Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
На сучасным этапе гал. навук. ўстанова па Б. ў БССР — Эксперыментальнай батанікі інстытут імя В. Ф. Купрэвіча AH ВССР. Даследаванні па Б. вядуцца таксама ў Цэнтральным батанічным садзе АН БССР, Беларускім дзяржаўным універсігэце, Гомельскім дзяржаўным уніеерсітэце, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Бел. тэхнал. ін-це, пед. іп-тах, запаведпіках. 3 50-х г. бат. даследаванні вядуцца паводле агуль-
нага плана развіцця прадукц. сіл і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў рэспублікі. У 70-я г. ажыццёўлены пераход ад агульных фларыстычных даследаванняў да папуляцыйнага біясістэматычпага вывучэння асобных відаў і іх эколагагеагр. груп. Інтэнсіўпа вывучаюцца праблемы дэндралогіі і інтрадукцыі (М. Дз. Несцяровіч, М. У Смольскі, М. В. Шкутко і інш.), фларыстыкі і сістэматыкі, геабатанікі і геаграфіі раслін (I. Д. Юркевіч, В. С. Гельтман, В. I. Парфёнаў, Н. В. Казлоўская. A. С. Шуканаў, Т. А. Сауткіпа, Г. I. Зубкевіч, A. Т. Федарук, М. П. Багданаў, В. П. Мартыненка, Л. М. Сапегін, Л. М. Злобіна і інш.), генетыкі і цыталогіі (М. В. Турбін, П. Ф. Ракіцкі, Л. У. Хатылёва, А. У. Канстанцінаў і інш.), агульнай і індустрыялыіай экалогіі (I. Н. Рахцеенка, Б. I. Якушаў, Смольскі і інш.), пытанні функцыяніравання фотасінт. апарата, працэсы жыўлення і росту раслін (Годнеў, A. А. Шлык, В. М. Цярэнцьеў, В С. Шавялуха, М. М. Ганчарык. С. М. Маштакоў, В. П. Дзеева і інш.), біяхіміі раслін і расліннай сыравіны (Шлык, A. С. Вечар і інш.), біялогіі хворай расліны (Купрэвіч, Дарожкін і інш.), праблемы культывавання рэдкіх і знікаючых відаў, выкарыстання і аховы раслінных рэсурсаў, антрапагенпага ўплыву на расліннае покрыва (Юркевіч, Гельтман, Парфёнаў, М. А. Кудзінаў, Г. В. Пашына, Г. Ф. Рыкоўскі і інш.), палеабатанікі (М. М. Цапенка, Н. А. Махнач, С. С. Маныкін, Л. М. Вазнячук, Ф. Ю. Велічкевіч, П. 1. Дарафееў і інш.). Праведзена інвентарызацыя флоры вышэйшых сасудзістых раслін, брыя-, ліхенаі мікафлоры (Тамін, Купрэвіч, Несцяровіч, Дарожкін, I. Г. Васількоў, Підоплічка. Парфёнаў, Казлоўская, Рыкоўскі, Н. В. Горбач, С. I. Горленка, Г. 1. Сяржапіпа, Н. I. Срэцепская, Т. М. Міхеева, Г. К. Хурсевіч, Л. II. Логінава і інш.). За цыкл прац па вывучэнню расліннага покрыва рэспублікі Юркевічу, У. С. Адзярыху, Н. А. Буртыс, Гелыману, Дз. С. Голаду, E. А. Круганавай, М. Ф. Лоўчаму, Парфёнаву,
П. Я. Пятроўскаму, Л. П. Смаляку прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1972; за марфал. і эколага-біял. даследаваппі дрэўных раслін Несцяровічу. Т. Ф. Дзяругінай, А. Ф. Іванову, Л. У. Краўчанку, Г. А. Новікавай, Л. I. Рахцеенку, В. А. Смірновай, Ю. Дз. Сіроткіну, Н. I. Чакалінскай — Дзярж. прэмія БССР 1976; за экспе-
