Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
таткавых першасных магматычных і гідратэрмальных мінералаў, у адсарбіраванай форме— у калоідных сістэмах. Тэрыгенпыя пароды асадкавай тоўшчы Беларусі маюць у сабе Б. (у %) 0,0007—0,74, карбанатпыя 0,0023—0,1, вулканічпыя і вулканагенна-асадкавыя 0,013—0,14, солі і ангідрыты (гіпсы) 0,002—0,03, вуглі 0,006, фасфарыты 0,01. 3 павелічэннем колькасці часцінак фізічнай гліны ўзрастае колькасць валавога Б.: у флювіягляцыяльных і старажытнаалювіяльных пясках сярэдпяя колькасць 150 мг/кг (0,015 %), у марэнных і лёсападобных суглінках 458-631 мг/кг (0,046—0,063 %). Колькасць Б. ў глебаўтваральных пародах: у пясках кіслых 150 мг/кг (0,015 %), блізкіх да нейтральных пясках 240 мг/кг (0,024 %), у сілікатных і карбанатных марэнных суглінках адпаведна 445 і 525 мг/кг (0,045—0,053 %). Найменшая колькасць валавога Б. ў дзярнова-падзолістых пясчапых і дзярнова-балотных глебах (менш 200 мг/кг), найб.— у дзярнова-падзолістых глебах, развітых на марэнных і лёсападобных суглінках і азёрна-ледавіковых глінах (болып 400 мг/кг). Пашырэнне Б. па генетычных гарызонтах глебы неаднолькавае ў выніку вышчалочвання Б. ці канцэнтрацыі ў гумусавым гарызонце маларастваральнага барыту. Колькасць Б. ў тканках раслін залежыць ад колькасці яго ў глебе. Найб. Б. ў дрэўных раслінах (0,013—0,03 % на попел), найменш у асоках (0,003 % на попел). Колькасць Б. ў крыві здаровага чалавека 7,8 мгк %, у хворых на сэрца і страўнік паніжаецца да 4,6—3,1 мгк %. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя ў пітной вадзе 4 мг/л. Л. Я. Свірноўскі.
БАРБІСАВЫ КАМЯНІ, 4 вялікія гранітныя валуны (6—8 м у акружнасці) ледавіковага паходжання, якія знаходзіліся ў рэчышчы Зах. Дзві-
Барысаў.Зялёныя насаджэнніўздоўж прапраспекта Рэвалюцыі.
ны; помнікі прыроды і эпіграфікі 12 ст. (на камянях высечаны шасціканцовыя крыжы і надпісы «Господн помозп рабу своему Борпсу») на тэр. Беларусі. Да прыняцця хрысціянства камяні з’яўляліся язычніцкімі фетышамі. Крыжы на Б. к. выбіты паводле загаду полацкага кпязя Барыса Усяславіча ў 1-й трэці 12 ст. ў сувязі з ажыўленнем язычніцкіх вераванняў і каб увекавечыць імя князя. Збярогся толькі адзін з іх —■ у рэчышчы каля в. Падкасцельцы за 5 км ад Полацка (у 1981 г. перавезены ў Полацк да Сафійскага сабора). Насельніцтву вядомы пад назвай «Барыс-хлебнік». Бытуе легенда, быццам на камені ляжыць бохан хлеба. Камяні з падобнымі надпісамі захаваліся каля в. Каменка недалёка ад Вілейкі і в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на. У рэчышчы Зах. Дзвіны вядомы таксама 2 камяпі з надпісамі «Сулнборь хрьст» і «Святополк-Александр». Каля Оршы быў т. зв. Рагвалодаў камень.
Г. R. Штыхаў. БАРЫСАУ, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Прыстань на Бярэзіне. За 71 км ад Мінска. Пл. 42,3 км2, 120 тыс. жыхароў (1982). Размешчаны ў межах Варысаўскай грады, у сутоку Бярэзіны і Схі. Падзяляецца Бярэзінай на Стары і Новы Б. Рэльеф паўн.-ўсх. часткі плоскі, нізінны, паўд.-зах.— плоскахвалісты. 203 вуліцы, агульная даўж. 173,5 км. Працягласць рэк у межах горада 14 км. Зялёных насаджэнняў 970,7 га, у т. л. парк імя Горкага (6 га), 3 агульнагар. паркі (6,1 га). 25 сквераў (29,8 га), 1 бульвар (2,7 га), 3 сан.-ахоўныя зоны (15,3 га), насаджэнні вуліц і плошчаў (70,8 га), лесапарк (459,6 га), насадж.энні на ўчастках індывід. буд-ва (278,9 га). Даўж. лінейных пасадак 147,6 км. Ha 1 жыхара прыпадае 18 м 2 зялёнай зоны. У горадзе Барысаўскі краязнаўчы музей, Варысаўскі дом прыроды, Барысаўская метэаралагічная станцыя, гідралаг. пост, Барысаўская станцыя юных натуралістаў. На 1.1.1982 у горадзе 71 калект. і 41,1 тыс. індывідуальных членаў т-ва аховы прыроды. Зоны адпачынку ў Барысаўскім (48 га), Забашавіцкім (156 га) і Кішчына-Слабодскім (48 га) лясніцтвах. Прадпрыемствы машыпабудавання і металаапрацоўкі, лясной, дрэваапрацоўчай, хім., лёгкай, буд. матэрыялаў і харч. прам-сці. Д. р. Трафімчук.
