Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Даўж. 2—28 мм. Жоўтыя, шэрыя або бурыя насякомыя. Крылы аднаколерныя або плямістыя, зрэдку рэдукаваныя. Кіп-
цюры лапак з зубчыкамі або простыя. Цыкл развіцця вывучаны недастаткова. Лічынкі — сапрафагі, некаторыя драпежнікі. Жывуць Б. ў вільготных лясах, на балотах, па берагах вадаёмаў. Яйцы і лічынкі зімуюць у глебе.
БАЛОТНЫ ВЁРАС, касандра (Chamaedaphne), род вечназялёных куставых раслін сям. верасовых. Вядомы 1 аркта-барэа-сармацкі від — Б. в. з в ы ч а й н ы (Ch. calyculata), пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўн. паўшар’я. Тыповы прадстаўнік таежнай флоры азіяцкага паходжання. На Беларусі сканцэнтраваны ў асн. у паўн. і цэнтр. р-нах, знаходзіцца паблізу паўд. і зах. межаў суцэльнага арэала, у Гродзенскай і Гомельскай абл. не адзначаны. Астраўныя месцазнаходжанні на Палессі патрабуюць аховы. Расце на вярховых балотах і ў забалоча-
Балотніца балотная: 1 — агульны выгляд расліны; 2 —суквецце; з— кветка; 4 — плод.
Балотны верае звычайны: 1 — галінка з кветкамі; 2 — галінка з пладамі; 3 — кветка; 4 — плод.
ных хваёвых лясах разам з багуном, на Пн — з багуном і багноўкай. Цвіце ў маі — ліпені. Ядавітая расліна, мае ў сабе алкалоід андрамедатаксін. Часам выклікае атручэпне авечак, коз і інш. жывёл.
Куст. выш. 15—100 см. Сцяблы шаравата-бурыя. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае і ланцэтнае, скурыстае, зверху бліскучае з белаватымі лусачкамі. Кветкі двухполыя, дробныя. белаватыя. у аднабокіх гронках. Плод — каробачка. Г. У. Вынаеў.
БАЛОТНЫ ГАЗ, тое, што метан. Гл. ў арт. Спадарожны газ.
БАЛОТНЫ ГЛЕБАУТВАРАЛЫІЫ ПРАЦ9С, развіваецца ва ўмовах лішкавага (пастаяннага або часовага) увільгатнення, характарызуецца назапашваннем у глебе арган. рэчыва — торфу і агляеннем яе мінер. часткі. На Беларусі прымеркаваны пераважна да нізінных, пераходных і вярховых балот; накіраванасць залежыць ад складу расліннасці і тыпу водна-мінер. жыўлення тэрыторый.
Працякае пераважна ў анаэробных умовах, у сувязі з гэтым інтэнсіўнасць акісляльных працэсаў аслаблена, мінералізацыя арган. рэчываў да канца не ідзе, на паверхні глебы ўтвараецца 1 назапашваецца торф. фіз.-хім, ўласцівасці якога (высокая вільгацяёмістасць і нізкая пры лішку вады ступень аэрацыі) спрыяюць далейшаму ўзмацненню працэсаў забалочвання. Залежна ад ступені 1 працягласці пераўвільгатнення глебы Б. г. п. набывае пэўныя асаблівасці. Ва ўмовах пастаяннага лішкавага ўвільгатнення іоны закіснага жалеза глебы ўзаемадзейнічаюць з крэменязёмам 1 гліназёмам і ўтвараюць другасныя алюмаферасілікаты — мінералы шызага. буразеленаватага ці блакітнаватага колеру. Назапашванне іх абумоўлівае ўтварэнне ў глебе глеевага гарызонта. Пры часовым пераўвільгатненні ў залежнасці ад канкрэтных умоў (склад глебаўтваральных парод, характар рэльефу, інтэнсіўнасць сцёку паверхневых і грунтавых водаў) злучэнні жалеза могуць існаваць у закіснай 1 вокіснай формах. Паляпшэнне аэрацыі глебы пры яе падсыханні вядзе да ўтварэння гідрату вокісу жалеза, які надае глебе пляміста-вохрыстую ці ржавую афарбоўку або назапашваецца ў выглядзе артштэйнавых канкрэцый, жалезістых прожылкаў.
