• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Т. А. Старчык. БАБРОВІЦКАЕ РАДОВІШЧА САІІРАПЁЛЮ, у Івацэвіцкім р-не, у Бабровіцкім возеры. Запасы 23,8 млн. м3, у т. л. 15,9 арган., 7,9
    крэменязёмістага тыпаў. Высцілае 50 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 5 м, найб. 14,3 м. Натуральная вільготнасць 78 %. Попельнасць 21—83 %, У сухім стане мае (у %): азоту 2, вокіслаў кальцыю 3, калію 1, фосфару 0,4. Вадародны паказчык (pH) 7. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне, для вытв-сці буд. матэрыялаў.
    БАБРОВІЦКІ ВАЛ (ад назвы в. Бабровічы ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная адзінка ў Петрыкаўскім і Калінкавіцкім р-пах, у межах Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні верхняй (фаменскай) саляноснай тоўшчы. Б. в.— адносна невялікі (даўж. 45 км, шыр. 6 км), уключае Зарэчынскую дыяпіроідную брахіантыкліналь, Камаровіцкае і Бабровіцкае дыяпіроідныя падняцці, ускладненыя ў паўн. ч. перадданкаўскімі крыптадыяпірамі.
    Вал мае складаную форму: пры яго агульнаіі субшыротнай арыенціроўцы Камаровіцкае і Бабровіцкае падняцці арыентаваны субмерыдыянальна. Амплітуда падняццяў 200—400 м, перавышэнне Ba­na адносна сумежных сінкліналей мяняецца ад 200 да 1000 м 1 павялічваецца па паверхні галітавай падтоўшчы да 2000 м. Сфарміраваўся ў асн. у выніку праяўлення саляной тэктонікі ў галітавай падтоўшчы, верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў данкава-лебядзянскі 1 кам.-вуг. час.	В. С. Канішчаў.
    БАБРОЎКА, рака, левы прыток Дняпра, у Слаўгарадскім і Быхаўскім р-нах. Даўж. 27 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Добры Дуб (Слаўгарадскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (158 км2) раўнінны, пад лесам 16 %. БАБРОЎКА, рака, правы прыток Вербаўкі (бас. Проні), у Мсціслаўскім і Горацкім р-нах. Даўж. 12 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Ракоўшчына (Мсціслаўскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 %оВадазбор (46 км2) на зах. ускраіне Горацка-Мсціслаўскай раўніны, пад лесам 20 %.
    БАБРОЎКА, зона адпачынку мясцовага значэння за 7 км на Пд ад г. Быхаў, у міжрэччы Дняпра і Ухлясці. Устаноўлена ў 1981. Пл. 8 тыс.
    Бабруйск. Зялёнае ўбранне плошчы Леніна.
    га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 15 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Быхава і Магілёва.
    БАБРОЎНІКІ, феадальна залежныя сяляне ў Вял. кн. Літоўскім, асн. заняткам якіх было паляванне на баброў, здабыча футра і бабровага струменю. 3 развіццём фальваркавай гаспадаркі ў 1-й пал. 17 ст. паляванне на баброў, догляд іх угоддзяў, барацьба з браканьерствам ператварыліся ў феадальную павіннасць спецыяльна прызначаных сялян — Б. У 18 ст. ў сувязі з драпежніцкім вынішчэннем звяроў бабровы промысел страціў эканам. значэнне, a Б. зліліся з інш. групамі сялянства. Ва ўсх. Беларусі ў 14—17 ст. карыстанне бабровымі ўгоддзямі за плату феадалу футрам ці грашамі было адным з пашыраных заняткаў сялян-даннікаў.
    БАБРУЙКА, рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Бабруйскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца каля в. Каменка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 °/ОоНа ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (88 км2) на Пд Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 51 %. Пры ўпадзенні ракі ў Бярэзіну — г. Бабруйск.
    БАБРЎЙКАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Ельскім р-не. Створана ў 1972 плацінай на р. Мытва каля вёсак Бабруйкі і Сенюкі для арашэння і рыбагадоўлі. Пл. 1,22 км2, даўж. 3,3 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 3 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём 1,83 млн. м3. Вадазбор (162 км2) раўнінны, пад лесам 60 %.
