• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Лгт.: Голубцов В. К„ Ковалев Б. С., Ярцева М. В. К находке отложеннй башкнрского яруса среднего карбона в Прнпятском прогнбе (юго-востов Белорусской ССР).— Доклады AH СССР, 1956, т. 110. М 2.
    В. К. Галубцоў. БАЯНІЦКАЕ ВбЗЕРА, у Любанскім р-не, у бас. р. Арэса. ІІл. 0,58 км2. Вадазбор раўнінны. Катлавіна авальнай формы, нязначна выцягнута з 3 на У. Злучана Цахмінскім каналам з р. Арэса.
    БАЯРКА. рака, правьт прыток Лашанкі (бас. Свіслачы), у Гродзен-
    скім р-пе. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 %0. Вадазбор (77,5 км2) у верхнім цячэнні ўзгорысты, у ніжнім пізінны, пад лесам 11 %.
    БАЯРСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не, у бас. р. Свінка. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,44 км, найб. глыб. 1,5 м, сярэдняя 1,2 м. Аб’ём вады 0,23 млн. м3. Вадазбор (17,2 км2) пласкахвалісты, пераважна разараны, 18 % пад лесам.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, злёгку выцягнута з Пн на Пд. Схілы спадзістыя, пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя, на ПдУ абразійныя. Пойма шыр. 30—150 м, забалочаная. Дно сподкападобнай формы, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага вузкая палоса ілу і пяску. Мінералізацыя вады да 305 мг/л. празрыстасць 0,2 м. Расліннасцю занята 30 % пл. возера, палоса шыр. 10—175 м да глыб. 1 м. Праз возера працякае р. Свінка. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь. На беразе возера в. Баяры.
    В. Р. Міронаў. БАЯРСКАЯ, назва р. Альзініца ў верхнім цячэнні.
    БАЯРЫШНІЦА (Aporia crataegi), матыль сям. бялянак. Пашырана ва ўмераных, часткова паўн. паясах Еўропы і Азіі, у Паўн. Амерыцы. На Беларусі жыве ў лясах, садах, парках, часта шкодзіць ім.
    Баярышніца: 1— матыль; 2— вусень; 3— кукалка.
    Бачэіікаўскі парк.
    Крылы (размах 50—60 см) белыя з чорнымі жылкамі. Лёт у чэрв.— ліпені. Буравата-шэрыя вусені (даўж. да 45 мм) паяўляюцца ў ліп., аб’ядаюць лісце пладовых дрэў, зімуюць у коканах, вясною выядаюць пупышкі, лісце, бутоны 1 кветкі дрэў. Меры барацьбы: збор і спальванне зімовых гнёздаў Б., апырскванне дрэў інсектыцыдамі. БЕАМІЦЭС (Baeomyces), род накіпных лішайнікаў сям. беаміцэтавых. Вядомы 44 віды (у СССР 6). На Беларусі 2 віды. Б. р у ж о в ы (В. ro­seus) трапляецца на гліністай глебе, зрэдку на старых пнях. Слаявіна ў выглядзе белавата-шэрай бугрыстазярністай корачкі. Падэцыі (вертыкальная слаявіна) белаватыя, 2—5 мм выш., заканчваюцца ружовымі, амаль шарападобнымі пладовымі целамі. Б. р ы ж ы (В. rufus) мае слаявіну накшталт зеленаватаіпэрай дробназярністай або парашкападобнай корачкі. Падэцыі 2—6 мм выш. Пладовыя целы бясформенныя, чырванавата-карычневыя. Расце на гліністай і тарфяной глебе, глініставапняковых агаленнях, гнілой драўніне. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лішайнікі.
    БЁДЛІНГТАН-ТЭР’ЁР, папулярная парода дэкар. сабак з групы тэр’ераў. Радзіма — Вялікабрытанія (вядомы з 19 ст.). Разводзіцца сабакаводаміаматарамі ва ўсім свеце.
    Канстытуцыя гібкая, лёгкая. Сабака мускулісты, тулава квадратнае. Выш. ў карку 38—42 см, маса 8—10 кг. Масць блакітная, шэра-рыжая, карычняватая, палевая. Шэрсць густая, мяккая. на галаве 1 мордзе кучаравая. Шыя доўгая. Спіна дугападобная. Жывот падцягнуты. Хвост сярэдніх памераў, шаблепадобны. Характэрны алюр — кароткая рысь і хуткі галоп.
    БЁЖЫЦА, рака, левы прыток Пцічы (бас. Дняпра), у Глускім р-не. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. У вярхоўі каналізавана. Вадазбор (203 км2) нізінны, пад лесам 68 %.
