• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    Пераважна калючыя расліны з чаргаваным глыбакаперыста-раздзельным або суцэльным лісцем без прылісткаў. Кветкавыя кошыкі шматкветныя, паніклыя ці прамастойныя. Лісцікі абгорткі лінейныя і лінейна-ланцэтныя, на канцы з шыпаватай калючкай. Кветаложа ўсаджана доўгімі шчацінкамі. Кветкі двух-. радзей аднаполыя, трубчастыя, рознага колеру. Плод — голая. сціснутая сямянка з чубком.
    У БССР найб. вядомы 5 відаў. Б. агародны, або жоўты (С. ole­raceum, нар. назвы бадзяга, хрыбуст, дзядзівір), расце ў забалочаныл хмызняку, па берагах рэк, на сырых лугах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Шматгадовая расліна выш. 40—150 см.
    Сцябло прамастойнае, баразнаватае, амаль голае. Лісце эліптычнае, глыбакаперыста-раздзельнае, з зубчастымі долямі. Кветкавыя кошыкі зеленавата-жоўтыя, па 2—3 на канцах сцябла і галінак, акружаны жаўтавата-зялёным шырокаяйцападобным лісцем. Абгортка павуцініста-апушаная. Сямянка светла-шэрая. Кармавая расліна. Меданос. Б. б а л о тн ы (С. palustre), расце на балотах, сырых лугах, сярод хмызняку, Цвіце ў чэрв,— ліпені. Двухгадовая расліна выш. 50—150 см. Сцябло прамастойнае, крылатае, павуцініста-шарсцістае, крылы з калючкамі па краі. Ніжняе лісце чаранковае, астатняе — сядзячае, зверху голае, знізу апушанае, па краях з шыпікамі. Кветкавыя кошыкі малінавыя, зрэдку белыя, сядзячыя або на кароткіх кветаножках, скучаны клубочкамі на канцах сцябла і галінак. Абгортка павуцініста-апушаная, смалісталіпкая, з калючкамі. Сямянка белая або пурпуровая. Пустазелле лугоў, пагаршае якасць сена. Б. з в ы ч a fi­li ы (С. vulgare) расце на засмечаных мясцінах, аблогах, схілах, сярод хмызняку, уздоўж дарог. Цвіце ў ліп.— верасні. Двухгадовая расліна выш. 60—150 (200) см. Сцябло прамастойнае, галінастае, баразнаватае, крылатае, шыпаватае. Лісце перыста-надрэзанае, перыставыемчастазубчастае, лопасцевыя долі яго заканчваюцца моцнай калючкай. Кветкавыя кошыкі лілова-пурпуровыя, па 1—3 на канцах сцябла і галінак. Абгортка яйцападобная, калючая. Сямянка жаўтаватая, з чорнымі падоўжнымі палоскамі. Пустазелле. Меданос. Б. п а л я в ы, або ружовы (С. arvense, нар. назвы чортавы пажуры, булдоўнік, дзядоўнік, старожнік), расце на пустках, аблогах, пашы. выганах, у пасевах, каля дарог, па берагах вадаёмаў. Цвіце з мая да восені. Караняпарасткавая шматгадовая двухдомная расліна выш. 50— 1.20(175) см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, голае ў пазухах ніжняга лісця. Лісце падоўжанае, перысталопасцевае або суцэльнае, цвердаватае, голае, сядзячае, каротказавостранае, з шыпікамі на канцы і па краях. Кветкавыя кошыкі яйцападобна-падоўжаныя, бэзава-ліловыя, зрэдку белыя, шматлікія, у шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Абгортка ў верхняй частцы звычайна фіялетавая, пераходзіць у мяккі некалючы канец. Сямянка аліўкаважаўтаватая або карычняватая (адна расліна дае да 35 тыс. сямянак). Шкоднае палявое пустазелле, вельмі
    здольнае да вегетатыўнага размнажэння. Меры барацьбы хім. і агратэхнічныя. Лек. і меданосная расліна. Б. п р ы р у ч а й н ы (С. rivulaге) расце на сырых лугах, па берагах рэк, у чорнаалешніках, уздоўж канаў. Цвіце ў чэрв,— ліпені. Медапос. Шматгадовая расліна выш. 30— 100 см. Сцябло прамастойнае, апушанае, асабліва ў верхняй частцы. Лісце перыста-раздзельнае, мяккае, скучана знізу сцябла, прыкаранёвае — чаранковае, сцябловае — сядзячае. Кветкавыя кошыкі пурпуровыя, па 2—3 на верхавінцы сцябла, радзей адзіпочныя. Абгортка шарападобная, пераважна афарбаваная, уверсе з кароткімі вострымі канцамі, на спінцы ўздоўж кіляватых жылак зало-
    Бадзягі: 1 •— азёрная; 2 — рачная.
    Бадзяк: 1 — звычайны; 2 — агародны; з — палявы.
