• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Найчасцей на тэр. Беларусі трапляецца Б. паўцалёвая (В. unguiculata). Расце на вапняковай, гліністай або пясчанай глебе, гнілой драўніне, камянях. Выш. сцябла 0,3—3 см. Лісце да 3 мм даўж. (у сухім стане сагнутае ўнутр і спіральна закручанае), жылка звычайна выступае за край ліста. Зубцы перыстома чырвоныя, 3—4 разы спіральназавітыя. Спараносіць восенню. Таксама часта адзначаны Б. падманлівая (В. fallax), Б. вострая (В. acuta) п Б. скручаная (В. convo­luta) .	Г. Ф. Рыкоўскі.
    БАРБУСЫ, в у с а ч ы, рыбы некалькіх родаў сям. карпавых атр. карпападобных. Акварыумісты СССР пад гэтай назвай найчасцей разумеюць рыб роду пунтыусаў (Puntius). Пашыраны Б. ў вадаёмах Паўд. і Паўд.Усх. Азіі, Афрыкі. У СССР большасць іх завезена ў 1950—60-я г.; найчасцей у акварыумах гадуюць Б. суматранскага, або чатырохпалосага (Р. tetrozona), Б. чорнага (Р. nigrofasciatus), Б. вогненнага (Р. conchonius), Б. вішнёвага (Р. titteya), Б.
    Барбілафозія барадатая: 1— агульны выгляд расліны; 2— ліст.
    Барбула паўцалёвая: 1—агульны выгляд расліны; 2 — ліст.
    зялёнага (Р. semifasciolatus), Б. паласатага (Р, fasciatus).
    Даўж. цела асн. відаў Б., якіх гадуюць у акварыумах, 5—8 см. Цела адносна высокае і кароткае, сплюшчанае з бакоў (у Б. вішнёвага менш сплюшчанае 1 больш выцягнутае). У Б. суматранскага яно з 4 вертыкальнымі чорнымі палосамі, зверху буравата-зялёнае, знізу жаўтавата-белае; плаўнікі чырвоныя, верхняя ч. спіннога чорная. Дела самцоў Б. чорнага спераду барвова-чырвонае, задняя частка, спінны, брушныя 1 анальны плаўнікі чорныя, грудны 1 хваставы бясколерныя. Самцы Б. вогненнага маюць аліўкава-зялёную спінку 1 медначырвонае брушка, жоўта-ружовыя плаўнікі (верх спіннога чорны). На баках Б. вішнёвага падоўжная карычневаці блакітнавата-чорная палоса, якая ідзе ад галавы да сярэдзіны хваставога плаўніка, агульны фон вішнёва-чырвоны. Плаўнікі чырвоныя з цёмнай каймой. Самкі Б. больш цьмяныя. Рухомыя рыбы, непатрабавальныя да вады 1 корму. Гадуюць у вялікіх акварыумах з рэдкай расліннасцю. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Акварыумныя рыбы.
    БАРВЁНАК (Vinca), род шматгадовых травяністых раслін сям. скрыпнёвых. Вядомы 7 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 1 здзічэлы — Б. малы (V. minor) і 2 інтрадукаваныя віды. Лек. і дэкар. расліны.
    Невял. расліны з ляжачымі або прыўзнятымі сцябламі, якія лёгка ўкараняюцца. Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, глянцаватае, на кароткіх чаранках. Кветкі сінія, фіялетавыя, ружовыя або белыя, адзіночныя ў пазухах лісця. Чашачка з вострымі лопасцямі. Вяночак лейкападобны, з цыліндрычнай трубкай 1 плоскім 5-раздзельным адгінам. Плод — 2 цыліндрычныя шматнасенныя лістоўкі. Насенне без чубка.
    Б. м а л ы трапляецца пераважна ў зах. і паўд.-зах. р-нах Беларусі. Расце на старых могілках, у парках, садах. Вядомы выпадкі масавага пашырэння ў лясах на вял. плошчы з утварэннем суцэльнага шчыльнага покрыва (у Столінскім р-не каля в. Манькавічы). Цвіце ў маі — чэрвені. Лек. (гіпатэнзіўны і вяжучы сродак) і дэкар. расліна. Ядавіты. Вырошчваецца ў бардзюрах і на клумбах. Для лек. мэт надземная ч. расліны збіраецца ў час цвіцення. Вечназялёная расліна з ляжачымі, галінастымі сцяблалі даўж. 30—60 см. Лісце
    эліпоіднае, суцэльнакрайняе, скурыстае, голае, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, на кароткіх чаранках. Кветкі сінія, на пазушных прамастойных галінках выш. 10—20 см; ёсць формы з махрыстымі кветкамі. Лістоўкі цыліндрычныя.
