• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    В. М. Кіслякоў. БАРАНАВІЦКІ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Створаны ў 1946 на базе Слонімскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея як Баранавіцкі абл. гісторыка-краязнаўчы музей. 3 1952 у Баранавічах, адкрыты для наведвання ў 1953. У 1981 меў аддзелы: прыроды, гісторыі дасав. перыяду, гісторыі сав. перыяду, плошча экспазіцыі 206 м2. У аддзеле прыроды (пл. экспазіцыі 38,7 м2) раздзелы: узнікненне і развіццё жыцця на Зямлі; клімат; глебы; карысныя выкапні; жывёльны і раслінны свет краю; вадаёмы; ахова прыроды. Дэманструюцца рэшткі касцей маманта, акамянелай драўніны, узоры карысных выкапняў, чучалы звяроў, птушак, рыб, муляжы грыбоў, садавіны, агародніны, пяць дыярам аб узнікненні і развіцці жыцця на Зямлі. Музей вядзе мэтанакіраваную лекцыйнапрапагандысцкую работу па ахове прыроды. За год у сярэднім 50 тыс. наведвальнікаў.
    БАРАНАВІЦКІ ПЧОЛАГАДАВАЛЬНІК, у Баранавіцкім р-не каля в. Цюкантавічы (з 1947). Разводзіць краінскіх пчол, вядзе селекцыйна-племянную работу па вывядзенню новых іх ліній і паляпшэнню гасп.-карысных уласцівасцей. У Б. п. (пл. 59 га) пчальнік — 1 тыс. пчаліных сем’яў, участкі меданосаў (канюшына, pane, баркун, фацэцыя і інш.). Прадукцыйнасць пчалінай сям’і 32 мядовыя адзінкі. Рэалізуе (штогод) 1 тыс. пчаліных пакетаў, болып як 10 тыс. пчаліных матак.
    БАРАНАВІЦКІ РАЁН, на Пн Брэсцкай вобл. Пл. 2,2 тыс. км2. Горад абл. падпарадкавання Баранаеічы — цэнтр раёна; гарадскі пас. Гарадзішча, 243 сельскія нас. пункты, 21 сельсавет.
    Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Паўд. ч. раёна (на Пд ад чыг. Слонім — Баранавічы) на Баранавіцкай раўніне, паўн. у межах Наеагрудскага ўзвышша. 85 % тэр. на выш. 180—240 м. Найвышэйшы пункт
    у зале прыроды Баранавіцкага краязнаўчага музея.
    267 м (на Пн ад в. Зялёная), найб. нізкая адзнака 135 м (урэз р. Шчары каля в. Добры Бор). Агульны нахіл паверхні ў бок Прыпяцкага Палесся.
    Геалагічная б у д о в а і кар ы с н ы я в ы к а п н 1. У тэктанічных адносінах Б. р. прымеркаваны да паўд,ўсх. ч. Цэнтральнабеларускага масгву Бел. антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 150—200 м, складзеныя з водна-ледавіковых адкладаў сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў. Неагенавыя і палеагенавыя адклады трапляюцца ў выглядзе астанцоў (магутнасць 2—15 м). Ніжэй залягаюць адклады мелавой (14— 50 м), месцамі юрскай (8—15 м) сістэм. Развіты таксама ўтварэнні верхняга пратэразою (8—160 м). Агульная магутнасть платформавага чахла ад 170—200 м на 3 да 300—350 м на У. Пад ім на глыб. 150—250 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 42 радовішчы торфу з запасамі 32,4 млн. т (найб. балоты Карыціна, Торбалава, Змейка, Моўчадзь, Падлясейкі'); 6 радовішчаў пяску з запасамі 291,3 млн. м3 (найб. Навапольненскае, Люшнеўскае, Тартакоўскае, Лебяжанскае 2-е); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 55,4 млн. м’ (Пастарынскае і Амнявіцкае); Зубаў-
    шчынскае радовішча глін. (Пра асобныя радовішчы гл. адпаведныя артыкулы).
