Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Пачатак А. б. на Беларусі звязаны з заснаваннем Мінскай балотнай доследнай станцыі (1911). Балоты ахоўваліся на тэр. Бярэзінскага біясфернага запаведніка і заказнікаў. Далейшае развіццё А. б. вызпачыў Закон аб ахоее прыроды ў БССР. У 1968 арганізаваны 4 гідралагічныя
заказнікі агульнай пл. 59,4 тыс. га, у 1969 — Прыпяцкі запаведнік. У 1978 створаны 12 батанічных заказнікаў, у складзе якіх 10,7 тыс. га балот; у 1979—20 заказнікаў-журавіннікаў агульнай пл. 26,6 тыс. га; 16 рэзерватаў тарфяной сыравіны пл. 22,3 тыс. га, у 1981—4 гідралаг. заказнікі пл. 23,5 тыс. га. У мэтах больш поўнай А. б. распрацавана схема рацыянальнага выкарыстання тарфянога фонду БССР. Паводле яе вылучаны ахоўны (уключае балоты, што захоўваюцца ў натуральным стане для навуковых, прыродаахоўных або рэкрэацыйных мэт), запасны (балоты, выкарыстанне якіх у сучасны момант немэтазгодна), зямельны (асушаныя балоты, выкарыстоўваюцца ў нар. гаспадарцы не для здабычы торфу) фонды і фонд, які распрацоўваецца (балоты, што выкарыстоўваюцца ў прамысл. мэтах). Усяго ў БССР (1981) ахоўваюцца 194 балоты пл. 233,8 тыс. га (9,6 % агульнай пл. балот). Прадугледжваецца давесці пл. ахоўных балот да аптымальнай (15 % ад усёй). ] Іраблемы А. б. распрацоўваюцца ў ін-тах торфу, эксперым. батанікі, Цэнтр. бат. садзе АН БССР, а таксама ў БДУ, Бел. тэхнал. ін-це. БССР удзельнічае ў міжнар. супрацоўніцтве ў галіне А. б. па лініі СЭУ і паводле праграмы групы «Тэлма».
Літ.: Основы прнродопользовання.—■ Мн., 1980; Тановпцкн й II. Г. Рацнональное нспользованне торфяных место-
Да арт. Ахова атмасферы. Станцыя фонавага маніторынга ў Бярэзінскім біясферным запаведніку.
Да арт. Ахова водаў. Ачышчальныя збудаванні на Мінскім падшыпнікавым заводзе.
рожденяй н охрана окружаюіцей среды.— Мн„ 1980; Тарасова A. А. Комплексное нспользованне торфяных болот в нечерноземной полосе.— Л., 1971.
I. Г. Танавгцкг. АХОВА ВбДАУ, комплекс мерапрыемстваў па рацыянальнаму выкарыстанню, захаванню і аднаўленню водных рэсурсаў-, састаўная ч. аховы прыроды.
Вада — своеасаблівы мінерал, каштоўныя якасці якога забяспечваюць існаванне жывых арганізмаў і працэсы іх жыццядзейнасці. Існаванне грамадства, развіццё эканомікі ў цэлым адбываюцца толькі пры ўмове захавання запасаў прэснай вады, сумарны кошт якой пераважае кошт любога інш. віду сыравіны. Усе воды (водныя аб’екты) у СССР — адзіны дзярж. водны фонд. Яны задавальняюць пітныя, бытавыя. с.-г., прамысл., энергет., трансп., рыбагасп., a таксама лячэбныя. курортныя. аздараўленчыя і інш. дзярж. і грамадскія патрэбы. Развіццё гаспадаркі вядзе да імклівага росту водакарыстання. У БССР прам-сць спажывае 64 % агульнага расходу вады. сельская гаспадарка 25 %, камунальна-быт. гаспадарка 11 %. Воды, якія выкарыстоўваюцца ў вытв-сці, могуць насычацца атрутнымі рэчывамі, мяняць фіз. і хім. склад, падвяргацца тэрмальнаму забруджванню. У сельскай гаспадарцы паляпшэнне агратэхнікі, павышэнне ўраджайнасці суправаджаюцца ростам транспірацыі вады с.-г. культурамі, мясцовым забруджваннем вод MiHep. і арган. ўгнаеннямі. ядахімікатамі. 3 камунальна-быт. водамі ў водныя аб’екты могуць трапляць дэтэргенты 1 вял. колькасць арган. рэчываў. Сістэма А. в. накіравана на ліквідацыю і папярэджванне адмоўнага ўплыву гасп. дзейнасці чалавека на стан водных рэсурсаў паверхневых і падземных. на забеспячэнне рацыянальнай іх эксплуатацыі 1 захаванне належнай якасці вады ў водных аб’ектах. Уключае мерапрыемствы па вывучэнню рэсурсаў вады і ўстанаўленню навукова абгрунтаваных гірававых патрабаванняў да ўсіх водакарыстальнікаў. гасп.-'арганізатарскую работу, дзярж. і грамадскі кантроль за іх выкананнем.