рым. даследаванні прыродных раслінных комплексаў запаведных тэр. Беларусі (Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Налібоцкая пушча) Смольскаму, Я. А. Сідаровічу, A. В. Бойку — Дзярж. прэмія БССР 1978. Каардынацыя навук. даследаванняў па Б. ажыццяўляецца навук. саветамі АН БССР па праблемах «Біялагічныя асновы рацыянальнага выкарыстанпя, пераўтварэння і аховы расліннага свету», «Фізіялогіі і біяхіміі раслін», «Комплекснае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і развіццё прадукцыйных сіл Палескай нізіны» і інш. Бел. батанікі ўдзельнічаюць у выкаяанні праектаў МАБ 2, МАБ 8, МАБ 9 міжнароднай праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера», у правядзенні сумесных даследаванняў з польскімі вучонымі па праблеме «Змяненне флоры Еўропы». Батанікі БССР аб’яднаны ў батанічнае таварыства; з 1959 выходзіць зб. прац «Батаніка». в. і. Парфёнаў. БАТАНІЧНАЕ ТАВАРЬ'ІСТВА. Беларускае рэспубліканскае батапіч. таварыства засн. ў 1951. З’яўляецца добраахвотнай навук.-грамадскай арганізацыяй спецыялістаў, якія вядуць н.-д., пед. і практ. работу ў ranine батанікі і сумежных з ёю навук. Задачы: актыўны ўдзел у развіцці бат. навукі, прыцягненне вучопых і практыкаў да вырашэння тэарэт. і практ. пытанняў у галіне вывучэння і выкарыстання раслінных рэсурсаў, укараненне вынікаў навук. дасягненняў у практыку нар. гаспадаркі, прапаганда бат. ведаў, садзейнічанне рацыянальнаму выкарыстанню раслінных рэсурсаў, іх ахове і абагачэнню і інш. Правяло 4 з’езды (1962, 1967, 1973, 1978), нарады: геабат. па лугавой расліннасці (1961), міжрэсп. па методыцы вывучэння раслінных згуртаванняў (1966), усесаюзную па вывучэнню ўзаемаадносін раслін у фітацэнозах (1969); усесаюзную навук. канферэнцыю па дынаміцы расліннасці ў сувязі з меліярацыяй (1971), навук. сесію па выніках бат. даследаванняў у СССР і перспектывах іх развіцця (1978). На 1.1.1982 ядпала 582 іпдывід. і 11 калектыўных членаў. Старшыні (прэзідэнты): М. А. Дарожкін (1951-55), Ц. МГоднеў (1956), I. Д. Юркевіч (з 1957). Выдае зб. прац «Батаніка» (з 1959).
БАТАНІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ, тое, што геаграфія раслін.
БАТАНІЧНЫ САД БЕЛАРЎСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА, навучальна-дапаможная база для падрыхтоўкі студэнтаў-біёлагаў, правядзенпя навук. даследаванняў і культ.-асветнай работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды. Ак-
тыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праграмы зялёнага буд-ва на Беларусі. Арганізаваны ў 1933 па ініцыятыве У. У. Адамава на базе невял. саду (на тэр. універсітэцкага гарадка). У 1967 сад пераведзены ў в. Шчомысліца пад Мінскам, дзе знаходзіцца вучэбная гаспадарка БДУ (былая эксперым. база НДІ лясной гаспадаркі, якая мела невял. дэндрарый, закладзены дэндролагам I. I. Собалевым у 1930-я г.; ён і ўвайшоў у склад бат. саду).
