• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    Каранёвая сістэма развітая. Сцябло доўгае. тоўстае. Лісце круглаватае, светла-зялёнае, мясістае. сядзячае папарна на сцябле. Размнажаецца чаранкамі. Расце марудна, цвіце пры нізкім узроўні вады ў акварыуме. Расліна халаднаводнага акварыума.
    БАКСЕР (англ. boxer), парода службовых сабак, выведзеная ў Германіі скрыжаваннем англ. бульдогаў і ням. булен-бейсераў (1925). Разводзіцца сабакаводамі-аматарамі ва ўсім свеце.
    Канстытуцыя моцная, шыракацелая. Выш. ў карку 58—68 см. Масць рыжая, тыгровая. зрэдку белая. рабая, плямістая. Морда чорная або цёмная («маска»), вакол вачэй цёмныя кругі («акуляры»), Шэрсць кароткая, прамая, жорсткая. Вушы і хвост падразаюць у маладым узросце. Тып паводзін ураўнаважана-рухомы. Характэрны алюр-галоп.
    БАКТРЫТАІДЭІ (Bactritoidea), надатрад вымерлых малюскаў кл. галаваногіх. Існавалі ў ардовіку-пермі. Вядома каля 20 родаў. На Беларусі выяўлены ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны. Магчыма
    прысутнасць Б. у ардовікскіх, сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх адкладах на ПдЗ і ПнЗ Беларусі.
    Мелі мяккае цела, якое знаходзілася ў прамой, радзей сагнутай вонкавай ракавіне дыям. да 3 см. У выкапнёвым стане захоўваюцца ракавіны і іх фрагменты. Б. цікавыя для вывучэння эвалюцыі галаваногіх малюскаў як продкі аманітаў і белемнітаў.
    БАКТЭРОІДЫ (ад бактэрыі+трэч. eidos від), бактэрыяпадобн ы я, 1) марфалагічна змененыя клеткі клубеньчыкавых бактэрый. Маюць болып буйныя памеры, чым зыходныя бактэрыі. Маладыя Б. здольны да размнажэння і фіксацыі атм. азоту. Макс. колькасць Б. утвараецца ў клубеньчыках бабовых раслін у час цвіцення, а таксама ў глебе. Удзельнічаюць у кругавароце азоту ў прыродзе.
    Форма Б. вілаватая або разгалінаваная (у клубеньчыкавых бактэрый гароху), грушападобная (канюшыны), сферычная або патоўшчанапалачкападобная (соі, лубіну) і інш. Адрозніваюцца ад клубеньчыкавых бактэрый структурай клеткі (маюць менш цвёрдую клеткавую сценку, менш рыбасом у цытаплазме, некалькі ядраў, запасныя пажыўныя рэчывы), пазбаўлены жгуцікаў.
    2	) Нерухомыя анаэробныя палачкі, якія не ўтвараюць спораў. Жывуць у ротавай поласці, кішэчніку і полавых органах чалавека. Патагенныя віды выклікаюць вострыя запаЛ6НЧЫЯ працЭСЫ. В. I. Калешка. БАКТЭРЫЁЗЫ, тое, што бактэрыяльныя хваробы раслін.
    БАКТ9РЫІ (ад грэч. bakterion палачка), група мікраскапічных, пераважна аднаклетачных арганізмаў. Вядома больш як 2000 відаў, якія падзяляюцца на 3 класы (класіфікацыя М. А. Красільнікава) або 19 частак (класіфікацыя Берджы). Б. маюць палачкападобную (бацылы, кластрыды, псеўдаманады), шарападобную (кокі), звілістую (вібрыёны, спірылы, спірахеты) форму. Дыям. шарападобных Б. 1—2 мкм, шыр. палачкападобных форм 0,4—0,8 мкм, даўж. 2—10 мкм (нітчастых шматклетачных Б.— 50—100 мкм).
    Паводле структуры клеткі Б. належаць да пракарыётаў — не маюць тыповага ядра (адсутнічае ядзерная абалонка), арганоіды цытаплазмы (напр., эндаплазматычная сетка, мітахондрыі) вызначаюцца простай будовай 1 не заўсёды марфалагічна дыферэнцыраваны. Ядзерныя элементы ўтрымліваюць ДНК, размяшчаюцца непасрэдна ў цытаплазме і маюць няправільную форму. Перамяшчаюцца Б. з дапамогай жгуцікаў; многія віды нерухомыя. Б.-сапрафіты жывяцца арган. рэшткамі (малочнакіслыя, гніласныя Б. і інш.), Аўтатрофы могуць утвараць арган. рэчывы з неарганічных (фотасінтэтыкі — зялёныя і пурпуровыя Б.; хемасінтэтыкі — серабактэрыі, жалезабактэрыі, азотфіксаваль-
    ныя бактэрыі). Паводле тыпу дыхання Б. падзяляюць на аэробы і анаэробы. Некаторыя віды (бацылы, кластрыдыум) у неспрыяльных умовах (высушванне, уплыў ультрафіялетавых прамянёў, награванне і інш.) утвараюць ахоўныя структуры (споры). Б. размнажаюцца падвойным (бінарным) дзяленнем, радзей пачкаваннем.
