Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БАШТЭТ ПАЛЯЎШЧЫХ УГОДДЗЯЎ, паказчык якасці паляўнічых угоддзяў, атрыманы ў выніку іх баніціроўкі ў межах пэўнай тэр.-гасп. адзінкі. Устанаўліваецца для асобных відаў паляўнічай фауны і выкарыстоўваецца пры вызпачэнні аптымальнай колькасці паляўніча-прамысл. жывёл. Залежыць ад кліма-
Бальценіцкі парк. Унізе схема планіроўкі.
тычных і кармавых умоў, паяўнасці канкурэнтаў, ворагаў, паразітаў, ступені антрапагеннага ўздзеяння і інш. Вызначаецца пры паляўнічаўпарадкавальных работах праз кожныя 10 гадоў. На Беларусі вылучаны 5 класаў Б. п. у.: да 1 належаць вельмі добрыя высакаякасныя ўгоддзі, да 5 — угоддзі, малапрыдатныя для вядзення паляўнічай гаспадаркі па дадзенаму віду. Болып высокі клас патрабуе меншага аб’ёму біятэхн. работ (гл. Біятэхнія).
Ю. I. Сяржанін. БАНІЦІРОУКА ГЛЁБЫ (ням. Ьопіtieren ацэньваць урадлівасць глебы, ад лац. bonitas дабраякаснасць), параўнальная ацэнка якасці глебы па яе найважнейшых агранамічных уласцівасцях. Праводзіцца на аснове глебавых абследаванняў. Mae на мэце вызначэнне найб. спрыяльных глеб і ўмоў для вырошчвання с.-г. і лясных культур. Крытэрыі Б. г.— прыродныя і набытыя ў выніку акультурвання ўласцівасці глебы, якія вызначаюць ураджайнасць с.-г. культур і прадукцыйнасць лясоў. Пры Б. г. ўлічваюцца аграхім. і аграфіз. ўласцівасці глебы, ступень эрадзіраванасці, засмечанасці каменнем, забалочанасці, акультуранасці, а таксама памеры контураў с.-г. угоддзяў, мікраклімат і інш. На Беларусі адпаведна з прынятай методыкай ацэньваюцца разнавіднасці, вылучаныя на глебавых картах калгасаў і дзяржгасаў. Б. г. вызначаецца ў абагульненых адносных паказчыках — балах (у БССР па 100-бальнай шкале). Баніціроўка с.-г. угоддзяў рэспублікі праводзілася ў 1967—69 і 1974—75. Найвышэй ацэнены дзярновыя і дзярнова-карбанатныя глебы — 63—100 балаў, ацэнка дзярнова-падзолістых 18—75, дзярнова-падзолістых забалочаных 20—64, дзярновых і дзярнова-карбанатных забалочаных 27—75, тарфяна-балотных 36—75, поймавых 31— 88 балаў. Даныя Б. г. неабходны пры эканамічнай ацэнцы зямель, пры складанні зямельнага кадастру, правядзенні мерапрыемстваў па меліярацыі, вырашэнні пытанняў рацыянальнага выкарыстання зямель, планаванні вытв-сці і нарыхтовак с.-г. прадуктаў у гаспадарках.
Літ.: Качественная оценка земель в колхозах н совхозах БССР.— 2 нзд,— Мн., 1977. М. 1. Смяян.
БАНКА АРГАНАГЁННАЯ. адасобленая вялікая, звычайна плоская лінза, складзеная пераважна з абломкаў і цэлых шкілетных рэшткаў жывёльных арганізмаў, якія ўтваралі кароткачасовыя пасяленні на паверхні асадку або намнажаліся ў выглядзе падводных бар’ераў і мелей рухам вады.
У будове Б. а. дамінуюць. у адрозненне ад арганагенных пабудоў, адзінкавыя арганізмы (брахіяподы, малюскі, крынаідэі, анкаліты водарасцей). шырока прадстаўлены дэтрытавыя пароды. назіраецца слаістасць. Некаторыя даследчыкі адносяць Б. а. да прасцейшых форм арганагенных пабудоў з-за 1х частага залягання ў падэшве біястромных, біягермных або рыфавых маоіваў. На Беларусі брахіяподавыя, крынаідэя-брахіяподавыя, брахіяподава-водарасцевыя, анкалітавыя банкі трапляюцца ў ардовікскіх, сілурыйскіх і дэвонскіх адкладах. Утварэнні Б. а. верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну ўтрымліваюць паклады нафты і газу.
Лгт.: йскопаемые органогенные no? стройкн, рнфы, методы нх нзученпя н нефтегазоносность.— М., 1975.
