Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БАТбРЫНСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Мядзельскім р-не, у воз. Баторын. Запасы 13,9 млн. м3, у т. л. 6.9 карбанатпага, 7 мяшанага тыпаў. Высцілае 60 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,8 м, найб. 8 м. Натуральная вільготнасць 85 %. Попельнасць 44— 70 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,4, вокіслаў алюмінію 3. жалеза 4,2, магнію 0,8, кальцыю 16,5, калію 0,8, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 7,7. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для вапнаванпя кіслых глеб.
БАТРАХАСПЁРМУМ (Batrachospermum), род шматклетачных, ніткападобных чырвоных водарасцей сям. батрахаспермавых. Вядомы 100 відаў. пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР болып як 14 відаў, трапляюцца ў багатай кіслародам вадзе, асобныя віды на тарфяных балотах паблізу крыніц. На Беларусі 1 від — Б. ружанцападобны (В. moniliforme), адзначаны ў ручаях, рэчках і наваколлі воз. Нарач.
Аднадомная водарасць цемнаватага, жоўтаабо аліўкава-шэрага колеру, нагадвае жабурынне. Слаявіна мяккая, слізістая, 2—6 см, даўж., складзена з цэнтр. аднараднай монападыяльна або псеўдадыхатамічна разгалінаванай ніткі. часам укрыта слоем скурыстых клетак. Асноўныя галінкі густа ўсаджаны пучкамі кароткіх галінак. размешчаных шара-, эліпса-. бочачкападобнымі кальчакамі. Кальчаковыя галінкі разгалінаваныя, прамыя. на канцах шмат валаскоў. Полавае размнажэнне — аагамія. Мужч. і жан. гаметы не маюць жгуцікаў. Т. М. Міхеева.
БАТРЬІДЫЁПСІС (Botrydiopsis), род аднаклетачных жоўта-зялёных водарасцей сям. плеўрахлоравых. Вядомы 11 відаў. У СССР 2 віды, пашыраныя ў планктоне азёр, рэк, вадасховішчаў, сажалак, каналаў, у сфагнавых і тарфяных балотах, у глебе, на камянях. На Беларусі 1 від — Б. б е с к а р а н ё в ы (В. arhiza). адзначаны толькі ў глебе. Клеткі адзіночныя, шарападобныя, дыям. 25—70 мкм, здольныя да значнага разрастання. Размнажаецца зааі аўтаспорамі.
БАТРЫДЫУМ (Botrydium), род аднаклетачных жоўта-зялёных водарасцей сям. батрыдыевых. Вядома больш за 10 відаў. У СССР 5 відаў і 2 формы. На Беларусі 2 віды. Найчасцей трапляецца Б. зярністы (В. granulatum). Звычайна ўтварае жоўта-зялёныя зараснікі на глініста-глеістых адкладах берагоў розных вадаёмаў, на дне сажалак, якія падсыхаюць, на вільготных, багатых пажыўнымі рэчывамі глебах з павышанай колькасцю вапны. Надземная частка талома шара-, грушаабо булавападобпай формьт. з пасцепнымі пласціністымі ці дыскападобнымі
Батрахаспермум: 1 — агульны выгляд;
2 — частка слаявіны.
Батрыдыёпсіс бескаранёвы: клеткі рознага ўзросту.
Батрыдыум зярністы: 1 — асобная клетка; 2 — утварэнне рызацыстаў.
Батрыекокус Браўна.
хларапластамі, ядрамі, кропля.мі алею і інш. ўключэннямі, паступова пераходзіць у падземную частку — дыхатамічна разгалінаваныя бясколерныя рызоіды. Размнажаецца зааспорамі, зрэдку аўтаі апланаспорамі. Пры неспрыяльных умовах утвараюцца рызацысты (спарацысты, размешчаныя ў рызоідах). У глебах Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абл. адзначаны Б. таўстаскуры (В. pachydermum). Т. М. Міхеева.
БАТРЫЕКОКУС (Botryococcus), род каланіяльных зялёных водарасцей сям. дыктыясферыевых. Вядомы 8 відаў. У СССР, у т. л. на Беларусі, пашыраны ўсюды Б. Б р а ў н a (В. braunii), які трапляецца ў чыстай або слаба забруджанай вадзе; зрэдку выклікае цвіценне вады ў азёрах і сажалках.
