Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
194 АШГІ
най прам-сці БССР са сцёкавых водаў штогод бярэцца больш за 2 тыс. т тлушчавых адходаў (эканам. эфект складае болып як 500 тыс. руб.). У БССР на буд-ва А. з. па ачыстцы сцёкавых водаў штогод выдзяляецца больш за 20 млн. руб.
Літ.: Подосенов a E. В. Техянческне средства заіцнты окружаюіцей среды.— М., 1980. В. П. Несцярэнка. АШГІЛЬСКІ ЯРУС (ад назвы с. Ашгіл у Вялікабрытаніі), верхні ярус верхнеардовікскага аддзела ардовікскай сістэмы. У БССР выяўлены толькі на Пн і ПнЗ (Віцебокая, Гродзенская і Мінская вобл.). Адклады А. я. згодна залягаюць на пародах карадокскага яруса, перакрываюцца з стратыграфічнай нязгоднасцю сілурыйскімі адкладамі (верхні ландаверы).
Прадстаўлен адкладамі набаласкага. вармсіскага, піргускага 1 паркуніскага (вылучаны ўмоўна толькі на крайняй Пн) гарызонтаў. Складзены з вапнякоў і даламітаў. якія часам пераслойваюцца з мергелямі і глінамі. Магутнасць у найб. поўных разрэзах больш за 70 м. Багатая выкапнёвая фауна — імшанкі, каралы, брахіяподы, трылабіты, грапталіты, гастраподы, пелецыподы. астракоды. ігласкурыя. Намнажаліся адклады ва ўмовах мелкаводнага эпікантынентальнага марскога басейна, які быў пашыраны на тэр. Сав. Прыбалтыкі і Скандынаўскіх краін. Вапнякі і даламіты А. я. могуць выкарыстоўвацца як буд. 1 абліцовачны матэрыял.
Літ.: Мя н н н л ь Р. М. Лсторня развнтіія Балтнйского бассейна в ордовнке.— Таллнн, 1966. В. I. Пушкін.
АШМЯНКА, рака, левы прыток Віліі, у Ашмянскім, Смаргонскім і Астравецкім р-нах, Даўж. 105 км. Пачынаецца каля в. Мураваная Ашмянка (Ашмянскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 °/ооАсн. прытокі: Гаружанка. Панарка, Сікуня, Сікунка (справа), Лоша, Кернава (злева), густата рачной сеткі 0,41 км/км2.
Вадазбор (пл. 1490 kjh2) у вярхоўі на цэнтр. ч. Ашмянскага ўзв.. у сярэднім 1 ніжнім цячэнні на Нарачана-Вілейскай нізіне; пераважаюць сугліністыя грунты. Пад ворывам 45 %. Азёр мала (найб. воз. Рыжае). Лясістасць 19 %. Даліна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км. Схілы стромкія 1 абрывістыя. слабапарэзаныя, выш. 14—18 м. Пойма роўная, перасечаная, шыр. 200—300 м. Затапляецца вадой на глыб. да 0,5—1 м тэрмінам на 10 сут. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шыр. ракі ў межань да вусця р. Гаружанка 3—5 м, ніжэй — 15— 20 м. Берагі стромкія і абрывістыя, у ніжнім цячэнні параслі хмызняком.
Рэжым вывучаецца з 1925, назіранні на гідралаг. пастах Солы і Вял. Яцыны. На веснавы перыяд прыпадае 37 %, летне-асенні — 41 %, зімовы — 22 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найб. выш. над межанным узроўнем ад 2,3 м у сярэднім да
3,1 м у ніжнім цячэнні. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 7 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,4 м3/с, каля в. Вял. Яцыны найб. 139 м3/с (1960), найменшы 1,39 м3/с (1964). На рацэ Рачунскае вадасховішча, каля г. Ашмяны плаціна. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. Іл. гл. на ўклейцы.
Н. Дз. Шэка. АШМЯНКА, Л е б я ж о д а, рака, правы прыток Кроманкі (бас. Усы), у Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах. Даўж. 20 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0. Вадазбор (37 км2) нізінны, пад лесам 73 %.
АШМЯІІКА, зона адпачынку мясцовага значэпня за 18—20 км на 3 ад г. Смаргонь, на тэр. Ашмянскага р-на, на беразе р. Ашмянка. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,2 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак Kana 5—6 тыс. чал. Прадутледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Смаргоні.
