• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ням.-фаш. захопяікі бязлітасна рабавалі прыродныя багацці: вынішчаліся лясы (у 1945 лясістасць знізілася да найменшага паказчыка за ўсю гісторыю краю — 21,5 %), спынілася дзейнасць запаведнікаў, разбураны гідратэхн. збудаванні, знішчаны матэрыялы навук. даследаванняў. 3 першых пасляваенных гадоў партыя і ўрад аддалі шмат увагі праблемам А. п. рэспублікі: адноўлены запаведыікі, прыняты меры для ўзнаўлення і асваення севазваротаў, якія садзейнічаюць зберажэнню і павышэнню ўрадлівасці глеб, па ахове атмасферы і вадаёмаў, паляпшэнню сан.-гігіен. умоў населеных месцаў, разгорнуты работы па лесааднаўленню і меліярацыі^ створаны органы рыбааховы, паляўнічай гаспадаркі і інш. У 1969 арганізаваны Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік. Заканад. і дзярж. рэгуляванне набыло рыбалоўства, паляванне, выкарыстанне лясоў, нетраў, вядзенне сельскай гаспадаркі. 3 1960 А. п. на Беларусі ўзначальвае Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па ахове прыроды. На новую ступень сістэма А. п. ў БССР узнялася з прыняццем у 1961 Закона аб ахове прыроды ў БССР і выданнем аспоў зямельнага, воднага, ляснога, аб нетрах і аб ахове здароўя заканадаўстваў Саюза ССР і саюзных рэспублік (1968—77). У 1981 прыняты Закон БССР аб ахове атмасфернага паветра і Закон БССР аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету. У адпаведнасці з гэтымі дакументамі ў БССР рэалізуецца шырокая праграма рацыяналізацыі адносін да прыроды, якая грунтуецца на адзіным, збалансаваным і адказным кіраванпі ўзаемадзеяпнем сац. і прыродных працэсаў, на абвешчаных Канстытуцыяй СССР і адпаведнымі раздзеламі Канстытуцыі БССР прынцыпах аховы прыроднага асяроддзя. Яна прадуглсджвае ажыццяўленне вялікага комплексу практычпых мерапрыемстваў па А. п.: прыродазпаўча-навук. (вывучэнне і навук. абгрунтаваіше асн. кірункаў А. п.), мат,тэхн. (фін. і матэрыяльнае забеспячэнне прыродаахоўных мерапрыемстваў, укараненне дасягненняў павукі і тэхнікі, удасканаленне тэхнал. працэсаў; стварэнне безадходных і малаадходных тэхналогій), эканам. (улік, прагназіраванне, планаванне А. п., забеспячэнне эканам. эфектыўнасці экалагічных мер і інш.), арганіз. (арганізацыя дзейнасці органаў і;іравання прыродакарыстаннем і прыродаахоўнага кантролю), вытв.
    (непасрэдная гасп. рэалізацыя праектаў А. п.), сан.-гігіенічных (правядзенне папераджальных, аздараўленчых мер), ідэалаг. (выхаванне экалагічнага светапогляду), прававых (экалагізацыя заканадаўства) і інш.
