• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    М. А. Дарожкін, A. С. Шуканаў. БАКТЭРЫЯФАГІ (ад бактэрыі+фагі), фагі, вірусы бактэрый, здольныя спецыфічна пашкоджваць бактэрыяльную клетку, размнажацца (рэпрадуцыравацца) у ёй і выклікаць яе разбурэнне (лізіс). Маюць сперматазоідападобную (болыпасць), ніткападобную або шматгранную форму. Дыяметр галоўкі 45—140 нм, даўж. адростка 100—120 нм. Абалонка складаецца з бялку, унутранае змесціва — з нуклеінавых кіслот (ДНК або РНК). Прымацаванне фагаў да вызначанай клеткі ажыццяўляецца з дапамогай хваставых нітакадросткаў. Б. пашыраны ў тых жа асяроддзях, што і бактэрыі, іх рэпрадукцыя адбываецца толькі ў бактэрыяльных клетках. Манафагі здольныя лізіраваць клеткі аднаго віду бактэрый, паліфагі — клеткі розных відаў. Вылучаюць умераныя (не парушаюць жыццядзейнасці заражанай клеткі) і вірулентныя (выклікаюць гібель клеткі) фагі. Вірулентныя Б. часам шкодзяць мікрабіял. вытв-сці. Б. выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі інфекц. захворванняў чалавека, жывёл і раслін, як мадэльныя. аб’екты даследаванняў — у генетыцы, вірусалогіі, малекулярнай біялогіі. в. і. Калешка. БАКУНАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1,5 км на У ад в. Бакунавічы Чэрыкаўскага р-на. Пластавы паклад турон-каньякскага ўзросту (мелавая сістэма). Прагнозныя запасы 17,4 млн. т. Мел шаравата-белы мергелісты, шчыльны. Магутнасць карыснай тоўшчы да 11,7 м (уся не пройдзепа), ускрышы 0,7—9,8 м. Радовішча абводненае. Мел прыдатны на вытв-сць вапны. Радовішча не эксплуатуецца. в. м. Грушэйкі.
    БАЛАВЕЦ, рака, правы прыіок Дзвінасы (бас. Віліі), у Лагойскім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3%о. У сярэднім і ніжнім цячэнні каналізавана. Вадазбор (70 км2) нізінны, пад лесам 60 %.
    БАЛАНС ЭКАЛАГІЧНЫХ КАМПАНЁНТАЎ, колькаснае спалучэнне экалагічных кампанентаў (асн. матэрыяльна-энергет. састаўных ч. асяроддзя — энергіі, атмасферы, вады, глебы, расліннага і жывёльнага свету і інш.), якое забяспечвае прыродную экалагічную раўнавагу. Праблема Б. э. к. мае біягеацэналагічнае і біясфернае значэнне. Як адна з самых характэрных рыс слаба змененых дзейнасцю чалавека ўстойлівых біягеацэнозаў, Б. э. к. у пэўнай ступені адлюстроўвае самааднаўляльныя здольнасці прыроды. Выпрацоўваецца як вынік узаемасувязі, узаемазалежнасці і ўзаемаабумоўленасці з’яў, прадметаў і працэсаў у прыродзе; яго аснову складае баланс і бесперапыпная міграцыя энергіі, хім. элементаў літа-, гідра-, атмасферы і жывога рэчыва. Пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння на прыроду ў межах асобных біягеацэнозаў ці пэўных тэрыторый Б. э. к. можа пабыць характар прыродна-антрапагеннага (забяспечвае другасную экалагічную раўнавагу) ці неабарачальна парушыцца, што здольна выклікаць ланцуговую рэакцыю распаду гістарычна складзенай экасістэмы. Апошняе вымагае падыходзіць да вырашэння практычных задач выкарыстання і аховы прыродных рэсурсаў комплексна, уплываць на біягеацэнозы так, каб захаваць прыродную раўнавагу або стварыць умовы для кіравання змененымі экалагічнымі сістэмамі. Як адмоўныя выявы парушэння Б. э. к. на тэр. Беларусі вядомы, напр., змены ў біягеацэнозах балот і прылеглых тэрыторый (збядненне флоры і фау-
    Схема будовы бактэрыяфага: 1 — абалонка; 2 — нуклеінавая кіолата; 3 — стрыжань; 4 — канал; 5 — чахол; 6 ■— базальная пласцінка; 7 — зубцы; S — ніці.