Пл. саду 25 га. У калекцыях болып за 1800 відаў, форм 1 сартоў раслін. Акрамя дэндрарыя, у садзе лесапарк, участак сістэматыкі раслін (460 відаў), участкі кветкавых (400 відаў). с.-г. (харч.. кармавых), тэхн. (160 відаў), лек. (150 відаў) раслін. фларыстычны ўчастак дзікарослых травяністых раслін (350 відаў) Сібіры, Д. Усходу, Крыма. Каўказа. Карпат. Сярэдняй Азіі, Паўн. Амерыкі. Найб. цікавасць маюць калекцыі дэндрарыя (328 відаў), дзе расце іпмат рэдкіх 1 каштоўных экзотаў. Многія з іх зімаўстойлівыя. добра цвітуць. пладаносяць і даюць насенне. Іл. гл. на ўкл. да арт. Батанічныя сады. Ю. А. Бібікаў.
БАТАНІЧНЫ САД БЕЛАРУСКАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА ІНСТЫТУТА, навучальна-дапаможная база для падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі і азелянення нас. пунктаў, правядзенпя навук. даследаванняў і культ.-асветнай работы ў галіпе прыродазнаўства і аховы прыроды. Размешчаны ў 6 км ад г. п. Негарэлае Дзяржынскага р-па. Арганізаваны ў 1969 на базе дэндрарыя ІІегарэльскага навуч.-доследнага лясгаса, закладзенага ў 1954 па ініцыятыве Б. Дз. Жылкіна і Ю. М. Азніева. У аргапізацыі саду і стварэнні калекцый удзельнічалі таксама 1. У. Гуняжэнка, Р. I. Харытановіч, А. Я. Міраненка, Н. М. Сахарава.
Пл. саду 25 га. У калекцыях 1384 віды, разнавіднасці і сарты раслін. У садлндрарый (G2H відаў, форм і сартоў), інтрадукцыйны гадавальнік і школьнае аддзяленне, матачная плантацыя, калекцыйны ўчастак травяністых аднаі шматгадовых раслін (730 відаў), альпінарый, пладовы сад, музей прыроды, участак мясц. флоры. Культывуецца 28 відаў рэдкіх і знікаючых раслін. Дэндрарый саду ( у ім другая па велічыні пасля Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР калекцыя дрэўных парод на Беларусі) закладзены па геагр. прынцыпу — сектары Паўн. Амерыка. Японія і Кітай, Д. Усход і Сібір, Сярэдняя Азія, Крым і Каўказ, Еўропа. У ім сабраны каштоўныя для ландшафтна-паркавага буд-ва кусты, садовыя Формы дрэў. Іл. гл. на ўкл. да арт. Батангчныя сады. Н. М. Сахарава. БАТАНІЧНЫ САД БЕЛАРЎСКАЙ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАП АКАДЭМП, навучальна-дапаможная база для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі. правядзення павук. даследавапняў і культ.-асветнай работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды. Размешчаны ў г. Горкі Магілёўскай вобл.
Адзін з самых старых бат. садоў у СССР. Ствараўся паступова з 1847 пры Горы-Горацкай земляробчай школе (з 1848 — ін-це) па праекту італьян. MacTana і архітэктара Дж. Кампаньёні на пл. каля 90 дзесяцін. Арганізацыю саду ўзначаліў рускі батанік і садавод Э. Ф. Рэга. Цэнтр. ч. планавалася ў рэгулярным стылі з характэрным круглым партэрам, ад якога разыходзіліся радыяльныя і кальцовыя алеі. Прадугледжвалася стварэнне паркавых і лесапаркавых мясцін. Дэндралагічныя фонды складалі да 900 відаў і разнавіднасцеіі . pay і аустоў. Адна часона была сабрана адзіная ў Расіі унікальная па колькасці відаў і сартоў (больш за 800) калекцыя с.-г. раслін. Пасля закрыцця ў 1863 Горы-Горацкага земляробчага ін-та сад запусцеў.