    Пад дзярж. аховай у рэспубліцы знаходзяцца ўсе прыродныя багацці незалежна ад ступені іх эксплуатацыі: зямля, воды, нетры, лясы і інш. расліннае покрыва зямлі, тыповыя ландшафты, рэдкія славутыя прыродныя аб’екты, курортныя мясціны, жывёльны свет, паветра (гл. Ахова атмасферы, Ахова балот, Ахова водаў, Ахова глеб, Ахова жывёл, Ахоеа зялёных насаджэнняў, Ахова зямель, Ахова лугоў, Ахова лясоў, Ахоеа нетраў, Ахова расліннасці, Ахова рыбных запасаў). Асаблівасці А. п. ў БССР звязаны з вял. маштабамі гідратэхн.-меліярацыйных работ, лесаахоўных мерапрыемстваў, шырокім выкарыстаннем у сельскай гаспадарцы мінер. угнаенняў і ядахімікатаў. Пл. асушаных зямель у БССР дасягнула 2600 тыс. га (1981), арашальных 162,8 тыс. Ва ўсіх калгасах і саўгасах праведзена землеўпарадкаванпе з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па барацьбе з эрозіяй глебы. Болып рацыянальна выкарыстоўваюцца с.-г. ўгоддзі, павысілася ўрадлівасць глебы. Скарочаны адвод каштоўных с.-г. угоддзяў пад забудову і інш. патрэбы. Беларусь адна з першых у СССР пачала рэкультывацыю выпрацаваных плошчаў тарфянікаў і кар’ераў яярудных выкапняў — да 1981 рэкультывавана 133,6 тыс. га (гл. Рэкультывацыя ландшафтаў). У вял. маштабах праводзіцца штучнае аднаўленне лесу. За 10-ю пяцігодку на пл. 1039 га створаны лясныя полеахоўныя палосы, на 17,6 тыс. га яроў, лагчын і інш. няўдобіц пасаджаны лес. Пасадкі лесу ў БССР пераважаюць над іх высечкай. Выяўляюцца крыніцы забруджвання паверхневых і падземных водаў, удасканальваюцца і распрацоўваюцца новыя спосабы ачысткі сцёкавых водаў, зменьваюцца тэхнал. працэсы з мэтай памяншэння аб’ёму і ступені забруджвання водаў, ажыццяўляюцца экалагічны кантроль за праектаваннем і буд-вам водагасп. і інш. аб’ектаў (гл. Экалагічная экспертыза праектаў), нагляд за прамысл. прадпрыемствамі і гаспадаркамі, якія карыстаюцца вадой. Праз зваротныя сістэмы водакарыстання праходзіць каля 5 млрд. м3 вады ў год. Выкарыстанне вады ў зваротных і паўторных сістэмах водакарыстання ў прам-сці (без энергетыкі) дасягнула 83 %. Праводзяцца арганіз. і тэхн.
    мерапрыемствы па зберажэнню прыроднага саставу паветра: прадпрыемствы аснашчаюцца газаачышчальнымі збудаваннямі і пылаўлоўнымі збудаваннямі, асобныя прадпрыемствы выносяцца за межы гарадоў, вакол многіх гарадоў пабудаваны кальцавыя дарогі, цэнтралізуецца цеплазабеспячэнне ўсіх гарадоў. Улоўліваюцца і абясшкоджваюцца каля 63 % шкодных выкідаў. Арганізавана утылізацыя адходаў асобных відаў вытв-сці (перапрацоўка на ўгнаенні, на буд. матэрыялы, выкарыстанне на выраб прадметаў шырокага спажывання і інш.) і бытавых адходаў, распрацоўваюцца малаадходныя і безадходныя тэхналогіі. Вядуцца сістэматычныя назіранні за чысцінёй паветранага басейна ва ўсіх абласных і многіх прамысл. цэнтрах (Мазыр, Наваполацк, Орша і інш.), маршрутны кантроль у інш. гарадах. Ажыццяўляецца вял. праграма азелянення населеных месцаў. Каб зберагчы тыповыя ландшафты і мець магчымасць вывучаць змены ў прыродзе, пашырана сетка запаведнікаў, запаведна-паляўнічых гаспадарак (агульная пл. 234,5 тыс. га, 1981) і заказнікаў (673,2 тыс. га). Вылучаны ахоўныя тарфяныя радовішчы (19 тыс. га), выяўлены і ахоўваюцца 15 радовішчаў лек. мінер. водаў. Унікальныя прыродныя аб’екты абвешчаны помнікамі прыроды. Ахоўваецца шэраг відаў каштоўных, рэдкіх і рэліктавых жывёл і раслін (гл. Ахоўныя жывёлы, Ахоўныя расліны), выдадзена Чырвоная кніга Беларускай ССР. Прыродныя фактары шырока выкарыстоўваюцца для ўмацавання здароўя чалавека: пашыраецца турызм, створаны зоны адпачынку, санаторыі, курорты.