    зісталіпкая. Сямянка светла-бурая. Меданос.	М. Г. Кудрашова.
    БАДУШКІ, сямепства насякомых; тое, што гарбаткі.
    БАЁСКІ ЯРУС, б а ё с (ад назвы г. Баё ў Францыі), 2-і знізу ярус сярэдняга аддзела юрскай сістэмы. Выяўлены адклады Б. я. ў Прыпяцкім прагіне ў выглядзе ізаляваных участкаў. Магутнасць адкладаў ад 0,1—3 да 23 м. 3-за адсутнасці фауністычных рэшткаў вылучаны ўмоўна паводле становішча ў разрэзе. Складзены з пясчана-гліністых кантынентальных адкладаў з пірытызаванымі расліннымі рэшткамі і вуглістымі праслоямі.
    БАЖЭНАУСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не, у сярэдняй ч. МаладушынскаЧырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1971. Выдзяляецца па паверхні падсалявых, міжсалявых, салявых і надсалявых адкладаў.
    Па паверхні падсалявых адкладаў В. п. — невял. (3x8 км) блок паўн.-зах. распасцірання, прыўзняты адносна сумежных блокаў на Пд і У і апушчаны на Пн і 3. Адклады ў яго межах сабраны ў геміантыкліналь, якая паніжаецца на ПнЗ. Па міжсалявых адкладах блоку адпавядае паўд. крыло Паўд.-Даманавіцкага салянога купала. па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы — сінклінальная зона, ускладненая ў надсалявых адкладах міжкупальным падняццем тыпу «шчыт чарапахі». Сфарміравалася гал. чынам у познафранскі і фаменскі час дэвону, у карбоне, пярмі і трыясе.
    В. С. Канішчаў. БАЗАЛЬНЫ ГАРЫЗОНТ (ад лац. basalis асноўны), ніжні стратыграфічны гарызонт асадкавай серыі ці ніжнія слаі ў падэшве тоўшчы горных парод, світы, літалагічнага пачка або седыментацыйнага рытму.
    Залягае з размывам на подсцільных пародах, адзначае нязгодпае заляганне парод і перарывы ў асадканамнажэнні, звычайна служыць як маркіровачны гарызонт. У тэрыгенных разрэзах трансгрэсіўных серый характарызуецца больш грубым саставам парод, сярод якіх звычайна пераважаюць рознаі буйназярністыя пясчанікі са жвірам і галькай і нават кангламераты. Месцамі ў карбанатных і салявых адкладах Б. г. выражаны адносна павышанай колькасцю гліністых часцінак, пачкам сульфатных парод. У залежнасці ад умоў залягання форма геал. цела Б. г. бывае пластавая суцэльная або перарывістая лінзападобная.
    Б. г. дробнапясчана-алеўрытавай тоўшчы беларускай (палескай) серыі сярэдняга рыфею складаецца з розназярністых палевашпатава-кварцавых пясчанікаў, валынскай серыі венду — з аркозавых грубазярністых пясчанікаў (гарбашоўская світа) ці з пясчана-гліністых парод з галькай і жвірам кварцу і вывергнутых парод у характэрных жалезістых корках. Б. г. пясчана-алеўрытава-гліністай тоўшчы балтыйскай серыі ніжняга кембрыю складаюць рознаі буйназярністыя кварцавыя з глаўканітам (або аркозавыя) пясчанікі, тэрыгенна-карбанатнай тоўшчы пярнуска-нароўскага гарызонта сярэдняга дэвону — даламіты і мергелі з дамешкай ці лінзамі пясчанага матэрыялу або розназярністыя, пераважна кварцавыя, пясчанікі. Б. г. марэнных адкладаў антрапагенавага ўзросту характарызуецца большай колькасцю абломкавага матэрыялу. У. I. Шкуратаў. БАЗАЛЬТ (лац. basaltes, basanites ад грэч. basanos пробны камень), кайнатыпная вулканічная горная парода асн. саставу, бедная крэменязёмам, эфузіўны аналаг габра. Складаецца з асн. плагіяклазу (лабрадор, бітаўніт, анартыт), аўгіту, часам алівіну. Дамешкі магнетыту, ільменіту ці вулканічнага шкла. Разнавіднасці: Б., якія маюць алівін, і талеітавыя Б. (без алівіну). На тэр. Беларусі Б. трапляецца ў адкладах валынскай серыі верхняга дакембрыю (Брэсцкая ўпадзіна).
    Цёмная да чорнага шчыльная (часам порыстая) парода парфіравай структуры.
    Базідыялыіыя грыбы: 1 — развіццё холабазідый і базідыяспораў (a — холабазідыя, б — базідыяспора); 2 — тыпы базідый (а — холабазідыя, б, в, г — гетэрабазідыі, д — фрагмабазідыя);	3 —
    цыкл развіцця шапкавага грыба (а — базідыяспоры, б — гаплоідны міцэлій, e — дыкарыяфітны міцэлій, г •— пладовае цела, Э — базідыя з базідыяспорамі); 4—гіменій (а— базідыя з базідыяспорамі, б — парафіза, e — цыстыда).
