Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
В. М. Дутлава. БАРАНАЎКА, рака, правы прыток Пяршайкі (бас. Іслачы), у Валожынскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Агароднікі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Вадазбор (34 км2) раўнінны, пад лесам 6 %.
БАРАНЁЦ (Huperzia), род дзярэзаў сям. баранцовых. Вядомы 150 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі Б. з в ы ч а й н ы (Н. selago) — рэдкі гапарктычны аркта-барэальны рэлік-
тавы від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Зрэдку трапляецца па ўсёй тэр., часцей у паўн. і цэнтр. раёнах. Расце асобнымі экземплярамі і невял. групамі ў старых густых сырых яловых і шыракаліста-яловых лясах. Спараносіць у ліп.— жніўні. Размнажаецца спорамі, часам вегетатыўна (пупышкамі). Лек. і фарбавальная расліна. Ядавіты. У лек. мэтах (для лячэння алка-
Баранец звычайны: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — спарафіл са спарангіем; 3 — спора.
Баранавічы. Цэнтральная частка горада з відам на парк.
галізму і курэння) выкарыстоўваецца наземная частка (зразаецца ўвосень, нельга вырываць з каранямі). Колькасць віду значна паменшылася з прычыны высечкі лясоў, асушэння зямель і інш. гасп. дзейнасці, а таксама ад збору яго як лек. расліны. Для зберажэння віду неабходна выяўленне новых месцаў росту і кантроль за станам папуляцый.
Вечназялёная жаўтаватаабо ярказялёная травяністая (спарафіт) расліна выш. 20—25 см. Сцябло двойчы-чатырохразова роўнадыхатамічна вільчакова-галінастае, прамое ці ўзыходнае, укараняецца толькі каля асновы. Лісце цвёрдае вузкаланцэтнае. суцэльнакрайняе або каля верхавінкі слабазубчастае, прыціснутае ці злёгку адагнутае, размешчана густымі спіралямі накшталт чарапіцы. У пазухах верхняга і сярэдняга лісця ўтвараюцца вывадковыя пупышкі. Асаблівасць віду — адсутнасць стробілаў (спарафіланосных парасткаў). Спарангіі жоўтыя, аднагнёздавыя, ныркападобныя, на кароткіх ножках, у пазухах спарафілаў (лісце, на якім развіваюцца спарангіі), ускрываюцца папярочнай шчылінай. Споры вельмі дробныя, дыям. каля 30 мкм, з трохпрамянёвым тэтрадным рубцом. Зарастак (гаметафіт) цыліндрычны. радыяльна-сіметрычны, аснова яго ў глебе, зялёная верхавінка на паверхні. Г. I. Зубкевіч.
БАРАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Астравецкім р-не, у бас. р. Сарачанка. Пл. 0,15 км2. Даўж. 1,08 км, найб. шыр. 0,2 км, сярэдняя 0,14 км.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з 3 на У. Схілы выш. 10—15 м, стромкія, укрыты лесам, на 3 спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,35 км) звілістая. Праточнае: праз возера цячэ р. Клевель. Паблізу в. Барані. БАРАНЧЫКІ, расліна сям. першакветных. Гл ў арт. Першацвет. БАРАНЬ, рака, правы прыток Адрова (бас. Дняпра), у Аршанскім р-не. У верхнім цячэнні наз. Халастоўка. Даўж. 13 км. Пачынаецца каля в. Лісуны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,3 %0. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (54 км2) у межах Аршанскага ўзв., пад лесам 22 %.
БАРАЎСКОЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не, у бас. р. Шасцёнка. Пл. 0,17 км2. Даўж. 0,18 км. Катлавіна выцягнутай формы, схілы ўзгорыстыя, укрытыя хвойным лесам. Бяссцёкавае. На берагах возера піянерскія лагеры.
БАРАЎСКОЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля чыг. ст. Баравое Глыбоцкага р-на. Паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 40,7 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 9—68 %, пясок-адсеў розназярністы, гліністых часцінак у ім 1—5 %, У жвіры 0,4—2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—18 м, ускрышы 1—4 м. Пясок і жвір прыдатныя на вытв-сць бетону, пяскі — для сілікатных вырабаў. Радовішча распрацоўваецца будтрэстам Наваполацка.
БАРБАРбВА, балота нізіннага (73 %), пераходнага (17 %) і вярховага (10 %) тыпаў на ПдУ Глускага р-на, у вадазборы р. Даколька. Пл. 2,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,7 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2,2 м, ступень распаду 29— 34 %, попельнасць 3,8 (вярховы).
