Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
АЭРАЗОЛІ атмасферныя (ад аэра...+ням. Sol калоідны раствор),
Да арт. Ашчупнікі. Жоўты бязвочка.
Санаторый « Ашмяны».
сукупнасць цвёрдых або вадкіх часцінак, завіслых у атмасферы. Аэразольную прыроду маюць туман, воблакі, атмасферная смуга, імгла, дым, пыл. У атмасферу А. трапляюць з натуральных крыніц і ў выніку антрапагеннага забруджвання. Галоўныя крыніцы першасных А. прыроднага паходжання — вынас марскіх солей, развяванне глебы і грунтоў, лясныя пажары, вывяржэнні вулканаў; антрапагеннага — выкіды прамысл. прадпрыемстваў, прадукты ўнутр. згарання рухавікоў і інш. 3 вокіслаў азоту, вугляроду, сярністага газу, серавадароду, якія трапілі ў атмасферу, утвараюцца нітрыты, сульфаты, гідракарбанаты і аманійныя солі і інш. т. зв. другасныя А.
Штогадовы выкід у атмасферу марскіх солей складае па розных крыніцах ад 0,7 да 1,5 млрд. т, глебавага пылу ад 7 да 700 млн. т. У выніку лясных пажараў утвараецца ад 35 да 360 млн. т А. у год. У суме штогод утвараецца ў сярэднім 2,3±1,4 млрд. т атмасферных А. Акрамя арган. і мінер. часцінак, у пыле трапляюцца металы, у т. л. кадмій, свінец, жалеза, радыеактыўныя элементы; неарган. рэчывы складаюць ад 30 да 80 %. Большыя часцінкі сканцэнтра_ваны ў слоі паветра да 1 км. існуюць каля 2—3 сут, драбнейшыя існуюць больш за 5—30 сут 1 нават да некалькіх гадоў. Антрапагенныя А. ад усіх складаюць ад 5 да 50 % (у сярэднім 15 %), сярод іх пераважаюць вытворныя серы. За год на 1 км2 тэр. Беларусі выпадае каля 200 т пылападобных часцінак, частка з іх мясц. паходжання, найб. дробныя перанесены ветрам здалёк. А. могуць таксічна ўплываць на органы дыхання чалавека: напр., пыл, які мае ў сабе крэменязём, выклікае цяжкую хваробу лёгкіх — сілікоз; такі ж шкодны берыліевы, свінцовы, хромавы пыл. Адной з прычын алергічных хвароб можа быць А., дзе ёсць пылок асобных раслін.
Барацьба з аэразольным забруджваннем атмасферы — адна з важных праблем аховы прыроды (гл. Ахова атмасферы, Гранічна дапушчальныя выкіды ў атмасферу).
АЭРАЛАГІЧНАЕ ЗАНДЗІРАВАННЕ, аэралагічныя назіранні, рэгулярнае вымярэнне якасцей паветра і характарыстык некаторых
атмасферпых працэсаў па-за межамі прыземнага слоя атмасферы. Звесткі А. з. выкарыстоўваюцца авіяцыяй і для складашія прагнозаў надвор’я. Праводзіцца з дапамогаю аэралагічных прылад, якія падымаіоцца ў атмасферу. На Беларусі вядзецца ветравое, радыёветравое і тэмпературна-ветравое запдзіраванне атмасферы.