Аднаўленне саду пачалося ў 1920 з адкрыццём у 1919 Горы-Горацкага земляробчага ін-та. Тут працавалі вядомыя бел. вучоныя A. I. Кайгарадаў, К. I. Рэнард, М. I. Бурштэйн, Л. I. Яшноў, I. Г. Васількоў, С. П. Мельнік і іпш. У садзе налічвалася каля 300 відаў дрэўных раслін, у т. л. рэдкія — гінкго двухлопасцевы, арэх мядзведжы, аксаміт амурскі, хвоі веймутава і крымская, туя заходпяя; у аддзеле сістэматыкі амаль 400 відаў травяністых раслін. Выла сабрана невял. калекцыя дэкар.-кветкавых раслін. У Айч. вайпу большая ч. калекцыі загінула, аддзел сістэматыкі травяпістых раслін практычна перастаў існаваць. Аднаўляецца з 1950. Пачалася закладка невял. дрэўных гадавальнікаў. Калекцыйныя фонды дасягалі 300 відаў. 3 1978 вядуцца работы па рэстаўрацыі саду. Агульная пл. складае каля 25 га. Дадаткова выдзелена 6 га пад інтрадукцыйны гадавальнік. Праведзены ландшафтпае добраўпарадкавапне, папаўненне калекцыйных фопдаў з захаваннем першапачатковага прынцыпу размяшчэння экзотаў на фоне мясц. відаў або ў суседстве, адноўлены ранеіішыя паркавыя лапдшафты, інтрадукавана 179 відаў дрэўных раслін. Рэстаўрыраваны таксама аддзел сістэматыкі травяністых раслін, дзе налічваецца 450 відаў. Створаны шэраг повых бат. экспазіцый. Уведзены ў эксплуатацыю аранжарэйнацяплічны комплекс. Будуецца зімовы сад, закладзеыы ружоўпік. Асвоепа тэхпалогія зімовай выганкі нарцысаў і цюлыіанаў. Прадугледжана расшырэнпе калекцый дэндрарыя да 900 відаў, аддзела сістэматыкі травяністых раслін да 800 Biflay, субтрапічных раслін ахаванага грунту да 500 відаў. У садзе існуе кансультацыйны пупкт па зялёнаму буд-ву. Іл. гл. на ўкл. да арт. Батанічныя сады. Л, А. Кірыльчык. БАТАНІЧНЫ САД ВІЦЕБСКАГА IІЕДАГАГІЧНАГА ІНСТЫТУТА. Закладзепы ў 1919 па тэрасах ста-
рога парку каля р. Віцьба Л. Дз. Нікольскім як школьны сад для практычнага вывучэння батанікі, садаводства, кветкаводства і агародніцтва навучэнцамі Віцебска. Займаў плошчу болып за 3 га. У 1925 у садзе — каля 500 пладовых дрэў, прадстаўнікі амаль усіх мясц. відаў расліннасці, каля 60 відаў паўд. прышэльцаў, невял. пасадкі дэкар. дрэў, ягадныя кусты, цяпліца, парнікі, паказалыіыя поле і агарод. экспазіцыі травяністых раслін (972 віды, з іх 120 лекавых). У 1937 закладзена самая паўн. ў рэспубліцы плаптацыя белай шаўкоўніцы. Каля 200 відаў раслін (пераважна лек., тэхн., дэкар., расліны-компасы і інш.) былі перанесены з Вялікалятчанскага батанічнага саду. Бат. калекцыі служылі для вывучэння сістэматыкі і біялогіі раслін у навуч. установах Віцебска. Сад меў агульнапазнавальнае зяачэнне. У Айч. вайну знішчаны, асталася толькі частка дэндрарыя. У 1954 (пл. 4 га) пераўтвораны ў аграбіястанцыю, з 1979 навуковае і навучалыіае падраздзяленпе Віцебскага лед. ін-та. Дэндрарый саду разбіты паводле геагр. прынцыпу, збераглося каля 80 відаў дрэў (сектары Амерыкі і Канады, Еўропы, Сібіры, Усурыйскага краю і Маньчжурыі і інш.); ёсць калекцыі травяністых і кветкава-дэкаратыўных раслін. Іл. гл. па ўкл. да арт. Батанічныя сады.