• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    На Беларусі адзначаны таксама бярэзнікі прыручайна-травяны (3,3 %), злакавы (2,9 %), крапіўны (1,4 %), поймавы і вострыцавы (0,1 %). Іл. гл. на ўклейцы. Гл. таксама Пушыстабярозавыя лясы.
    Лгт.: Гельтман В. С. Тнпы берёзовых лесов Полесья.— Сборннк научных работ по лесному хозяйству Белорусского научно-нсследовательского мн-та. 1958. в. 12; Ч у б а н о в К. Д. О тнпах п ассоцпашіях берёзовых лесов.— Березннскнй заповедннк: ІІсследовання, 1970, в. 1. В. С. Гельтман, М. Ф. Лоўчы. БАРОДСКАЕ ВбЗЕРА. у Петрыкаўскім р-не, у бас. р. Прыпяць. Пл. 0,11 км2. Паблізу в. Снядзін.
    БАРбДЫ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл 0,38 км2. Даўж. 1,1 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 7 м. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя. Праз возера працякае р. Ушача. На беразе возера в. Варонічы.
    БАРбЗНЫ ЛЕДАВІКбВЫЯ, ш т р ыхоўка ледавіковая, працяглыя барозны, штрыхі і невял. жолабы на паверхні цвёрдых парод ледавіковага ложа або абломкаў, перанесеных ледавіком, утвораныя ўмерзлым у лёд марэнным матэрыялам. На Беларусі Б. л. трапляюцца на плоскіх гранях валуноў і галек з марэнных і, радзей, водна-ледавіковых адкладаў. Лепш яны захаваліся на паверхні тонкаі дробна-зярністых вывергнутых і метамарфізаваных парод, вапнякоў і даламітаў. Трапляюцца і на паверхні моцных дэвонскіх парод, якія агаляюцца на Пн БССР. Глыбіня драпін дасягае некалькіх мм. Часта Б. л. развіты паралельнымі серыямі, якія часам перасякаюцца. Арыенціроўка гэтых штрыхоў паказвае напрамак перамяшчэння іль-
    доў і выкарыстоўваецца пры палеагеагр. рэканструкцыях. э. а. Ляўкоў. БАРОК, лясное ўрочышча ў Сенненскім р-не, за 1 км на У ад в. Бесцвіна. Пл. 568 га. Рэльеф раўнінны з узгорыстымі формамі, глебы дзярновападзолістыя супясчаныя. Лясы бярозавыя (50 %), хваёвыя (40 %), яловыя (10 %), пераважна кіслічнага, чарнічнага і імшыстага тыпаў.
    БАРОК, зона адпачынку мясц. значэння за 12 км на Пд ад г. Маладзечна, на тэр. Маладзечанскага р-на, на беразе р. Бярэзіна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,7 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 9,1 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Маладзечна.
    БАРОЎКА, рака, левы прыток Лабжанкі (бас. Сажа), у Чэрыкаўскім і Клімавіцкім р-нах. Даўж. 15 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Баровая (Чэрыкаўскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхпі 1,97 %о. Вадазбор (78 км2) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 32 %. БАРОЎКА, возера ў Сенпенскім р-не, у бас. р. Бярозка. Пл. возера 0,1 км2, вадазбору 30,4 км2. Паблізу в. Гуліна.
    БАРОЎСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,4 км на ПдЗ ад в. Бароўка Лепельскага р-на. Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльпымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 20,3 млн. м3, прагнозныя 3,3 млн. м3. Колькасць жвіру буйней за 5 мм 17,3—64 %, пылаватых і гліністых часцінак 0,2— 1,7 %. Пяскі-адсеў розназярністыя, з перавагай сярэднезярністых, гліністых часцінак 0,7—3,1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—11 м, ускрышы 0,1—3 м. Пяскі і жвір прыдатныя на вытв-сць бетону і ў дарожным буд-ве. Радовішча эксплуатуецца Мін-вам будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамаб. дарог БССР.
    В. М. Грушэцкі. БАРСУК (Meles meles), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі. На Беларусі рэдкі від. Трапляецца па ўсёй тэр., акрамя Палесся, у лясах на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтавых во-
    Барсук.