Макраскапічная водарасць памерам 100—1000 мкм, ад жоўта-карычневага да чырвонага колеру. Вялікая колькасць алею ў клетках вызначае колер і дазваляе ім трымацца ў паверхневым слоі вады. Клеткі яйцаабо грушападобныя, 6—10 мкм даўж., злучаны ў гронкападобныя калоніі слізістымі цяжамі. Хларапласт адзіночны. пасценны, чашкападобны, па краі лопасцевы, з голым пірэноідам. Прадукты асіміляцыі — алей, крухмал. Размнажаецца дзяленнем калоній у папярочным і падоўжным сячэннях, зрэдку аўтаспорамі. Т. М. Мгхеева.
БАТРЫЯМІКОЗ (ад грэч. botrys гронка + мікозы), храпічная інфекц. хвароба коней, радзей буйн. par. жывёлы, авечак, свіней з групы мікозаў, узбуджалыіік якой мікраскапічпы грыбок Botryomyces ascoformans. Трапляецца ўсюды, у т. л. па Беларусі. Узбуджальнік пранікае ў арганізм праз пашкоджаную скуру або вывадныя пратокі тлушчавых і потавых залоз.
Выяўляецца хвароба запаленчым пухлінападобным разрастаннем фібрознай злучальнай тканкі скуры, мышцаў, лімфатычных вузлоў. Эканамічныя страты нязначныя. Лячэнне аперацыйнае. Прафілактыка — захаванне гігіены ўтрымання жывёл.
БАТРЫЯСПОРЫЙ (Botryosporium), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома некалькі відаў, пашыраных у Еўропе і Паўн. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — Б. р а с к і д з і с т ы (В. diffusum). Сапратроф. Развіваецца ў глебе на розных раслінных субстратах, іншы раз выступае як факультатыўны паразіт на расліпах.
Грыб утварае калоніі накшталт шчыльных дымчатых дзернавінак. Міцэлій паўзучы, септыраваны. Канідыяносцы падоўжаныя, ніткападобныя, з адзіночнымі булавападобнымі ўздуццяміі. на якіх сядзяць канідыі на кароткіх стэрыгмах. Канідыі аднаклетачныя, яйцаабо шарападобныя, бясколерныя.
БАТРЫЯСФЕРБІЯ (Botryospliaeria), род сумчатых грыбоў сям. батрыясферавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. У СССР некалькі відаў, з іх на Беларусі найб. вядомы 2. Б. д р э ўн а я (В. dothidea) характарызуецца стромамі (масіўныя спляценні міцэлію) накшталт чорных, круглых або эліпсоідных скарынак, шыр. да 1,5 см, амаль шарападобнымі псеўдатэцыямі дыям. да 250 мкм, бясколернымі спорамі. Б. М а р к о н і (В. marconii) адрозніваецца псеўдатэцыямі (пладовыя целы) дыям. да 160 мкм і бясколернымі або бледназялёнымі спорамі, з’яўляецца сумчатай стадыяй недасканалага грыба з роду дэндрафома, які выклікае плямістасць сцяблоў канапель. Сапратрофы ці паўпаразіты. Развіваюцца на травяністых і дрэўных раслінах.
Стромы грыбоў падушкападобныя або сплюшчана-конусападобныя, чорныя ці карычнева-чорныя. Псеўдатэцыі ў строме або скучаны на ёй. Сумкі булавападобныя або цыліндрычныя, 8-споравыя. з псеўдапарафізамі. Сумкаспоры аднаклетачныя, яйцападобныя. эліпсоідныя, рамбічныя, верацёнападобныя, бясколерныя або зеленавата-жаўтаватыя. A. I. Сцефановіч.
БАТРЫЯТБІНІЯ (Botryotinia), род сумчатых грыбоў сям. склератыніевых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядома Б. Ф у к е л я (В. fuckeliana). Паразіт. Развіваецца на многіх раслінах (каля 200 відаў). Выклікае шэрую гніль (гл. ў арт. Гнілі раслін).
Грыб утварае багаты міцэлій са склероцыямі (часцей у форме мумій). Апатэцыі (пладовыя целы) адзіночныя або ў групе. глыбокаўвагнутыя. бакалападобныя, пазней плоскія, на доўгіх ножках. Сумкі цыліндрычныя. 8-споравыя. Сумкаспоры бясколерныя. аднаклетачныя, эліпса1 яйцападобныя, з перагародкамі. У цыкле развіцця грыба канідыяльная стадыя недасканалага грыба з роду ботрытыс.
БАТУЛІЗМ (ад лац. botulus каўбаса), алантыязіс, вострая інфекц.-таксічная хвароба жывёл і ча~ лавека з групы харч. таксікаінфекцый, узбуджальнікі якой апаэробныя спораўтваралыіыя палачкі Bacilus botulinus і іх таксіны.