    К л і м а т. Б. р. адносяць да Навагрудскага агракліматычнага раёна і Баранавіцка-Ганцавіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,1, ліп. 18 °C. Ападкаў 630 мм за год. Вегет. перыяд 193 сут. Іншыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. пра Баранавіцкую метэаралагічную станцыю. Гідраграфія. Рэкі належаць да Нёманскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Шчара (правыя прытокі Мышанка, Лахазва, Іса), на ПнЗ пачынаецца Моўчадзь, на Пн — вярхоўе Сэрвачы. На Сэрвачы створана вадасх. Кутаўшчына, на Лахазве — Гаць. Густата натуральнай рачной сеткі менш за 0,5 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 2814 км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 96 км, магістральных і падвадных каналаў 405 км, агараджальных 13 км, рэгуляцыйных 751 км. Г л е б ы паўн. і паўн.-ўсх. часткі раёна адносяць да Навагрудска-Нясвіжска-Слуцкага аграглебавага раёна, паўд. і паўд,ўсх.— да Гродзенска-ВаўкавыскаЛідскага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярновападзолістыя 52,4, дзярнова-падзолі-
    1.	Дробнаі сярэднеўзгорыста-градавае ўзвышша з катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя слабаэрадзіраваныя супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі шыракалістахваёвых лясоў.
    2.	Дробнаўзгорыста-хвалістае ўзвышша з лагчынамі, ярамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-палева-падзолістыя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракалістаяловых лясоў.
    3.	Дробнаўзгорыстае ўзвышша з камамі, лагчынамі, западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
    4.	Узгорыста-хвалістая марэнна-зандравая раўніна з дэнудаванымі марэннымі градамі, камамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, шыракаліста-яловыя ля-
    О Цэнтр раёна О Цэнтры сель(
    Пачапаеа
    НасаЗжэнне
    f с О к Зялбкая
    ў\^Серабрышча х*
    ®\Перхабічы
    '^Падгорнаі
    Палонка
    '	2
    е ЛяснаяЬ
    * ° w
    ° 4 Р Гупіаів
    Уцбсгу-
    Г' 6
    Мілавіды^ 0
    ^Дмічна.ў
    Аўтар: Н.Н.Нліцунова
    сы, участкі хваёвых лясоў, нізінных балот.
    5.	Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
    6.	Плоская водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, рэдкімі марэннымі ўзгоркамі, катлаві-
    стыя забалочаныя 24,1, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 9,2, поймавыя (алювіяльныя) 1,2, тарфяна-балотныя 13,1; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 40,6, супясчаныя 39, пясчаныя 7,4, тарфяныя 13. Плоскасная эрозія на 12,3 % ворных зямель, у т. л. на 7 % слабая, на 3,3 % сярэдняя; 1,6 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Нёманска-
    Пчальнік Баранавіцкага пчолагада-
    ва.іыііка.
    БАРАНАВІЦКАГА РАЁНА
    Каочова®
    ПаланечксІ^.
    J/Камень Філарэтаў °
    Гарадзішча в
    Калдычэвао
    ®Мядзеневічы
    ®Гірмантаўцы
    .Савічы
    Стайкі
    №
    Сталавічы
    ЗабалаццеО 4^MaA^
    V
    z 0
    4
    Баранавічы
    *СА*	*
    №Дзераў»
    Русіно?
    ^Малахоўцы \ si
    Вял.Лукі	a
    °/	’
    Батанічны заказнік
    Унінальны ўчастак лесу
    Намень Філарэтаў-
    -помнік прыроды Дрэвы-помнікі прыроды
    Пуннты назірання за станам забруджанасці
    А атмасфернага паветра
    4 глеб
    "Т’Т	*
    намі. Глебы дярнова-падзолістыя забалочаныя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Чорнаальховыя лясы, участкі ворных зямель.
    7.	Плоская з пратокамі пойма. Глебы поймавыя тарфяна-балотныя. Нізінныя балоты, участкі ворных зямель.
