Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БАРЗМСКІ ЯРУС, барэм (ад назвы в. Барэм у Францыі), 4-ы знізу ярус ніжняга аддзела мелавой сістэмы. Адклады яруса выяўлены на У Прыпяцкага прагіну, на паўд.-зах. схіле Варонежскай антэклізы і ў Жлобінскай седлавіне. Глыб. залягання адкладаў Б. я. ад 105,6 м у Жлобінскай седлавіне да 432,6 м на паўд.-зах. схіле Варонежскай антэклізы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 10 м, макс. 19 м.
Складзены пераважна з цёмна-шэрых да чорных алеўрыцістых некарбанатных
глін. Адметнай асаблівасцю глін з’яўляецца пастаянная наяўнасць на плоскасцях наппаставання прысыпак. гнёздаў і праслоек слюдзістага алеўрыту. У глінах трапляюцца невял. магутнасці праслоі пясчанікаў з сідэрытавым або глініста-жалезістым цэментам. 3 арган. рэшткаў у адкладах Б. я. ёсць уключэнні дробных абвугленых раслінных рэшткаў, часам вял. кавалкі абвугленай драўніны, споры і пылок раслін. фараміні'феры і крамяністыя спікулы губак. Фарамініферы з’яўляюцца асн. групай для ўстанаўлення ўзросту адкладаў, прадстаўлены своеасаблівай асацыяцыяй, што складаецца выключна з аглютыніруючых (пясчаністых) форм. Своеасаблівасць барэмскага комплексу фарамініфер, наяўнасць у адкладах Б. я. відаўэндэмікаў сведчаць пра спецыфічныя фіз.-геагр. ўмовы марскога басейна, які існаваў у барэмскі век ва ўсх. частцы Беларусі.
Літ.: Акнмец В. С. Новые данные по стратпграфнн н форампннферам ннжнемеловых отложеннй восточной частн Белоруссші.— У кн.: Палеонтологня н стратнграфня Прпбалтнкн н Белорусснн. Внльнюс, 1971, сб. 3. В. С. Акгмец. БАР9ЦКАЯ ДУБРОВА, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Барэцкім лясніцтве Івацэвіцкага р-на. Дуброва ялова-грабова-чарнічная. Пл. 3,6 га. Узрост дрэў 110—120 гадоў, выш. 24 м, дыям. 0,6 м. Эталоннае насаджэнне дубу з рэдкім удзелам у ніжніх ярусах грабу звычайнага, елкі еўрапейскай. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт, Батанічныя помнікі прыроды (I).
БАСЁЙН (ад франц. bassin), тэрмін шматзначпага выкарыстання. На Беларусі: 1) вобласць пагружэння і намнажэння адкладаў — басейн седыментацыі; 2) форма рэльефу або падземная структура, здольная назапашваць, утрымліваць і ажыццяўляць разгрузку вады дзякуючы сваёй форме і ўласцівасцям парод, якія яе складаюць (гл. Артэзіянскі басейн); 3) замкнутая вобласць бесперапыннага або амаль бесперапыннага па-
Барэцкая дуброва.
шырэння пластавых асадкавых карысных выкапняў, звязаных з адпаведнай фармацыяй горных парод; 4) частка зямной паверхні (уключае тоўшчу глебагрунтоў), з якой адбываецца сцёк у асобную раку, рачную сістэму або возера (гл. Вадазбор). Ёсць таксама Б. ачышчальныя (гл. Ачышчальныя збудаванні), выпаральныя — для вывучэння выпарэння; штучныя Б., якія выкарыстоўваюцца ў садова-паркавай архітэктуры і інш.
