Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Лугі — кармавая база жывёлагадоўлі, крыніца харч. прадуктаў, лек. і тэхн. сыравіны, месцы росту многіх каштоўных травяністых раслін, важная ч. геагр. ландшафту, якая ўплывае на клімат, водны і глебавы рэжым тэрыторыі. Ва ўмовах уеё большага антрапагеннага пераўтварэння прыродных ландшафтаў А. л. на Беларусі накіравана на захаванне ў натуральным стане асн. плошчаў поймавых лугоў з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па іх паверхневым паляпшэнні, рэгуляванні касьбы і выпасу жывёлы. Бол'ьшасць мацерыковых лугоў (нгзінныя лугі, сухадольпыя лугг) акультурваецца. Выкарыстанне лугоў у межах запаведнікаў, заказнікаў, зялёных зон, рэкрэацыйных тэр. рэгламентавана спец. рэжымам іх аховы. Больш поўная А. л. можа быць забяспечана стварэннем спец. лугавых заказнікаў, якія даюць магчымасць захоўваць эталонныя ўчасткі натуральных лугавых згуртаванняў.
Усе землекарыстальнікі абавязаны прымаць меры для паляпшэння натуральных лугоў. Забараняецца нарыхтоўка сыравіны з дзікарослых траў метадамі і спосабамі, якія перашкаджаюць узнаўленню карысных раслін і разбураюць расліннае покрыва. Рэдкія і знікаючыя віды лугавой расліннасці занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР, месцы іх росту падлягаюць ахове. А. л. на Беларусі рэгулюецца Законам аб ахове прыроды ў БССР. Функцыі кантролю выконвае Дзярж. к-т БССР па ахове прыроды. Н.-д, работа па А. л. вядзецца ў Ін-це эксперым. батанікі АН БССР.
Літ.: Основы прнродопользовання.— Мн., 1980; Парфенов В. Л. Проблемы яспользовання н охраны растнтельного мпра Белорусснн.— Мн.. 1978; Ю рк е в н ч Н. Д., Г о л о д Д. С„ Ад ер н х о В. G. Растнтельность Белорусснн, ее картографнрованне, охрана н нспользованне.— Мн„ 1979. Н. А. Буртыс. АХОВА ЛЯСОЎ, комплекс мерапрыемстваў па зберажэнню, рацыянальнаму выкарыстанню і аднаўленню лясоў; састаўная ч. аховы прыроды. Аснова сістэмы мерапрыемст-
ваў па А. л. закладзена ленінскім дэкрэтам «Аб лясах».
Лясы ў СССР з’яўляюцца дзярж. уласнасцю 1 складаюць лясны фонд, рацыянальнае выкарыстанне, зберажэнне і памнажэнне якога маюць агульнадзярж. значэнне. Лясы 1-й групы (ахоўныя лясы, запаведнгкг, сан.-гігіенічныя, аздараўленчыя 1 інш. каштоўныя лясы), у якіх забаронена прамысл. высечка, займаюць на Беларусі 33,2 % ляснога фонду (1981), астатнія належаць да 2-й групы (высечка ў іх абмежавана разліковай лесасекай). А. л. мае на мэце захаванне 1 ўзмацненне водаахоўных, кліматарэгулявальных, аздараўленчых і інш. функцый лесу. прадугледжвае рацыянальнае карыстанне ім для планамернага забеспячэння лясной сыравінай нар. гаспадаркі і населыііцтва, пашыранае ўзнаўленне лясоў. А. л. уключае падтрыманне ўстаноўленага парадку лесакарыстання і прадухіленне дзеянняў, якія шкодзяць лесу; мерапрыемствы па папярэджанню лясных пажараў, ахове лясоў ад хвароб і шкоднікаў.