    БЕЗАДХОДНЫЯ ТЭХНАЛбГП, сукупнасць спосабаў апрацоўкі ці перапрацоўкі сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў у працэсе вытв-сці.
    накіраваных на рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і выключэпне шкоднага ўздзеяння на навакольпае асяроддзе. Прадугледжваюць мінім. страты сыравіны, паліва і энергіі, макс. эфектыўнасць і эканамічнасць іх спажывання, паўторнае выкарыстанне адходаў ці вяртанне іх у навакольнае асяроддзе ў абясшкоджаным стане. Укараненне Б. т. звязана з праблемамі экапомікі і аховы навакольнага асяроддзя і абумоўлена вял. стратамі каштоўных матэрыялаў, якія ўтрымліваіоцца ў адходах горназдабыўной прам-сці, выкідах у атмасферу і сцёкавых водах і выклікаюць забруджванне навакольнага асяроддзя. Напр., адходы крухмальнай вытв-сці (складаюць штогод у БССР каля 100 тыс. т) могуць перапрацоўвацца ў пажыўны корм для жывёлы, з адходаў гродзенскага вытв. аб’яднання «Азот» можна атрымліваць угнаенне і эфектыўны кармавы дамешак. Увядзенне Б. т. патрабуе распрацоўкі прынцыпова новых сродкаў вытв-сці, перабудовы традыцыйных тэхналогій і накіравана па стварэнне экалагізаваных цыклаў вытв-сці. падобных да прыродных працэсаў біясферы. Асн. напрамкі развіцця Б. т.: улоўліванне і утылізацыя адходаў, комплекснае выкарыстанне сыравіпы і матэрыялаў, стварэнне замкнутых цыклаў вытв-сці і інш. Адходы ўлоўліваюцца ў спец. ачышчалыіых, газаачышчальных, пылаўлоўпых збудаваннях і інш. з далейшым іх выкарыстаннем у якасці сыравіны; пры стварэнні Б. т. атрымалі пашырэнне зваротныя і паўторныя сістэмы водакарыстання. Б. т.
    
    могуць быць эканамічна нявыгаднымі для адной вытв-сці або галіны прам-сці, але па сукупнасці вынікаў іх выкарыстанне можа даваць вял. станоўчы эфект. На Беларусі асобныя звенні Б. т. дзейнічаюць у розных галінах прамысловасці. На большасці ЦЭЦ і прамысл. прадпрыемстваў укаранёны зваротныя сістэмы водакарыстання. За 10-ю пяцігодку ў прам-сці утылізавана 802 тыс. т адходаў, узятых са сцёкаў (эканам. эфект склаў 24.4 млн. руб.). На прадпрыемствах мясной і малочнай прам-сці са сцёкавых водаў штогод бярэцца болып за 1.5 тыс. т тлушчавых адходаў (эканам. эфект болып за 0,5 млн. руб.). На Наваполацкім нафтаперапрацоўчым з-дзе штогод затрымліваецца і выкарыстоўваецца ў вытв-сці болып за 100 тыс. т нафтапрадуктаў на суму каля 1,5 млн. руб.
    Лгт.: Маннн Ю. М. НТР і экологнзацня пронзводства.— Мн., 1979; Сохраненпе окружаюіцей среды на основе безотходного пропзводства.— Л.. 1977.
    У. С. Раманаў. БЕЗВАЛОСКІ, галацелкі (Psilidae), сямейства насякомых атр.
    Бедлінгтан-тэр’ер.
    двухкрылых. Жывуць у вільготных цяністых мясцінах, трапляюцца ў кронах дрэў, у хмызняках, на парасонавых і канюшыне. Зімуюць у глебе і сховішчах агародніны. У фауне СССР каля 40 відаў. На Беларусі каля 14 відаў, найб. пашыраны My­xa маркоўная і муха звычайная.
    Даўж. Б. 3—9 мм. Ногі доўгія. Цела слаба апушана. чорнае, бурае. чырвонажоўтае, жоўтае. Крылы празрыстыя. Галава трохвугольная, лоб выступае наперад. Вусікі кароткія з 3-х членікаў. 1—2 генерацыі за год. Лічынкі развіваюцца ў каранях або галінках раслін (некаторыя віды ўтвараюць галы).
    БЁЗДЗЕЖСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 0,3 км на 3 ад в. Бездзеж Драгічынскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,1 млн. т. Мел белы, трэшчынаваты, з рэдкімі жаўлакамі крэменю. Магутнасць карыснай тоўшчы 3.2—13,7 м, ускрышы 2—5 м. Мел прыдатны на вытв-сць гашанай вапны, на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не эксплуатуецца.
