• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    БССР, з 1974 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АН БССР. Навук. працы па хіміі і стэрэахіміі прыродных злучэнняў, пераважна стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў: рэакцыю хлорангідрыду ацэтылсаліцылавай к-ты з цукрамі, нуклеазідамі і нуклеатыдамі, р.эакцыю ацэліравання, якая мае важнае значэнне ў поўным сінтэзе алкалоідаў; стэрэаспецыфічную перагрупоўку стэроідных гліцыдолаў пад дзеяннем грыньяраўскага рэагенту; з'яву рухомасці падвоііных сувязей у цыклічных дыенавых сістэмах. Гал. рэдактар час. «Весці АН БССР. Сер. хімічных навук» (1972).
    Тв.: Тонкослойная хроматографня.— М., 1965 (разам з A. І. Кузняцовай); Мпкробнологнчеснне трансформацнн стерондов.— М., 1965 (разам з Ю. А. Цітовым); Полный сннтез стерондов.— М.. 1967 (з ім жа); Стеронды н мнкроорганнзмы.— М., 1970 (з ім жа); Алкнлнрованне непредельных карбоннльных соедяненнй реактнвом Грнньяра.— Мн„ 1973 (разам з I. С. Левінай. Ю. А. Цітовым); Экднзоны — стеропдные гормоны насекомых.— Мн., 1973 (з імі ж); Раднацнонная бнофнзнка ДНП хроматнна.— М., 1976 (у сааўт.).
    АХРЭМАВЕЦКТ ПАРК «БЯЛЬМОНТ». Закладзены ў 1874 каля в. Ахрэмаўцы (Браслаўскі р-н) на паўн.-ўсх. беразе воз. Дрывяты. Пл. 64,5 га.
    Парк пейзажны. з элементамі рэгулярнай планіроўкі. Размешчаны на 2 раўнінных участках са значным перападам рэльефу паміж імі. які аформлены 3 вузкімі тэрасамі з сістэмай лесвіц (не зберагліся). У верхняй ч. (мае рысы рэгулярнага стылю)—палац (знішчаны ў 1914). па восі якога размешчаны шырокі партэр з газонамі і штучныя вадаёмы авальнай формы. Ніжняя ч. парку з маляўнічымі сажалкамі. пратокамі і астравамі мае рамантычны пейзажны характар. У парку расце 21 від дрэў і кустоў, у т. л. каштоўныя экзоты: піхта сібірская, туя заходняя. хвоя веймутава. арэх чорны, лістоўніца сібірская. таполя канадская. глог налючы, карагана дрэвападобная, або жоўтая акацыя, і інш. Парк захаваўся часткова. Помнік прыроды мясц. значэння. A. В. Сычова. АЦЫДАФІЛЬНЫЯ АРГАШЗМЫ (ад лац. acidus кіслы + грэч. phileo люблю), арганізмы, для развіцця якіх неабходпа значная кіслотнасць асяроддзя. Да А. а. належаць, напр., воцатпакіслыя і малочна-кіслыя бактэрыі, з флоры вышэйшых раслін БССР — сфагпум, верас, лубін і інш. кальцэфобы. Ацыдафільпыя бактэрыі маюць вялікае практычнае значэнне ў некат. галінах харч. прам-сці (вытв-сць воцату, малочпая прам-сць), у кормавытворчасці (сіласаванне кармоў) і інш.
    АЦЫДАФОБНЫЯ АРГАШЗМЫ (ад лац. acidus кіслы+грэч. phobos страх), арганізмы, якія не здольны існаваць ва ўмовах павышапай кіс-
    лотнасці асяроддзя і развіваюцца толькі пры нейтральнай і шчолачнай яго рэакцыі. Да А. а. належаць, напр., урабактэрыі, у флоры вышэйшых раслін БССР — буракі, люцэрна, фасоля і інш. кальцэфілы.
    АЦЭЛЯРЫЯ (Acellaria), род трыхаміцэтавых грыбоў сям. ацэлярыевых. Вядомы 1 від — А. з в ы ч а йная (A. vulgaris), пашыраны па ўсім зямным шары. Жыве ў кішэч-
    Ацэлярыя звычайная:	1 — міцэлій
    (агульны выгляд); 2— верхавінка міцэлію з пустымі спарангіямі; 3 — спарангіяспора.
    Ахрэмавецкі парк «Бяльмонт».
    ніку, страўніку або на анальных пласцінках водных і наземных насякомых, ракападобных, мнаганожак, дзе прымацоўваецца асобай клеткай. Значэнне і некат. рысы яе біялогіі няясныя, магчыма, А.— не паразіт, а аблігатны каменсаліст, што жывіцца з навакольнага асяроддзя кішэчніка або страўніка той жывёлы, у якой жыве.