    3 інтрадукаваных відаў (радзіма — Сярэдняя Еўропа, М. Азія, Крым. Каўказ) Б. травяністы (V. herbacea) характарызуецца неўкаранелымі сцябламі даўж. да 100 см, тонкім, зверху пушыстым, на зіму ападаючым лісцем, раснічастымі па краі чашалісцікамі. фіялетавымі або сіне-фіялетавымі кветкамі. Б. в я л і к i (V. major) адрозніваецца сцябламі даўж. да 40 см. якія сцелюцца, вечназялёным, буйным, яйцападобным лісцем 1 светла-сінімі кветкамі. Расліны зімаўстойлівыя. Цвітуць у маі — чэрвені. аддаюць перавагу ўмерана вільготнай глебе і лёгкаму зацяненню. Размнажаюцца насеннем, дзяленнем куста. чаранкамі. Глебапокрыўныя расліны. Выкарыстоўваюцца для бардзюраў. клумбаў, рабатак, курцін.
    В.	С. Булат, Г. В. Пашына. БАРВІНбК, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Абабіца. Пл. 0,12 км2. Злучана пратокай з воз. Берца. БАРВОВЫЯ ВОДАРАСЦІ, тое, што чырвоныя водарасці.
    БАРВОУШК, цэрцыдыфілум (Cercidiphyllum), род дрэў сям. барвоўнікавых. 3 віды, пашыраныя ў Японіі і Кітаі. На Беларусі ў 1930-я г. інтрадукаваны як дэкар. расліна Б. японскі (С. japonicum). Расце ў бат. садах АН БССР, Бел. тэхнал. ін-та (Негарэлае, Дзяржынскі р-н), БДУ (Шчомысліца, Мінскі р-н), парках у Лошыцы 1-й (Мінскі р-н), Брэсце. He цвіце. Можа выкарыстоўвацца для пасадак у певял. групах або салітэрах.
    Дрэва або мнагастволы куст выш. да 4 м (на радзіме да 30 м). Аднагадовыя парасткі тонкія. голыя, бліскучыя, чырвона-карычневыя або чырвоныя. Лісце супраціўнае, акруглае або шырокаяйцападобнае, гетэрафільнае (рознай формы), з зубчастым краем і характэрным петлепадобным жылкаваннем, даўж. 5—10 см. Вясной лісце пурпурова-ружовае, летам зверху цёмнае сінявата-зялёнае, знізу іпызае або белаватае. Двухдомная расліна. Добра расце на глебах. багатых пажыўнымі рэчывамі. Адносна зімаўстойпівы.	В. Р. Анціпаў.
    БАРДЗІЦКАЕ РАДбВШІЧА МЁЛУ, за 6 км на Пн ад г. п. Краснаполле Магілёўскай вобл. Паклад звязаны з мелавымі пародамі каньякскага яруса. Прагнозныя запасы 8,55 млн. т. Мел і мелавы мергель светла-шэры шчыльны, з рэдкімі жаўлакамі крэменю. Магутнасць карыснай тоўшчы больш за 9 м (уся не пройдзена), ускрышы 0,5—9 м. Радовішча аоводненае. Мел прыдатны на вытв-сць вашіы і вапнаванне кіслых глеб. Радовішча пе эксплуатуецца. БАРДЗЮР (франц. bordure ад bord край), у дэкар. садаводстве пасадка нізкіх (бардзюрных) раслін па контуру клумбы, газона, рабаткі, уздоўж жывых агароджаў, дарожак
    для стварэння маляўнічых кветкавых кампазіцый, Простыя Б.— пасадкі шыр. 1—2 м з 1—2 відаў раслін, размешчаных радамі або ў шахматным парадку; складаныя Б. шыр. 2,5—5 м з некалькіх відаў раслін. Для Б. у БССР выкарыстоўваюць астыльбу гідрыдную, цюльпаны, нарцысы, сцылы, крокусы, васількі, колеусы, барвенкі, цынера-
    Барвенак малы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка ў разрэзе; з — плод; 4 — плод у разрэзе; 5 — семя.
    Барвоўнік японскі.
    рыю прыморскую, бурачок скальны, касачы, незабудкі альпійскія, пеларгоніі, маргарыткі, альтэрнантэры, флёксы, хрызантэмы, агератум Хоўстана, астры кітайскія, лабелію эрынус, аксаміткі, самшыт вечназялёны, СПІрэІ І ІНШ.	Э. А. Бурава.