Працэсы пастаяннага забалочвання больш характэрны для Палесся і інш. раўніпных раёнаў Беларусі. Нізінныя тарфянікі ў БССР пераважаюць (82,8 %). Яны з’яўляюцца аб’ектам меліярацыі і с.-г. выкарыстання, у выніку чаго Б. г. п. зменьваецца працэсамі культурнага глебаўтварэння (гл. Акультурванне глебы). 1.1 млн. га меліяраваных тарфяных глеб БССР выкарыстоўваецца пад с.-г. ўгоддзі. Працэсы часовага забалочвання ў найб. ступені развіты на сугліністых і гліністых глебах Пн і ПнУ БССР. У залежнасці ад працягласці пераўвільгатнення і хім. саставу паверхпевых і грунтавых водаў яны прыводзяць да фарміравання дзярнова-падзолістых забалочапых,
Эолавыя адклады. Пяскі
Даантрапагенавыя адклады
Канцовамарэнныя ўтварэнні
Камы
Озы
Флювіягляцыяльныя адклады часу адступання ледавіка. Пяскі, пясчана-жвіровыя I жвірова-галечныя пароды
Марэнныя адклады. Супескі, суглінкі валунныя і безвалунныя. пяскі, пясчана-жвіровыя і жвірова-галечныя пароды
Алювіяльныя адклады. Пяскі, пясчана-жвіровыя, жвіровагалечныя пароды, сулескі, суглінкі, гліны
Флювіягляцыяльныя адклады часу адступання ледавіка. Пяскі, пясчана-жвіровыя пароды.
Марэнныя адклады. Суглінкі, супескі валунныя, пяскі, пясчана-жвіровыя пароды
Флювіягляцыяльныя адклады часу адступання ледавіка. Пяскі, пясчана-жвіровыя і жвірова-галечныя пароды
Алювіяльныя адклады. Пяскі, пясчана-жвіровыя пароды, галечнікі, супескі, суглінкі, ілы
Марэнныя адклады. СупескІ і суглінкі валунныя, пяскі, пясчана-жвіровыя пароды
Азёрна-ледавіковыя адклады часу адступання ледавіка. Гліны, суглінкі, пяскі
Азёрныя і балотныя адклады. Пяскі, сулескі, суглінкі, сапрапелі, торф, ілы
Лёсападобныя і лёсавыя пароды праблематычнага паходжання. Лёсападобныя супескі, суглінкі
Д Н E A Н Т Р А П А Г E Н A В Ы Я АДКЛАДЫ
МЕЖЫ 3 Л Е Д 3 Я Н E Н Н Я Y
паазерскага (валдайскага)
сожскага (маскоўскага)
• L бярэзінскага (окскага, познабярэзінскага)
беларускага (раннебярэзінскага)
Карта складзена і аформлена ў красавіку 1982 г.
Падпісана да друку 24.11.1982 г.