    Міцэлій грыба негалінасты, шмат’ядравы, без перагародак. Спарангіі падоўжана-авальныя, утвараюцца на верхавінках міцэлію адзін за адным ланцужком. Спарангіяспоры цыліндрычныя, шмат’ядравыя. Грыб можа таксама размнажацца артраспорамі (членікамі міцэлію). АЦЭНКА ЗЯМЛІ, сістэма паказчыкаў прадукцыйнасці і народнагасп. каштоўнасці с.-г. угоддзяў. Уключае параўнальную ацэнку ўрадлівасці глебы па яе агранам. уласцівасцях (баніціроўку глебы), якасную ацэнку зямлі, пры якой дадаткова ўлічваюцца прыродна-кліматычныя ўмовы зямельных участкаў, і эканамічную ацэнку зямлі. Гэтыя састаўныя часткі ўзаемазвязаны і з’яўляюцца асновай для атрымання ўсебаковых і дакладных звестак аб прыродным і гасп. стане зямельных участкаў. Кожная з іх мае сваю сістэму ацэпачных паказчыкаў, якія з’яўляюцца асновай пры складанні зямельнага кадастру. Поўны комплекс зямельна-ацэначных звестак дае магчымасць навукова абгрунтавана вырашаць пытанні рацыянальнага выкарыстання і паляпшзння зямель, дыферэнцыраванага планавання вытв-сці і закупак с.-г. прадукцыі, мае практычнае значэнне пры планаванні і правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў. У БССР методыка А. з. распрацавана ў 1964, што дало магчымасць упершыню ў 1964—69 правесці зямельна-ацэначпыя работы ва ўсіх калгасах і саўгасах. У 1974—76 праведзена паўторная А. з. па ўдакладненай методыцы і ацэначпай шкале.
    А. У. Унуковіч.
    АЦЯЧЫЗНЕНСКІ ПАРК. У пас. Ленінскі (Жабінкаўскі р-н). Вядомы з 1800. Пл. 12,5 га.
    Планіроўка пейзажная. Зберагліся элементы кампазіцыі: сістэма каналаў, участкі алей, ахоўныя пасадкі. У цэнтры парку дуб-велікан (помнік прыроды рэсп. значэння, гл. ў арт. Дубы-волаты). У А. п. растуць 48 відаў дрэў. Сярод экзотаў піхта белая, хвоя веймутава. ясень высокі, явар, спірэя Біліярда, сумах аленярогі. вярба белая залацістая 1 інш. Парк захаваўся часткова. належыць cayracy «Рагазнянскі». Перспектыўны для аднаўлення.	A. Т. Федарук.
    АЧОС, верхняе мохавае і травяное покрыва на тарфяных балотах. Гэта больш-менш звязаны слой, які параўнальна лёгка аддзяляецца ад слоя торфу і ў якім умацаваны каранёвая сістэма жывой травяністай расліннасці, сцяблы і галінкі імхоў.
    Таўшчыня А. на Беларусі звычайна 10—15 см, у мікрапаніжэннях да 50 см. У верхнім слоі тарфянога паклада знаходзіцца макс. колькасць мікраарганізмйў, адбываюцца асн. працэсы торфаўтварэння. якое ў значнай ступені залежыць ад фларыстычнага складу расліннасці. У А. шмат рэчываў. высокапажыўных для мікраарганізмаў-узбуджальнікаў самаразагравання. Акрамя таго, адмерлыя раслінныя клеткі маюць у сабе ферменты, з удзелам якіх акісляюцца раслінныя тканкі. павышаецца т-ра торфу 1 можа ўзнікнуць яго самазагаранне. А. з сфагнавых імхоў (пераважна на вярховых балотах) уласцівы перавага фенольных злучэнняў. высокая кіслотнасць; недастатковая аэрацыя 1 наяўнасць антыбіятычных рэчываў на самаразаграванне не ўплываюць. Пры здабычы торфу А. нарыхтоўваюць асобна або заворваюць. Ён прыдатны як хім. сыравіна для вытв-сці кармавых дражджэй, спірту. фурфуролу, на выраб торфаізаляцыйных пліт 1 панелей, як упаковачны матэрыял для агародніны і садавіны, можа выкарыстоўвацца пры ачыстцы сцёкавых водаў.	С. Г. Беленькі.
    АЧОСА, рака, правы прыток Іпуці (бас. Сажа), на мяжы Бранскай вобл. і Добрушскага р-на і ў Добрушскім р-не. Даўж. 26 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 °/ооУ верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (232 км2) пераважна плоскі, пад лесам 20 %.
    АЧЬ'ІСТКА НАСЁЛЕНЫХ МЁСЦАУ, комплекс арганіз., сан. і тэхн. мера-
    прыемстваў па збору, транспарціроўцы і абясшкоджванню розных адкідаў з тэр. населеных пунктаў. Гл. ў арт. Санігарна-экалагічная ахова населеных месцаў.
    АЧЫСТКА СЦЁКАВЫХ ВбДАУ, апрацоўка прамысл. і бытавых сцёкаў для прадухілення іх адмоўнага ўздзеяння на чалавека і навакольнае асяроддзе. Ажыццяўляецца ў спец. ачышчальных збудаваннях пры падрыхтоўцы сцёкавых водаў да скідвання ў вадаёмы або для зваротных сістэм водакарыстання, паўторных сістэм водакарыстання.