АШМЯНСКАЕ ЎЗВЫШША, А шмянскія гр а д ы, у паўн.-зах. частцы БССР. Займае Ашмянскі, ПдЗ Астравецкага, Пд Смаргонскага, ПдЗ Маладзечанскага і Пн Валожынскага р-наў; фізіка-геагр, раён Бел.-Валдайскай правінцыі (акрута Беларускай грады). Мяжуе з Нарачана-Вілейскай нізінай на Пн, Мінскім узв. на У, Верхнянёманскай нізінай на Пд, Лідскай раўнінай на ПдЗ. Найб. выш. 320 м (г. Мілідаўская), над суседнімі нізінамі ўзвышаецца на 75—100 м. Пл. болып за 4 тыс. км2. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 100—105 км, з Пн на Пд на 30—40 км (заходзіць на тэр. Літ. ССР, наз. Мядзінінкайскае ўзв.).
У тэктанічных адносінах узвышша прымеркавана да Валожынскага грабена Беларускай антэклізы. Верхнепратэразойскія (вендскі комплекс), палеазойскія (кембрыйскія. ардовікскія, сілурыйскія, дэвонскія), мезазойскія (мелавыя) пароды агульнай магутнасцю 300—500 м перакрыты антрапагенавымі адкладамі беларускага, бярэзінскага. дняпроўскага і сожскага зледзяненняў агульнай магутнасцю болып за 120 м. месцамі да 230 м. У пахаваным пад антрапагенавымі адкладамі рэльефе адзначаюцца лакальныя ўзвышэнні 80—100 м над узр. мора, падзеленыя ледавіковымі лагчынамі выворвання 1 размыву, днішчы якіх часам апушчаны на 12 м і ніжэй узр. мора. Утварэнне іх звязана з дзейнасцю беларускага і бярэзінскага ледавікоў. Да пач. дняпроўскага зледзянення лагчыны былі запоўнены асадкамі да 60—70 м над узр. мора. Канчаткова А. ў. сфарміравалася ў час сожскага зледзянення. У апошняе паазерскае зледзяненне А. ў„ размешчанае ў непасрэднай блізкасці ад краю ледавіка, апынулася пад уплывам выветрывання, саліфлюкцыі і эразійных працэсаў. У выніку ўскладненага сцёку расталых ледавіковых водаў на Пн ад узвышша ўтварылася мелкаводнае возера. і
паўн.-зах. схіл быў паргзаны шматлікімі дробнымі вадасцёкамі. якія ўпадалі ў гэта возера. У галапэне на А. ў. працягваліся эразійныя працэсы.
У даліне р. Ашмянка вылучецца 1-я надпоймавая тэраса выш. 3—5 м і вузкія ўчасткі позналедавіковай 2-й надпоймавай тэрасы выш. 6—■ 9 м. У далінах рэк на стромкіх схілах утварыліся неглыбокія (да 3 м) і адносна кароткія (да 0,5 км) яры, якія ў межах А. ў. займаюць невял. плошчу (1,5 км2). Найб. пашыраны адклады: пяскі, пясчана-жвіровы і валунна-галечны матэрыял, валунныя супескі, трапляюцца сугліпкі і алеўрыты. А. ў.— магутныя канцовамарэнныя ўтварэнні складанай будовы. Вылучаюцца 5 град, выцягнутых у выглядзе дуг (кожная шыр. ад 1—1,5 да 5—7 км), якія маюць характэрнае кулісападобнае размяшчэнне і падкрэсліваюць становішча краю ледавіковай лопасці. Грады маюць складкава-глыбавую структуру, шырокае развіццё гляцыядыслакацый, шматразовае паслядоўнае нагрувашчванне, выцісканне і змінанне раней сфарміраваных утварэнняў. Адносныя перавышэнні 30—50 м, месцамі да 100 м. Найб. ваганні вышынь на ўчастку Ашмяны — Жупрапы, дзе глыб. расчлянення 40— 50 м/км2; на астатняй тэр.— да 20 м/км2. Характэрны міжградавыя паніжэнні, запоўненыя паазерскімі даліннымі зандрамі і забалочанымі азёрна-алювіяльнымі раўнінамі. Значную частку займаюць скразныя даліны: р. Бярэзіны на ўчастку Гародзькі — Сакаўшчына, дзе рака праразае знешнюю граду ўзвышша, і р. Альшанкі на ўчастку Ашмяны — Солы, дзе праразаецца ўнутраны градападобны пояс узвышша. Вярхоўі далін Ашмянкі і Алыпанкі злучаюцца месцамі затарфаванай далінай прарыву шьір. 11 км, утворанай у перыяд спуску невял. азёрнага басейна, прымеркаванага да міжградавага паніжэння. Ha А. ў, трапляюцца флювіяі лімнакамы. Паасобныя камавыя ўзгоркі трапляюцца на ПдЗ ад Астраўца, на ПнЗ ад Ашмян і на Пд ад Маладзечна. Озы прымеркаваны да міжградавых паніжэнняў (Семернікі, Баруны, Вішнева). Карысныя выкапні: гліны, пясчанажвіровы матэрыял, торф. Звесткі пра найважнейшыя метэаралаг. і кліматычныя паказчыкі гл. ў арт. Ашмянская метэаралагічная станцыя.