БАРЫСАЎСКА-ГЛУСКІ ТАРФЯНЫ РАЁН, вылучаецца на тэр. Барысаў-
скага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага, Уздзенскага, Пухавіцкага, Асіповіцкага, Старадарожскага і Глускага р-наў, пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніпы. Агульная затарфаванасць 20,6 %. Запасы торфу каля 540 млн. т. Нізінны торф складае 75,1 % запасаў, вярховы 17,7 %, пераходны і мяшаны 7,2 %. Высакапопельных тарфоў 2,4 %. Усяго ў раёне болып за 700 тарфянікаў, 44 з іх пл. больш за 1000 га, пл. больш за 5 тыс. га маюць Лашанскі торфамасіў, Пціч, Суціна, Цэльская Лясная Дача, Арэхаўскі Мох, Шчыткавіцкія Лугі, ГайнаБродня, Карма, Іхляцішынскае балота, Ясень.
Балоты поймавыя, поймава-прытэрасныя, прытэрасныя 1 водападзельныя. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. У раёне 3 сыравінныя базы для вытв-сці воску з агульнымі запасамі бітумнай сыравіны 40’ млн. м3, працуе з-д горнага воску. Малараскладзеных тарфоў, прыдатных для вытв-сці кармавых дрожджаў, ізаляцыйных пліт. подсцілу для с.-г. жывёлы, 137 млн. м3. Каля пал. плошчы балот асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
БАРБІСАЎСКАЕ ЛЕСАНАСАДЖЭННЕ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1970) у Барысаўскім р-не. Участак кіслічнага ельніку з удзелам дубу, ліпы, хвоі і немаральных відаў у покрыве. Пл. 24,2 га. Узрост дрэў 90—120 гадоў, выш. 32 м, дыям. 0,25—0,54 м. Эталоннае насаджэнне, каштоўнае для захавання мясцовага генафонду.
БАРЫСАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Барысаўскім р-не. Ускладняе Прыаршанскую монакліналь Бел. антэклізы. Выяўлена электраі сейсмаразведачнымі, буравымі работамі. Выдзяляецца па паверхні фундамента і ўмоўна па рыфейскіх, вендскіх і сярэднедэвонскіх адкладах. Б. п.— валападобнае, двухвяршыннае, выцягнута на ПнУ. Памеры 5,5 X 3 км. Амплітуда 100— 150 м. Фарміравалася ў рыфейскі, вепдскі і сярэднедэвонскі час.
БАРЙСАЎСКАЕ СКЛЯПЁННЕ, тэктанічная структура, гл. Барысаўскі масіў.
БАР'ЫСАЎСКА-РУДЗЕНСКІ АГРАКЛШАТЫЧНЫ РАЁН, уваходзіць у Цэнтр. цёплую ўмерана вільготную аграклімат. вобласць. Займае паўн.зах. частку Цэнтральнабярэзінскай раўніны (межы гл. на карце да арт. Агракліматычнае раянаванне). Сярэдняя т-ра паветра ў студз. ад —6,5 да —7 °C, у ліп. каля 18 °C. Макс. т-ра паветра 36, мінім. —41 °C, сярэдні са штогадовых мінімумаў —26, —28 °C. Вегет. перыяд 188— 190 сут (з 12—14 крас. да 18—22
кастрычніка). Працягласць перыяду з т-рай паветра вышэй за 0 °C 233—237 сут, вышэй за 10 °C — 145— 148 сут, вышэй за 15 °C — 85—90 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае 2200—2300 °. Замаразкі канчаюцца 3—6 мая, пачынаюцца 1—3 кастрычніка. Працягласць безмарознага перыяду 148—150 сут. Ападкаў за год больш за 600 мм, у т. л. за цёплы перыяд 400—450 мм. Каэфіцыент увільгатпення Іванова за цёплы перыяд ад 1,05 на Пн да 0,9 на Пд. Устойлівае снегавое покрыва з 8—11 снеж. да 19—24 сак., ляжыць 85—98 сут. Верагодпасць зім без устойлівага снегавога покрыва 3—8 %. Сярэдняя з пайб. дэкадных вышыпь спегу каля 30 см, запас вады ў ім 65—80 мм. Сярэдняя з найб. глыбіпь прамярзання супясчанай і лёгкасугліністай глебы 50—60 см,
Палявыя работы пачынаюцца 13— 16 красавіка. Лепшыя тэрміны сяўбы ранніх яравых 23—29 крас.. пасадкі бульбы 5—8 мая; жніва азімых 28— 31 ліп., сяўбы азімых 28—29 жніўня. Васковая спеласць у ранніх яравых наступае 30 ліп.— 5 жн.. бульбоўнік завядае 30 жн.— 3 верасня. Метэаралагічныя звесткі гл. таксама ў арт. пра Барысаўскую, Мар’інагорскую 1 Мінскую метэастанцыі.
