Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АШМЯНСКІ МАСІУ, Ашмянскі б л о к, тэктанічная адзінка на ПнЗ Беларусі. Вылучаны як сярэдзінны масіў фундамента ў межах карэласвекафенід. Выцягнуты ў паўн.-ўсх. напрамку. Памеры 120x60 км.
АШМЯНСКІ РАЁН. на ПнУ Гродзенскай вобл. Пл. 1,2 тыс. км2. Горад Ашмяны — цэнтр раёна; 431 сельскі нас. пункт, 11 сельсаветаў.
Паверхня пераважна ўзвышапая, уключае зах. і цэнтр. ч. фізікагеагр. раёна Ашмянскае ўзвышша. Найвышэйшы пункт — 311 м (каля в. Цюпішкі паміж Гальшанамі і Барунамі), самая нізкая адзнака 156 м (урэз р. Ашмянка на мяжы раёна). Адносныя перавышэнні на ўчастках узгорыстага рэльефу да 40—50 м/км2, сярэднія каля 20 м/км2. Болып за 60 % тэр. ляжыць вышэй за 220 м над узр. м., у т. л. 1,5 % вышэй за 300 м.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да схілаў
Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд
назірання па Ашмянскай метэаралагічнай станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
За год
Тэмпература паветра, °C
сярэднясутачная
-6,6
-6,2
—2.2
4,9
12,1
15,2
17,1
15,8
11,3
5,7
0,4
—4,2
5,3
абсалютны мінімум
-32
-27
-29
-14
—4
2
4
—0,2
—4
-9
—21
-32
-32
абсалютны максімум
8
6
18
24
30
31
33
34
29
23
15
7
34
Тэмпература паверхні глебы, °C
сярэднясутачная
-7
—6
-3
5
14
20
22
19
12
6
0
—4
6
Сярэдняя скорасць ветру, м/с
4,4
4,6
4,5
3,8
3,2
3,2
3,2
2,8
3,2
3,7
4,4
4,4
3,8
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
89
86
79
76
73
73
77
79
83
86
91
91
82
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
25
26
27
42
60
73
74
70
57
58
51
42
605
Сярэдняя колькасць сутак
ясных
1,3
1,8
3,7
3,7
4,1
4,3
4,9
4,2
4,5
1,3
1,0
1,4
36
пахмурных
20,1
15,6
12,0
9,4
5,6
4,0
6,6
7,0
7,3
13,8
19,4
21,4
142
з ападкамі
17,8
16,8
14,6
13,7
13,1
11,9
13,3
н,з
13,6
16,5
19,1
22,0
184
Прыбалтыйскай монакліналі. На тэр. раёна Ашмянскі масіў і Ашмянскі разлом. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 120—230 м (адклады бярэзінскага, дняпроўскага 1 асабліва апошняга на гэтай тэр. сожскага ледавікоў), ніжэй мелавыя да 60 м, сілурыйскія да 65 м, ардовікскія да 45 м, кембрыйскія 50—120 м, верхнепратэразойскія 100—150 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 300— 500 м. Пад ім на глыб. каля 300 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядома 17 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 16,9 млн. т (у т. л. Мікулішкі, Карвелішкг, Ганчары), Ь радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 10,3 млн, м3 (у т. л. Барунскае радовгшча пясчана-жвіровага матэрыялу, Лусцгшкаўскае радовгшча пяскоў).
Клімат. А. р. адносяць да Ашмянска-Мінска-Свянцянскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,6, ліп. 17,1 °C. Ападкаў 605 мм за год. Вегет. перыяд 190 сут. Метэаралаг. паказчыкі гл. ў арт. Ашмянская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Вілейскага гідралагічнага раёна. Вялікіх рэк няма, што абумоўлена размяшчэннем раёна на водападзеле. Найб. р. Ашмянка (правы прыток Гаружанка). На Пн пачынаецца р. Лоша, на 3 — Мяркіс, на Пд — Клява (прыток Гаўі) і Альшанка. Густата рачной сеткі 0,3 км/км2. Працягласць асушальнай сеткі 3,6 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 50 км, магіст-
1. Сярэднеі буйнаўзгорыстае камава-марэннае ўзвышша. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя, месцамі эрадзіраваныя. Ворныя землі, яловыя, хваёвыя лясы.
