Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
М. А. Дарожкін, Г. I. Сяржаніна.
Літ.: Г а р іі б о в а Л. В. Класс Базндномнцеты (Basidiomycetes).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2: Грнбы. М.. 1976. БАЗІЛІК КАМФОРНЫ (Ocimum basilicum), аднагадовая травяністая расліна сям. ясноткавых. Расце ў
субтрапічных і трапічных краінах, у СССР культывуецца ў Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, на Украіне. На Беларусі — малапашыраная вострапрыпраўная расліна.
Выш. 40—60 см. Сцябло чатырохграннае. галінастае. Лісце яйцападобнае або падоўжана-яйцападобнае. з зубчастым краем, зялёнае. чырванаватае. фіялетавае. Кветкі ружовыя, белыя або светлафіялетавыя, у гронках. Плод — арэшак. Вегет. перыяд 150—160 сут. Цвіце ў жніўпі. Цеплалюбны. Вырошчваецца на лёгкіх урадлівых глебах у адкрытым грунце, у парніках. Свежыя і сушаныя лісце і верхнія часткі маладых парасткаў выкарыстоўваюць як прыправу ў ежу, пры кансерваванні агародніны. ў парфумерыі і медыцыне.
БаЗІС ЭРОЗП, узровень басейна, у які ўпадае водны паток. Выдзяляюць агульны (галоўны) і мясцовы (часовы) Б. э. Галоўны Б. э.— узр. мора ці сусв. акіяна (для рэк Беларусі, Балтыйскага і Чорнага мораў). Адзнака ўзроўню вады рэк на мяжы Беларусі складае 79,7 м (Нёман), 96,4 м (Зах. Дзвіна), 101,4 м (Дняпро), 121,9 м (Буг пры ўпадзенні р. Пульва), 144,6 м (Ловаць). Мясцовы Б. э.— праточныя азёры, месцы ўпадзення прытокаў у гал. раку, выхады скальных парод у рэчышчы. Пры нязменным Б. э. выпрацоўваецца профіль раўнавагі ракі. У выніку рэгрэсіі ці трансгрэсіі мора, тэктанічных рухаў сушы, вагання ўзроўню падземных водаў, стварэння штучных вадасховішчаў Б. э. паніжаецца ці павышаецца. Хуткае папіжэнне Б. э. вядзе да ўзнаўлення ці ўзмацнення рэгрэсіўнай арозіі і глыбіннай эрозіі, да ўтварэння ўступаў рачных тэрас. Пры павышэнні Б. э. глыбіпная эрозія запавольваецца і ўзмацняецца бакавая эрозія, затапляюцца прывусцевыя (пры буд-ве плацін — прыплацінныя) участкі далін, заільваецца рэчышча і намнажаецца поймавы алювій.
На працягу геал. часу Б. э. на тэр. Беларусі неаднаразова вагаўся з прычыны вертыкальных рухаў зямной кары, трансгрэсій і рэгрэсій сусв. акіяна. наступанняў і адступанняў ледавікоў. Шматразовыя ваганні паверхні Беларусі і Б. э. ў антрапагенавым перыядзе (амплітуда да некалькіх дзесяткаў м), абумоўленыя ледавікамі, зрабілі ўплыў на фарміраванне сучаснай рачной сеткі. У час інтэнсіўнага раставання ледавікоў утвараліся вял. прыледавіковыя вадаёмы, якія служылі Б. э. для патокаў сваіх вадазбораў, пасля знікнення іх і паніжэння мясц. Б. э. ажыўлялася глыбінная эрозія рэк, што садзейнічала ўтварэнню ў рэльефе Беларусі стараж. тэрас. М. Я. Зусь. БАЙДАН, пашыраная на Беларусі назва пустэч, запушчаных месцаў. У некат. раёнах Беларусі Б. наз. месцы, адкрытыя ветру і парослыя сіўцом, месцы на пеўрадлівых пясчаных або забалочаных сенажацях.
БАЙНА, рака, правы прыток Эсы (бас. Зах. Дзвіны), у Чашніцкім і Лепельскім р-нах. Даўж. 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %оВадазбор (100 км2) раўнінны, 56 % пад лесам.
БАЙЦОВАЯ РБіБКА, акварыумная рыбка сям. анабантыд атр. акунепадобных; тое, што пеўнік.
БАКАВАЯ ЭРОЗІЯ, падмыванне ракой сваіх берагоў ці схілаў даліны. Вынік гідрадынамічнай дзейнасці рачнога патоку. Звычайна пачынаецца з узнікненнем вадасцёку, які з-за няроўнасці зямной паверхні ўтварае першасныя выгіны (лукавіны). Адбываецца адначасова з глыбіннай эрозіяй. 3 набліжэннем да выпрацоўкі профілю раўнавагі ракі глыбінная эрозія замаруджваецца, а Б. э. ўзмацняецца. На тэр. Беларусі Б. э. найбольш уласціва рэкам бас. Прыпяці, Дняпра і вярхоўям Нёмапа (да вусця Шчары).