Арганіз.-тэхн. мерапрыемствы па А. в. прадугледжваюцца ў планах эканам. і сац. развіцця БССР. У іх ліку выяўленне крыніц забруджвання паверхневых і падземных водаў і яго прадухіленне, арганізацыя даследаванняў і ўкаранення сучасных метадаў ачысткі сцёкавых водаў, ачышчальных збудаванняў, зваротных сістэм водакарыстання, укараненне безадходных тэхналогій, размяшчэнне гасп. аб’ектаў з улікам водаахоўных патрабаванняў і інш. Водакарыстальнікі абавязапы клапаціцца аб эканомным расходаванні вады, аднаўлешіі яе рэсурсаў і паляпшэнні якасці. Забаронены ўвод у дзеянне прамысл., камунальных і інш. аб’ектаў без ачышчальных прыстасаванняў. У БССР збудаванні для ачысткі сцёкаў уведзены ў дзеянпе ва ўсіх абл. і прамысл. цэнтрах, на многіх прамысл. прадпрыемствах. На іх буд-ва штогод выдаткоўваецца каля 30 млн. руб. У зваротных сістэмах водакарыстання праходзіць каля
5 млрд. м3 вады за год. За гады 10-й пяцігодкі пабудавана 450 водаахоўных комплексаў, магутнасць якіх перавышае 1,5 млн. м3 вады за суткі. У 11-й пяцігодцы плануецца выдаткаваць на буд-ва аб’ектаў водазабеспячэння, каналізацыі і ачышчальных збудаванняў каля 500 млн. руб. Водныя аб’екты, якія маюць навук. або кулыурную каштоўнасць, аб’яўляюцца запаведнымі або прызнаюцца заказнікамі, помнікамі прыроды ці культуры. Вырашэнне задач А. в. непарыўна звязваецца з рацыянальнай арганізацыяй сістэм землеі лесакарыстання, аховы нетраў, састаўной часткай уваходзіць у гэтыя сістэмы. Ажыццяўляецца міжнар. супрацоўніцтва з ПНР у выкарыстанні пагранічных рэк (бас. Буга). А. в. рэгулюецца Водным кодэксам Беларускай ССР, распрацаваным у адпаведнасці з Асновамі воднага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік (1970). Кантралююць А. в. упраўленне па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя, Дзяржаўны камітэт БССР па ахове прыроды. упраўленне геалогіі пры CM БССР. Пытанні А. в. вывучаюць у Комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Цэнтральным НДІ, Меліярацыі і воднай гаспадаркі Беларускім НДІ, Беларускім дзяржаўным інстытуце па праектаванню воднагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва і інш.
Літ.: БелнченкоЮ. П., Поляннн о в Л. Я. Охрана водных ресурсов.— М., 1976; Белнченко Ю. П., В о лков В. II. Правовая охрана вод.— М., 1980; Белнченко Ю. П., Ш в ец о в М. М. Рацнональное мспользованпе п охрана водных ресурсов.— М., 1980; Белнченко ІО. П.. Л а п т е в II. П. Проблема охраны водных ресурсов.— Томск, 1978; Водны кодэкс Беларускай ССР,—Мн„ 1973. Я. Дз. Мігаль.
АХОВА ГЛЕБ, комплекс мерапрыемстваў па захаванню, паляпшэнню і рацыянальнаму выкарыстанню глеб як найважнейшага кампанента зямельных рэсурсаў; састаўная ч. аховы прыроды.
