• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Я. В. Малашэвіч.
    БАБЁР БАЛОТНЫ, млекакормячая жывёла атр. грызуноў; тое, што нутрыя.
    БАБЁР-ТРАГАНТ9РЫЙ (Trogontherium cuvieri), вымерлая млекакормячая жывёла сям. бабровых атр, грызуноў. Быў пашыраны ў пліяцэне і плейстацэне. Знешне нагадваў сучаснага рачнога бабра, але быў значна болыпы. Рэшткі Б.-т. знойдзены каля в. Карчова (Баранавіцкі р-н), маюць стратыграфічнае значэнне.
    «БАБІНА ЛЕТА», перыяды сухога, сонечнага і параўнальна цёплага (у дзённыя часы) надвор’я ў 2-й пал. вер.— кастрычніку. На Беларусі ObiBae амаль штогод пры ўстойлівым антыцыклоне, на перыферыі якога адбываецца прыток цёплых паветраных мас з Пд. Пераважае малавоблачнае надвор’е, слабы вецер паўд. напрамкаў. У найб. працяглыя перыяды восеньскага вяртання цяпла могуць паўторна расцвітаць асобныя
    Бабёр-трагантэрый.
    дрэвы вішні, яблыні, чаромхі і інш. Прадаўжаецца ад некалькіх дзён да 2 тыдняў, зрэдку болып.
    У Мінску прыкладна раз у 7 гадоў «Б. л.» не бывае. У 1975 цягнулася цэлы месяц (з 8 вер.). Дзённыя т-ры паветра дасягалі ў вер. 29, у кастр. 20 °C. Ноччу ў вер. пераважалі т-ры каля 10 °C, а ў кастр. 4—8 °C. Стаяла сухое, цёплае, пераважна яснае надвор’е. У асобныя гады «Б. л.» адзначаецца некалькі разоў. У Мінску раз у 4 гады можа назірацца 2 1 больш разоў. Так, восенню 1966 першы перыяд «Б. л.» быў з 12 да 18 вер.; дзённыя т-ры дасягалі 25 °C (на 10 °C вышэй за сярэднюю шматгадовую). Цёплае сонечнае надвор’е назіралася таксама з 1 да 13 і з 16 да 25 кастрычніка. Дзённыя т-ры ў 1-ы перыяд дасягалі 26, у 2-1 — 18 °C. Перыяды «Б. л.» спрыяюць с.-г. работам, асабліва ўборцы бульбы.
    3. X. Таўціева. БАБІНАВІЦКАЕ ВОЗЕРА, гл. Зелянское возера.
    БАБІНАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, за 2 км па ПдУ ад в. Бабінавічы Лёзненскага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінзаў звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 209 тыс. м3, перспектыўныя 914 тыс. м3, Гліны вязкія, шчыльныя, пластычныя, з тонкімі праслоямі суглінкаў, супескаў і пылаватага пяску. Магутнасць карыснай тоўшчы 2— 8,4 м, ускрышы 0,9—2,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
    В. М. Грушэцкі.
    БАБІНАВІЦКАЯ ПАЛЯЎШЧАЯ ГАСГІАДАРКА. Створана ў 1960 на тэр. Лёзненскага, Аршанскага і Сенненскага р-наў. Пл. 71 тыс. га (1981), Рэльеф паляўнічых утоддзяў раўнінны. Рака Лучоса, воз. Ардышэва. Лясістасць тэр. 69 %. Пераважаюць лісцевыя і хваёвыя лясы. Шмат забалочаных участкаў, прыдатных для гнездавання балотнай і вадаплаўнай дзічыны. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны добрай якасці (2-і клас банітэту). Водзяцца лось (каля 460 асобін), дзік (каля 200), буры мядзведзь (каля 30), казуля (каля 20), бабёр (каля 410),
    Бабёр. Бабровая хатка
    (у цэнтры). Бабровая плаціна (справа).
    рысь (каля 10 асобін) і інш. Рэакліматызаваны высакародны алень (na­na 80 асобін). Створана кармавая база для дзікіх жывёл, вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фаупы.
    БАБІНЁЦ, заказнік-журавіннік рэсп. значэння. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на тарфяным балоце вярховага тыпу Парослішча і прылеглай тэрыторыі ў Акцябрскім р-не. Пл. 350 га (1981). Асн. ч. балотнага масіву ўкрыта хваёва-сфагнавымі і хваёва-кусцікава-сфагнавымі фітацэнозамі.
    БАБІНІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,5 км на Пд ад в. Бялынавічы Віцебскага р-на. Паклад звязаны з камавымі ўтварэннямі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 592 тыс. м3. Жвіру буйней за 5 мм 21—74 %. Пясок-адсеў розназярністы, гліністых часцінак 0,2—2,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2— 10 м, ускрышы 0,2—3 м. Пясок і жвір прыдатныя для дарожнага буд-ва, на вытв-сць бетону. Радовішча эксплуатуецца мясцовымі буд. арг-цыямі.	м. Ф. Янюк.
    БАБКА, грыб сям. балетавых; тое, што падбярозавік.
    БАВКІ (Corduliidae), сямейства стракоз падатр. разнакрылых. Трапляюцца ўсюды. У фауне Еўрап. часткі СССР 5 відаў з 3 родаў. На Беларусі 4 віды; найб. пашыраны Б. зялёная (Cordulia аёпеа), Б. металічная (Somatochlora mettallica), Б. двухплямістая (Epitheca bimaculata). Карысныя: знішчаюць мух, камароў, матылёў, лічынкі Б.— корм для рыб.
    Сярэдніх памераў. Афарбоўка з металічным бляскам. Пярэднія і заднір крылы рознай формы, трохвугольнікі пярэдніх крылаў размешчаны ўпоперак, задніх — удоўж крылаў. Ротавы апарат грызучага тыпу. Яйцы адкладваюць у ваду ў час лёту. Лічынкі валасатыя з піырбкім брушкам. Зімуюць лічынкі, у перыяд росту яны ліняюць пяць разоў; кормяцца дафніямі. воднымі вослікамі, лічынкамі камароў і інш. водных насякомых.	Т. I. Запольская.
    БАБОВАКВЁТНЫЯ, парадак двухдольных раслін; тое, што матыльковакветныя.
    БАБбВАЯ РУДА, руда, якая складаецца з дробных акруглай або бобападобнай формы ўтварэнняў, часта канцэнтрычна шкарлупінаватага складу. Бывае жалезная, марганцавая, алюмініевая (баксіты), асадкавага і элювіяльнага паходжання. Гл. ў арт. Балотныя жалезныя руды.
    БАБОВШЫ, дробяыя канкрэцыі субэліпсаідальнай або (радзей) субсферычнай формы, ад 1—2 мм да 2— 3 см у дыяметры. Форму Б. маюць пекаторыя руды (жалеза, у т. л. ба-
    лотныя жалезныя руды, марганцу, алюмінію і інш.).
    БАБОК (Menyanthes), род балотных шматгадовых травяністых раслін сям. бабковых. Вядомы 1 від — Б. трохлісты (М. trif oliata), пашыраны ў Паўн. паўшар’і; у СССР — у Еўрап. ч., Сібіры, на Д. Усходзе; на
    Бабок трохлісты: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка ў разрэзе; 3 — плод.
    Бабоўнік анагіралісты.
    Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце на нізінных балотах, па забалочаных берагах рэк, азёр, канаў, утварае зараснікі. Цвіце ў маі — чэрвені. Нар. назвы бобік, баброўнік, трыліснік. Лек. (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту) і фарбавальная расліна, мае гліказіды меніянцін, меліянцін, алкалоід генцыянін.
    Расліна выш. 20—35 см. Карэнішча тоўстае, доўгае, паўзучае, з рубцамі на месцах апалага лісця. Лісце чаргаванае, трайчастае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках, якія каля асновы расшыраны і ахопліваюць сцябло. Кветаноснае сцябло бакавое, бязлістае. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, у форме зорачак, у густых прамастойных гронках. Вяночак з доўгімі раснічкамі. Плод — акруглая каробачка. 3 лек. мэтай выкарыстоўваецца лісце (збіраецца ў час цвіцення). Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны. В. С. Булат. БАБОНЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, каля паўд. ускраіны в. Бабонеўка Карэліцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Папярэдне разведаныя запасы 474 тыс. м3.
    Пяскі шэрыя, жаўтавата-шэрыя, дробнаі сярэднезярністыя. палевашпатавакварцавыя, месцамі гліністыя; жвіру і галькі ў іх 2.6—36 %, гліністых і пылаватых часцінак 1—6.6 %. У тоўшчы пяскоў вылучаецца лінзападобны паклад (150X340 м) пясчана-жвіровага матэрыялу магутнасцю да 8 м; жвіру і галькі ў ім 20—30 %, гліністых і пылаватых часцінак 0,3—1,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,2—9,5 м, ускрышы (гліністыя пяскі, супескі) 0,5—4 м. Карысная тоўшча падсцілаецца тонказярністымі пылаватымі пяскамі 1 супескамі. Жвір і пясок пры ўмове абагачэння прыдатныя на вытв-сць ’бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк. БАБбЎШК (Laburnum), род куставых або дрэўных раслін сям. бабовых. 3 віды. На Беларусі культывуецца Б. анагіралісты, або залаты дождж (G. anagyroides). Радзіма — цэнтр. і паўд. Еўропа. Інтрадукаваны ў пач. 20 ст. ў Вялікалятчанскім бат. садзе і гадавальніку Ігнацічы (Мінскі р-н). Дэкар. расліна, прыдатпая для салітэрных і групавых пасадак у паўд., паўд.цэнтр. і зах. раёнах інтрадукцыі. Меданос. Цвіце (крас.— чэрв.) і пладаносіць (жн.— вер.) толькі ў спрыяльныя гады (з сухім летам і цёплай зімой).