    Б. вельмі пашыраны ў глебе (ад 200 млн. да 2 млрд. асобін на 1 г), вадзе (ад 100 да 300 тыс. і больш асобін на 1 мл), у паветры (у закрытых памяшканнях ад 5 да 300 тыс. асобін на 1 м3), у арганізмах жывёл і чалавека (больш за 1 млрд. асобін на скуры аднаго чалавека). Удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе, ачышчэнні асяроддзя ад арган. рэшткаў, фарміраванні структуры і ўрадлівасці глебы, утварэнні
    Звілістыя формы бактэрый: 1 — спірылы; 2 ■— спірахеты; 3 — вібрыёны.
    Да арт. Бактэрыялогія. У лабараторыі біясінтэзу ферментаў Беларускага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
    або разбурэнні карысных выкапняў, мінералаў і горных парод, папаўненні запасаў вуглякіслага газу ў атмасферы і мінер. азоту ў глебе. Выкарыстоўваюцца ў харч., мікрабіял., хім. і інш. галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі (вытв-сць антыбіётыкаў, вітамінаў, амінакіслот, ферментаў, харч. прадуктаў, сіласаванне кармоў і інш.). Многія Б. патагенныя, выклікаюць хваробы чалавека (туберкулёз, брушны тыф, дызентэрыю) і жывёл (can, сібірскую язву), бактэрыяльныя хваробы раслін (напр., мокрую гніль бульбы і інш.). Б. вывучаюцца бактэрыялогіяй.
    Лгт.: СтейннерР.. Эдельберг Э.. II н г р е м Дж. Мпр мнкробов. Т. 1— 3.—М„ 1979.
    БАКТЭРЫЯЛОГІЯ (ад бактэрыі+ +...логія), навука пра бактэрыі, раздзел мікрабіялогіі. Вылучаюць Б. агульную (вывучае марфалогію, фізіялогію, біяхімію бактэрый, іх зменлівасць і спадчыннасць, эвалюцыю, пашырэнне ў прыродзе і інш.), мед. і ветэрынарную (вывучаюць біялогію хваробатворных бактэрый, метады іх выдзялення і вызначэння, з’явы імунітэту, распрацоўваюць спецыфічныя сродкі папярэджвання і лячэння інфекц. хвароб чалавека і жывёл), сельскагаспадарчую (вывучае ролю бактэрый у фарміраванні структуры глебы, яе ўраджайнасці, у жыўленні раслін, перапрацоўцы с.-г. прадуктаў і інш.), тэхн.-прамысловую (вывучае працэсы ўтварэння бактэрыямі спіртоў, арган. к-т, ферментаў, амінакіслот, антыбіётыкаў, стымулятараў росту і інш.). Метады даследавання: біял., бактэрыял., мікраскапічныя, імуналагічныя, эксперым. і інш. У БССР у самаст. галіну пачала вылучацца з адкрыццём НДІ: сан. бактэрыялагічпага ў Віцебску (1921), Бел. пастэраўскага ў Мінску (1924, з 1965 Беларускі НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі); развіццю спрыяе дзейнасць кафедраў мікрабіялогіі, эпідэміялогіі ў мед. ін-тах, шэрага мед., вет., с.-г. і біял. н.-д. устаноў.
    Бел. вучонымі даследаваны пытанні этыялогіі, імуналогіі, дыягностыкі, тэрапіі, прафілактыкі шэрагу бактэрыяльных інфекцый чалавека, жывёл і раслін. Распрацаваны тэарэт. пытанні генетыкі, патагеннасці. лізагеніі бактэрый, імунітэту і алергіі. Вывучаліся бактэрыяльныя хваробы раслін, пытанні імунапрафілактыкі інфекц. хвароб. У сан.-бактэрыял. аспекце вывучаліся забруджванне і самаачышчэнне шэрагу вадаёмаў рэспублікі, пашырэнне і жыццядзейнасць патагенных, таксігенных, сан.-паказальных мікраарганізмаў у торфафекальных кампостах. вадзе. харч. прадуктах, распрацоўваліся метады кантролю і ацэнкі якасці харч. прадуктаў па бактэрыял. паказчыках. Гл. таксама арт. Ветэрынарыя, Эпгдэмгялогія, Фітапаталогія. А. П. Красільнікаў, М. А. Лукашэвіч.