Рэкі належаць да бас. Нёмана. Найб. з іх Бярэзіна (з прытокам Алыпанка), на Пн Ашмянка (з прытокам Лоша), на Пд Клява (лрыток Гаўі). Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднеі слабаападзоленыя на марэнных супесках, у поймах рэк поймавыя (алювіяльныя), у міжградавых паніжэннях 1 на месцы былых азёр — тарфяна-балотныя. А. ў. размеш-
чана ў межах Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Лясы займаюць 36 % тэр., хмызнякі — 4 %. Лясныя масівы трапляюцца невял. ўчасткамі, найбольшы на 3 — урочышча Растоўшчына (каля 500 га). На схілах А. ў. хваёвыя (імшысты, верасовы, чарнічны тып) і яловыя зеленамошныя, трапляюцца бярозава-асінавыя, у паніжэннях альховыя лясы. Натуральныя лясныя масівы чаргуюцца з маладымі лесапасадкамі на пясчаных глебах. На лугах (займаюць каля 25 % тэр.) пашыраны злакава-разнатраўныя, разнатраўныя, бабовыя і дробнаасаковыя асацыяцыі. Пад ворывам каля 32 % тэр. Іл. гл. на ўкл. Л. Л. Курстак,
Р. 7. Лявіцкая. АШМЯНСКА МШСКА СВЯНЦЯНСКІ АГРАКЛІМАТЫЧНЫ РАЁН, уваходзіць у Паўн. ўмерана пёплую вільготную агракліматычную вобласць. Займае Мінскае і Ашмянскае ўзв., Свянцянскія грады (межы раёна гл. на карце да арт. Агракліматычнае раянаванне).
Раён мае найб. абс. вышыню ў Беларусі. Сярэдняя т-ра паветра ў студз. -6,5°, — 7°С, у ліп. 17—18 °C. Макс. т-ра паветра 35 °C, мінім. -40 °C, сярэдні са штогадовых абс. мінімумаў складае -28 °C. Зіма тут даўжэй і на 1—1,5° халадней, чым на суседніх раўнінах. Вегетацыйны перыяд 185—190 сут (з 12— 14 крас. да 18—19 кастр.). Працягласць перыяду з т-рамі паветра вышэй за 0 °C — 230—235 сут, вышэй за 10 °C — 140—145 сут, вышэй за 15 °C — 70—80 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае каля 2200 °C. Мікраклімат. ўмовы спрыяюць за.маразкам, верагоднасць іх тут найб. на Беларусі, замаразкі адзначаны ў 1-й дэкадзе чэрв. ў паветры і нават у 1-й дэкадзе ліп. на паверхні глебы. Першыя асеннія замаразкі на глебе бываюць у жн., а ў паветры — у 1-й дэкадзе верасня. Працягласць безмарознага перыяду 150 сут. Ападкаў за год 600—700 мм. у т. л. за цёплы перыяд 400—500 мм. Каэфіцыент увільгатнення Іванова за цёплы перыяд 1—1,1, але ў маі часткова ў чэрв. выпарэнне перавышае ападкі. Устойлівае снегавое покрыва ляжыць 93 сут, з 14—19 снеж. да 17—22 сакавіка. Сярэдняя з найб. дэкадных вышынь снегавога покрыва дасягае 28 см. заяасы вады ў снезе 86 мм. Характэрна найб. на Беларусі колькасць сут з мяцеліцамі і навальніцамі. Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзанпя супясчаных і лёгкасугліністых глеб 50—55 см. Палявыя работы пачынаюцца 17—20 красавіка. Лепшыя тэрміны сяўбы ранніх яравых 25— 27 крас.. пасадкі бульбы 3—5 мая. жніва азімых 29—31 ліп., сяўбы азімых 25 жніўня. Васковая спеласць наступае ў ранніх яравых 2—4 жн. Бульбоўнік завядае 2—4 верасня. Падрабязныя метэаралаг. звесткі гл. ў арт. пра Ашмянскую, Валожынскую, Докшыцкую, Лынтупскую. Мінскую, Радашковіцкую метэаралаг. станцыі.