    Кустападобнае дрэва выш. да 7 м з прамымі стваламі і павіслымі галінамі. Лісце трайчастае, зверху голае, знізу серабрыставаласістае. Лісточкі падоўжанаэліпсоідныя, адваротнаяйцападобныя або эліпсападобныя, даўж. 3—8 см, шыр. 1,5— 3 см. Кветкі залаціста-жоўтыя. даўж. каля 2 см, сабраныя ў доўгія. да 30 см. звіслыя гронкі-гірлянды. паяўляюцца разам з лісцем. Плод — боб даўж. 5—8 см. Усе ч. расліны ядавітыя. Размнажаюць насеннем. атожылкамі і зялёнымі чаранкамі. Святлалюбная, незімаўстойлівая
    расліна. Добра расце на багатых, дрэніраваных, вапняковых глебах.
    БАБРОВА ВОЗЕРА, Бабровае в о з е р а, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Шоша. Пл. 0,28 км2. Даўж. 1,9 км, найб. шыр. 1,2 км. Пл. вадазбору 0,75 км2. Размешчана ў лесе, берагі стромкія, пясчаныя, дно пясчанае. Злучана пратокай з воз. Крывое.
    БАБРОВІЦКАЕ ВОЗЕРА, у Івацэвіцкім р-не, у бас. р. Грыўда, у межах гідралаг. заказніка Выганашчанскае. Пл. 9,47 км2, Даўж. 4,9 км, найб. шыр. 3,3 км, найб. глыб. 8 м, сярэдняя 2,5 м. Аб’ём вады 25 млн. м3. Вадазбор (79,2 км2) нізінны, 51 % тэр. пад лесам.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, nonacueBaft формы, злёгку выцягнутая з Пн на Пд. Схілы спадзістыя, нізкія (1—2 м), затарфаваныя і забалочаныя. Берагавая лінія (даўж. 14,4 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя, параслі хмызняком. На ПдЗ, 3 і ПнЗ берагавы вал з пяску выш. да 4 м. Дно плоскае, выслана сапрапелямі (гл. Бабровіцкае радовішча сапрапелю), літараль пясчана-ілістая. Моцна зарастае чаротам, трыснягом, рагозам, па ўсім вадаёме растуць шышняк, разак, рдзесты. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлена 89 відаў арганізмаў (біямаса 24,3 г/м3), зоапланктону — 31 від (11,3 г/м3). зоабентасу — 8 відаў (6,6 г/м2). Мінералізацыя вады да 160 мг/л. празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае, праточнае, упадаюць 2 канавы, выцякае канал Дзевяты (прыток Галоўнага канала, бас. Ясельды). Водзяцца карась, лінь. шчупак. плотка. акунь. карп, ёсць сярэбраны карась, белы амур, таўсталобік. На паўд. беразе возера в. Бабровічы. Іл. гл. на ўклейцы.
    М. В. Лаўрыновгч. БАБРОВІЦКАЕ ПАДНЙЦЦЕ, тэктанічная структура ў Петрыкаўскім р-не, у цэнтр. ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы пад назвай Зах.-Бабровіцкага выяўлена электраразведачнымі работамі ў 1964, па падсалявых адкладах — у 1969 сейсмічнымі даследаваннямі.
    Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Б. п.— монаклінальны блок, абмежаваны на ПдЗ Гарохаўска-Хобненскім рэгіянальным разломам амплітудай 1000 м, на У — Бабровіцкім разломам амплітудай 500 м. Мінім. адзнакі паверхні фундамента ў галаўной ч. блока —2550 м, падсалявых адкладаў — —2000 м. Па паверхні міжсалявых адкладаў вылучаецца асіметрычная брахіантыкліналь, паўд. крыло якой ускладнена зонаю адсутнасці міжсалявых адкладаў. Памер антыкліналі 13x6 км, амплітуда 300 м, мінім. адзнака ў скляпенні -1800 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы падняцце прадстаўлена двума купаламі памерам 3X2 км з мінім. адзнакамі ў скляпенні -700 м і амплітудай 100 м.