    ны, эрозія тарфянікаў і глеб) у выніку бескантрольнага аднабаковага іх асушэння; пераход да буд-ва сістэм з двухбаковым рэгуляваннем воднага рэжыму стварыў магчымасць надаваць гэтым зменам прыродна-антрапагенны характар і забяспечваць другасную экалагічную раўнавагу. Пэўны час адмоўна ўплывалі на Б. э. к. у Белавежскай пушчы асушальныя работы на прылеглых да яе тэрыторыях: паніжэнне ўзроўню грунтавых водаў выклікала месцамі засыханне запаведнага лесу і змены ў яго жывёльным свеце. Празмернае павелічэнне колькасці капытных жывёл у пушчы паставіла пытанне аб папярэджанні дэградацыі лясных экасістэм за кошт парушэння жывёламі лясных фітацэнозаў. 3 захаваннем Б. э. к. вырашаюцца ў БССР праблемы Палесся, міжбасейнавага перакідвання сцёку рэк, здабычы калійных солей на радовішчах Салігорска і многіх інш. У БССР, як і ў СССР у цэлым, пры буд-ве і рэканструкцыі вялікіх нар,гасп. аб’ектаў уводзіцца абавязковая папярэдняя экалагічная экспертыза праектаў.	Я. В. Малашэвіч.
    БАЛАНСАВЫЯ ЎЧАСТКІ, б а л а нсавыя пляцоўкі, невялікія ўчасткі тэрыторыі, абсталяваныя спец. сеткай назіральных свідравін для вывучэння элементаў воднага балансу аднаго ці некалькіх еаданосных гарызонтаў. Ствараюцца ў межах вадазбораў, на палях арашэння, часам дапаўняюць вывучэнне рэжыму падземных водаў на рэгіянальнай апорнай гідрагеалагічнай назіральнай сетцы. Адначасова на Б. у. вядуцца метэаралагічныя назіранні. У БССР Б. ў, створаны на міжрэччы Дняпра і Прыпяці (в. Сітня Калінкавіцкага р-на), Піны і Ясельды (Пінск), у даліне Бобрыка (в. Пласкінь Шнскага р-на), Убарці, на балотным масіве Глубанец-2 (Пружанскі р-н), каля Старобіна (в. Плянта Салігорскага р-на) і інш. Вывучаюцца інфільтрацыя, кандэнсацыя, прыток, адток, выпарэнне, транспірацыя падзеяных водаў, падземны сцёк, вільготнасць парод зоны аэрацыі. Даныя замераў (5— 30 разоў за мес) выкарыстоўваюпца для разліку балансу падземных водаў, абгрунтавання часу і норм арашэння, планавання меліярацыйных работ, баніціроўкі глеб і інш.
    В. П. Васільеў. БАЛАНТЫДЫЁЗ, інфузорная д ы з е н т э р ы я (у чалавека б алантыдыяз), інвазійная хвароба свіней і чалавека, якая выкліка-
    ецца роўнараснічнай інфузорыяй — балантыдыем колі і суправаджаецца парушэннем дзейнасці кішэчніка. Рэгіструецца ўсюды (у т. л. ў БССР).
    3	жывё л на Б. хварэюць пераважна парасяты і падсвінкі. Крыніца інфекцыі — хворыя свінні, з калам якіх на глебу, падлогу свінарнікаў. у корм трапляюць цысты балантыдыяў колі. Заглынутыя з кормам цысты ў кішэчніку ператвараюцца ў інфузорыі, якія пранікаюць у слізістую абалонку і выклікаюць запаленне сценкі кішэчніка з утварэннем язваў. Выяўляецца Б. павышэннем т-ры, паносам з дамешкам слізі і крыві, знясіленнем. Пры значнай інвазіі хворая жывёла гіне. Лячэнне: бактэрыцыдныя і дэзінфіцыравальныя сродкі. Прафілактыка: вет.-сан. нагляд, дэзінвазійныя прэпараты 1 антыбіётыкі. На Б. часам хварэюць занятыя свінагадоўляй, на бойнях, у каўбаснай вытв-сці людзі, якія заражаюцца праз ежу, ваду, брудныя рукі. A. А. Ключароў, В. П. Пашук. БАЛАНТЫДЫЙ КОЛІ (Balantidium coli), прасцейшае атр. роўнараснічных інфузорый. Паразітуе ў тоўстым кішэчніку свіней і чалавека, узбуджальнік балантыдыёзу.
    Цела (даўж. 30—150, шыр. 20— 110 мкм) несіметрычнае, авальнае, укрыта кароткімі раснічкамі, якія размешчаны падоўжнымі радамі. Mae ротавую адтуліну. 2 ядры, 2 скарачальныя вакуолі. Размнажаецца папярочным дзяленнем. Жывіцца крухмалам, рэшткамі ежы ў калавых масах, элементамі крыві. Зрэдку Б. пажыраюць адзін аднаго. Утварае цысты, якія з кішэчніка выходзяць з калам.	I. Г. Гусева.