    Метады А. с. в.: мех., фіз.-хім., біялагічная ачыстпа сцёкавых водаў. Пры механічнай ачыстцы нерастваральныя рэчывы выдаляюцца працэджваннем, адстойваннем, фільтраваннем, флатацыяй, адгезіяй. Буйныя дамешкі затрымліваюць працэджваннем праз рашоткі 1 сіты з фільтравальным слоем. Адстойнікі (гарызантальныя, вертыкальныя, радыяльныя) выкарыстоўваюць для папярэдняй ачысткі з наступнай біял. ачысткай ці як самастойныя збудаванні; у іх выдаляюцца нераствораныя мех. дамешкі 1 часткова калоідныя забруджвальныя рэчывы мінер. і арган. паходжання. Рэчывы, якія асядаюць або ўсплываюць, затрымліваюцца ў спец. прыстасаваннях (пасткі для пяску, нафты, тлушчу, смол і Інш.). Фільтрацыя ажыццяўляецца ў асвятляльніках праз завіслы слой асадку. Фільтроўны слой складаецца з мех. дамешак, якія забруджваюць сцёкавыя воды, і камякоў каагулянту (сернакіслага алюмінію. хлорнага жалеза). У кантактных асвятляльніках завіслы слой асадку замяняецца слоем нерухомага
    Ачышчальныя збудаванні Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода.
    Ацячызненскі парк.
    буйназярністага пяску. Флатацыяй сцёкавыя воды ачышчаюць ад нафтапрадуктаў, маслаў, смол. валокнаў і інш. забруджвальных рэчываў, якія выводзяцца ў спец. пену (ствараецца з дапамогай тлустых спіртоў, сернакіслага алюмінію або хлорнага жалеза, актыўнай крэмніевай кіслаты). Пры фізіка-хімічн а й ачыстцы выкарыстоўваюць рэагентную каагуляцыю і працэс адгезіі — прыліпанне дамешак да паверхні інертных матэрыялаў (дыятаміт, трэпел, азбестцэлюлоза, актываваны вугаль 1 інш. каагулянты, флакулянты: поліакрыламід, актыўная крэмніевая кіслата і інш.), нейтралізацыю кіслот і шчолачаў вапнай, экстракцыю арган. растваральнікамі (бензол. бутылацэтат, этылацэтат 1 інш.), перагонку з сухой парай (для выдалення фенолаў), сорбцыю праз актываваны вугаль, фільтрацыю праз іонаабменныя матэрыялы. апрацоўку хлорам (электрахім. акісленне), мокрае спальванне (для выдалення арган. рэчываў). У шэрагу выпадкаў забруджвальныя рэчывы — каштоўныя для нар. гаспадаркі прадукты, якія мэтазгодна здабываць з сцёкавых водаў. У гэтых выпадках у цыкл А. с. в. уводзяцца спец. тэхнал. ўстаноўкі (гл. арт. Утылізацыя сцёкавых водаў). Распрацаваны спосаб А. с. в., якія маюць у сабе арган. рэчывы, з утылізацыяй выдзеленых прадуктаў. У БССР распрацоўваецца (1981) радыяцыйна-хім. спосаб А. с. в. ад арган. злучэнняў з выкарыстаннем энергіі розных відаў выпрамянення. А. с. в. ажыццяўляецпа на ўсіх прамысл. прадпрыемствах БССР, у 131 горадзе 1 гар. пасёлку. Магутнасці ачышчальных збудаванняў болып за 900 тыс. м3/сут, што дае магчымасць ачышчаць каля 98 % сцёкавых водаў.
    Літ.: Справочннк по охране прнроды.— М.. 1980.	A. В. Заўрыеў.
    АЧЫШЧАЛЬНЫЯ ЗБУДАВАННІ, спец. інж. канструкцыі па ачыстцы сцёкавых водаў ад забруджванняў.' Будуюцца на прадпрыемствах, якія скідваюць сцёкі, або на спецыялізаваных па ачыстцы і утылізацыі забруджванняў. У залежнасці ад забруджанасці і патрэбнай ступені ачысткі водаў у комплекс А. з. уключаюцца збудаванні механічнай (рашоткі, сіты, адстойнікі, пасткі для нафты, тлушчу, смол, септыкі, фільтры і інш.), фізіка-хімічнай (выпаральнікі, хларатары, флататары, азанатарныя, бактэрыцыдныя, ультрагукавыя ўстаноўкі, асвятляльнікі, змяшальнікі і інш.), біялагічнай (палі арашэння, палі фільтрацыі, аэратэнкі, біяфільтры і інш.) ачыст— кі. Асаблівае значэнне мае буд-ва А. з. на прадпрыемствах хім. і нафтахім., мясной і малочнай прам-сці, энергетыкі, прам-сці буд. матэрыялаў. А. з. даюць магчымасць пазбегнуць забруджвання асяроддзя, эканоміць прыродныя рэсурсы і сыравіну. Напр., на Наваполацкім нафтаперапр. з-дзе штогод затрымліваецца і выкарыстоўваецца ў вытворчасці болып за 100 тыс. т нафтапрадуктаў на суму каля 1,5 млн. руб.; на прадпрыемствах мясной і малоч-