    Перадпалескай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі; найб. значныя па цячэнню ІПчары і Мышанкі. Агульная пл. лугоў 29,2 тыс. га. Сухадолы займаюць 16,5, нізінныя 62,1, заліўныя 21,4 %. Пад лясамі каля 32 % тэр. раёна. Найб. лясістасць на ПдЗ раёна, найменшая — на ПнУ. Пераважаюць масівы па 300—500 га, найб. 1000—3000 га (Дабраводская, Яжонская, Падгорнаўская, Паўліноўская лясныя дачы). Склад лясоў (%): хваёвыя 77,2, яловыя 7,7, дубовыя 2,5, грабовыя 0,3, ясянёвыя 0,1, бярозавыя 6,9, асінавыя 0,3. чорнаальховыя 4,6, таполевыя 0,4. 39 % лясоў — штучныя насаджэнні, пераважна хвойныя. 42 балоты (болыпая ч. раёна належыць да АшмянскаСлуцкага тарфянога раёна, зах.— да Гродзенска-Навагрудскага тарфянога раёна) пл. 18,7 тыс. га (часткова асушаны), амаль усе нізінныя. Найб. балотныя масівы (га): Торбалава, Змейка, Моўчадзь, Падлясейкі, Карыціна. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, барсук, воўк, рысь, выдра, андатра, крот, з ахоўных — казуля, глушэц, лебедзь, шэрая курапатка, журавель.
    Прыродакарыстаннеі а х ов а п р ы р о д ы. Пад с.-г. ўгоддзямі 54 % тэр. (39,4 % ворных зямель, 13,3 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі —19 калгасаў (59 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 27 дзяржгасаў (53,1 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 14,1 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 38, найвышэйшы 49, найніжэйшы 21. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля; пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Варанавіцкі доследны лясгас, зоны адпачынку Палонка, Лясная і часткова Мышанка; Баранавіцкі пчолагадавальнік. Прадпрыемствы харч., буд. матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і лёгкай прам-сці. На тэр. раёна частка Баранаеіцкага батанічнага заказніка, Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай, помнікі прыроды — карчоўскія дубыблізнягы і валун Камень філарэтаў. 3 раслін, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, пашыраны тлушчанка звычайная і неатыянга клабучковая. На пач. 1982 у раёне 111 тыс. калект. і 22,6 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. Ф. ф. Бурак, М. С. Шчкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
    БАРАНАВІЦКІ СІНКЛІНОРЫЙ, адмоўная структура крышт. фундамента 2-га парадку ў Баранавіцкім р-не ў складзе краявой усх. часткі Зах.Бел. складкавай сістэмы. У геафіз. палях Б. с. выражаны лінейнай зонай перавагі дадатных гравітацыйнага і магнітнага палёў паўн.-ўсх. распасцірання. Даўж. сінклінорыя па распасціранню 60 км, шыр. 15— 20 км, у найб. вузкіх месцах да 6 км. Складзены пераважна з парод асн. саставу ад габра, габра-дыябазаў, нарытаў, амфіболавых і піраксенамфіболавых крышт. сланцаў да чарнакітаў.	і. п. Бардон.
    БАРАНАВІЧЫ, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл. За 206 км ад Брэста, 142 км ад Мінска. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог, аэрапорт. Пл. 42,5 км2. 137,8 тыс. ж. (1981). Размешчаны на Баранавіцкай раўніне, у міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі. Рэльеф лераважна плоскі, з агульным паніжэннем на ПдЗ. На У і каля Жлобінскага воз. трапляюцца забалочаныя ўчасткі. У горадзе 3 паркі — 30 год ВЛКСМ (9,2 га), па вул. Камсамольскай (5,2 га) і на р. Мышанка — 50 год Кастрычніка (8,5 га); на паўн. ускраіне лесапарк Гай (328 га), за 27 км на ПдЗ зона адпачынку Лясная і вадасх. Гаць. Ствараецца парк вакол Жлобінскага возера. На кожнага жыхара Б. прыпадае каля 3 м2 зялёных насаджэнняў. На 1.1.1982 у горадзе 92 калект. і 3,1 тыс. індывідуальных членаў т-ва аховы прыроды, Баранавіцкая станцыя юных натуралістаў. У горадзе Баранавіцкая метэаралагічная станцыя, Баранавіцкі краязнаўчы музей. Грамадска-адм. цэнтр — пл. Леніна — размешчаны на перакрыжаванні асн. магістралей (вуліц Леніна, Савецкай, Камсамольскай). Генплан прадугледжвае развіццё горада ў напрамках на У і ПнЗ. Развіта лёгкая, маш.-буд. і металаапр., харч. прам-сці, ёсць прадпрыемствы хім. і буд. матэрыялаў прам-сці.