Барбарыс: 1 — звычайны (a — форма кроны, б — галінка з пладамі, e — укарочаны парастак з суквеццем, г — кветка); 2 — круглаплодны (галінка з лісцем і пладамі).
У Барбароўскім парку.
10,1 % (нізінны). На 1.1.1978 запасы 6,7 млн. т. Асушана адкрытай сеткай і дрэнажом 471 га, выкарыстоўваецца пераважна пад ворыва. На пл. каля 100 га здабыча торфу на ўгнаенне. На неасвоенай ч. балота драбналессе пераважна з хвоі і бярозы, на пераходных і нізінных участках падлесак з вярбы, каліны, на вярховых участках растуць багун і жураВІНЫ. I.' I. Шаўцоў.
БАРБАРОЎСКІ ПАРК, у в. Барбароў Мазырскага р-на. Закладзены ў сярэдзіне 19 ст. на высокім правым беразе Прыпяці. Пл. 5 га. Пейзажнага тыпу. Налічвае 40 відаў дрэў і кустоў, у т. л. экзоты: шаўкоўніца, акацыя, глогі. На нізкім паўд. ўчастку стаяў сядзібны дом (не збярогся), на высокім заходнім — замак. Участкі раздзелены лагчынай, па якой праходзіла алея, абсаджаная каштанам горкім звычайным. Збераглася ўязная брама, ад яе пачыналася алея з ліпавымі прысадамі, якая перасякала 2-пралётны арачны мураваны мост цераз ручай. Аснова кампазіцыі парку — далёкія ландшафтныя перспектывы. Месца адпачынку працоўных.
БАРБАРБіС (Berberis), род лістападных і вечназялёных кустоў і невял. дрэў сям. барбарысавых. Вядома каля 500 відаў, пашыраных у Паўн. Афрыцы, умераных абласцях Еўразіі, у Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. У СССР 17 дзікарослых і каля 70 інтрадукаваных відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы — Б. звычайны (В. vulgaris) і каля 50 інтрадукаваных відаў. Дэкар., лек., меданосныя расліны. Плады ядомыя, багатыя на яблычную к-ту і вітаміны, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прам-сці. Кара і карані маюць у сабе лімоннажоўтую фарбу і дубільнікі.
Парасткі раслін рабрыстыя. Лісце чаргаванае, складанае, рэдукаванае да 1 канцавога (няпарнага) лісціка; на падоўжаных парастках ператворана ў 3— 5-раздзельныя або простыя калючкі, у пазухах якіх развіваюцца ўкарочаныя парасткі з нармальным зялёным лісцем — яйцападобным, ланцэтным, эліпсаці адваротнаяйцападобным, па краі калючазубчастым, дробнараснічастым або суцэльнакрайнім. Кветкі жоўтыя, у гронках на кароткіх бакавых парастках, 2 кругі самых унутр. пялёсткаў з парай буйных мясістых ярка-аранжавых нектарнікаў. Тычынак 6, у 2 кругах. Плады — чырвоныя або чорныя ягады.
Б. з в ы ч а й н ы трапляецца ў паўд. і зах. ч. рэспублікі. Расце ў лясах, зарасніках кустоў, на схілах, на адкрытых месцах па берагах Дняпра, Нёмана, Прыпяці. Цвіце ў маі — чэрвені. Нар. назвы кіслец, кіслянка. Калючы куст выш. да 2 м, з жаўтавата-бурымі прамастойнымі грапістымі. пазней буравата-шэрымі парасткамі. Лісце перапончатае, адваротнаяйцападобнае, дробнапілаватае; на ўкарочаных парастках — у пучках, на падоўжаных — чаргаванае. Калючкі звычайна трохраздзельныя. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Ягады ярка-чырвоныя, падоўжана-эліпсоідныя, у гронках. Вырошчваецца ў жывых агароджах і бардзюрах. Садовыя формы яго адрозніваюцца цёмнапурпуровым, белаі жоўтааблямаваным, глыбоказубчастым лісцем і жоўтымі пладамі. Ягады выкарыстоўваюцца на кісялі і ў кандытарскай прам-сці. 3 лек. мэтай (кроваспыняльны і жаўцягонны сродак) ужываюцца лісце (пасля цвіцення), кара, карані. Б. з.— прамежкавы гаспадар іржаўнага грыба Puccinia graminis — паразіта збожжавых культур, таму высаджваць яго паблізу палёў не рэкамендуецца.
