянскага р-на, за 42 км на Пд ад Мазыра, на беразе р. Славечна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,1 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 15 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослых Мазыра і Ельска.
БЕЛАВЁЖСКАЯ ГРАДА, па 3 Брэсцкай вобл., у Камянецкім і Пружанскім р-нах, у межах Белавежскай пушчы і далей на У ад яе (Шарашова, Пружаны); паўд.-зах. адгор'і Паўд.-Зах. адгалінавання Беларускай грады. Выш. да 203 м. Працягпулася выпуклай дугой на Пд уздоўж рэк Нараўка і Ясельда.
У тэктанічных адносінах прымеркавана да паўд. схілаў Беларускай антэклізы. Нахіл паверхні крышт. фундамента 1 слаістасці маламагутных парод. якія на ім залягаюць. абумовілі развіццё гляцыядыслакацый у дняпроўскай напорнай марэне, а ў асобных выпадках фарміраванне адорвеняў. У паўд.-ўсх. ч. грады, у вярхоўя'х Ясельды (каля в. Самойлавічы 1 Кабакі Бярозаўскага р-на) вял. адорвень вапнякоў мелавога ўзросту.
Выдзяляюцца пакатахвалістыя падняцці марэнпага паходжання адноснай выш. да 20—30 м (горы Казіная, Крамянёвая і інш.). Паверхня грады значна размытая, у верхняй ч. жвірова-галечны матэрыял. Трапляюцца скразныя даліны, неглыбокія, але шырокія, забалочаныя, якія ўзніклі ў выніку эразійнай дзейнасці расталых водаў ледавіка, што сцякалі ў бок Брэсцкага Палесся. Найб. буйныя скразныя даліны размешчаны паміж вярхоўямі рэк Нараў і Ясельда, Нараўка і Лясная.
У. Я. Навуменка. БЕЛАВЁЖСКАЯ ПУШЧА, буйны лясны масіў (пл. каля 145 тыс. га) у паўд.-зах. ч. БССР на тэр. Камянецкага, Пружанскага і Свіслацкага р-наў (60 км ад Брэста і 20 км ад Камянца), уздоўж дзярж. граніцы, на водападзеле бас. Нёмана, Зах. Буra і Прыпяці, часткова на тэр. ПНР (пл. каля 57 тыс. га); адзін з найстарэйшых лясных запаведнікаў Еўропы. Назва, магчыма, ад колеру сцен пабудаванай у 13 ст. абарончай вежы ў Камянцы. Пастановай СНК БССР ад 25.12.1939 Б. п. абвешчана дзярж. запаведнікам, найважнейшыя задачы якога — захаванне ў натуралыіым стане тыповага для ПдЗ Беларусі прыроднага комплексу, захаванне і аднаўленне рэдкіх і знікаючых відаў дзікіх жывёл і раслін, ахова іх генафонду, вывучэнне прыродных працэсаў, прапаганда аховы прыроды і прыродаахоўная адукацыя. 3 1957 Б. п.— дзярж. запаведна-
паляўнічая гаспадарка. Адм.-гасп. і навук. цэнтр у в. Камянюкі Камянецкага р-на. Пл. 87,6 тыс. га (1981), у т. л. абсалютна запаведнай ч. 7,7 тые. га, вакол Б. п. ўстаноўлена ахоўная зона пл. 90 тыс. га. Працягласць з Пн на Пд 68 км, з 3 на У ад 6 да 32 км. На тэр. ПНР нац. парк (пл. 5,07 тыс. га, 1981). Рэльеф— узгорыстая раўніна. Найб. узвышаная цэнтр. ч., на ПдУ — Белавежская града. Клімат умерана цёплы. Сярэдняя гадавая т-ра ад 5,1 да 7,7 °C. Вегет. перыяд 200—205 сут. Пачатак вегетацыі 1—5 сак., канец 20—25 верасня. Ападкаў у сярэднім 621 мм за год, найб. (419 мм) у крас,— кастрычпіку. Снег трымаецца каля 70 дзён. Найб. рэкі (бас. Буга): Нараў, Нараўка, Рудаўка, Гвозна, Правая і Левая Лясная. Азёры Лядскае і Перавалока (штучныя). Глебы на Пн і Пд пераважна дзярнова-падзолістыя, у цэнтр. ч.— бурыя лясныя (у нізінах трапляюцца балотныя і тарфяна-глеевыя). Кліматычныя і глебавыя ўмовы спрыяюць пышнаму развіццю расліннасці, якая належыць да Белавежскага геабат. р-на (гл. ў арт. Нёманска-Перадпалеская геабатанічная акруга). У флоры Б. п. 844 віды вышэйшых сасудзістых раслін, 220 відаў мохападобных, каля 260 відаў лішайнікаў, 159 відаў, 11 разнавіднасцей і 31 форма губавых грыбоў. Асн. лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, вольха, бяроза, дуб і інш. Налічваюць 58 відаў кустоў, кусцікаў і паўкустоў. Пад лесам 88,2 %, балотамі 4, лугамі 5 % тэр. Лясныя насаджэнні надзвычай разнастайныя па лесараслінных умовах і відавому складу. Вылучана 12 тыпаў лесу. Пераважаюць бары (каля 60 % лесаўкрытай пл.), найб. мохавыя і чарнічныя. Ельнікаў 9 %, пераважна чарнічных і кіслічных. Шыракалістыя лясы (дубовыя, ясянёвыя, кляновыя і грабовыя) займаюць 6,8 %, карэнныя чорнаальховыя і пушыстабярозавыя адпаведна 14,8 і 2,1, вытворныя драбналістыя (бародаўчатабярозавыя і асінавыя) 7,7 %. Расце 26 відаў дрэЎ. Лясы Б. п. належаць да найб. высокаўзроставых у Еўропе^ Узрост бароў дасягае 180—200 гадоў, ельнікаў 120—160, дуброў 180—220, гадоў. Захаваліся асобныя дрэвы-гіганты: хвоя (узрост 350 гадоў. выш. 32— 35 м), елка (200—50—52), дуб (500 гадоў, дыям. да 190 см) і інш. У падлеску ляшчына, брызгліна, воўчае лыка, крушына ломкая, ядловец і інш. У фауне 59 відаў млекакормячых, 226 птушак, 11 земнаводных, 7