Хуткасць Б. э. залежыць ад складу парод схілаў даліны, глыбіні патоку, нахілу і шурпатасці рэчышча. У выніку Б. э. расіпыраюцца першасныя выгіны, павялічваецца іх крывізна і ўтвараюцца меандры, пашыраіоцца даліны, павялічваюцца памеры поймы (рэшткі поймы стараж. часоў — рачныя тэрасы), падаўжаецца рэчышча, памяншаецца скорасць цячэння, зрушаюцца плёсы 1 перакаты ўздоўж і ўпоперак рэчышча,
Бакас.
адбываецца дыферэнцыяцыя алювіяльнай тоўшчы па фацыях. М. Я. Зусь. БАКАЛЬЧЫК, род грыбоў сям. гняздоўкавых; тое, што тыгельчык. БАКАПЛАВЫ, атрад беспазваночных; тое, што разнаногія ракападобныя.
БАКАПЛАЎ ПАЛАСА, беспазваночная жывёла сям. гамарыдаў атр. бакаплаваў. На Беларусі рэдкі від — ледавікова-марскі рэлікт чацвярцічнага перыяду. Знойдзены ў азёрах Паўд. і Паўн. Волас, Струста, Дрысвяты і Лукомскае. Па тэр. БССР праходзіць паўд. мяжа арэала віду. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Цела (даўж. да 3 см) аранжавае, дугападобнай формы, сціснутае з бакоў, складаецца з 18 сегментаў. Два пярэднія сегменты маюць спецыялізаваныя канечнасці з хапальнымі кручкамі, тры апошнія — парныя скакальныя ногі. На галаве доўгія парныя адросткі-антэны. Жыве звычайна ў алігатрофных і мезатрофных азёрах на значнай глыбіні, радзей у прыбярэжных ч. вадаёмаў. Насяляе глеістыя, пясчаныя 1 камяністыя грунты, трапляецца сярод вышэйшай воднай расліннас. ці. Масавых скопішчаў не ўтварае. Корміцца арган. часцінкамі грунту, расліннымі рэшткамі, трупамі жывёл. Размнажаецца круглы год, найб. у асенне-зімовы перыяд: у самак на грудзях утвараецца вывадковая камера, дзе выношваюцца яйцы, з іх выходзіць моладзь, якая не адрозніваецца будовай ад дарослых асобін. Б. П.— наштоўны корм для рыб. Колькасць вадаёмаў, прыдатных для яго пражывання, скарачаецца ў выніку іх забруджвання. Для аховы віду неабходна арганізацыя азёрных заказнікаў у месцах пражывання Б. П. Іл. гл. на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы.
В. П. Сяменчанка. БАКАС (Gallinago gallinago), птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Зах, Еўропе і на тэр. СССР. На Беларусі звычайны пералётны від. Жыве каля вады, на прырэчных лугах, балотах, забалочаных узлесках. Корміцца чарвякамі, слімакамі, жукамі, лічынкамі мух, камароў і інш. насякомых. Аб’ект спарт. палявання.
Даўж. цела 27—29 см, маса 100— 120 г. Ногі параўнальна невысокія, дзюба доўгая, прамая. Апярэнне зверху карычнявата-бурае з вохрыстымі стракацінамі, грудзі буравата-вохрыстыя з падоўжанымі цёмнымі стракацінамі, брушка белае. Цемя чорнае з вохрыстай палосай. Крайнія пер’і хваста рыжыя з папярочнымі палосамі і белымі канцамі. Прылятае ў .сак.— крас. 1 ўтварае пары. У час такавання падае гукі, якія нагадваюць бляянне барана (адсюль нар. назвы баранчык, козка). Гнездавы перыяд з мая да пач. жніўня. Гнёзды на купінах высцілае сухімі сцяблінкамі. Нясе
Бакасніца звычайная.
3—4 грушападобныя, аліўкавыя, жаўтавата-аліўкавыя або аліўкава-бурыя з буйнымі цёмна-карычневымі або матавашэрымі плямкамі яйцы, пераважна ў маі. у вільготныя гады магчымы 2 кладкі. Наседжванне 19—21 сут. Вылет птушанят у чэрвені. Адлятае Б. на зімоўку ў. канцы жн,— пач. вер., асобныя птушкі затрымліваюцца да ліст.— снежня.