БАСЁЙН СЕДЫМЕНТАЦЫІ, старажытныя вадаёмы, у якіх у мінулыя геал. перыяды і эпохі адбываліся працэсы асадканамнажэння. Рэканструкцыя палеагеагр. умоў Б. с. вядзецца па саставу асадкаў, іх тэкстуры і інш. асаблівасцях. Паводле фіз.-геагр. умоў вылучаюць акіянічныя, марскія, азёрныя і інш. Б. с., па саставу вады — Б. с. нармальнай салёыасці, саланаватаводныя, засоленыя, прэсныя, з серавадародным заражэннем. На працягу доўгага геал. часу фарміравання платформавага чахла на Беларусі існавала шмат розных Б. с. Напр., у рыфейскі час на значнай ч. тэр. быў пашыраны марскі басейн нармальнай салёнасці, а ў фаменскі век дэвонскага перыяду на тэр. Прыпяцкага прагіну існаваў марскі засолены Б. с. Сучасныя азёрныя Б. с.— шматлікія азёры Бел. Паазер’я і інш. раёнаў.
У. I. Шкуратаў. БАСЁЙНАВЫЯ ІНСПЁКЦЫІ тэрыт а р ы я л ь н ы я, ажыццяўляюць кантроль за рацыянальным выкарыстаннем і аховай водных рэсурсаў у межах вызначаных тэрыторый. Створаны ў 1977 у кожнай вобласці БССР, у сваёй дзейнасці падпарадкоўваюцца абл. інспекцыям Дзяржкамітэта БССР па ахове прыроды. Асн. задачы: забеспячэнне захавання дзярж., каап. прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі і грамадзянаіМі парадку карыстання водамі, выканання абавязкаў па іх ахове, па‘пярэджанню і ліквідацыі шкоднага Іўздзеяння водаў, правіл іх уліку і Іінш. устаноўленых водным закана\даўствам правіл. в. М. Якавенка. ІБАСКЁТ (франц. bosquet ад італьян. boschetto лясок, гаёк). дэкаратыўная (група дрэў або кустоў, густа пасаГджаных вакол невял, замкнёнага (ўчастка геам. формы (квадратнага, прамавугольнага, авальнага і інш.). ‘Ствараюць у парках, бат. садах, ''дэндрарыях. Аснову баскетнага наГсаджэння складаюць дрэўныя паро■ды (пераважна аднаго віду), якія добра пераносяць фармавое падстрыІганне (на Беларусі ліпа, клён, вяз, |елка, туя і іпш.) і шчыльна, у адзін ці некалькі радоў, абкружаюць
унутр. прастору, дзе могуць размяшчацца куткі адпачынку, пляцоўкі для гульняў, фантаны, кветнікі, штучныя басейны. Каб надаць Б. пэўную форму, выкарыстоўваюць спец. каркасы, да якіх падвязваюць галіны дрэў. Ў зялёных сценках Б. выразаюць спец. нішы для скульптур або малых арх. форм.
Э. А. Бурава. БАСТНЕЗІТ (ад назвы радовішча Бастнез у Швецыі), мінерал з кл. карбанатаў, Ce(F)CO3. На Беларусі трапляецца ў пародах жалезаруднай фармацыі дакембрыю. Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме. Крышталі таблітчастыя. Бясколерны, жоўты, шэры, карычневы. Бляск шкляны, тлусты. Цв. 4,5, шчыльн. 4900 кг/м3.
БАСЯ, рака, правы прыток Проні (бас. Сажа) у Дубровенскім, Горацкім, Шклоўскім і Чавускім р-нах. Даўж. 104 км. Пачынаецца на ПнЗ Дубровенскага р-на. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 %о. Асн. прытокі — Лімна, Аўчоса, Руза (справа), Паўна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева), густата рачной сеткі 0,48 км/км2.
Вадазбор (пл. 955 км2) у паўн.-зах. ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны; пераважаюць сугліністыя грунты. Лясістасць 20 % тэр. Даліна скрынкападобная, шыр. 300—500 м. Схілы стромкія, выш. 4—10 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў, шыр. 150—300 м. Затапляецца на глыб. 0,3—1 м. у нізоўі месцамі да 1,5—2 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае. у сярэднім цячэнні каналізаванае, на асобных участках расчышчана, шыр. ракі ў межань каля в. Хамічы 2—4 м, ніжэй •— 10—15 м. Берагі стромкія.
