• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    БАЛВАНКА. Б а л в а н ь, рака, левы прыток Лані (бас. Прыпяці), у Капыльскім і Клецкім р-нах. Даўж. 15 км. Пачынаецца каля в. Заракаўцы (Капыльскі р-н). Сярэдпі нахіл воднай паверхні 2,1 %0. На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (69 км2) раўнінны, пад лесам 9 %.
    БАЛДУК, возера ў Мядзельскім р-не, у бас. р. Страча. Пл. 0,78 км2. Даўж. 2,05 км, найб. шыр. 0,7 км, сярэдняя 0,37 км, найб. глыб. 39,7 м, сярэдняя 15,3 м. Аб’ём вады 11,89 млн. м3. Вадазбор (1,64 км2) буйнаўзгорысты на Пд і пласкахвалісты на Пн; каля 20 % тэр. пад лесам, астатняя — паша і сенажаці.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы высокія (25— 30 м), стромкія. складзены з марэнных суглінкаў і супескаў. на ПнЗ і ПдУ выш. да 3—5 м. спадзістыя. Берагавая лінія
    (даўж. 5,04 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія, забалочаныя. Дно карытападобнай формы, літаральная зона пясчаная, вузкая (глыб. да 2 м займаюць каля 10 % пл. возера), пераходзіць у сублітаральны схіл, высланы апясчаненым ілам, у зах. ч. — карбанатным сапрапелем. Прафундаль плоская. мае 2 паглыбленні 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя падняццем выш. 7 м, складзена з крэменязёмістага сапрапелю. на глыб. больш'за 30 м з гліністага ілу. Расліннасць (чарот, трыснёг, хвошч. гарлачыкі. рдзесты. рагаліснік) утварае палосу шыр. да 200 м і дасягае глыб. 6—8 м, займае каля 30 % пл. возера. Мінералізацыя вады 245—270 мг/л, празрыстасць летам да 4 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. слабапраточнае: упадае ручай з воз. Балдучыца, выцякае ручай у р. Страча. Водзяцца сняток, лешч, судак, шчупак, акунь, плотка. краснапёрка. гусцяра, верхаводка. Возера ўваходзіць у ландшафтны заказнік Блакгтныя азёры. Іл. гл. на ўклейцы. БАЛДУЦКАЯ ГРУПА АЗЁР, на мяжы Пастаўскага, Мядзельскага і Астравецкага р-наў, на 3 Бел. Паазер’я, у бас. р. Страча. уключае азёры Балдук, Глубля, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац і сістэму Альшэўскіх рыбаводных сажалак. Агульная пл. азёр 1,5 км2, аб’ём воднай масы 18,3 млн. м3.
    Вадазбор — комплекс водна-ледавіковых форм рэльефу з абс. выш. 150—160 м. Адносныя вышыні 25—30 м пры спалучэнні купалападобных камавых узгоркаў. озавых град і глыбокіх азёрных катлавін. Складзены пераважна з розназярністых пяскоў і толькі на Пд ад воз. Балдук з донна-марэнных адкладаў. Азёры злучаны невял.. слабавыражанымі пратокамі; слабапраточнасць спрыяе іх захаванню. У бас. Б. г. а. буйны масіў хваёвых і хваёва-ялова-драбналістых ляcoV (лясістасць да 90 %). Азёры размешчаны ў глыбокіх лагчынных (Балдук, Глубля. Імшарац) і эварзійных (Глубелька. Ячмянец) катлавінах. Утварыліся ў час паазерскага зледзянення, калі Бапдуцкі азёрны басейн быў заняты масівам «мёртвага лёду». у выніку яго раставання ў шчылінах і пустотах сфарміраваліся камы і озы. а глыбокія катлавіны вызваліліся з-пад ільду і ператварыліся ў азёры. Для Б. г. а. характэрны чыстая вада і адсутнасць антрапагенных экалагічных парушэнняў. Балдук. Глубля. Глубелька, Ячмянец — высокамінералізаваныя (мінералізацыя ад 200 мг/л каля паверхні да 340 мг/л каля дна). Імшарац і Мёртвае — нізкамінералізаваныя (мінералізацыя да 50 мг/л) азёры. Дно Глублі. Глубелькі і Ячмянца выслана ваііняковымі сапрапелямі, якія прыдаюць вадзе зеленаваты колер. Шырока распаўсюджаны харавыя водарасці; растуць рэдкія водныя расліны (хваснік звычайны і меч-трава звычайная). Тыповыя прадстаўнікі іхтыяфауны Б. г. а,— лешч. шчупак, краснапёрка. верхаводка, у воз. Балдук водзіцца сняток. Для аховы Б. г. а. створаны ландшафтны заказнік Блаттныя азёры, па яго тэр. праходзіць адзін з усесаюзных турысцкіх маршрутаў.	В. П. Нкушка.
