Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БАХАРАУСКАЕ РАДбВІШЧА ІІРЭСНАВбДНЫХ ВАПНАВЫХ АДКЛАДАУ, за 0,3 км на Пд ад в. Жалезкава Дубровенскага р-на, у пойме р. Расасенкі. Паклад складзепы з сучасных азёрна-балотных адкладаў з праслоямі і доннымі наносамі карбапату кальцыю (СаСО3 39—78 %). Прагнозныя запасы 1—2 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,4— 5 м, ускрышы (торф) 0,5—4,5 м. Прэснаводныя вапнавыя адклады прыдатныя на вапнаванне кіслых глеб, з торфам — па ўгнаенне. Радовішча не эксплуатуецца.
БАЦАНІЯ (Bazzania), род пячоначпых імхоў сям. лепідозіевых. Вядома каля 250 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 1 — Б. т р о х р а зд з е л ьн ая (В. trilobata). Расце на вільготнай глебе ў цяністых месцах, пры аснове ствалоў, радзей на гнілой драўніне; утварае буйныя цёмна-зялёныя дзернавінкі або рассеяна сярод інш. імхоў. Спадарожнік елкі.
Сцябло ляжачае ці ўзыходнае, вілавата разгалінаванае, да 10—15 см даўж., са піматлікімі брушнымі плёткападобнымі парасткамі. Лісце чаргаванае, амаль супраціўнае, ад яйцаці трапецападобнага да авальна-прамавугольнага. 23-зубчастае на верхавінцы ліста. Амфігастрыі (відазмененае лісце) буйныя. зубчастыя. Гаметангіі на кароткіх брушных галінках. Каробачка на доўгай ножцы, авальная або цыліндрычная. Іл. гл. на ўклейцы да арт. Пячоначныя імхі. Г. Ф. Рыкоўскі.
БАЦКІ ЯІ>УС. б а т (ад пазвы г. Бат у Вялікабрытаніі), 3-і знізу ярус сярэдняга аддзела юрскай сістэмы. Выяўлены на тэр. Прыпяцкага прагіну, на Жлобінскай седлавіне і на паўд.зах. схіле Варонежскай антэклізы.
Лдклады яруса залягаюць трансгрэсіўна на пародах баёскага яруса юры, трыясу, карбону і дэвону, Магутнасць адкладаў да 70 м на У Прыпяцкага прагіну памяншаецца ў напрамку Бел. антэклізы.
Складзены з некарбанатных шэрых тонкаслаістых глін з міліметровымі праслоямі светла-шэрых алеўрытаў, карычнявата-шэрага моцнага сідэрыталіту і нярэдка, у аснове тоўшчы, гравеліту або галечніку. На 3 і Пд прагіну ў бацкай тоўшчы парушаецца рытмічнасць слаістасці. пароды абагачаюцца алеўрыта-пясчаным матэрыялам і раслінным дэтрытам, з’яўляюцца праслоі вуглістых парод і бурага вугалю. Фауністычных рэшткаў не знойдзена.
БАЦБІДЫЯ (Bacidia), род накіпных лішайнікаў сям. лецыдзеевых. Вядомы 600 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 35 відаў, з іх у БССР 22. Растуць на розных субстратах, пераважна на кары дрэў, раслінных рэштках, радзей на камянях, глебе. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вяспой. Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.
Слаявіна коркавая, ніжні коркавы слой адсутнічае. Пладовыя целы (апатэцыі) звычайна мяккія. акруглыя, сядзячыя або паглыбленыя. Сумкі 8-споравыя. Споры авальна-падоўжаныя, іголкаабо ніткападобныя, чатырох-, шматклетачныя.
3 пашыраных на Беларусі відаў Б. Негелі (В. naegelii) расце на кары ствалоў і галінках дрэў лісцевых парод. Слаявіна яе мае выгляд размытых плям, утвораных плоскімі белаватаабо зелепавата-шэрымі бародаўкамі. Пладовыя целы шматлікія, рассеяны або скучаны, чырванавата-карычневыя ці бурыя. Б. б ел а в а т а я (В. phacodes) трапляецца на гнілой драўпіне, кары дрэў лісцевых і хвойпых парод, па валунах. Mae дробнабародаўчатую або парашкападобную светла-іпэрую ці шызую слаявіну. Пладовыя целы светла-жоўтыя, ружова-чырвапаватыя. Б. шарападобная (В. sphaeroides) утварае на раслінных рэштках, гнілой драўніне бурыя, шаравата-зелепаватыя або бялявыя ПЛЯМЫ. Ц. М. Кабзар.