    БАКТЭРЫЯЛЫІЫЯ ІНФЁКЦЫІ ж ы в ё л і чалавека, група інфекц. хвароб, якія выклікаюцца патагеннымі бактэрыямі. Многія Б. і. адносяцца да эпідэмічных хвароб. У дарэв. Беларусі былі вядомы такія Б. і. жывёл, як сібірская язва, can, слупняк, бруцэлёз, павальнае запаленне лёгкіх. 3 Б. і. чалавека былі пашыраны брушны тыф, паратыфы, сальманелёзы, дызентэрыя, халера, лептаспірозы, дыфтэрыя, шкарлятына, туберкулёз, некаторыя прыроднаачаговыя хваробы, венерычныя хваробы. У 1895, напр., у Мінскай губ. зарэгістравана (на 10 тыс. ж.) 25,2 выпадка брушнога тыфу, дызентэрыі 54,2, дыфтэрыі 10,5, шкарлятыны 31,6, адру 8,9, туберкулёзу 22,4 выпадка. У сав. час халера, лептаспірозы, бруцэлёз, дыфтэрыя, тулярэмія, can ліквідаваны, брушны тыф, паратыфы, слупняк зведзены да адзінкавых выпадкаў. Рэзка зніжана захворванне на туберкулёз, коклюш і інш. Б. і.
    М. I. Лебедзеў. БАКТЭРЫЯЛЬНЫЯ УГПАЁННІ, прэпараты з каштоўнымі для с.-г. раслін глебавымі мікраарганізмамі. Да іх належаць нітрагін, азотабактэрын, фосфабактэрын. Б. ў. ўзмацняюць фіксацыю атм. азоту раслінамі, актывізуюць біяхім. працэсы ў глебе, паляпшаюць каранёвае жыўленне раслін. Вырабляюцца ў вадкай, агаравай, сухой (ліяфілізаванай), глебавай і тарфяной формах. У сельскай гаспадарцы БССР ужываецца гама-рызатарфін (разнавіднасць нітрагіну) — прэпарат клубеньчыкавых бактэрый, якія вырошчваюцца на спецыяльна прыгатаваным тарфяным субстраце (вырабляецца ўгнаенне на Нясвіжскім з-дзе кармавога біяміцыну). Для лепшай азотфіксацыі ў гама-рызатарфін дадаюць мікраэлементы — бор, кобальт, малібдэн. Для кожнага віду раслін (лубін, гарох, віка, канюшына, люцэрна і іпш. бабовыя) прэпарат рыхтуюць з спецыфічных відаў клубеньчыкавых бактэрый, здольных фіксаваць атм. азот у сімбіёзе толькі з гэтым іх відам. Гама-рызатарфінам апрацоўваюць увільготненае насенне раслін перад высевам, У глебава-кліматычных умовах Беларусі выкарыстанне прэпарата павышае ўраджай зерня гароху на 150—420, лубіну на 200—350, сена канюшыны на 600—1250 кг/га, спрыяе павелічэнню колькасці бялку ў зерні, зялёнай масе і сене бабовых на 1,5—2%; асабліва эфектыўнае на глебах, дзе бабовая культура высяваецца ўпершыпю,— прыбаўкі ўраджаю болып за 100 %.
    13. М. Чыканава.
    БАКТЭРЫЯЛЬНЫЯ ХВАРОБЫ
    РАСЛІН, б а к т э р ы ё з ы, хваробы раслін, якія выклікаюцца фітапатагеннымі бактэрыямі. Пашыраны на ўсіх кантынентах. Многія з іх вельмі шкаданосныя, асабліва ў паўд. раёнах зямнога шара. На Беларусі прычыняюць страты бульбе, таматам, агуркам, капусце, буракам, бабовым і інш. с.-г. культурам. Адрозніваюць Б. х. р. агульныя, ці дыфузныя (пашкоджваецца ўся расліна, у якой патаген пашыраецца ў сасудзістых пучках і сумежных тканках, расліна гіне), і мясцовыя, ці лакальныя (пашкоджваюцца асобныя ўчасткі або ўвесь орган расліны). Паводле прыкмет пашкоджання, характару паталагічнага працэсу і ўздзеяння патагенаў Б. х. р. падзяляюць на групы: парэнхіматозныя — некрозы парэнхімпых тканак, што праяўляюцца ў форме апёкаў раслін, плямістасцей раслін і мокрых гнілей; сасудзістыя — пашкоджанне сасудзістых тканак, якое характарызуецца стратай тургару, завяданнем, пацямненнем жылак лісця расліны (гл. Сасудзістыя хваробы раслін); генералізаваныя — пашкоджанне парэнхімнай і сасудзістай тканак; гіперпластычныя — утварэнне галаў, туберкул, фасцыяцый, ведзьміных мётлаў, пухлін у раслін і інш.; мяшаныя тыпы пашкоджанняў. Узбуджальнікі Б. х. р.— неспараносныя бактэрыі з груп мікабактэрый, псеўдаманад, бактэроідаў. Сярод іх ёсць бактэрыі мнагаедныя (пашкоджваюць многія віды раслін) і спецыялізаваныя (пашкоджваюць расліны аднаго віду або роду). Бактэрыі пранікаюць у расліну праз вусцейкі лісця, вадзяныя поры, розныя раны, забіваюць клеткі ферментамі і таксінамі, іншы раз пранікаюць у сасуды. Узбуджальнікі Б. х. р. пераносяцца з апалым лісцем і інш. расліннымі рэшткамі, з насеннем і пасадачным матэрыялам, кроплямі дажджу, паліўнымі водамі, насякомымі, нематодамі і інш.