    БАЛЁТ (Boletus), род базідыяльных грыбоў сям. балетавых. Родавая назва ад лац. bolos глыба. Вядома каля 50 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў цёплых р-нах умераных зон абодвух паўшар’яў. У СССР каля 20 відаў, у ліку якіх баравік.
    БАЛЕТОПС (Boletopsis), род базідыяльных грыбоў сям. балетопсідных. Вядомы 1 цыркумпалярны від — Б. м а л а л у с к а в а т ы (В. subsquamosa), пашыраны па ўсім зямным шары. У СССР трапляецца пераважна ў Еўрап. ч.; у мікафлоры Беларусі рэдкі, адзначаны ў Бярэзінскім запаведніку і Лагойскім р-не. Расце на перагнойнай глебе ў верасоваі імшыста-лішайнікавых хвойніках. Пладаносіць у вер.— кастрычніку. Малавядомы ядомы грыб.
    Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыям. 5—10 см, паўшарападобная, мясістая, пазней плоска-пукатая. няправільна-акруглая, у цэнтры злёгку ўціснутая, матавая да брудна-шэрай, пры дакрананні цёмна-бурая. Гіменафор трубчасты; трубачкі зыходзячыя на ножку. кароткія. белыя ці шараватыя, пазней бурэюць. Поры круглаватыя. з узростам вуглаватыя, іншы раз лабірынтападобныя, зубчастыя. Ножка цэнтральная або эксцэнтрычная. да асновы ўздутая. Трама (тканка) белая, пры націсканні і засыханні набывае колер. Споры вуглаватыя, бясколерныя або буравата-дымчатыя.	A. I. Галаўко.
    БАЛІГАЛОУ (Conium), род двухгадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядомы 4 віды, пашыраныя
    Балацянікі: 1— звычапны; 2— балотны (ракавіна).
    Балігалоў плямісты: 1 — галінкі з лісцем, суквеццямі і пладамі, 2— кветка; 3 — плод.
    ў Еўразіі і Афрыцы. У СССР, у т, л. і на Беларусі, Б. п л я м і с т ы (С. maculatum). Трапляецца па ўсёй тэр. рэспублікі. Расце на ўзлесках, уздоўж дарог і як пустазелле ў пасевах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Нар. назвы пятрушнік, вобмег ядавіты, свістульнік. Ядавіты.
    Расліна выш. 50—180 см, голая, з непрыемным мышыным пахам, асабліва пры расціранні. Сцябло галінастае, тонкабаразнаватае, знізу з чырвона-бурымі плямамі. Лісце тройчыперыстарассечанае. з похвамі. Кветкі дробныя, белыя. у шчыткападобных складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Іл. гл. таксама ў т. 5 на ўкл. да арт.^Ядавітыя расліны.
    БАЛІФАНТЭС (Bolyphantes), род павукоў сям. лініфій. У краінах Сярэдняй і Паўн. Еўропы, у СССР (у т. л. на Беларусі) пашыраны Б. альтыцэпс (В. alticeps). Жыве ў лясах, лоўчыя сеткі будуе паміж сцябламі і лістамі раслін невысока над зямлёй.
    Даўж. цела 3—5 мм. На пярэдняй ч. цела вузкая чорная кайма і падоўжаная палоса. Брушка светла-шэрае з белымі плямкамі зверху. няяснымі, цёмнымі на баках задняй часткі.
    БАЛКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 2,9 км на ПдУ ад в. Студзянец Ваўкавыскага р-на. Паклад у выглядзе 24 вузкіх адорвеняў неагенавых глін і аднаго паклада марэнных антрапагенавых глін і суглінкаў, Прагнозныя запасы 4,8 млн. т. Неагенавыя гліны цёмнашэрыя шчыльныя, пясчаністыя, месцамі тлустыя, пластычныя. Гліністых часцінак 32—87 %. Марэнныя гліньг грубадысперсныя, пясчаністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы неагенавых глін 13—35 м, марэнных 1,7— 9,8 м, ускрышы 0,3—5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэменту. Радовішча не эксплуатуецца.
    Я. Я. Пятрушка.
    БАЛбЙКАЎСКАЕ РАДбВІШЧА
    ГЛІН, за 0,3 км на ПдУ ад в. Балойкі Браслаўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 964 тыс. м3. Гліны пластычныя светла-бурыя да цёмна-бурых, месцамі цёмна-чырвоныя. Гліністых часцінак 21—59 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 7—13 м, ускрышы (дробназярністы пылаваты пясок) 0,2—3 м. Гліны прыдатныя па вытв-сць цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
    Г. А. Трышкіна. БАЛбЙСА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. люстра 1,39 км2. Даўж. 2,06 км, найб. шыр. 1,02 км, найб. глыб. 15,6 м, сярэдняя
    5,26 м. Аб’ём вады 7,3 млн. м3. Вадазбор (3 км2) спадзістахвалісты са значнымі ўчасткамі забалочаных нізін, пераважна разараны.