2. Платопадобна-ўвал істае марэннае ўзвышша з камамі, лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-палева-падзол істыя сугліністыя, месцамі зрадзіраваныя. Ворныя землі.
3. Дробнаі сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з камамі, замкнёнымі катлавінамі і лагчынамі. Глебы дзярновападзолістыя сугліністыя, месцамі эрадзі раваныя, дзярновыя забалочаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, яловыя, шыракаліста-яловыя, хваёвыя, бярозавыя лясы, нізінныя балоты.
4. Дробнаўвалістае марэннае ўзвышша з лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя месцамі эрадзіраваныя, Ворныя землі, шыракаліста-яловыя лясы.
5. Узгорыста-хвал істая ма-
рэнная раўніна з лагчынным расчл яненнем. Глебы дзярнова-падзол ісоыя месцамі эрадзі раваныя сугліністыя. Ворныя землі.
6. Даліна з поймай, лакальнымі тэрасамі. Гле-
ральных і падвадных каналаў 304 км, рэгуляцыйных каналаў 461 км. Г л еб ы. А. р. адносяць да АшмянскаМінскага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярновападзолістыя 68,2, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 16,9, дзярновыя забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 8,6, поймавыя (алювіяльныя) 0,4, тарфяна-балотныя 5,9; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 63,9, супясчаныя 27,9, пясчаныя 2,3, тарфяныя 5,9. Плоскасная
У зале прыроды Ашмянскага раённага краязнаўчага музея.
ЛАНДШАФТЫ АІПМЯЯСКАГА РАЁНА
бы тарфяна-балотныя і дзярновыя забалочаныя супясчаныя. Нізінныя балоты, пазапоймавыя лугі, участкі ворных зямель.
эрозія на 17,5 % ворных зямель, у т. л. на 14,3 % слабая. 3,6 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т, Прыродная расліннасць належыць да АшмянскаМінскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі на 10—100 га, агульная пл. 15,8 тыс. га. Сухадолы займаюць 35 %, нізінныя лугі 63,3, заліўныя — 1,7 % тэр. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубовацемнахвойных лясоў, 30 % тэр. раёна; пераважаюць невял. масівы па 100—500 га, найб. масівы на 3 раёна. Склад лясоў (у %): хваёвыя 52,5, яловыя 22,9, дубовыя 3,8, бярозавыя 16,5, асінавыя 1, шэраальховыя 2,3, чорнаальховыя 1. 11,8 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя, насаджэнні. 17 балот (належаць да Ашмянска-Слуцкага тарфянога раёна) пл. 7,3 тыс. га (часткова асушаны), пераважна нізінныя. Найб. балотныя масівы: Мікулішкі, Карвелішкі, Ганчары. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, ліс, чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, барсук, воўк, рысь^ выдра, андатра, крот.
П р ы р о д а к а р ы с т а н н e і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 54,1 % тэр. (40,5 % ворных зямель, 13,1 % лугоў). Асн. землекарыстальнікі — 10 калгасаў (47,1 тыс. га С.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 11 дзяржгасаў (14,1 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушана 7,8 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 40, найвышэйшы 44, найніжэйшы 30. Спецыялізацыя калгасаў і саўгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны, па здабычы і перапрацоўцы карысных выкапняў. У раёне Смаргонскі лясгас, санаторый «Ашмяны», зона адпачынку Ашмянка, Ашмянскі раённы краязнаўчы музей. 3 ахоўных раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца баранец звычайны, чына гладкая, гладыш шыракалісты, званочак персікалісты, купальнік чорны, лілея царскія кучары, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі. На 1Л.1982 у раёне 19 калектыўных і 15,2 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. ф. ф, Бурак, Г. П. Рудава, Т. К. Ціханаеа, М. Ф. Янюк АШМЯНСКІ РАЁШІЫ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЕЙ імя Ф. Багушэвіч а. Засн. ў 1952, адкрыты для наведвання ў 1955. У 1981 у музеі аддзелы: гісторыі дасавецкага перыяду.