БАЦЫЛІСПОРА (Bacillispora), род водных недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядомы 1 від — Б. в о дная (В. aquatica), пашыраны ў Еўропе. Упершыню выяўлена на тэр. СССР у вадаёмах Украіны. Шырока адзпачана ў вадаёмах Беларусі. Сапратроф. Развіваецца па лісці розных дрэўных парод (вольхі, вярбы і ішп.) у вадзе. Удзельнічае ў біял. самаачышчэнні вадаёмаў ад раслінных рэшткаў.
Міцэлій грыба бясколерны, разгалінаваны, септыраваны, у субстраце. Канідыяносцы простыя, бясколерныя, прамыя, вельмі тонкія, з перагародкамі. Канідыі палачкападобныя. аднаклетач-
ныя, радзей з 1—3 перагародкамі. утвараюцца паасобку на верхавінках канідыяносца.
БАЦБІЛЫ (ад лац. bacillum палачка), сямейства бактэрыіі, якія ўтвараюць унутрыклетачпыя споры. Аэробы. Пашыраны ў прыродзе (глебе, вадзе і інш.). Болыпасць Б.—■ сапрафіты, удзельнічаюць у мінералізацыі аргап. рэчыва і працэсах самаачышчэння асяроддзя. Выкарыстоўваюцца ў тэхн. мікрабіялогіі для атрымання ферментаў (Вас. subtilis), антыбіётыкаў (Вас. polymyxa), мікрабіял. сродкаў барацьбы са шкоднікамі с.-г. культур (Вас. thuringiensis); пекаторыя Б. з’яўляюцца біярэдуцэнтамі. Патагенныя віды выклікаюць хваробы жывёл і чалавека, напр., слупняк, сібірскую язву.
A. А. Малама.
БАЦЫЛЯРЫЯ (Васіііагіа), род каланіяльяых дыятомавых водарасцей сям. нітцшыевых. Вядомы 4 віды, пашыраныя ў бептасе і планктоне мораў, саланаватаводна-прэснаводных вадаёмаў. На Беларусі 1 від — Б. дзіўная (В. paradoxa), адзначаны ў воз. Нарач.
Клеткі палачкападобныя, вузкалінейныя або верацёнападобныя, 60—150 мкм даўж. і 4—8 мкм шыр„ злучаны створкамі ў стужкападобныя калоніі. Рухаюцца адна адносна другой слізготным рухам, мяняючы форму калоніі. Кіль цэнтральны. Штрыхі на створцы пункцірныя, 20—25 шт. на 10 мкм.
БАЧНАСЦЬ АТМАСФЁРНАЯ, магчымасць адрозніваць зрокам аб’екты, аддзеленыя ад назіральніка слоем паветра. Залежыць ад характарыстык аб’екта і фону (велічыні, яркасці, колеру, для агнёў — сілы святла) і ад празрыстасці атмасферы. I Іразрыстасць звычайна апісваюць метэаралагічнай далёкасцю бачнасці (М. д. б.) — гранічнай ад-
Бацыліспора водная: 1— канідыяносец з канідыямі; 2— канідыі.
Бацылярыя дзіўная: 1 — калонія; 2 — асобная клетка (выгляд са створкі).
легласцю, на якой яшчэ можна адрозніць вял. чорны аб’ект на фоне неба каля гарызонта пры дзённым асвятленні. Туман, смуга. снег, мяцеліца, дождж, імгла памяншаюць далёкасць бачнасці, у тумане яна менш за 1 км, у смугу — ад 1 да 10 км. Моцны лівепь паніжае яе да 1—2 км, снегапад або мяцеліца — да соцепь метраў.
Ва ўмовах Беларусі паніжэнне бачнасці да кіламетра і менш амаль у 90 % выпадкаў абумоўлена туманамі. 3 павелічэннем выш. мясцовасці над узр. м. паўтаральнасць і працягласць бачнасці менш за кіламетр павялічваюцца. На Полацкай, Нарачана-Вілейскай. Нёманскай нізінах і на Палессі колькасць дзён з такой бачнасцю і яе агульная працягласць складаюць 40—55 сут (за год 150—170 гадз). на Аршанска-Магілёўскай, Цэнтральнабярэзінскай. Баранавіцкай раўнінах — 55—70 сут (за год 270—380 гадз), на Мінскім і Навагрудскім узвышшах — 70—105 сут (за год 380—850 гадз). У буйных гарадах у сувязі з забруджваннем паветра зніжаецца празрыстасць атмасферы, павялічваецца колькасць дзён з туманам. смугой. імглой. што паніжае бачнасць. Павялічаная колькасць сут з бачнасцю менш за 10 км назіраецца каля вадаёмаў. На тэр. рэспублікі Б. а. мае выразны гадавы ход: у халоднае паўгоддзе яна рэзка паніжана. што звязана з вял. колькасцю туманаў. смугі. а таксама са снегападамі 1 мяцеліцамі. Найбольш устойлівае пагаршэнне бачнасці ў асеннія месяцы. Нізкая празрыстасць паветра ноччу болып верагодна. чым днём. Паніжэнне бачнасці часта назіраецца перад і непасрэдна пасля ўсходу сонца. На метэастанцыях праводзяцца бесперапынныя назіранні за бачнасцю. Вывучэнне Б. а. мае практычнае значэнне для ўсіх відаў транспарту (бачнасць дарожных знакаў. пасадачных пляцовак). для аэрафотаздымкі і інш.