Ветравое зандзіраванне (назіранні за невял. паветраным шарам. па руху якога вызначаюць скорасць і напрамак ветру) праводзяць 10 шарапілотных пунктаў, яно немагчыма пры дрэннай бачнасці. Радыёветравое зандзіраванне пры дапамозе паветр. шароў са спец. мішэнямі (дасягаюць вышынь каля 30 км), становішча якіх у атмасферы вызначаюць з дапамогаю радыёлакатараў, праводзідца ў Брэсце (з 1949) і Гомелі (з 1969) штодзённа ў 9 і 21 гадз. Тэмпературна-ветравое зандзіраванне пры дапамозе паветраных шароў з радыёзондамі — спец. прыладамі. што аўтаматычна вымяраюць метэаралагічныя элементы ў свабоднай атмасферы і перадаюдь звесткі радыёсігналамі, праводзіцца ў Мінску (з 1934), Брэсце (з 1950). Гомелі (з 1969, у 1957— 69 у Мазыры). У Мінску запускаюць радыёзонды ў 3, 9, 15 і 21 гадз, у Брэсце і Гомелі — у 3 і 15 гадз. Вышыня зандзіравання 29—30 км (макс. 40 км). аддаленне радыёзондаў ад пунктаў запуску да 300 км. Пры складанні прагнозаў надвор’я на Беларусі шырока выкарыстоўваюць і матэрыялы зандзіравання атма’сферы з дапамогай штучных спадарожнікаў Зямлі. Некаторыя віды зандзіравання (самалётнае. аэрастатнае. ракетнае 1 інш.) ужываюцца мала і на Беларусі не праводзяцца. Н. Ю. Якаўлева. АЭРАЛАГІЧНЫЯ СТАНЦЫІ, даследчыя ўстановы, якія вядуць рэгулярнае аэралагічнае зандзіраванне атмасферы. У БССР існуюць_ у Мінску (з 1945), Брэсце (з 1950), Мазыры (у 1957—69), Гомелі (з 1969) у складзе гідраметэаралаг. абсерваторый Бел. рэсп. ўпраўлення па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя. Звесткі пра ціск, т-ру, адносную вільготнасць паветра, напрамак і скорасць ветру выкарыстоўваюцца для складання прагнозаў надеор,я, для інфармацыі аб існуючым надвор’і на авіяц. трасах. АЭРАЛОГІЯ (ад аэра...+...логія), раздзел фізікі атмасферы, які вывучае фіз. з’явы і працэсы ўсвабоднай атмасферы па-за межамі ўплыву падысподняй паверхні Зямлі, састаў і будову атмасферы да вялікіх вышынь, тэмпературны рэжым і паветраныя плыні на розных вышынях, воблакі, сувязь паміж працэсамі ў трапасферы і больш высокіх слаях і інш. Даследаванні па А. праводзяцца метадам аэралагічнага зандзіравання на пастаяннай сетцы аэралагічных станцый. Ужываецца электронная апаратура, сродкі радьіёлакацыі, авіяцыйная, ракетная і метэаралаг. спадарожнікавая тэхніка. На Беларусі аэралаг. даследаванні пачаліся ў 1923 у Мінску. У 1930
створаны аддзел А. пры Мінскай гідраметэаралаг. абсерваторыі. На канец 1945 на тэр. рэспублікі дзейнічалі 8 шарапілотных пунктаў і па аднаму — радыёзандзіравапня і самалётнага зандзіравання. Інтэнсіўна аэралаг. даследаванні развіваюцца з 1950-х г. У 1982 у БССР 3 аэралагічныя станцыі тэмпературна-ветравога і ветравога зандзіравання атмасферы і 10 шарапілотных пунктаў. Вывучана гайданка самалётаў над тэр. Беларусі, зроблены аэракліматычныя апісанні аэрапортаў і інш. Матэрыялы аэралаг. назіран-
Да арт. Аэралагічнае зандзіраванне. Запуск шара-зонда для радыёветравога зандзіравання (Віцебская гідраметэаралагічная абсерваторыя).
Да арт, Аэралогія. Аэралагічныя назіранні з выкарыстаннем радыёлакатара «Метэарыт-2» (Мінская гідраметэаралагічная абсерваторыя).
няў абагульнены ў «Аэракліматычным даведніку СССР» (в. 1—5, 1959) і аэраштогодніках па тэмпературнаветравому і ветравому зандзіраванню. Н. ю Якаўлева.
АЭРАМЕТАДЫ, метады даследавання і карціравання зямной паверхні, зямной кары, прыродных рэсурсаў ці аб’ектаў нрыродных і культ. ландшафтаў з дапамогай лятальных апаратаў. Паводле спосабу атрымання інфармацыі падзяляюцца на аэрафатаграфічныя, фотаэлектронныя, аэрагеафізічныя і аэравізуальныя.
Найб. распрацаваны і шырока выкарыстоўваюцца аэрафатаграфічныя метады (здымка аб’ектаў зямной паверхні на фотаплёнку ва ўсіх дыяпазонах аптычнага спектра ў любых патрэбных маштабах), якія дазваляюць у камеральных умовах стварыць аб’ёмныя мадэлі мясцовасці. На Беларусі аэрафотаздымка ўпершыню праведзена ў 1929—30 для стварэння планаў месцазнаходжання рэчышчаў рэк. У 1944—45 вял, аэрафотаздымачныя работы выкананы для рэкагнасцыровачнага абследавання разбурэнняў, прычыненых у Айч. вайну. 3 канца 1940-х г. вядуцца планамерныя лётназдымачныя работы па заказах геадэзічных, лесаўпарадкавальных, с.-г„ геал. і інш. устаноў. 3 1960-х г. развіваюцца фотаэлектронныя метады. пры дапамозе якіх вывучаюць ландшафты ў вельмі вузкіх дыяпазонах бачнай часткі спектра або ў ультрафіялетавым. інфрачырвоным, цеплавым, радыёхвалевым дыяпазонах. 3 1971 на Беларусі пры геал. даследаваннях выкарыстоўваюцца матэрыялы радарнай (радыёлакацыйнай) здымкі — аднаго з фотаэлектронных А. Аэрагеафізічныя метады ўключаюць аэраздымкі, пры якіх фіксуюцца параметры розных палёў Зямлі (магнітнага, гравітацыйнага, электрычнага) або яе гама-выпрамяненне. Да аэрагеафізічных А. належаць аэрамагнітныя, аэрагама-, аэраэлектраразведачныя і аэрагравіметрычныя здымкі. Аэравізуальнымі метадамі (назіранне аб’евтаў непасрэдна з паветра) найчасцей карыстаюцца пры даследаванні сезонных з’яў у прыродзе — сочаць за лядовымі з’явамі на рэках і азёрах, снегавым покрывам, разводдзем і паводкамі на рэках. A. I. Карасёў.