Глебы — адзін з гал. прыродных рэсурсаў, сродак вытворчасці і аб’ект прыкладання працы, гал. крыніца атрымання прадуктаў харчавання, найб. каштоўная 1 важная ч. зямель у забеспячэнні жыццядзейнасці грамадства. Адначасова глебавае покрыва — важны біял. адсарбент і нейтралізатар забруджванняў, які забяспечвае мінералізацыю рэшткаў арган. рэчываў, падтрыманне самаачыіпчэння біясферы, кругаварот рэчываў і энергіі ў прыродзе. Парушанае глебавае покрыва не ўзнаўляецца прыродным шляхам або ўзнаўляецца на працягу многіх соцень і тысяч гадоў. Гаспадарлівыя, клапатлівыя адносіны да глебы спрыяюць паляпшэнню ўрадлівасці глебы, яе фіз.. хім. і біял. уласцівасцей. Ва ўсе геал. перыяды Зямлі на фарміраванне глебавага покрыва ўплывалі прыродныя працэсы размывання, разбурэння і глебаўтварэння. Ва ўмовах сучаснага аптрапагеннага ўздзеяння на прыроду
развіццё гэтых працэсаў рэзка ўзмацнілася. У 1960 на аднаг'о жыхара СССР прыпадала 1,03 га ворнай зямлі, у 1980— 0.94. У БССР на аднаго жыхара прыпадае 1,01 га с.-г. угоддзяў, у т. л. 0,65 га ворнай зямлі. Агульная пл. зямель з развітай эрозіяй глебы складае ў БССР каля 2,1 млн. га (страты ад эрозіі толькі па збожжавых культурах штогод каля 50 млн. руб.). На пл. каля 240 тыс. га глебавае і расліннае покрыва парушана ў выніку здабычы нярудных выкапняў (у т. л. здабычай торфу на пл. каля 180 тыс. га). Пад забудову штогод адводзіцца каля 17 тыс. га зямель (з іх болын за 10 тыс. га с.-г. угоддзяў).
А. г. накіравана на барацьбу з эрозіяй і забруджваннем глебы, на павышэнне яе ўрадлівасці, акультурванне глебы, рэкультывацыю зямель, далучэнне малапрадукцыйных зямель і няўдобіц у с.-г. вытворчасць, рацыянальнае выкарыстанне глеб. У БССР агратэхн. проціэразійныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца на пл. болып як 600 тыс. га, штогод рэкультывуецца каля 10— 12 тыс. га зямель. На пачатак 11-й пяцігодкі землекарыстальнікам перададзена каля 100 тыс. га выпрацаваных тарфянікаў (каля паловы іх пл. выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы). Ажыццяўляецца ўлоўліванпе, збор, абясшкоджванне. утылізацыя або выдаленне прамысл. адходаў, распрацоўваюцца навукова абгрунтаваныя нормы ўнясення мінер. угнаенняў і ядахімікатаў. Пашыраецца выкарыстанне аргана-мінер. угнаенняў (торфагумінавых, сапрапелевых і інш.). А. г. рэгулюецца Зямельным кодэксам БССР, распрацаваным у адпаведнасці з Асновамі зямельнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік (1968). Па асобных пытаннях А. г. прыняты спец, пастановы і нарматыўныя акты (гл. Ахова зямель).
Літ.: Бялькоў В. М., 3 а л е-
с к i Е. Я. Сельскія, пасялковыя Саветы 1 ахова зямельных угоддзяў.— Мн„ 1975; Жнлко В. В. Эроднрованные почвы Белоруссші п пх нспользованне.—Мн., 1976; Малышев Ф. A., Кот Н. А. Освоенпе плоіцадей выработанных торфяных месторожденпй.— Мн., 1977; Зямельны кодэкс Бсларускай ССР.— Мн., 1971. У. В. Жылко.
АХОВА ЖЫВЁЛ, комплекс мерапрыемстваў па рацыянальнаму выкарыстанпю дзікай фауны, падтрыманню на аптымальным узроўні колькасці і суадносін дзікіх жывёл розных відаў на аснове захавання, паляпшэння і штучнага ўзнаўлення прыродных умоў іх існавання; састаўная ч. аховы прыроды.
Жывёльны свет —■ неад’емнае звяно кругаеароту рэчываў у прыродзе, важны від прыродных рэсурсаў. Антрапагеннае ўздзеянне на прыроду прывяло да вынішчэння многіх відаў жывёл, скарачэння арэалаў і пагаршэння ўмоў існавання некаторых відаў, што абумоўлівае вял. значэнне А. ж. Рэсурсы жывёльнага свету СССР — дзярж. ўласнасць, захаванне і рацыянальнае выкарыстанне якой — усенародная справа і агульнадзярж. за-
дача. А. ж. накіравана на захаванне відавой разнастайнасці і ўзнаўленне колькасці жывёл у стане прыроднай свабоды, забеспячэнне біял. цэласнасці прыродных супольнасцей, ахову асяроддзя пражывання жывёл і шляхоў іх міграцый, невычарпальнае, планамернае і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў жывёльнага свету, рэгуляванне колькасці жывёл у мэтах аховы здароўя насельніцтва, прадухілення страт нар. гаспадаркі. Заканадаўствам устаноўлены забарончыя, папераджальныя. рэгулятыўныя, аднаўленчыя і інш. абавязкі дзярж. і грамадскіх арг-цый, гаспадарак і грамадзян па захаванню аптымальнай колькасці жывёл і іх генетычнага фонду.