Тарфяна-балотныя вобласці
Паўночная (вобласць вярховых тарфяных балот узгорыста-азёрнага ландшафту)
Заходняя(вобласць нізінных тарфяных балот заходняга канцова-марэннага ландшафту)
Цэнтральная (вобласць вялікіх вярховых і нізінных тарфяных балот спадзістахвалістай абляцыйнай раўніны)
Усходняя (вобласць невялікіх вярховых і нізінных тарфяных балот ва ўмовах значнага пашырэння лёсападобных парод)
Паўднёвая(вобласць вялікіх нізінных тарфяных балот палескага ландшафту)
Межы тарфяна-балотных абласцей
Лл’л\* Ландшафтна-гідралагічны запаведнік
Вярховыя -
Гідралагічныя заказнікі
Тыпы тарфяных балот
Пераходныя
Нізінныя
Лічбамі на карце пазначаны тарфяныя балоты:
Паўночная вобласць; I. Асвейскае 2. Бяльмонт 3. Мох 4. Ельня 5. Патокі 6. Чырвоны Мох 7. СосніцаДражбітка 8. Судзіна 9. Лясное 10. Даўбенішкі П.Стрэчна 12.0баль-2 13. Дабееўскі Мох 14. Обаль-1 15. Гладынскі Мох 16. Асовіны 17. Чысцец 18. Чарэмшыца 19. Габы 20. Сэрвач 21. Жураўлёўскае 22. Жары 23. Казённае-Эмкіна 24. Каралінскае 25. Домжарыцкае 26. Гурынскае 27. Беразавік 28. Пастрэжскае 29. Альшатнік 30. Халопеніцкае 31. Масцішча 32. Глухая Пушча 33. Чысць 34. Бярэзінскае
Заходняя вобласцы 1. Цна 2. Чысцік 3. Антонаўскае 4. Дзітвянскае 5. Масткі-Нівішча 6. Святое 7. Гарачы Бор 8. Каменны Мост 9. Дакудаўскае 10. Жыжма 11. Сіма 12. Карэлічы 13. Хмелішча 14. Валмянскае 15. Багна-Схеда 16. Кулік 17. Тур-я 18. Зальвянка
Цэнтральная вобласць:1. Карма 2. Усяж 3. Гайна-Бродня 4. Туршоўка-Чортава 5. Слаўнае 6. Студзёнка 7. Судабль 8. Эсьмонскі Мох Э.Рудзянец Ю. Заазер е 11. Астравы-Дулебы 12. Арэхаўскі Мох 13. Ганчанскае 14. Гадылёва 15. Зімнік 16. Лашанскі торфамасіў 17. Пціч 18. Гала-Кавалёўскае 19. Парэцкі Мох 20. Кляцішынскае 21. Цэльская Лясная Дача 22. Шчыткавіцкія Лугі 23. Суціна 24. Ясень 25. Рэчкі-Алес 26. РэдкіРог 27. Дубаўка 28. Луцкае 29. Беліцкае 30. СтрэшынаМормальская група
Усходняя вобласць:1. Асінаўскае 2. Усвіж-Бук 3. Кабылянскае 4. Галае
Паўднёвая вобласць:!. Сельцы 2. ДзікІ Нікар 3. Дзікае ' 4. Хараўское 5. Стубла 6. Заялоўе 7. Пацарабы 8. Сухое 9. Выганашчанскае 10. Галь 11. Падвялікі Мох 12. Пятрова Паляна 13. Лань. 14. Пусташ-Дабралуцкае 15. Зялёнае 16. ГрычынаСтаробінскае 17. Кіявец 18. Загальскі масіў 19. Загалле 20. Сялецкае 21. Бузуны 22. Зляціна 23. Завіднёўка 24. Вінец 25. Аброўскае 26. Саніта 27. Ліпскае 28. Грычын 29. Капацэвіцкае 30. Булеў Мох ЗІ.Кузьмічы і Маріна 32. Іпа-Вішанскае 33. Васілевічы-2 34. Польскае 35. Елка 36. Пешчанка 37. Чайкава-Гніліка Зв.Пушыцавае 39-Хварашчанскае 40. Ліпава 41. Ржышча-ЛіпкІ 42. МашчонаеПагарэчча 43. Галае 44. Васілевічы-1 45. Жук 46. Панцялеева 47. Селішчанскае 48. Хольча 49. Шэўб-Кабылева 50. Гатча-Восаўскае 51. Вял. Лес 52. Куцькава 53. Мегліны 54. Дамашыцы 55. Гарадзішчанскае 56. Чарнёўскае-Ляднежава 57. Дзедкава 58. Межч 59. Кандаль-Яловец-Вольхава 60. Дубнік 61. Марочна 62. Паддубічы 63. Тапілаўскае 64. Мілашавічы 65. Гала 66. Ладава 67. Верхнябрагінскае 68. Воўкава 69. Паганянскае 70. Камарынскае
Заўвага: Назвы абласцей дадзены па рэкамендацыі Інстытута торфу АН БССР, падзел на вобласці і тлумачэнні да іх — па кнізе А. П. Підоплічкі „Тарфяныя радовішчы Беларусі," Мн.,1961
Карта складзена I аформлена ў красавіку 1982 г. Падпісана да друку 24.11.1982 г.