Л. П. Шкляроў. БАКАСНІЦЫ (Rhagioniolae), сямейства караткавусых насякомых атр. двухкрылых. У сусв. фауне болып як 400, у СССР каля 50 відаў. На тэр. БССР каля 30 відаў, найб. пашырана бакасніца звычайная (Rhagio scolopacens). Лічынкі — драпежнікі, насяляюць вільготную, багатую арган. рэчывамі глебу, апалае лісце, адмерлую драўніну. радзей праточную ваду. Дарослыя Б. жывуць на лісці, ствалах дрэў, звычайна ў вільготных мясцінах каля вады.
Даўж. Б. 1,7—18 мм. Чорныя, бурыя або жоўтыя насякомыя. Брушка падоўжанае. канічнае. Галава паўшарападобная. Крылы аднаколерныя або плямістыя з 4 радыяльнымі жылкамі.
БАКАУСКАЕ радовішча пяску, на зах. ускраіне в. Бакаў Чэрыкаўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі першай падпоймавай тэрасы Сажа. Прагнозныя запасы 12,3 млн. м3. Пяскі розназярністыя, часам жвірыстыя, з праслоямі тонкіх супескаў. Колькасць кварцу 93—95 %, палявога шпату 3—5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,4—12 м, ускрышы 0,2 м. Мяркуюць, што пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатных вырабаў. Радовішча не эксплуатуецца.
Л. А. Нечыпарэнка. БАКАХОДЫ, сямейства павукоў; тое, што павукі-бакаходы.
БАКЛАЖАН (Solanum melongena), іпматгадовая агароднінная расліпа сям. паслёнавых. Дзікарослы вядомы ў Індыі, дзе ўпершыню ўведзены ў культуру задоўга да н. э. У Расіі вырошчваюць з 17—18 в. У СССР культывуюць пераважна на Пд. На Беларусі найб. пашыраны ў паўд.
Баклан вялікі.
раёнах Брэсцкай і Гомельскай абл.; можна вырошчваць на ўсёй тэр. рэспублікі з выкарыстаннем расады і плёначных укрыццяў.
Выш. да 1 м. Лісце простае, авальнае, перыста-лопасцевае або суцэльнае, зялёнае з фіялетавым адценнем. Кветкі фіялетавыя, пазушныя, адзіночныя або ў гронках. Плады — ягады грушападобнай, круглай або цыпіндрычнай формы, фія-
Бакопа каралінская.
Баклажан.
летавыя, жоўтыя з карычневымі палосамі, зялёныя. белыя. Мякаць белая ці зеленаватая. Вегет. перыяд 100—140 сут. У культуры аднагадовая, цепла1 вільгацялюбная расліна, выропічваецца расадай на ахаваных ад халодных вятроў участках з лёгкай сугліністай глебай. ІІашыраны сарты: Далікатэс 163, Доўгі фіялетавы 239. Ураджайнасць 15—30 т/га. У ежу выкарыстоўваюць плады ў фазе тэхн. спеласці, яны маюць цукры, бялкі, тлушчы, а таксама солі кальцыю, фосфару, жалеза. Н. М. Завадская.
БАКЛАН ВЯЛІКІ (Phalacrocorax carbo), птушка сям. бакланавых атр. весланогіх. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы; у СССР— на марскіх узбярэжжах, астравах, вялікіх унутр. вадаёмах. У БССР вельмі рэдкі залётны від; паводле звестак К. Тызенгауза (1846) у мінулым гнездаваўся на Палессі. У 1960, 1964 адзінкавыя птушкі адзначаны ў Аршанскім і Брэсцкім р-нах. Корміцца рыбай. Можа шкодзіць рыбнай гаспадарцы.
Даўж. цела 85—93 см, маса 1,7—3 кг. Самкі крыху драбнейшыя за самцоў. Дзюба моцная, доўгая. загнутая на канцы. Усе 4 пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Апярэнне дарослых чорнае з бронзава-зеленаватым бляскам на спіне і пурігурова-сіняватым на брушку. Пер’і мантыі бронзава-бурыя з зеленавата-чорнымі краямі, што надае апярэнню лускаваты малюнак. Тваравая ч. галавы не аперана, пакрыта жоўтай скурай. Галава, шыя 1 пярэдняя ч. валляка буравата-шэрая з дробным белым рабаціннем. На сцёгнах буйныя белыя плямы. Добра плавае і нырае.
БАКОНІЯ, род раслін сям. макавых; тое, што маклея.
БАКОПА КАРАЛІНСКАЯ (Васора caroliniana), травяністая расліна сям. залознікавых. Пашырана ў балоцістых вадаёмах Паўд. і Цэнтр. Амерыкі. На Беларусі вядома як акварыумная расліна.