С. А. Кручак. БАНТАСТЫЯ ГАЛУБЫ, парода галубоў; тое, што чайкі.
БАРАВАЯ ДЗІЧЫНА, л я с н а я д з і ч ы н а, група паляўнічых птушак, якія жывуць у лясах. На Беларусі да Б. дз. належаць вальдшнэп, глушэц, дзікія галубы (вяхір, клінтух, туркаўкі), курапатка белая, рабчык, цецярук. Найб. значэнне ў спарт. паляванні маюць цецярук (паляванне ў крас. і жн.— вер., радзей у вер.— кастр. і позняй восенню пасля лістападу) і вальдшнэп (паляванне ў красавіку і вер,— кастрычніку). Рабчыка здабываюць у вер.— кастр. (веснавое паляванне забаронена). Галубоў здабываюць адначасова з інш. дзічынай. На Беларусі сярэднегадавая здабыча рабчыка складае каля 9 тыс. шт., цецерука — 7 тыс. шт. Паляванне на глушца абмежавана і толькі па ліцэнзіях, на курапатку белую (ахоўны від) — забаронена. Магчымасць адкрыцця палявання і тэрміны вызначаюцца спец. органамі на кожны год асобна. м. с. Долбгк.
БАРАВІК, б е л ы г р ы б (Boletus edulis), шапкавы базідыяльны грыб роду балет сям. балетавых. Існуе каля 20 форм, якія адрозніваюцца колерам і мікарызным прыстасаваннем да той ці інш. дрэўнай ітароды. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі; у СССР —
пераважна ў Еўрап. ч., Зах. Сібіры, на Каўказе, зрэдку ва Усх. Сібіры і на Д. Усходзе. На Беларусі трапляецца ва ўсіх лесараслінных р-нах; у хваёвых лясах — Б. х в а ё в ы (В. edulis Fr. f. pinicola), y яловых — Б. яловы (В. edulis Fr. f. edulis), y бярозавых — Б. б я p o 3 a b ы (B. edulis Fr. f. betulicola), y дубовых (пераважна ў Гомельскай вобл.) — Б. д у б о в ы (B. edulis Fr. f. guercicola), y грабовых (на Пд рэспублікі) — Б. г р а б о в ы (B. edulis Fr. f. aereus). Сапратроф. Расце адзіночна і групамі. Пладаносіць у чэрв. (рэдка ў маі) — кастрычніку. Каштоўны ядомы грыб. Спажываецца свежы, марынаваны, асабліва сушаны. Mae ў сабе рэчывы _ з танізавальнымі і проціпухліннымі ўласцівасцямі.
Шапка дыям. 4—15(20) см, таўшчынёй 2—6(9) см, паўшарападобная. пазней пуката-распасцёртая, сухая, гладкая або крыху лямцаватая, іншы раз злёгку маршчакаватая. Колер яе ад белага да фіялетава-карычневага. Скурка не знімаецца. Гіменафор глыбакавыемчаты, лёгка аддзяляецца ад мякаці шапкі, складаецца з трубачак даўж. 0.5—1,5 (2,5) см, белы, пазней жоўты і аліўкавазялёны, з дробнымі акруглымі п’орамі Ножка даўж. 5—15 см, таўшчынёй 2— 6(8) см; спачатку клубнепадобная, пазней выцягнутая, рэдка цыліндрычная, уздутая, суцэльная, белаватая (чым адрозніваецца ад жоўцевага грыба, у якога сеткавы малюнак карычнева-буры), злёгку патоўшчаная ўверсе, з тонкім белым або злёгку бураватым, светлым сеткавым малюнкам. Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, з арэхавым прыемным смакам і слабым грыбным пахам. на зломе не мяняе колеру. Споравы парашок бураабо брудна-аліўкавы. Споры верацёнападобныя, гладкія. Формы Б„ якія трапляюцца ў БССР, адрозніваюцца ў асн. колерам шапкі: у Б. хваёвага каштанава-бурая, іншы раз з фіялетавым адценнем і чырванавата-бураватай мякаццю пад скуркай; у Б. бярозавага белаватая, вохрыста-жаўтаватая ці светлабураватая; у Б. дубовага бураватая, іншы раз з шэрым адценнем, часта з белаватымі плямамі; у Б. грабовага дробнамаршчакаватая, цёмна-каштанавая, бурая, амаль да чорнай. B. С. Гапіенка. БАРАВІКОУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Баравікі ў Светлагорскім р-не), тэктанічная структура ў Свет-
Баравік: I — хваё-
вы; 2— грабовы;
3— дубовы; 4— бярозавы; 5— яловы.