    БАРКОЎШЧЫНА. возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,76 км, найб, шыр. 0,3 км, найб. глыб. 21,8 м, сярэдняя 5,8 м. Аб’ём вады 0,92 млн. м3. Вадазбор (11,4 км2) сярэднеўзгорысты, каля азёрнай катлавіны буйнаўзгорысты, пераважна разараны, 16 % пад лесам.
    Катлавіна эварзійнага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 20—30 м, пясчаныя, на 3 спадзістыя, параслі лесам, на Пд і Пн не выражаны, на 3 абразійны ўступ выш. 2—3,5 м. Берагавая лінія (даўж. 2,3 км) утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, на ПнЗ і 3 сплавіна шыр. 5—10 м, усх, Se­par пясчаны, паўд. забалочаны, Пойма шыр. 10—30 м, на Пд да 250 м, затарфаваная. Літараль (шыр. 6—10 м) складзена з пяску і рэзка пераходзіць у сублітараль, высланую да глыб. 4—4,5 м апясчаненым ілам, да глыб. 16—17 м — гліністым ілам. На макс. глыбінях дно ўкрыта ажалезненым ілам, месцамі крэменязёмістым сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць 12 %, да 10 м — 87 % пл. дна. Расліннасцю ўкрыта 44 % пл. паверхні возера, шыр. палосы 10—250 м. Мінералізацыя вады да 412 мг/л, празрыстасць да 2,5 м. Эўтрофнае, слабапраточнае: упадаюць 4 невял. ручаі, выток па пратоцы ў воз. Доўжына. Водзяцца лешч. шчупак, акунь, плотка. БАРКУН, б у р к у н (Melilotus), род двух-, радзей аднагадовых травяністых раслін сям. бабовых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Аўстраліі. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі 3. Каштоўпыя кармавыя, лек., меданосныя і араматычныя расліны.
    Б. б е л ы (М. albus) расце на лугах. уздоўж дарог, яроў, канаў. насыпаў. па ўзлесках. Ўзбагачае глебу азотам. Сцябло выш. 50—150 см і болып. Лісце трайчастае. прадаўгаватае, дробнае, зазубленае. Суквецце — пазушная шматкветкавая гронка, кветкі дробныя, белыя. Плод — 1—3-насенны струк, сеткаватамаршчакаваты. чорна-буры або жоўты. Насенне гладкае або бугрыстае, жоўтае. Цвіце ў чэрв.— вер. Зімаі засухаўстойлівы, непатрабавальны да глеб, але не выносіць забалочаных і кіслых. Рэкамендуецца для вырошчвання на сілас і зялёнае ўгнаенне. Багаты на бялок, вітаміны і мінер. солі. Mae араматычнае рэчыва кумарын, з-за якога жывёлы спачатку неахвотна паядаюць траву. потым хутка прывыкаюць да паху. Можа даваць да 30 т/га зялёнай масы (макс. 45 т/га). Устойлівы да хвароб 1 шкоднікаў.
    Б. ж о ў т ы, або Б. лекавы (М. officinalis), расце каля дарог, яроў, на пустках. па берагах рэк. Па біял. марфал. і гасп. асаблівасцях падобны да Б. белага, адрозніваецца жоўтай афарбоўкай кветак. Перспектыўны для выропічвання на сілас. сянаж. зялёнае ўгнаенне, пры паляшпэнні лугоў, сенажацей і пашы. Б. волжскі (М. wolgicus) — рэд-
    кая заносная расліна. Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на сухіх месцах, уздоўж дарог, у нас. пунктах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. 30—90 см. У ніжняга лісця лісцікі рэдказубчастыя, адваротнаклінападобныя. у верхняга — суцэльнакрайнія. падоўжана-лінейныя. Прылісткі накшталт суцэльнакрайніх шчацінак. Кветкі вельмі дробныя, белавата-зялёныя, на доўгіх кветаножках, у рыхлых гронках. Струкі яйцападобныя, сплюшчаныя, сеткавата-маршчакаватыя.
    Л. П. Кавецкі. БАРЛЁЯ (Вагіаеа), род сумчатых грыбоў сям. пецыцавых. Вядома Ka­nn 10 відаў, пашыраных пераважна ў Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы, У СССР 8 відаў, з іх на Беларусі Б. кінаварная (В. cinnabarina). Выяўлена ў Магілёўскай вобл. Сапратроф. Расце ў лясах на глебе, раслінных рэштках. Пладаносіць летам і ўвосень. Неядомая.
    Пладовае цела (апатэцый) дыям. да 2 мм, шарападобнае, пазней плоскае, з прыўзнятымі краямі. сядзячае, яркачырвонае, мясістай кансістэнцыі, звонку гладкае. Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі. Сумкаспоры шарападобныя, бясколерныя," з сеткаватай абалонкай, дыям. 12—18 мкм.