У ж ы в ё л да Б. ўспрыімлівыя коні, птушкі, буйн. par. жывёла, з пушных звяроў — норкі. Споры ўзбуджальніка з глебы трапляюць у кармы, дзе прарастаюць і ў працэсе вегетацыі і размнажэння бактэрый намнажаецца таксін, які выклікае атручэнне. Б. характарызуецца паралічом мускулатуры глоткі, языка, ніжняй сківіцы (жавальнага і глы-
тальнага апаратаў). Лячэнне: полівалентныя сывараткі, прамыванне страўніка. Прафілактыка: захоўванне гігіены кармлення жывёл, вакцынацыя здаровых норак у зверагаспадарках.
У л ю д з е й хвароба пашырана ўсюды, пераважна ў краінах, дзе насельніцтва ўжывае шмат капсерваваных прадуктаў. Рэгіструецца ў БССР, трапляюцца сямейныя ўспышкі. Чалавек заражаецца праз мясныя, рыбныя, агароднінныя і фруктовыя кансервы, каўбасу, салёную рыбу, вяндліну, кансерваваныя грыбы, прыгатаваныя з парушэннем тэхналогіі (асабліва ў хатніх умовах). Інкубацыпны перыяд ад 2 гадз да 10 сут. Выяўляецца агульнай слабасцю, рвотай, запорам, парушэпнем зроку, глытання, дыхання, сардэчпай дзейнасці. Лячэнне спецыфічнай антытаксічнай сывараткай. Прафілактыка: выкананне сан.-гігіенічных і тэхнал. правіл прыгатавання кансерваў, апрацоўкі і захоўвання харч. прадуктаў.
М. I. Лебедзеў, Р. У. Тузава.
БАТУРЫНСКАЕ РАДОВПІІЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТ9РЫЯЛУ I ПЯСКУ, па ўскраіне в. Батурынка Смалявіцкага р-на. Пластападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 2,64 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 5,7—47,7 %. Пяскі-адсевы пераважна буйпаі сярэднезярністыя, кварцава-палевашпатавыя, гліністых і пылаватых часцінак 0,2—10,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—21 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі, супескі) 0,1—3,3 м. Пяскі і жвір прыдатныя на вытв-сць бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не эксплуатуецца.
М. Ф. Янюк.
БАТЫМЕТРЬІЧНЫЯ КАРТЫ (ад грэч. bathys глыбокі + metreo вымяраю), геаграфічныя карты, на якіх адлюстраваны берагавая лінія і падводны рэльеф азёр і вадасховішчаў; звычайна дапаўняюцца адзнакамі глыбіпь. Складаюцца па аснове прамераў глыбінь вадаёмаў прыборамі (лот, эхалот) метадам лінейнай інтэрпаляцыі ізабат паміж адзнакамі глыбінь. Выкарыстоўваюцца пры правядзепні навук. даследаванняў і гасп. работах (адлоў рыбы, здабыча сапрапеляў, водазабор для прамысл. і быт. патрэб, вывучэнне пашырэння і ўмоў росту воднай расліннасці). даюць матэрыялы для разліку марфаметрычпых паказчыкаў, неабходных для выяўлення аб’ёмаў вады і сапрапеляў, цеплавога і воднага балансу вадаёмаў, мелкаводдзяў і нерасцілішчаў, забяспечанасці вадаёмаў кіслародам. Упершыню ба-
тыметрычную здымку некаторых азёр Беларусі зрабіла Экспедыцыя для даследавання вытокаў гал. рэк Еўрап. Расіі пад кіраўніцтвам Дз. М. Анучына (1894—95). На пач. 1981 лабараторыяй азёразнаўства БДУ і Бел. рэсп. упраўленнем па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя складзена каля 600 Б. к. азёр і вадасховішчаў Беларусі.
М. М. Курловіч. БАТБІЎЛЯ, рака, левы прыток Славечны (бас. Прыпяці). у Ельскім р-не. Даўж. 37 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Лукаўцы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о. Асн. прыток — канал Валаўскі (справа).
Вадазбор (768 км2) у межах Мазырскага Палесся, пад лесам 57 %. Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шыр. 0,8—1,6 км. Пойма вузкая, забалочаная. Рэчышча на працягу 21 км наналізаванае. Сярэднегадавы расход вады каля в. Кузьмічы 3.2 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае да 45 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся ў 1929—41. назіранні вяліся на гідралаг. пасту Кузьмічы. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.