дзярновых і дзярнова-карбанатных забалочаных, поймавых дзярновабалотных глеб. Плошча гэтых глеб болып за 5 млн. га, каля 1,5 млн. га меліяравана і выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы.
Літ.: Почвы Белорусской ССР.— Мн., 1974; Лупнновнч II. С., Голуб Т. Ф. Торфяно-болотные почвы БССР н пх плодородне.— 2 нзд.— Мя„ 1958; П нд о п л н ч к о А. П. Торфяные месторождення Белорусснл.— Мн„ 1961.
A. С. Меяроўскі.
БАЛОТНЫ КІПАРЫС ЗВЫЧАЙНЫ, балотны кіпарыс д в у х р а дн ы (Taxodium distichum), дрэва сям. таксодыевых. Рэлікт палеагену. Радзіма — ПдУ Паўн. Амерыкі. На Беларусі інтрадукаваны ў 1920-я г. як дэкар. расліна. Расце ў Парэцкім парку (Пінскі р-н) і Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Mae навук.-пазнавальнае значэнпе як тыповы прадстаўнік субтрапічных балот Фларыды.
Выш. дрэва ў Парэцкім парку 7,8 м, дыям. ствала 26,4 см (узрост 71 год). Крона распасцёртая. На падоўжаных парастках развіваюцца ўкарочаныя. Лісце лінейна-ланцэтнае, мяккае, даўж. каля 1,5 см. светла-зялёнае, восенню залаціста-жоўтае 1 чырванаватае, ападае разам з укарочанымі парасткамі ў кастрычніку. Шышкі акруглыя цёмна-бурыя, даўж. да 3 cm. He дае насення. Светлалюбная, марозаўстойлівая расліна. Гідрафіл.
В. Р. Анціпаў.
БАЛОТНЫЯ АДКЛАДЫ, мінеральныя і арган. асадкі, што намнажаюцца ў балотах. Сярод Б. а. пераважае торф, у які часам з грунтавымі водамі паступаюць і адкладваюцца мергель (гл. Прэснаводныя еапнаеыя адклады), вівіяніт, балотныя жалезныя руды. Некаторыя даследчыкі да Б, а. адносяць слаі глін, пяскоў, сапрапелі. што намнажаюцца ў эўтрофных азёрах і залягаюць у аснове тарфянікаў.
БАЛОТНЫЯ ВАІШАВЫЯ АДКЛАДЫ, гл ў арт. Прэснаводныя вапнавыя адклады.
БАЛОТНЫЯ ВОДЫ, тарфяныя в о д ы, фізіка-хімічныя ўласцівасці якіх фарміруюцца пад уплывам балот. На Беларусі пашыраны ўсюды, найбольш на Пд. Маюць цёмнакарычневы колер. Хімічны састаў разнастайны, залежыць ад мікракліматычных умоў балота, геамарфал. уласцівасцей суседніх тэрыторый, рэльефу, грунтоў, глеб, велічыні сцёку. Характэрна павышаная колькасць арган. рэчываў, кіслая рэакцыя. Агрэсіўныя ў адносінах да бетону. Хім. састаў Б. в. вярховых балот фарміруецца ў асноўным пад уплывам атм. ападкаў, атм. пылу і біягенных рэчываў. Агульная мінералізацыя невялікая (да 60 мг/л), пераважаюць іёны кальцыю, магнію, сульфатныя і гідракарбанатныя. Мінералізацыя водаў нізінных балот амаль такая, як у грунтавых, або