Проціпажарная А. л. забяспечваецца наземным і авіяпатруляваннем, службай назірання, проціпажарным лесаўпарадкаваннем і стварэннем спец. пажарна-хім. станцый, растлумачальнай работай сярод насельніцтва. У БССР (1981) створаны 103 пажарна-хім. станцыі, пабудавана 440 назіральных вышак і мачтаў, абсталявана болып за 300 часовых назіральных пунктаў. Для проціпажарнага лесаўпарадкавання ствараюцца мінералізаваныя палосы на прасеках, уздоўж дарог, вакол хвойных масіваў, высаджваюцца проціпажарныя палосы з лісцевых парод (пераважна бяроза), лес ачышчаецца ад хламу, будуюцца вадаёмы і інш. У пажаранебяспечны перыяд мясц. Саветы нар. дэпутатаў прымаюць спец. пастановы па А. л. Санітарная А. л. (ад шкоднікаў лесу і хвароб лесу) ажыццяўляецца шляхам рэгулярных лесапаталагічных абследаванняў, правядзення санітарных высечак лесу, выкарыстання біялагічных метадаў аховы раслін і хімічных метадаў аховы раслін. Працуе Рэсп. стапцыя па барацьбе з шкоднікамі і хваробамі лесу (Гомель) і абл. назіральныя станцыі. Пытанні А. л. ад шкоднікаў і хвароб вывучаюцца ў Бел НДІ лясной гаспадаркі і Бел. тэхнал. ін-це. Заканадаўствам БССР забаронены адвольныя дзеянні, якія прыносяць страты лясным багаццям, скарачаюць і збядняюць лясное асяроддзе, на лесакарыстальнікаў ускладзены абавязак праводзіць ахову і памнажэнне лясных рэсурсаў. У вял. маштабах вядуцца работы па аднаўленню лесу. За гады Сав. улады створана болып за 1,8 млн. га лясных культур, штогод лес высаджваецца на пл. каля 30 тыс. га. Вял. ўвага аддаецца захаванню і павелічэнню рэкрэацыйных і сан.-гігіеніч-
ных вартасцей лясоў, выкарыстанню пасадак лесу ў мэтах аптымізацыі ландшафтаў. Прама ці ўскосна А. л. спрыяюць барацьба са стратамі пры высечцы і перапрацоўцы драўніны, прадухіленне шкоднага ўздзеяння хім. рэчываў і інш. антрапагенных уздзеянняў, меліярацыя і пераўтварэнне лясоў.
А. л. рэгулюецца Лясным кодэксам БССР, распрацаваным у адпаведнасці з Асновамі ляснога заканадаўства Саюза GCP і саюзных рэспублік (1977). За незаконную высечку або пашкоджанне лесу ўстаноўлена адм.. крымінальная, матэрыяльная і дысцыплінарная адказнасць. А. л. ажыццяўляюць дзярж. лясная ахова СССР. лясная ахова міністэрстваў. дзярж. к-таў і ведамстваў, выканкомаў гар. Саветаў нар. дэпутатаў, калгасаў. Вял. роля належыць грамадскасці (зялёны патруль, школьныя ляснгцтвы).
Лгт.: Лясны кодэкс Беларускай ССР.— Мн.. 1980; Основы прнродопользованпя.— Мн.. 1980; Правовая охрана прпроды в CGCP.— Мн., 1975. В. С. Гельтман. АХОВА НЁТРАЎ, комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнню поўнага, комплекснага, геал. вывучэння нетраў і выкананню ўстаноўленага парадку іх выкарыстання; састаўная ч. аховы прыроды.
Нетры ў СССР з’яўляюцца дзярж. уласнасцю і складаюць адзіны дзярж. фонд, куды ўваходзяць ч. нетраў, якія выкарыстоўваюцца і не выкарыстоўваюцца. Нетры аддаюцца ў карыстанне дзярж., каап. і грамадскім прадпрыемствам, арг-цыям і ўстановам, а таксама грамадзянам для геал. вывучэння, здабычы карысных выкапняў, буд-ва і эксплуатацыі падземных збудаванняў рознага прызначэння (у т. л. не звязаных са здабычай карысных выкапняў), захавання шкодных рэчываў і адходаў вытворчасці, скіду сцёкавых водаў і інш.
Нетры Беларусі багатыя разнастайнымі карыснымі выкапнямі, яны шырока выкарыстоўваюцца. што абумоўлівае асаблівую неабходнасць аховы. Асн. патрабаванні, якія вынікаюць з задач А. н.: забеспячэнне поўнага і комплекснага геал. вывучэння нетраў; захаванне вызначанага парадку перадачы нетраў у карыстанне і недапушчэнне самавольнай іх эксплуатацыі; найб. поўная здабыча і рацыянальнае (комплекснае) выкарыстанне запасаў асн. і спадарожных карысных выкапняў, наяўных у іх кампанентаў; папярэджанне шкоднага ўплыву горных работ на навакольнае асяроддзе, на захаванасць эксплуатуемых і пераведзеных на кансервацыю горпых вырабак і буравых свідравін, улік стану і руху запасаў карысных выкапняў; ахова радовішчаў ад заўчаспага іх збяднення, ад затаплення, абваднення, пажараў і інш.; папярэджанне неабгрунтаванай і самавольнай забудовы плошчаў за-
лягання карысных выкапняў, рацыянальнае выкарыстанне ўскрышных парод, рэкультывацыя кар’ераў і вырабак; прадухіленне забруджвання нетраў, засалення глеб і прыродных водаў. У мэтах А. н. удасканальваюцца метады глыбіннага свідравання пры пошуках і разведцы ў рэспубліцы нафты, выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя метады здабычы калійных солей, скарачаюцца вытв. адходы пры ўзбагачэнні і перапрацоўцы калійных руд, павялічваюцца аб’ёмы комплекснай перапрацоўкі карысных выкапняў. Распрацавапы і выкарыстоўваецца экран для прадухілення забруджвання біясферы адходамі калійнай вытв-сці. Рэдкія геал. агаленні, мінералаг. ўтварэнні, паленталаг. аб’екты і інш. ўчасткі нетраў, якія маюць асаблівую навук. або культ. каштоўнасць, аб’яўляюцца геалагічнымі помнікамі прыроды ці культуры.