    даў, непадалёку ад адкрытай вады. На 1000 га лесу ў 1932—39 найб. было ў Віцебскай вобл. (0,7), у ласляваенны час — у Гродзенскай вобл. (0,1). На пач. 1981 у паляўнічых угоддзях БССР каля 2,8 тыс. Б. Норы разгалінаваныя, з гнездавой камерай на глыб. да 1,5 м. Футра малакаштоўнае. Тлушч Б. выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне.
    Даўж. цела 62—88, хваста 12—18 см, маса 10—12 кг. Тулава ззаду шырокае, звужаецца да галавы. Лапы кароткія, масіўныя, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаваныя да рыцця. Морда, шчокі, лоб белыя з чорнымі палосамі, бакі шараватыя з чорным. Актыўны ноччу. Полавая спеласць у 2-гадовым узросце. Гон у ліп.— жніўні. Прыплод (2—4 барсучанят) у сак.— крас. наступнага года. Корміцца жабамі, дробнымі грызунамі, паўзунамі, насякомымі, грыбамі, карэнішчамі раслін, ягадамі, жалудамі. Запас тлушчу восеншо 3—4 кг. Зімовая спячка з ліст. да сакавіка. За 30 паляўнічых сезонаў (да 1964) нарыхтавана 21,3 тыс. шкур Б. (у сярэднім па 750 за год да 1939 і па 647 у 1945—64). Здабыча Б. ў БССР поўнаспю забаронена (з 1978). Занесены ў Чырвоную кнігу БССР. У мэтах захавання 1 павелічэння колькасці Б. у БССР неабходна ахоўваць месцы пражывання. павялічыць матэрыяльную адказнасць за разбурэнне нор.
    Я. В. Малашэвіч. БАРСУКІ, зона адпачынку мясц. значэння за 2 км на У ад Бабруйска. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,3 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 5 тыс. чал. Прадутледжана размяшчэппе ўстаноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Бабруйска.
    БАРСУКОЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Новы Барсук у Рэчыцкім р-не), тэктанічная структура ва ўсх. частцы Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступепі Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі трэста Беларусьнафтагеафізіка ў 1971. Сфарміравалася ў асноўным у познафранскі і раннефаменскі час дэвону. Выдзяляецца па паверхні падсалявых, міжсалявых і саляносных адкладаў.
    Па падсалявых адкладах Б. п.— сістэма блокаў, якія прымыкаюць да Маладушынска-Чырвонаслабодскага разлому 1 абмежаваны серыяй разрываў. Адклады ў межах блокаў падымаюцца з Пн і Пд ад —4000 м і болып да —2800	3000 м.
    Па міжсалявых адкладах у межах Б. п. вылучана частка субшыротнага вала з зонай, у якой адсутнічаюць міжсалявыя адклады ў скляпенні. Па паверхні верхнеЛаменскай саляноснай тоўшчы падсалявому падняццю адпавядае сінклінальны перагін паміж Маладушынскім саляным валам 1 Вышамірскім саляным купалам.	В. С. Канішчаў.
    БАРСУКОЎСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 1 км на 3 ад в. Барсукі Шаркоўшчынскага р-на. Паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 368 тыс. м3 Гліны светлашакаладныя, тлустыя, легкаплаўкія, з праслоямі пяску; сутлінкі чырво-
    на-бурыя, з праслоямі пяску. Гліністых часцінак 11,7—77,7 %, пясчаных да 16,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,3—2,4 %, ускрышы (пясок) 0,1—1 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
    Г. А. Трышкіна. БАРСУКОЎСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1 км на ПдУ ад в. Барсукоўка Слаўгарадскага р-на. Паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса. Прагнозныя запасы 3,3 млн. т. Мел белы, шаравата-белы шчыльны, трэшчынаваты. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—18 м, ускрышы 1—5 м. Мяркуюць, што мел прыдатны для вапнавання кіслых глеб. Радовішча не эксплуатуецца.
    БАРСУКОЎСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ, у Рэчыцкім р-не, на ПдЗ ад г. Рэчыца. Выяўлена ў 1972. Пл. 12 км2. Пробпая эксплуатацыя з 1972. прамысл. з 1977. Размешчана па Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Маладушынскаіі тэктанічнай зоны падпяццяў. На 3 мяжуе з Маладушынскім радовішчам нафты, на У — з Надзвінскім радовішчам нафты. Паклады нафты прымеркаваны да дэвонскіх адкладаў, у разрэзе якіх 2 саляносныя (верхняя і ніжняя, магутнасці адпаведна 250—1600 м і 50—520 м), міжсалявая карбанатная (300—750 м), падсалявая тэрыгеннакарбанатная (510—620 м) і надсалявая карбанатна-тэрыгенная (да 1000 м) тоўшчы. Радовішча шматпластавое. Паклады нафты пластавыя, літалагічна і тэктанічна экранаваныя ў падсалявых (пашыйскі, саргаеўскі, сямілуцкі і варонежскі гарызонты) і міжсалявых (задонскі гарызонт) адкладах верхняга дэвону. Магутнасць гарызонтаў ад 5—10 (пашыйскі гарызонт) да 37—46 м (саргаеўскі гарызонт). Пароды-калектары з кварцавых пясчанікаў, даламітаў і вапнякоў у рознай ступені гліністых. Глыб. заляганпя падсалявых пафтавых гарызонтаў 2900—3800 м. Пластавы ціск ад 32,2 да 42,8 МПа. Асн. нафтаноснасць звязапа з цэнтр. тэктанічным блокам, які ўяўляе сабою горст і монаклінальна апускаецца на ПнУ. Абмежаваны на Пд Маладушынскім субшыротным рэгіянальным разломам, на У і 3 — папярочнымі лакальнымі скідамі. ІІафта маласярністая, смаліетая. высокапарафінавая. Шчыльн. 806—853 КГ/м3. В. М. Бескапыльны. БАРТРАМІЯ (Bartramia), род брыевых імхоў сям. бартраміевых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных па ўсім зямпым піары. У СССР 7 відаў. На Беларусі Б. яб л ыкапа до бн а я (В. pomiformis). Трапляецца ў
    зах. частцы рэспублікі. Расце на ўзлесках на глебе, гнілой драўніне, камяпях.
    Аднадомная лістасцябловая расліна. Дзернавінкі падушкападобныя, светлаабо блакітна-зялёныя да бурых, знізу лямцавыя. Сцябло 1—15 см выш, разгалінаванае. Лісце да 6 мм даўж., з расшыранай асновы лінейнае або лінейнашылападобнае, у сухім стане кучаравае. Каробачка са спорамі на прамдстойнай бураватай ножцы 1—3 см даўж.. амаль піарападобная, падоўжана-паласатая, у сухім стане маршчакаватая. Спараносіць у пач. лета.
    БАРЎНСКАЕ РАДОВІІПЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 2 км па ПдУ ад в. Баруны Ашмян-
    Бартрамія яблыкападобная: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — ліст.
    Геалагічны разрэз Барсукоўскага радовішча нафты: 1 — стратыграфічна згодныя і нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2 — скіды; 3 — крышталічны фундамент; 4 — свідравіны; 5 — паклад нафты. Адклады рознага ўзросту: MZ+KZ — мезазойскія і кайназойскія; Р — пермскія; D3dn+C — верхнедэвонскія (данкаўскі гарызонт) і каменнавугольныя; Da — верхнедэвонскія [D3lb — лебядзянскі гарызонт (верхняя саляносная тоўшча); D3zd — el — задонска-ялецкі (міжсалявая тоўшча); D3lv — лівенскі (ніжняя саляносная тоўшча); D3ev — яўланаўскі (падсалявая тоўшча); D3p— -vr — пашыйскі, нынаўскі, саргаеўскі, сямілуцкі, бурэгскі, варонежскі]; D2 — сярэднедэвонскія (D2pr-nr—st — пярнуска-нароўскі, старааскольскі гарызонты); AR+PRi-p— архейскія, ніжне-і сярэднепратэразойскія пароды крышталічнага фундамента.
    скага р-на. Паклад з праслоямі жвірыстых пяскоў у выглядзе 2-х лінз субмерыдыяналыіай працягласці звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 6,4 млн. м3, прагнозныя 480 тыс. м3. Паўночная лінза: магутнасць карыснай тоўшчы 2—6 м, ускрышы (пяскі) 0,2—2 м; паўднёвая лінза адпаведна 2—30 м і 0,2— 8 м. Пасля рассеву прыдатныя: жвір на дарожнае буд-ва, на вытв-сць бетону; пяскі для тынкавальных і муровачных раствораў, на дарожнае буд-ва. Радовішча эксплуатуецца Мін-вам буд-ва і эксплуатацыі аўтамаб. дарог БССР.