АЭРАПОШКА (ад аэра..,+грэч. ponos работа), паветраная культ у р а, вырошчванне раслін у вільготным паветры без глебы або яе заменнікаў. Пры А. карані раслін перыядычна апырскваюцца растворам пажыўных рэчываў. Ужываецца ў прамысл. кветаводстве, у аранжарэях, цяпліцах і інш.
АЭРАСФЁРА (ад аэр<г...+грэч. sphaira шар), сукупнасць наземнай атмасферы, глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы); адна з абалонак Зямлі.
АЭРАТЭРАШЯ (ад аэра...+грэч. theгарёіа клопат, догляд, лячэнне), п аветралячэнне, выкарыстанне атм. паветра на лек. і прафілакт. мэты; адзін з асн. метадаў клімататэ-
рапіі. Віды А.: паветраныя ванны — дазаванае дзеянне паветра на голае цела; верандавае лячэнне — амаль кругласутачнае знаходжанне на паветры ў адзенні (адпаведна сезону).
А. як фактар загартоўвання трэніруе тэрмарэгулявальныя механізмы. павышае ўстойлівасць арганізма да пераахаладжэння, як лек. фактар — нармалізуе функцыянальны стан нерв. сістэмы, паляпшае дзейнасць сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, павялічвае агульную супраціўляльнасць 1 працаздольнасць арганізма і акісляльныя працэсы (прыродная кіслародная тэрапія). Выкарыстоўваецца ў практыцы санаторна-курортнага лячэння і як элемент загартоўвання і трэніроўкі ў час заняткаў фізкультурай, прагулак, экскурсій, спарт. гульняў на свежым паветры. А. спрыяе лячэнню туберкулёзу, неўрастэніі. анеміі, ператамлення, хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы і верхніх дыхальных шляхоў. У ветэрынарыі А. выкарыстоўваецца (сухапаветраныя гарачыя або халодныя душы) пры лячэнні інфікаваных ран, вострых і хранічных запаленняў.
АЭРАФІТЫ (ад аэра... + ...фіт), «пав е т р а н ы я» р а с л і н ы, расліны, усе органы якіх знаходзяцца ў паветр. асяроддзі. 3 паветра А. атрымліваюць усе неабходныя пажыўныя рэчывы; прымацоўваюцца да ствалоў, галінак інш. раслін. У флоры Беларусі А. ёсць сярод імхоў, лішайнікаў. А. называюць таксама расліны, якія нармальна развіваюцца толькі на добра аэраваных глебах (у флоры Беларусі, напр., розныя віды псамафітаў — аўсяніца палеская, смалёўка армерыяпадобная, ціпчак і інш.). Гл. таксама Эпіфіты.
АЭРАЦЫЯ ВАДЫ (франц. aeration ад аэра...), прыроднае або штучнае насычэнне вады кіслародам. Адбываецца за кошт растварэння кіслароду паветра (атмасферная А.) або ў працэсе фотасінтэзу ў водных раслін (фотасінтэтычная А.). Выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы вады для піцця і тэхн. патрэб і як спосаб ачысткі сцёкавых водаў. Ажыццяўляецца ў ачышчальных водаправодных збудаваннях (спец. дэгазатарах, басейнах, аэратарах) для выдалення з вады гідравокісу жалеза, свабоднай вуглекіслаты і серавадароду; пры біялагічнай ачыстцы сцёкавых еодаў — для забеспячэння жыццядзейнасці аэробных бактэрый, якія паскараюць мінералізацыю раствораных арган. злучэнняў. Адзін з найб. эфектыўных фіз. спосабаў дэгазацыі і біял. ачысткі вады (ступень ачысткі ад вуглекіслаты 65— 80 %, арган. злучэнняў 90—98 %, колькасць серавадароду зніжаецца