Лгт.: Гаврнлов В. А. Внднмость в атмосфере.—JL, 1966; Клнмат Мпнска.— Мн., 1976; Справочнпк по клн.мату CCGP. В. 7. ч. 5.— Л.. 1968.
М. А. Гольберг.
БАЧЭПКАУСКАЕ РАДОВППЧА ГЛІП, за 1 км на ПнУ ад в. Бачэйкава Бешанковіцкага р-на. Пластавы паклад стужачных глін звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі. Разведапыя запасы 699 тыс. м 3. Гліпы цёмна-чырвоныя, месцамі шакаладпыя, шчыльныя, пластычныя, карбапатныя, з праслоямі цёмнажоўтага пяску. Гліністых часціпак 50—65 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12 м, ускрышы (пяскі, супескі) да 0,4 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы і чарапіцы. Эксплуатуецца цагелытым з-дам (в. Бачэйкава). r. А. Трышкіна. БАЧЭПКАЎСКІ ПАРК, у в. Бачэйкава Бешанковіцкага р-на. Закладзены ў 2-й пал. 18 ст. па правым пакатым беразе р. Ула, аформленым 3 шырокімі тэрасамі. Парк рэгулярны. Цэнтр сіметрычна-восеваіі кампазіцыі парку — мураваны палац (не
збярогся). Папярочная алея па восі У — 3 падзяляе парк на 2 зоны. На Пд ад палаца масіў ліп і таполяў, пасаджаных па рамбічнай плапіровачнай сетцы. На тэраснай частцы парку, аформленай газонамі, шпалерамі, баскетамі, лабірынтам, фантанам, раслі ліпы, бэз персідскі, гартэнзія мяцёлчатая і інш. Штучныя вадаёмы ў вуглах парку маюць правільную форму (квадрат, прамавугольнік, авал). Захаваўся часткова.
A. М. Кулагін. БАШКІРСКАЯ КАПУСТА, расліна сям. драсёнавых. Гл. ў арт. Драсён. БАШКІРСКІ ЯРУС, ніжні ярус сярэдняга аддзела каменнавугольнай сістэмы. Упершыню вылучаны на тэр. Башкірыі (адсюль назва). У 1955 выяўлены на ПдУ Прыпяцкага прагіну. Адклады Б. я. залягаюць трансгрэсіўна, з размывам на розных гарызонтах візейскіх, радзей турнейскіх адкладаў каменнавуголыіай сістэмы і фаменскіх адкладаў дэвону на глыб. 300—400 м. Магутнасць адкладаў Б. я. ад 6 да 226 м.
Складзены з пяскоў. пясчанікаў, алеўралітаў, глін. вапнякоў, радзей даламітаў і мергеляў. Трапляюцца праслоі (ад 0,1 да 1,2 м) бурых вугалёў. Арган. рэшткі найб. шматлікія ў вапняках і вапняковістых глінах, дзе знойдзены брахіяподы, малюскі. каралы. марскія ліліі, астракоды. фарамініферы. вапняковыя водарасці (характэрны «данецэлы») і інш. Фауна вывучана слаба, таму ў складзе Б. я. Прыпяцкага прагіну выдзелены не гарызонты. a мясцовыя світы (знізу ўверх): хойніцкая, прыпяцкая. дзвіжкоўская і заазерная, узрост якіх устаноўлены па фарамініферах і пацверджаны часткова брахіяподамі і спорава-пылковымі данымі. Найб. характэрная прыпяцкая світа. якая складзена ў асноўным з вапнякоў («башкірская вапняковая пліта») і з’яўляецца добрым палеантолага-стратыграфічным і літолага-геафіз. рэперам у разрэзе Б. я. Для дзвіжкоўскай світы характэрна тонкае флішападобнае чаргаванне міліметровых праслояў алеўралітаў. пясчанікаў і глін брудна-жоўтазялёнай афарбоўкі. Падлічана, што дзвіжкоўская світа намножылася за 50—100 тыс. гадоў. Адклады Б. я. перспектыўныя на выяўленне высокагліназёмнай сыравіны ■— баксітаў, даўсаніту. а таксама вугалю.