Рэжым вывучаўся ў 1931—40; з 1972 назіранні на гідралаг. пасту Хількавічы. На веснавы перыяд прыпадае 68 % гадавога сцёку. Найвыш. ўзровень разводдзя ў канцы сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,5 м, найб. 3 м (1933). Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 5—11 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м3/с. На рацэ г. Чавусы. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Іл. гл. на ўкл.
Н. Дз. Шэка. БАТАНІКА (грэч. botanike ад botaпё трава, расліна), комплекс навук пра расліны. Вывучае іх паходжапне, эвалюцыю, вонкавую і ўнутр. будову, рост і развіццё, размнажэнне, жыццядзейнасць, пашырэнне, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем, распрацоўвае сістэматыку раслін, даследуе структуру і развіццё раслінных згуртаванняў. Аб’ядноўвае шэраг самаст. дысцыплін, у ліку якіх: сістэматыка раслін, экалогія раслін, геаграфія раслін, геабатані-
ка, марфалогія раслін, цыталогія раслін, палеабатаніка, генетыка раслін, фізіялогія раслін, біяхімія раслін. Паводле аб’ектаў даследавання падзяляецца на альгалогію, брыялогію, ліхеналогію, мікалогію, дэндралогію. Цесна звязана з геалогіяй, хіміяй, глебазнаўствам, фіз. геаграфіяй. На аснове Б. развіліся фітапаталогія і фармакагнозія. Б.— прыродна-гіст. аснова сельскай і лясной гаспадаркі, зялёнага буд-ва, вырашае многія пытанні харч., тэкстыльнай, цэлюлозна-папяровай, мікрабіял., дрэваапрацоўчай прам-сці. Дасягненні Б. спрыяюць развіццю агранамічных дысцыплін, асабліва раслінаводства. Аднак гал. задача Б.— вывучэнне заканамернасцей развіцця і аховы асяроддзя пражывапня чалавецтва — біясферы і, перш за ўсё, расліннага свету — фітасферы.
Звесткі пра расліны былі вядомы з глыбокай старажытнасці. Заснавальнікам Б. лічаць грэч. вучонага Тэафраста, які зрабіў першую ў гісторыі навукі спробу класіфікацыі раслін. Як сістэма ведаў пра расліпы Б. сфарміравалася ў 18 ст. і звязана з імем швед. батаніка К. Лінея. Яго сістэма раслін з’явілася асновай для ўсіх наступных даследаванняў у галіне сістэматыкі раслін. У СССР развіццё Б. звязана з работай Батанічнага ін-та імя Камарова AH СССР (засн. ў 1714). у якім сабраны 5-мільённы гербарый вышэйшых раслін. выдадзены шматтомныя апісанні флоры па прыродна-гіст. р-нах СССР і манаграфіі па асобных групах каштоўных раслін, 30-томная «Флора СССР» — найлепшае ў свеце выданне такога тыпу, манаграфіі «Расліннасць СССР» і «Геабатанічная карта СССР» з 2 тамамі тлумачальнага тэксту. Бат. даследаванні вядуць таксама спецыялізаваныя ін-ты AH СССР. многія ўстановы УАСГШЛ і інш. ўстановы. У даследаваннях па Б. шырока выкарыстоўваюцца параўнальны, гіст., эксперым. метады, якія ўключаюць збор і складанне калекцый. назіранне ў прыродзе і на доследных участках, эксперымент у прыродзе і ва ўмовах спецыялізаваных лабараторый, матэм. апрацоўку атрыманай інфармацыі. Выкарыстоўваюцца таксама цыталагічныя, эмбрыялагічныя і біяхім. метады. метад культуры тканак, метады храматаграфіі, цытафотаметрыі, электроннай мікраскапіі. сучасныя хім., фіз. 1 кібернетычныя метады. Вял. ўклад у
Да арт. Батапіка. У лабараторыі флоры і гербарыя Інстытута эксперыментальнай батанікі All БССР.