А. н. рэгулюецца Кодэксам Беларускай ССР аб нетрах, распрацаваным у адпаведнасці з Асновамі заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб нетрах (1975). Спец. ўпаўнаважаныя оргапы А. н.— Дзяржаўны камітэт па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прам-сці і горнаму нагляду пры CM БССР, Упраўленне геалогіі пры CM БССР, Дзярж. к-т БССР па ахове прыроды.
Літ.: ПотемкннЛ. А. Охрана недр іі окружаюіцей прнроды.— М., 1977; Лукаш ев В. К., Л у ка шев К. II. Научные основы охраны окружаюіцей среды.— Мн.. 1980; Основы прнродопользовання.— Мн.. 1980; Кодэкс Беларускай ССР аб нетрах.— Мн., 1976.
К. I. Лукашоў. АХОВА ПАВЁТРА, гл. Ахова атмасфер ы.
АХОВА ПРЫРОДЫ, сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымапне аптымальпых узаемаадносіп паміж дзейнасцю чалавека і павакольным прыродным асяроддзем, зберажэнне і ўзнаўленне прыродных багаццяў, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, папярэджанне шкоднага ўплыву гасп. дзейнасці грамадства на прыроду і здароўе чалавека. А. п. памагае падтрымліваць прадукцыйнасць прыроды і прыродныя ўмовы, неабходныя для забеспячэння нар. гаспадаркі сыравіпай і энергіяй, і ў той жа час захоўваць натуральпае навакольнае асяроддзе чалавека. Праблема А. п. мае важнае гіст. і сац. значэнне і накіравана на ўсталяванне сістэмы рацыянальнага прыродакарыстання. У СССР А. п. — неад’емная ч. праграмы камуніст. буд-ва, яе асновай з’яўляецца сацыяліст. ўласнасць на зямлю, яе нетры, воды, лясы, раслінпы і жывёльны свет.
Прырода і грамадства складаюць узаемазвязаныя ч. адзінага цэлага — матэрыяльнага свету. Прыроднае навакольнае асяроддзе — першакрыніца задавальнення матэрыяльных і духоўных запатрабавапняў людзей. «Чалавек,— пісаў К. Маркс,— ж ы в е прыродай. Гэта азначае, што прырода ёсць яго цела, з якім чалавек павінеп заставацца ў працэсе пастаяннай сувязі, каб не памерці» (Маркс К. нЭнгельс Ф. Соч., т. 42, с. 92). Узаемадзеянпе грамадства і прыроды ажыццяўляецца ў экалагічнай і эканам. формах. Экалагічная форма ўзаемадзеяпня падпарадкоўваецца прыродным заканамернасцям, прырода пры гэтым выконвае функцыі навакольнага асяроддзя і забяспечвае чалавека і іншыя арганізмы аптымальным фі~ зіка-біял. рэжымам жыцця (газавы, гідралагічны і светлавы рэжымы, біял. прадукцыйнасць. абмен рэчываў, асіміляцыя адходаў і інш.). Эканамічная форма ўзаемадзеяння рэалізуецца на падставе сац. заканамернасцей, звязана з уздзеяннем на прыроднае асяроддзе і яго пераўтварэннем для задавальнення патрэб грамадства. Пры гэтым усё болыпае антрапагеннае ўздзеянне і няўзгодненасць гасп. дзейнасці з законамі прыроды могуць парушаць экалагічную раўнавагу паміж грамадствам і прыродпым асяроддзем, выклікаць пагрозу дэградацыі натуральнага асяроддзя пражывання чалавека, шкодзіць яго здароўю, прыносіць эканам. страты грамадству і нават стварыць пагрозу будучаму чалавецтва. Разглядаючы ўзаемаадносіны грамадства і прыроды, Ф. Энгельс адзначаў: «Не будзем, аднак, занадта цешыцца нашымі перамогамі над прыродай. За кожную такую перамогу яна нам помсціць. Кожная з гэтых перамог мае, праўда, у першую чаргу тыя вынікі, на якія мы разлічвалі, але Ў ДРУгую і трэцюю чаргу зусім іншыя, непрадбачаныя вынікі, якія вельмі часта знішчаюць значэнне першых». (Ф. Энгельс. Дыялектыка прыроды, Мн., 1954, с. 137). Гэты погляд адлюстраваў унутр. супярэчлівасць адносін прыроды і грамадства, якія існуюць і развіваюцца ў дыялектычным адзінстве. Паколькі зносіны чалавека з прыродай адбываюцца ў канкрэтных сац.-эканам. фармацыях, то выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова асяроддзя выступаюць як формы грамадскіх адносін, залежных у сваю чаргу ад сац.-эканам. і класава-паліт. структуры грамадства. У сувязі з гэтым сродкі і характар вырашэння задач А. п. пры розных сац. сістэмах роз-