    Катлавіна аварзійнага тыпу, круглаватая. Схілы невысокія, спадзістыя, паўд.ўсх. выш. да 15 м пад хмызняком, зах. і паўд.-зах. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,8 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на У гліністыя, месцамі забалочаныя і ўкрытыя хмызняком. Літаральная зона шыр. да 30 м займае 20 Ч пл. і выслана пяском, на 3 і У месцамі пясчана-галечнымі адкладамі. Добра выражаны схіл сублітаралі высланы заіленымі пяскамі і гліністымі іламі з павышаным утрыманнем карбанатаў. Найб. глыбокія ч. дна возера высланы крэменязёмістымі сапрапелямі. У акваторыі возера вылучаюцца 3 залівы: паўн. глыб. 7—8 м. цэнтр. глыбакаводны і паўд. мелкаводны глыб. 3—4; яны раздзелены падняццямі, якія зараслі чаротам. 3 невял. астравы. Мінералізацыя вады да 205 мг/л, празрыстасць да 3,6 м. Мезатрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай шыр. да 200 м з воз. Струста. Зарастае да глыб. 5 м. Шыр. палосы надводнай расліннасці да 100 м. Водзяцца лешч. судак, плотка. шчупак, уклейка. Зарыблялася ў 1955, 1970, 1973 ляшчом, сазанам. вугром. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў. За 2,5 вм на ПдЗ ад возера г. Браслаў.	1. А. Мыслівец.
    БАЛОНАЎКА, рака, упадае ў Чыгірынскае вадасх.; у Быхаўскім р-не. Даўж. 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о. Вадазбор (113 км2) на У Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 42 %.
    БАЛОНКІ, група парод дробных даўгашэрсных дэкар. сабак, выведзеных ў г. Балонья (Італія). Разводзяцца сабакаводамі-аматарамі ва ўсім свеце. Сабакі далікатнай кан— стытуцыі.
    Найб. пашыраны Б.: м а л ь т ы йс к а я (выш. ў карку 20—25 см, поўсць белая, прамая, шаўкавістая, тонкая), францу з ская (выш. ў карку 20— 26 см. поўсць белая. доўгая, мяккая, хвалепадобная або кучаравая з густым падшэрсткам), каляровая (выш. ў карку 20—28 см, поўсць каляровая, доўгая. мяккая, хвалепадобная або кучаравая). ІЛгл. на ўкл. да арт. Дэкаратыўныя жывёлы.
    БАЛОТА, лішкава ўвільготнены ўчастак супіы. зарослы спецыфічнай балотнай расліннасцю. Утвараецца пры забалочванні глеб ці зарастанні вадаёмаў (гл. рыс.). У Б. звычайна адбываецца назапашванне раслінных рэшткаў, якія падвергліся частковаму распаду, і ўтварэнпе торфу (гл. таксама Балотны глебаўтваральны працэс, Балотныя адклады). Увільготненыя ўчасткі без торфу або ўкрытыя слоем торфу, меншым за 30 см. лічацца ўвільготненымі землямі. Б. найб. сканцэнтраваны ў лясной зоне Паўн. паўшар’я, у межах СССР пашыраны на Пн Еўрап. часткі, на Палессі, у Зах. Сібіры, на Камчатцы і інш. раёнах. На Беларусі тарфяныя Б. займаюць
    2,5 млн. га з запасам торфу-сырцу 31,3 млрд. м3 (1978). Найб. магутнасць тарфянога пласта 10,5 м. Пад пакладам торфу на некаторых Б. радовішчы сапрапелю. Размяркоўваюцца Б. на тэр. БССР нераўнамерна. У залежнасці ад мінер. жыўлення падзяляюцца на вярховыя, пераходныя і нізінныя (гл. адпаведныя арт.). Паводле тыпу расліннасці бываюць лясныя, кусцікавыя, травяныя, мохавыя; паводле мікрарэльефу — далінныя, поймавыя, схілавыя, водападзельныя. У флоры залежна ад тыпу Б. пашыраны эў-, мезаі алігатрофныя расліны, у фауне пазваночных пераважаюць балотныя птушкі, месцамі на іх трапляюцца ахоўныя жывёлы (белая курапатка, журавель шэры). У месцах, дзе пераважае беднае атм. жыўленне, развіваюцца вярховыя Б. (на Полацкай ніз., у Друць-Бярэзінскім міжрэччы і інш.). Пры перавазе грунтавога жыўлення балотныя масівы амаль