    Складае патокі ці покрывы, раздзеленыя адкладамі піракластычнага мауэрыялу. У залежнасці ад умоў застывання вылучаюцца далерыты (поўнакрышталічныя Б.), гіалабазальты, тахіліты (з шклопадобнай структурай). Трываласць на сцісканне да 260 МН/м2, шчыльн. 2800— 3200 кг/м3.	Ю. Р. Копысаў.
    БАЗІДЫЯЛЫІЫЯ ГРЫБЬ'І, б а з ідыяміцэты (Basidiomycetes), клас вышэйшых грыбоў з асобымі органамі размнажэння — базідыямі. У эвалюц. развіцці — сістэматычная група, паралельная сумчатым грыбам. Уключае 3 падкл. (холабазідыяміцэты, гетэрабазідыяміцэты, тэліяспораміцэты), 2 групы парадкаў (гіменаміцэты і гастэраміцэты), 20 парадкаў, каля 30 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды. У СССР каля 20 парадкаў, болып за 10 тыс. відаў, з іх на Беларусі адзначана 12 парадкаў (афілафаральныя, агарыкальныя, нідулярыяльныя, лікапердальныя, склерадэрматальныя, фаляльныя, гі-
    Базілік камфорны: 1 — агульны выгляд расліны; 2— кветка; 3 — плод.
    2
    менагастральныя, аўрыкулярыяльныя, дрыжалкавыя, дакрыміцэтальныя, галаўнёвыя грыбы, іржаўныя грыбы), каля 2 тыс. відаў. Большасць Б. г.— сапратрофы, мікарызаўтваральнікі. Многія — паразіты травяністых і дрэўных раслін, узбуджальнікі шкодных хвароб с.-г. культур (іржаўныя грыбы, галаўнёвыя грыоы), гнілі драўніны (губавыя грыбы, дамавыя грыбы). Ёсць ядомыя (апенька, баравік, масляк, падасінавік, сыраежка і інш.), лек. (чага, вясёлка) і ядавітыя (мухаморы).
    Міцэлій грыбоў шматклетачны, добра развіты, 2 тыпаў: першасны гаплоідны (аднаядравы). недаўгавечны. развіваецца пры прарастанні базідыяспоры; другасны дыплоідны (двух’ядравы), вельмі жыццяздольны (пераважае ў цыкле развіцця), узнікае з клеткі, утворанай у выніку зліцця гіфаў двух суседніх першасных міцэліяў, на ім звычайна развіваюцца пладовыя целы (у галаўнёвых і іржаўных грыбоў — споранашэнні). Полавыя органы і тыповы полавы працэс у Б. г. адсутнічаюць. Канідыяльнае споранашэнне (бясполае размнажэнне) трапляецца рэдка. Полавае споранашэнне ў іх — базідыяспоры (споры на базідыях). У аснове класіфікацыі Б. г. асаблівасці будовы базідый і пладовых цел. Базідыі бываюць аднаклетачныя (холабазідыі), складаюцца з 2 частак (гетэрабазідыі), падзелены на 4 клеткі папярочнымі перагародкамі (фрагмабазідыі, або склерабазідыі). У прымітыўных відаў узнікаюць непасрэдна на міцэліі або пры прарастанні супакойных клетак (тэліяспораў), у болып высокаарганізаваных — на паверхні ці ў сярэдзіне пладовых цел. На кояшай з іх экзагенна развіваюцца па 2—4 бразідыяспоры (акруглыя, авальныя або ніткападобна выцягнутыя) на маленькіх вырастах — стэрыгмах. Пладовыя целы Б. г. розных тыпаў — гіменіяльныя (гіменій — спараносны слой — на паверхні цела). гастэральныя (гіменій унутры цела, замкнёнага да поўнага выспявання базідыяспораў); формы — плоскія, канічныя. капытападобныя, плеўкавыя, распасцёртыя па субстраце, падзеленыя на шапку і ножку; кансістэнцыі — мясістай, дравяністай, шчыльналямцавай, скурыстай. Гіменафор іх (паверхня пладовага цела, якая нясе гіменій) ў больш прымітыўных відаў гладкі, у высокаарганіваваных ■— у форме зубцоў, трубачак, пласцінак. складак,. лабірынтападобных хадоў. У некат. відаў у гіменіі знаходзяцца цыстыды (ахоўныя клеткі), форма якіх пастаянная і часта служыць прыкметай для вызначэння. Пладовыя целы некат. шапкавых Б. г. у маладым стане маюць прыватнае пакрывала, якое пазней разрываецца і павісае на ножцы накшталт кольца ці махры. У многіх відаў, акрамя прыватнага. ёсць агульнае пакрывала, пры разрыве яго на ножцы ўтвараецца мехападобная похва (вольва), а на шапцы астаюцца камякападобныя шматкі.