развіццё Б. зрабілі вучоныя К. Ф. Ледэбур, М. С. Турчанінаў, I. Ф. Шмальгаўзен, П. М. Крылоў, М. I. Кузняцоў, У. Л. Камароў, У. I. Ліпскі, К. А. Ціміразеў, У. I. Паладзін. С. П. Костычаў. М. А. Максімаў, Дз. М. Пранішнікаў, М. Р. Халодны. Я. П. Вотчал, I. Д. Чысцякоў, I. П. Барадзін, У. I. Бяляеў, I. М. Гаражанкін. С. Г. Навашын, Б. М. Коза-Палянскі, У. М. Арнольдзі, I. У. Мічурын, М. I. Вавілаў, А. Л. Тахтаджан, A. М. Крыштафовіч і інш. На Беларусі фарміраванне Б. як навукі пачалося ў канцы 18— пач. 19 ст. Першыя бат. даследаванні зроблены I. I. Ляпехіным. В. М. Севяргіным, В. Г. Бесэрам. Спісы і апісанні раслін былі змешчаны таксама ў фларыстычных манаграфіях С. Б. Юндзіла, А. Фішэра. У 1775 Ж. Э. Жыліберам у Гродне закладзены першы бат. сад (пазней перанесены ў Вілыпо), значную частку калекцый якога складалі віды мясц. флоры. У 2-й пал. 19 ст. апублікаваны спісы раслін Магілёўскай. Мінскай, Віцебскай губ., пачалося вывучэнне флоры Палесся (Г. I. Танфільеў, У. С. Дактуроўскі, I. К. Пачоскі і інш.). У 1901 Пачоскім выдадзена першая абагульняльная манаграфія «Флора Палесся і прылеглых мясцовасцей». Характарыстыцы лясоў Белавежскай пушчы была прысвечана праца Н. К. Гепка. Да 1920-х г. бат. даследаванні мелі пераважна апісальны характар, пытанні біялогіі раслін, іх фізіялогіі вывучаліся эпізадычна. Якасна новы этап бат. даследаванняў пачаўся з арганізацыяй прыродна-гіст. аддзялення БДУ (1921). Ін-та сельскай і лясной гаспадаркі (1922—25) і Ін-та бел. культуры (1922, з 1929 All БССР). Навхк. даследаванні па Б. разгарнуліся такс’ама ў БСГА, Віцебскім бат. садзе, на лясных і с.-г. доследных станцыях (абследаванне флоры і расліннасці рэспублікі. выяўленне раслінных рэсурсаў, ацэнка магчымасцей іх выкарыстання). Планамерна вывучаліся праблемы флоры 1 расліннасці (Г. М. Высоцкі, В. С. Палянская. С. Д. Георгіеўскі, У. У. Адамаў, М. А. Збіткоўскі. В. А. Міхайлоўская, У. П. Савіч. Л. I. СавічЛюбіцкая, Л. I. Лебедзева і інш.). развіваліся даследаванні па фізія.тоічі і біяхіміі раслін (М. М. Гайдукоў. Ц. М. Годнеў). генетыцы 1 селекцыі с.-г. культур (М. В. Рытаў, У. У. Вінер). мікафлоры і фітапаталогіі (В. Ф. Купрэвіч. М. А. Дарожкін. С. М. Тупяневіч). У 1923—28 праведзены геабат. экспедыцыі пад кіраўніцтвам Кузняцова. Вывучаліся таксама водарасці. імхі, лішайнікі. пустазелле, вышэйшыя водныя расліны. кармавыя. тэхн. і лек. дзікарослыя расліны (В. Дз. Акімава. С. М. Цюрэмнаў, А. П. Підоплічка. М. П. Тамін, 3. М. Дзянісаў. Н. О. Цэтэрман і інш.). Вынікам абагульнення бат. матэрыялаў была 5-томная «Флора БССР» (1949—59).