    БЕЗМАРОЗНЫ ПЕРЬ'ІЯД, прамежак часу паміж сярэдняй датай апошніх марозу або замаразку ўвесну і сярэдняй датай першых марозу або замаразку ўвосень. На Беларусі пачынаецца на Пд і ПдЗ у канцы крас., у цэнтр. паласе — у пачатку мая, на Пн — у сярэдзіне мая. Заканчваецца амаль паўсюдна ў кастрычніку. Працягваецца 170—174 сут на ПдЗ і 124—140 на Пн (гл. табл. і карту). У залежнасці ад тэрмінаў апошніх і першых замаразкаў у асобныя гады працягласць можа складаць ад 84—100 да 173—183 на Пн і ад 120—130 да 206—209 сут на Пд і ПдЗ. Адхіленні ад сярэдніх лічбаў у асобныя гады дасягаюць
    Працягласць безмарозпага перыяду на Беларусі (у сут)
    Метэастанцыі
    Сярэдняя
    Найменшая
    Найбольшая
    Шаркоўшчына
    137
    118
    173
    Віцебск
    144
    —
    183
    Мінск
    152
    114
    187
    Слуцк
    150
    120
    179
    Гродна
    161
    119
    212
    Навагрудак
    168
    130
    197
    Магілёў
    153
    119
    193
    Касцюковічы
    149
    —
    —
    Пінск
    169
    118
    206
    Брэст
    174
    145
    209
    Гомель
    161
    124
    206
    Калінкавічы
    147
    108
    190
    1,5—	2 месяцы. Працягласць Б. п. залежыць таксама ад формы рэльефу, подсцільнай паверхні, расліннасці, суседства водных аб’ектаў. Ва ўпадзінах, на лясных палянах, асушаных балотах Б. п. карацейшы, чым на адкрытых месцах на раўнінах і ўзвышшах. Звесткі аб працягласці Б. п. і яго магчымых ваганнях неабходныя ў сельскай гаспадарцы, асабліва пры вырошчванні цеплалюбных культур. 3. X. Таўцгева. БЕЗЫМЁННАЕ ВОЗЕРА, П а л ыкаўскае возера, на мяжы ПІклоўскага і Круглянскага р-наў, у бас. р. Чарнаводка. Пл. 0,3 км2 Найб. глыб. 2 м, сярэдняя 1,2 м. Пл. вадазбору 9,6 км2. Берагі забалочаныя, месцамі пад хмызняком. Зарастае ўздоўж берагоў (чарот, аер). Выток — р. Чарнаводка. Каля возера в. Палыкавічы і Рамшына.
    БЕЙДЭЛІТ (ад назвы радовішча Бейдэл у ЗША), гліністы мінерал, высокагліназёмісты, А12О3 • 3SiO2 • • пН2О, асн. кампанент бентанітавых глін, прадукт змены нефеліну. Разнавіднасці: жалезісты, хромавы, магнезіяльны, марганцовісты Б. На тэр. Беларусі вядомы ў складзе бентанітавых глін антрапагенавых, палеаген-неагенавых адкладаў.
    БЁКІШ Освальд Ян Лявонавіч (н. 27. 8.1938, в. Трабы Іўеўскага р-на), беларускі сав. імунабіёлаг. Д-р біял. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). 3 1974 заг. кафедры біялогіі Віцебскага мед. ін-та. Працы па даследаванню ролі алергічных рэакцый у патагенезе гельмінтозаў і ўплыў на іх спецыфічнай і патагенетычнай тэрапіі.
    Тв.: У кн.: Матерналы докладов к 3-ей Всесоюзной конференцнн по проблеме трнхннеллёза человека н жнвотных (4—4 шоня 1881 г.). Внльнюс, 1981. БЕКМАНІЯ (Beckmannia), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядомы 2 віды, пашыраныя ў нетрапічных краінах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. У СССР абодва віды, з іх на Беларусі Б. з в ыч а й н а я (В. eruciformis). Расце на схілах, заліўпых і забалочаных лугах, па берагах рэк, часцей на Пд .і ПдУ рэспублікі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Кармавая расліна.
    Шматгадовы вярховы карэнішчавы злак. Сцябло выш. 30—150 см. прамастойнае, голае, гладкае, добра аблісцелае. Лісце плоскае. Суквецце — густая аднабокая коласападобная мяцёлка даўж. да 30 см, каласкі дробныя, шматлікія, 2-кветкавыя, у невял. каласах, размешчаных на стрыжні суквецця ў 2 рады. Несапраўдны плод — каласок завостраны, сэрцападобны. Марозаўстойлівая, вільгацялюбная, вытрымлі-