    Катлавіна выцягнута ў рачной даліне. Даўж. берагавой лініі 6,2 км. Правы бераг выш. 5—6 м, укрыты хваёвым лесам. левы выш. да 10 м, пад мяшаным лесам 1 часткова пад ворывам. Сярэдні піматгадовы аб’ём сцёку 19.3 млн. м3. Праточнасць вялікая. Верхняя мелкаводная частка Б. в. зарасла чаротам і асакой. Водзяцца плотка, карп. Месца адпачынку.
    БАБРУЙСК, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. Порт на Бярэзіне. За 110 км ад Магілёва. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт.
    203,2 тыс. ж. (1981). Пл. 70,1 км2. Размешчаны на паўд. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на правым высокім беразе Бярэзіны. Рэльеф у межах Б. плоскі, паніжаецца да р. Бабруйка, якая аддзяляе паўд. ч. горада (т. зв. Бярэзінскі Фарштат). 474 вуліцы, агульнай даўж. 318 км. Зялёных насаджэнняў 1669 га, у т. л. гарадскі і дзіцячы паркі (27 і 1,7 га), 28 сквераў (21,9 га), лесапарк (671 га) у паўн.-зах. ч., насаджэнні вуліц і плошчаў (109,6 га), насаджэнні на ўчастках індывід. буд-ва (748 га). Даўж. лінейных пасадак 266 км. У горадзе Бабруйскі краязнаўчы музей, Бабруйская метэаралагічная станцыя. На 1.1.1982 у горадзе 120 калектыўных і 70 тыс. індывід, членаў т-ва аховы прыроды. На берагах Бярэзіны кліматычнабальнеалагічны курорт Бабруйск (на базе Бабруйскай мінеральнай крыніцы), прафілакторыі, турбазы, піянерскія лагеры. Прадпрыемствы хім., машынабуд. і металаапр., дрэваапр., буд. матэрыялаў, лёгкай і харч. Прам-СЦІ.	В. Р. Грушэеіч.
    БАБРУЙСК, кліматычна-бальнеалагічны курорт мясц. значэння ў Бабруйску, на правым пясчаным беразе р. Бярэзіна. Лек. фактары: хларыдна-натрыева-кальцыевая мінер. вада з агульнай мінералізацыяй 19,4 г/л (крыніца № 1) на ванны, сульфатна-
    У зверагаспадарцы «Бабруйская».
    На курорце Бабруйск.
    хларыдна-магніева кальцыева натрыевая мінер. вада з агульнай мінералізацыяй 6,6 (крыніца № 2) на пітное лячэнне (гл. Бабруйская мінеральная крыніца), тарфяная гразь Пятровіцкага тарфянога масіву і сапрапелі.
    Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым умерана вільготным летам. Сярэдняя т-ра студз. —6 °C, — 7 °C, ападкаў 586 мм за год. Сонечна болып за 1200 гадз (май — вер.). Прыродныя ўмовы спрыяльныя для лячэння хвароб стрававальна-кішачнага тракта, апорна-рухальнага апарата, нерв. сістэмы. На курорце санаторый імя У. I. Леніна.	Б. В. Шалькевіч.
    БАБРУЙСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура; тое, што Бабруйскі пахаваны выступ.
    «БАБРУЙСКАЯ», зверагаспадарка каля в. Хімы Баоруйскага р-на. Створана ў 1961 для развядзення серабрыста-чорных лісоў. 3 1970 спецыялізавана на развядзенні пясцоў (вуалевых) і норак (цёмна-карычневых і крыжовак). На 1.1.1982 у гаспадарцы 18,2 тыс. норак (у т. л. 15,1 тыс. самак), 1,7 тыс. пясцоў (у т. л. 1,3 тыс. самак). Штогод выхад моладзі 4,5 норак, 7,5 пясцоў на адну самку.
    БАБРУЙСКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1976 на тэр. Кіраўскага р-на. Пл. 35,4 тыс. га (1981). Рэльеф раўнінны. На тэр. гаспадаркі рэкі Суша, Ала, Вепрынка,
    развітая сетка меліярацыйных каналаў. Лясістасць 59 %, пераважае хвоя. Паляўнічыя ўгоддзі пераважна сярэдняй якасці (3-і і 4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (каля 60 асобін), дзік (каля 90), казуля (каля 45), бабёр (каля 110), заяц-беляк (каля 710), заяц-русак (каля 280), цецярук, глушэц і інш. Вядуцца работы па захаванпю і ўзнаўленню паляўнічай фауны, лесаўпарадкаванню.
    БАБРУЙСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Бабруйск, на паўн. ускраіне г. Бабруйск. Засн. ў 1836. 3 1901 працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы паказальныя для тэр. на 25— 35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднемесячныя і сярэднегадавыя паказчыкі гл. ў табл). Працягласць перыяду з сярэднесутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 237 сут, вегет. перыяд 193 сут, безмарозны —154 сут. Апошні замаразак у паветры 30 крас., першы — 2 кастрычніка. Сярэднемесячная т-ра паветра ў студз. ад -0,7 (1975) да -14°C (1950), у ліп. ад 15,6 (1904) да 21,4 °C (1959). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —34 °C і абс. максімум больш за 35 °C назіраецца ў сярэднім раз у 20 гадоў. Т-ра паверхні глебы зімой раз у 20—30 гадоў апускаецца да —42 °C. Зімой назіраецца павышаная колькасць сутак з ветрам болып за 15 м/с. Раз у 9 гадоў ападкаў выпадае болып за 700 мм. У засушлівыя гады выпадае да 450 мм ападкаў. Сярэдняя сумарная працягласць выпадзення ападкаў за год складае 1296 гадз, у т. л. летам 160 гадз, зімой 574 гадз. Сярэдняя макс. выш. снегу за зіму дасягае 21 см, у асобныя гады да 40 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 121, сухіх (з вільготнасцю за адзін тэрмін назірання ^30 %) — 11. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 14, макс. 27, з туманам адпаведна 52 і 76, з навальніцай 28 і 38, з градам 1 і 8 сут. За год у сярэднім бывае 36 сут з галалёдна-шэраНвВЫМІ 3 ЯВамІ.	3. X. Таўцгева.
    БАБРУЙСКАЯ МІНЕРАЛЬНАЯ КРЫНІЦА, радовішча мінер. водаў на правым беразе Бярэзіны ў Бабруйску. Мінеральная вада ўскрыта ў 1929 у пясчаніках верхнепратэразойскага ўзросту на глыб. 271—290 м. Солей у ёй было 14,3 г/л, т-ра 11 °C, паводле хім. складу вада хларыднанатрыевая, у невял. колькасці мела бром, ёд, стронцый, фтор; у 1938—41 вада выкарыстоўвалася гарадской
    бальнеалячэбніцап. У 1961—1971 пройдзены яшчэ 4 свідравіны. Мінеральныя воды выяўлены свідравінамі на глыб. 150—457 м у нароўскіх вапняках сярэднедэвонскага і пясчаніках верхнепратэразойскага ўзросту. Мінералізацыя іх павялічваецца з глыбінёй ад 3,4 да 26,6 г/л.
    Да глыб. 200 м воды хларыдна-сульфатныя кальцыева-натрыевыя. глыбей хларыдна-натрыевыя. Т-ра вады 8—15 °C. Дэбіт свідравін пры апрабаванні 0,8— 17,3 м3/гадз. П’езаметрычны (напорны) узровень на глыб. 0,8—10,9 м ад зямной паверхні. Часам бывае самавыліванне. Вада Б. м. к. блізкі аналаг мінеральных водаў курортаў Старая Руса, Кашын. Друскінінкай, выкарыстоўваецца на лек. мэты ў санаторыі імя У. I. Леніна ў Бабруйску: як пітная (з мінералізацыяй 6,6 г/л) і на ванны (з мінералізацыяй 19,4 г/л).	В. П. Васільеў.
    БАБРЎЙСКАЯ ПАЛЯЎШЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1963 на тэр. Кіраўскага, Клічаўскага, Бабруйскага р-наў. Пл. 39,1 тыс. га (1981). Рэльеф раўнінны, з невялікімі ўзгоркамі і марэннымі градамі. Рэкі Бярэзіна (бас. Дпяпра), Ольса. Пераважаюць хваёвыя лясы, расце бяроза. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдпяй якасці (3-і клас банітэту). Водзяцца лось (каля 90 асобін), казуля (каля 100), бабёр (каля 50), дзік (каля 40), выдра (каля 20), ліс звычайны (Ka­na 30), заяц-беляк (каля 300), заяцрусак (каля 50), глушэц (каля 40), цецярук (каля 100 асобін), рабчык і інш. Вядуцца работы па ўзнаўленню паляўнічай фауны, ажыццяўляюцца біятэхн. мерапрыемствы.