    Састаўная ч. прыродаахоўнай дзейпасці — далучэнне грамадскасці да А. п. 3 1962 дзейнічае Беларускае таварыства аховы прыроды. На пачатак 1980 у БССР больш як 6 тыс. грамадскіх інспектараў па А. п., 844 школьныя лясніцтвы, 9,19 тыс. атрадаў зялёных патрулёў і 3,65 тыс. блакітных патрулёў. Вял. работу па А. п. і ўзнаўленню колькасці дзікіх прамысл. жывёл праводзіць Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Прапагандай А. п. займаюцца т-ва «Веды», 63 нар. ун-ты, 44 раённыя школы, 149 клубаў аматараў прыроды, выдаецца часопіс «Родная прырода». Працуюць рэсп. і абл. радыёчасопісы «Родная прырода», тэлечасопіс «Прырода і мы», штогод праводзяцца конкурсы на лепшае асвятленне пытанняў А. п. ў друку, праз радыё і тэлебачанне, на лепшы аматарскі фільм і фотаздымак. На-
    ладжваюцца выстаўкі кветак, птушак, «Прырода і фантазія» і інш. Развіваецца прыродаахоўная адукацыя. Спецыялістаў па А. п. рыхтуюць у БДУ. У большасці вышэйшых і сярэдніх навуч. устаноў уведзены курс А. п. У ВНУ Мінска, Віцебска і Гомеля арганізавана падрыхтоўка грамадскіх інспектараў і лектараў па А. п.
    Навук. даследаванні па А. п. каардынуе Навуковы савет па праблемах біясферы АН БССР. У 1976—80 распрацоўвалася 156 навук. прыродаахоўных тэм. Распрацаваны прагноз магчымых змен у біясферы Беларусі ў выніку развіцця нар. гаспадаркі да 2000 года, галіновыя прагнозы (рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, тарфянога фонду, зямельных рэсурсаў), прагнозы комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў і развіцця прадукц. сіл Бел. Палесся, асн, кірункаў развіцця мат.-тэхн. базы Беларускага эканам. раёна і інш. Ствараюцца перспектыўныя схемы комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў, прыродаахоўных мерапрыемстваў у бас. Зах. Дзвіны, Сажа, Улы, Бярэзіны, рацыянальнага размяшчэння ахоўных тэр., комплексная праграма аховы навакольнага асяроддзя і інш. Распрацавана сістэма мер па барацьбе з ветравой, воднай і біяхім. эрозіямі глеб. Беларуская ССР як член ААН прымае актыўны ўдзел у ажыццяўленні міжнар. праграмы «Чалавек і біясфера» і праграмы ААН па навакольнаму асяроддзю (ЮНЕП), удзельнічае ў Нарадзе агульнаеўрапейскай па супрацоўніцтву ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Выканаўчыя і кантралюючыя функцыі ў галіне А. п. выконваюць CM БССР, Дзяржплан, Дзяржкамітэт па А. п., а таксама мін-вы сельскай гаспадаркі (ахова і выкарыстанне зямельных рэсурсаў), лясной гаспадаркі (лясныя рэсурсы і паляўнічая фауна), аховы здароўя (прадухіленне і ліквідацыя забруджвання навакольнага асяроддзя), ” Гідраметэаралагічлая служба, Беларускае басейнавае ўпраўленне па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства, Дзяржгортэхнагляд, Дзярж. інспекцыя па кантролю за работай газаачышчальных і пылаўлоўных установак. Развіваецца сістэма маніторынгу з выкарыстаннем аэракасмічных метадаў кантролю прыроднага асяроддзя. У Вярх. Савеце БССР і ва ўсіх мясц. (акрамя сельскіх) Саветах нар. дэцутатаў дзейнічаюць пастаянныя камісіі па А. п., у сельскіх — мяшаныя (па сельскай гаспадарцы i А. п.). У ажыццяўлен-
    ні А. п. ў БССР дасягнуты вял. поспехі. Спрыяльныя эканам. перадумовы, эфектыўнае прыродаахоўнае заканадаўства, высокая грамадская свядомасць і актыўнасць памагаюць захоўваць каштоўныя вартасці прыроды і яе здольнасці забяспечваць растучыя запатрабавапні грамадства. У той жа час маштабы гасп. дзейпасці і пераўтварэння прыродных умоў, уздзеянне іх на навакольнае асяроддзе (паветра, ваду, глебы, раслінны і жывёльны свет), на здароўе чалавека патрабуюць яшчэ больш эфектыўнага і мэтанакіраванага ажыццяўлення ўсяго комплексу мерапрыемстваў па рацыянальнаму прыродакарыстанню, ахове і паляпшэнню навакольнага асяроддзя, поўнага выкаранення фактаў безгасп. (пралікі і памылкі ў планаванні) і нават драпежніцкіх (гл. напр., Браканьерства) адносін да прыроды як выніку недастатковага выкарыстання магчымасцей сацыяліст. ладу ў А. п. Іл. гл. на ўкл.