лагорскім р-не, у цэнтр. частцы Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну, на яе монаклінальным схіле. Выяўлена сейсмічнымі даследаваннямі ў 1977. Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Б. п. мае форму монаклінальнага блока, абмежаванага на Пд нязгодным разрыўным парушэннем дугападобнай формы, павернутым пукатасцю на Пд.
Даўж. структураўтваральнага разрыўнога парушэння ў межах Б. п. 12 км, амплітуда 50—100 м. Мінім. адзнакі паверхні фундамента ў галаўной ч. блока -4700 м. падсалявых яўланаўскіх адкладаў —4100 м. Паверхня фундамента і падсалявыя адклады монаклінальна алускаюцца на Пн у бок Бярэзінскага падняцця. У міжсалявых адкладах разрыўныя парушэнні не выяўлены, адклады апускаюцца на Пн і не ўтвараюць замкнутай структурнай формы. Паверхня верхнефаменскіх салянооных адкладаў на тэр. Б. п. залягае паката на адзнаках ад -900 да -1000 м, апускаецца на Пд. Б. п. ў падсалявых адкладах сфарміравалася ў канцы лівенскага — пачатку задонскага часу. 3 падсалявых варонежскіх адкладаў на Б. п. атрыманы прытокі нафты, аднак прамысл. значэння яны не маюць. I. Д. Кудравец. «БАРАВОЕ», кліматычна-бальнеалагічны санаторый на курорце Нарач. Размешчаны ў хваёвым лесе, на беразе воз. Нарач. Адкрыты ў 1974. Працуе ўвесь год. Прыродныя фактары (мяккі клімат, маляўнічая мясцовасць, мінер. крыніцы з хларыднасульфатна-натрыевымі водамі) епрыяюць паспяховаму лячэнню хвароб органаў кровазвароту, нерв. сістэмы, страўнікава-кішачнага тракту. «БАРАВОЕ», кліматычна-бальнеалагічны дзіцячы санаторый на курорце Нарач. Размешчаны ў хваёвым лесе, на беразе воз. Нарач. Адкрыты ў 1979. Працуе ўвесь год. Мінерводы (сульфатна-хларыдна-натрыевыя на ванны), мяккі клімат, маляўнічая мясцовасць спрыяюць паспяховаму лячэнню неспецыфічных хвароб органаў дыхання, хвароб страўнікава-кішачнага тракту, умацаванню слабых дзяцей ва ўзросце 5—14 гадоў. Тэрмін лячэння да 2 мес. «БАРАВОЕ», спецыялізаваны дзіцячы санаторый у Мінску. Размешчаны ў лясным масіве Баравое. Адкрыты ў 1937. Працуе ўвесь год. Прыродна-клімат. ўмовы спрыяюць лячэншо розных форм туберкулёзу. БАРАВОЕ ВОЗЕРА, Б а р о в a, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Галбіца. Пл. 0,49 км2. Даўж. 0,92 км, найб. шыр. 0,54 км, найб. глыб. 16 м, сярэдняя 5,5 м. Пл. вадазбору 3 км2Катлавіна авальная, схілы спадзістыя, усх. бераг пясчаны, зах.— забалочаны. Зарастае слаба.
БАРАВОЕ ВбЗЕРА, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Ласіца. Пл. 0,24 км2. Даўж. 0,82 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 15 м, сярэдняя 8 м. Пл. вадазбору 6,25 км2. Паўн.-зах. схілы катлавіны стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя, берагавая лінія звілістая, берагі пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Крывое.
БАРАВЯНОК, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Альзініца. Пл. 0,14 км2. Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,28 км, даўж. берагавой лініі 1,5 км. Паблізу возера в. Лажані.
БАРАВЯНОК, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Альзініца. Пл. возера 0,12 км2, вадазбору 7,5 км2. Паблізу в. Двор Пліна.
БАРАДЫНЁЛА (Borodinella), род аднаклетачных і каланіяльных зялёных водарасцей сям. хлорасарцынавых. Вядомы 1 від — Б. п о л і т э тр а э д р ы ч н а я (В. polytetras). На Беларусі адзначаны толькі для глеб Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абл.
Клеткі адзіночныя, 12—15 мкм дыям., шарападобныя або ў выглядзе тэтраэдрычных калоній з 256—1024 клетак, якія лёгка распадаюцца. Хларапласт цэнтральны, зоркападобны. Размнажаецца двухразовым дзяленнем пратапласта ўнутры абалонкі, двухжгуцікавымі зааспорамі.