У зялёным буд-ве БССР выкарыстоўваюцца 4 віды, інтрадукаваныя Цэнт'р. бат. садам АН БССР у 1960-я г. Б. а м у р с к i (В. amurensis, радзіма — Д. Усход, Паўн. Кітай) — куст выш. да 3,5 м. з прамымі парасткамі. Лісце буйное, бліскучае, злёгку маршчакаватае, з
жаўтаватымі трохраздзельнымі калючкамі. Кветкі жоўтыя, павіслыя, па 10— 25 у гронках. Ягады даўж. да 1 см. яркачырвоныя. Б. Зібальда (В. sieboldii, радзіма — Японія) — куст выш. 1,5—2 м, з чырвона-бурымі парасткамі. Лісце ярка-зялёнае, увосень цёмна-чырвонае, даўж. да 6 см. Кветкі бледна-жоўтыя, па 3—В у пучках. Ягады шарападобныя, ярка-чырвоныя. Рэкамендаваны для паўд., паўд.-цэнтр. 1 зах. р-наў інтрадукцыі рэспублікі. Б. круглаплодны (В. sphaerocarpa, радзіма — Сярэдняя Азія, Манголія, Кітай) — раскідзісты куст выш. 1,5—2 м, з гладкімі чырванаватымі парасткамі. Лісце адваротнаяйцападобнае, шэра-зялёнае, даўж. да 6 см, з простымі, трохраздзельнымі калючкамі. Кветкі аранжава-жоўтыя, у мяцёлках. Ягады шарападобныя. фіялетавачорныя, з шызым налётам. Б. Т у н б е рг a (В. thunbergii, радзіма — Японія, Кітай) — куст выш. да 1,5 м. з дугападобнаадхіленымі парасткамі (маладыя ярка-чырвоныя, пазней цёмна-карычневыя). Лісце дробнае, даўж. каля 2 см, зверху ярка-зялёнае. знізу шызае. Кветкі жоўтыя, звонку чырванавата-аранжаватыя, па 2—5 у гронках. Ягады эліпсоідныя, даўж. да 1 см, каралава-чырвоныя, бліскучыя. Высокай дэкаратыўнасцю вылучаецца яго пурпуровалістая форма, якая шырока выкарыстоўваецца асабліва ў паўд., паўд.-цэнтр. і зах. р-нах Інтрадукцыі. Зіма-, засухаўстойлівыя 1 святлалюбныя расліны. Цвітуць у маі — чэрвені. Плады выспяваюць ў жн.— верасні. Размнажаюцца насеннем (пераважна), чаранкамі, каранёвымі атожылкамі. Да глебы непатрабавальныя. Добра пераносяць падстрыганне. Устойлівыя да гар. умоў. Дэкаратыўныя ў час цвіцення 1 асабліва ў перыяд выспявання пладоў. Выкарыстоўваюцца для адзіночных 1 групавых пасадак, стварэння ўзлескаў, жывых агароджаў, бардзюраў.
В. Р. Анціпаў, Г. У. Вынаеў. БАРБІЛАФОЗІЯ (Barbilophozia), род пячоначных імхоў сям. лафозіевых. Вядомы 11 горна-лясных відаў, пашыраных пераважна ў Паўн. паўшар’і. У СССР 5 відаў. Растуць на камянях, кары дрэў, вільготнай глебе і інш. На Беларусі трапляюцца Б. б а р а д а т а я (В. barbata) і Б. зграбная (В. gracilis).
Двухдомныя расліны. Утвараюць тонкія зялёныя да бурых дывановыя дзярнінкі. Сцябло ляжачае або ўзыходнае, 4—8 см даўж., з рызоідамі. Лісце чаргаванае. ад квадратнага да пупышкападобнага, з 3—4 лопасцямі. Амфігастрыі (відазмененае лісце) суцэльныя або двухлопасцевыя, іншы раз адсутнічаюць. Перыанцый складкавы, звужаны ўверсе. Наробачка эліпсоідная. Вегетатыўнае размнажэнне шматвугольнымі вывадковымі пупышкамі.
БАРБУЛА (Barbula), род брыевых імхоў сям. трыхастомавых. Вядома каля 300 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 21 від^ з іх на Беларусі 6. Піянеры глебавых агаленняў.
Шматгадовыя двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзернавінкі густыя або рыхлыя, зялёныя, бура-зялёныя ці чырванавата-бурыя. Сцябло прамастойнае ўзыходнае. Лісце ад ланцэтна-языкападобнага да падоўжана-ланцэтнага, завостранае ці тупое, з простай жылкай. Каробачка са спорамі на доўгай ножцы, прамастойная, цыліндрычная.