    Літ.: Энгельс Ф. Дыялектыка прыроды.— Мн.. 1954; Матэрыялы XXIV з’езда КПСС.— Мн., 1971; Матэрыялы XXV з’езда КПСС.— Мн., 1976; Матэрыялы XXVI з’езда КПСС.— Мн., 1981; Матэрыялы XXIX з’езда Камуністычнай партыі Беларусі.— Мн., 1981; Канстытуцыя (Асноўны Закон) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.— Мн.. 1977; Канстытуцыя (Асноўны Закон) Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.— Мн., 1978; К о н с т а н т н н ов н ч С. А. Развнтне охраны прнроды в Белоруссшт.— У кн.: Развнтне отраслей народного хозяйства Белорусснн: (ІІсторнко-географнческне очеркп) Мн„ 1978; К онстантнновнч С. A., М а к с нмовнч A. М.. Новнков В. Н. Охрана прпроды — забота обіцая.— Мн., 1981; Красная кнпга СССР.—М., 1978; Л укашев В. К., Лукашев К. II. Научные основы охраны окружаюіцей среды.— Мн., 1980; Марцннкевпч Г. II. Нспользованне прнродных ресурсов н охрана прнроды.— Мн„ 1977; Марцннкевнч Г.Л.,Реб е н о к Л. В. Охрана окружаюіцей среды.— Мн., 1976; Многоязычный словарь терміінов охраны прнроды.— Морж (Швейцарпя), 1978; Мпланова E. В., Р я б ч н к о в A. М. ГеограЛнческпе аспекты охраны прнроды.— М., 1979; Об охране окружаюіцей среды: Сборніік документов партнн н правнтельства 1917— 1981 гг.— 2 нзд.—М.. 1981; Основы прпродопользованпя.— Мн.. 1980; Охрана важнейшнх ботаннческпх обгектов Укранны. Белорусснн. Молдавнн.— Кпев, 1980; Охрана прнроды: Прнродные ресурсы Белорусснп п нх рацпональное пспользованяе,— 2 пзд.— Мн.. 1972; Охрана прнроды — всенародное дело: (Сборшік законов, постановленпй н положеннй по охране прпроды в Белорусской ССР).— 2 пзд.— Мн„ 1967; Развптне пронзводнтельных спл н охрана прпроды.— Мн., 1981; Реймерс Н. Ф., Штнльм а р к Ф. Р. Особо охраняемые прпродные террнтормн.-— М., 1978; Р е й м е р с Н. Ф., Яблоков A. В. Словарь термннов іі понятпй, связанных е охраной жнвой прнроды.— М„ 1982: Справочннк по охране прпроды.— М„ 1980; Сычёв a A. В. Охра'на прііроды н архнтектура.— Мн., 1976; Чырвоная кніга Беларускай ССР.— Мн., 1981; Федоров E. К. Экологііческнй крнзнс п соцнальный про-