БАРЫСАЎСКАЯ ГРАДА, у цэнтры БССР, у Барысаўскім і Смалявіцкім р-пах, у складзе Беларускай грады. Мяжуе з Верхнебярэзінскай ніз. на Пн і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай на Пд. Пл. каля 2 тыс. км 2, працягнулася (па 100 км) вузкай дугой у паўн.-ўсх. напрамку, ад Мінскага да Лукомскага ўзв. НІыр. ад 10 да 30 км.
У тэктанічных адносінах Б. г. прымеркавана да Прыаршанскай монакліналг. Крышт. фундамент перакрыты асадкавымі пародамі верхняга пратэразою (сярэднерыфейска-ніжнявендскі комплекс тэрыгенных чырванаколерных адкладаў 1 покрыўна-ледавіковая фармацыя магутнасцю ад 200 да 400 м). сярэднедэвонскімі пясчанікамі і глінамі. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць больш за 100 м) складзена з адкладаў беларускага, бярэзінскага. дняпроўскага 1 сожскага зледзяненняў, налібоцкага, александрыйскага. шклоўскага ' 1
Барысаўская града каля в. Жыцькава Барысаўскага раёна.
муравінскага міжледавікоўяў. Б. г. сфарміравалася ў час адступання сожскага ледавіка.
Градава-ўзгорысты рэльеф захаваўся на асобпых участках (каля Смалявіч, выш. 220 м, Халопеніч, 205 м, Барысава, 193 м), дзе сканцэнтравана вял. колькасць марэнных узгоркаў (адносныя перавышэнні 10—20 м), паміж якіх хвалістыя, другасна-марэнныя і водна-ледавіковыя раўніны. Складзена з пясчанагалечнага матэрыялу, з валуноў, суглінкаў, супескаў, месцамі перакрытых маламагутнымі лёсападобнымі суглінкамі. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, торф. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і кліматычныя паказчыкі гл. ў арт. Барысаўская метэаралагічная станцыя. Б. г. дрэніруе Бярэзіна (верхняе цячэнне) з прытокамі Гайна, Бродня, Сха, Бобр з Начай. Характэрная асаблівасць Бярэзіны на гэтым участку — асіметрыя надпоймавых тэрас і поймы. Правы схіл даліны стромкі, высокі, левы — часцей спадзісты з выразнымі тэрасамі. Каля Барысава глыбока ўрэзаная скразная даліна, утвораная ў час спуску Верхнебярэзінскага прыледавіковага вадаёма. Глебы дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя па водна-ледавіковых марэнных супесках, якія падсцілаюцца пяском. забалочаныя і тарфяна-балотныя. Лясістасць да 40 % тэр. (на У да 50 %, на 3 30 %). Лясы хваёвыя, ялова-хваёвыя кусцікава-зеленамошныя і лішайнікавыя, у паніжэннях бярозава-арлякова-зеленамошныя і шэраальховыя. Поймавыя і нізінныя лугі.
В. Р. Сгнякова.
БАРЫСАЎСКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створапа ў 1968 на тэр. Барысаўскага р-на. Пл. 35,6 тыс. га (1981).
Рэльеф хвалісты. Рэкі Сха, Гніліца, Жартайка. Ёсць невял. нізінныя і вярховыя балоты. Пераважаюць хваёвыя лясы, растуць елка і бяроза. Каля 40 % лесу — маладняк. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. дзічыны сярэдняй якасці (4-ы клас банітэту). Водзяцца лось (каля 100 асобін), дзік (каля 70), заяцбяляк (каля 500), заяц-русак (каля 150), ліс звычайны (каля 20), rayman (каля 70), цецярук (каля 250), рабчык (каля 1100); трапляюцца мядзведзь і барсук (3—10 асобін) і інш. Распрацоўваюцца прыёмы комплекснага вядзення лясной і паляўнічай гаспадарак.