198 АШМЯ
гісторыі савецкага перыяду, прыроды, плошча экспазіцыі 248 м2. У аддзеле прыроды (пл. экспазіцыі 52 м2) раздзелы: геалогія, жывёльны і раслінны свет краю. Дэманструюцца схематычная табліца гісторыі развіцця жыцця на Зямлі, узоры пластоў асадкавых парод усіх перыядаў гісторыі Зямлі, рэшткі выкапнёвых жывёл (іклы і зубы маманта, рогі аленя і лася), узоры карысных выкапняў (торф, гліна, мергель), чучалы жывёл і птушак, дыярамы берага і дна р. Ашмянка, кутка лесу Ашмяншчыны. За год у музеі 16 тыс. наведвальнікаў. д. і. Васілеўская. АШМЯНСКІ РАЗЛОМ, тэктанічная адзінка ў Ашмянскім, Смаргонскім, Маладзечанскім і Мінскім р-нах, у межах Бел. антэклізы. Распасціраецца з ПдУ на ПнЗ і абмяжоўвае з ПнУ Валожынскі грабен. Прасочваецца ў фундаменце, верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх і сілурыйскіх адкладах. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента вагаецца ад дзесяткаў да 250 м. Залажэнне разлому адбывалася ў вендзе, найб. актывізацыя — у раннім палеазоі і сілуры. Па глыбіні пранікнення А. р. адносіцца да катэгорыі коравых. 3 паверхні ўздоўж А. р. распасціраецца Ашмянскае ўзвышша. 3. А. Гарэлік.
АШМЯНСКІЯ ГРАДЫ, тое, што Ашмянскае ўзеышша.
«АШМЯНЫ», спецыялізаваны санаторый у Ашмянскім раёне. Размешчаны ў мяшаным лесе. Адкрыты ў 1963. Працуе ўвесь год. Клімат. ўмовы, маляўнічая мясцовасць спрыяльныя для лячэння туберкулёзу лёгкіх з неглыбокім паталаг. працэсам.
АПІЧУПНІКІ (Pselaphidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 4 тыс. відаў. У СССР каля 90 відаў, некаторыя з іх трапляюцца на Беларусі, найб. вядомы жоўты бязвочка (Claviger testaceus), які жыве ў гнёздах жоўтых мурашак.
Даўж. цела А. 3—5 мм. Жукі бурыя. рыжыя. радзей чорныя. з укарочанымі надкрыламі. Жывуць у апалым лісці, трухлявай драўніне, верхніх слаях глебы’. многія выключна ў мурашніках. А., якія жывуць самастойна, кормяцца дробнымі беспазваночнымі: кляшчамі, нематодамі. Жоўты бязвочка (даўж. 2— 2,5 мм. не мае вачэй) з дапамогай выдзяленняў асобых залоз прываблівае мурашак, якія кормяць яго з роту ў рот.
, С. М. Ветрава. АЭРА... (ад грэч. аёг паветра), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам «авіяцыйны», «паветраны».
АЭРАБІЯСФЕРА (ад аэра... + біясфера), прыземны слой атмасферы (да выш. 6—7 км), у якім пастаянна прысутнічаіоць жывыя арганізмы і дзе яны пры пэўных умовах здольны нармальна жыць і размнажацца. АЭРАГЕАЗДБІМКА, метад геал. здымкі, пры якім геал, карціраванне і прагназіраванне карысных выкапняў грунтуецца на дэшыфраванні аэрафотаздымкаў, комплекснай інтэрпрэтацыі матэрыялаў дэшыфравання і геолага-геафіз. дадзеных з наступным правядзеянем аэравізуальных назіранняў і наземных праверачных маршрутаў, На тэр. Беларусі А. праводзіцца з 1959. Метадам А. зроблена карціраванне антрапагенавых адкладаў і геамарфалогіі значнай ч. рэспублікі; аэрафотаматэрыялы выкарыстаны таксама пры геал. здымках тэр. Беларусі розных маштабаў.
АЭРАДРОМАУСКАЕ РАДОВШІЧА ПЯСКОУ, за 1 км на Пд ад г. п. Хоцімск Магілёўскай вобл. Паклад неагенавага ўзросту. Разведаныя запасы 850 тыс. т. Пяскі белыя, сярэднеі дробназярністыя, кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—5 м, ускрышы (пяскі, суглінкі) 1,3—4,7 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць аконпага і тарнага шкла. Радовішча не эксплуатуецца.