    БАЛАТНАКВЁТНІК (Nymphoides), род водных шматгадовых травяністых раслін сям. бабковых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях зямнога шара, ва ўмеранай зоне 1 від. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі Б. ш ч ы т а л і с т ы (N. pelta­ta). Вельмі рэдкі еўразійскі від. Запесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. На Беларусі вядома ізаляванае месцазнаходжанне на Нёмане ў Карэліцкім р-не. Расце ў стаячай вадзе заток, старыц і сажалак, утварае амаль чыстыя зараснікі пл. 10—50 м2. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Пладаносіць у верасні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Колькасць віду паменшылася ў выніку меліярацыі, забруджвання вадаёмаў. Для зберажэння віду неабходны ахова месцаў росту, кантроль за станам папуляцый, развядзенне ў культуры (можа выкарыстоўвацца як дэкар. расліна для афармлення садова-паркавых вадаёмаў).
    Расліна з паўзучым членістым карэнішчам, даўж. да 1,5 м. Сцяблы доўгія, дасягаюць паверхні вады. Лісце акруглаэліпсоіднае, на доўгіх чаранках, знізу густа ўкрыта цёмнымі залозістымі плямкамі. плавае на вадзе. Кветкі ярка-жоўтыя. на доўгіх кветаносах, у пазушных парасонападобных пучках. Плод — яйцападобная каробачка. Ю. А. Вібікаў.
    БАЛАЦЯШКІ (Limnaeidae), сямейства прэснаводных лёгачных малюскаў кл. бруханогіх. Вядома каля 120 відаў. У СССР болып як 30, у т. л. на Беларусі 8 відаў. Жывуць у вадаёмах, забалочаных месцах. 3 Б. на Беларусі найб. пашыраны 3 віды. Б. з в ы ч а й н ы (Lymnaea stagnalis) жыве ў зарослых сажалках, старых рэчышчах, прыбярэжнай зоне рэк з павольным цячэннем. Mae танкасценную, вежападобную, брудна-
    Балантыдый колі: 1 — актыўнаплаваючая форма; 2 — цыста.
    Балатнакветнік пгчыталісты: верхняя частка расліны з лісцем, кветкамі і пладамі.
    жоўтую ракавіну, выш. да 60 см, Б. б а л о т н ы (Stagnicola palustris) селіцца ў часовых вадаёмах, невял. сажалках і ў прыбярэжнай зоне азёр. Ракавіна цвердасценная, цёмпая, конусападобная, выш. да 35 мм. Б. м а л ы (Galba truncatula) трапляецца ў лугавых і сцёкавых канавах з глеістым дном і на забалочаных участках. Ракавіна яго танкасценная, брудна-жоўтая, выш. да 10 мм. Б. служаць кормам для бентасаедных рыб. Амаль усе Б.— прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей чалавека, дзікай і свойскай жывёлы (напр., малы балацянік — прамежкавы гаспадар фасцыёлы пячоначнай — узбуджалыііка фасцыялёзу буйп. par. жывёлы).
    Ракавіны (даўж. 9—70 мм) рознакаляровыя, закручаны спіральна, вусце рознай формы 1 памераў. Цела можа поўнасцю ўцягвацца ў ракавіну. Рухаюцца з дапамогай нагі, падэшва якой укрыта сліззю. Вочы каля асновы шчупальцаў. Орган дыхання — лёгкае, у некаторых Б. яно запаўняецца вадой і функцыяніруе як жабры. Могуць пераносіць часовае высыханпе і прамярзанне вадаёмаў. Гермафрадыты. Кладуць некалькі дзесяткаў яец (вясной пры т-ры вады да 15 °C). Жывуць 1—3 гады. Кормяцца водарасцямі. тканкамі вышэйшых раслін, жывёльнымі рэшткамі.	I. 1. Дзесяцік.
    БАЛАЧАНКА, рака, левы прыток Свіслачы (бас. Дняпра), у Чэрвеньскім і Пухавіцкім р-нах. Даўж. 36 км. Пачынаецца на Пд ад в. Кобзевічы (Чэрвеньскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о. Асн. прыток — Чарняўка (справа).
    Вадазбор (418 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 49 %. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная. у сярэднім 1 ніжнім трапецападобная. Пойма раўнінная, двухбаковая, шыр. 0,5— 0.7 км. Рэчышча на вял. працягу каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае, шыр. ракі ў верхнім 1 сярэднім цячэнні 3—6 м. у ніжнім — 15—17 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2.6 м3/с. на веенавы перыяд прыпадае да 45 % гадавога сцёку. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.	Ф7. Сяцко.