Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
паўзуноў, каля 30 рыб і 8,5 тыс. відаў насякомых. Б. п.— апошняе прыроднае месца пражывання самага буйнога прадстаўніка сучаснай еўрап. фауны — зубра (каля 160 асобін, 1981). У пушчы каля 2 тыс. высакародных аленяў, каля 1,5 тыс. казуль, каля 100 ласёў, каля 2 тыс. дзікоў. Да пач. 17 ст. трапляўся тур, да пач. 19 ст.— лясны тарпан. 3 Kanpa 19 ст. рабіліся спробы акліматызацыі лані (знікла ў пач. 1930-х гадоў), у 1962 завезепы 5 тарпанападобных коней з ПНР. За апошнія гады ў заапаркі, запаведнікі, заказнікі, паляўнічыя гаспадаркі СССР, ГДР, ЧССР, ПНР вывезена 114 зуброў, 1139 аленяў, 730 дзікоў і інш. Буры мядзведзь вынішчаны ў сярэдзіне 19 ст., воўк бывае заходамі. У невял. колькасці (20—30 жывёл) трапляецца рысь. Водзяцца ліс, барсук, тхор, гарнастай, ласка, куніца, янотападобны сабака, выдра, бабёр (рэакліматызаваны ў 1956), зайцы русак і бяляк (апошні рэдкі), вавёрка, мышы жаўтагорлая, лясная і палявая, соні палчок, арэшнікавая і лясная, палёўкі, лясная мышоўка, крот, землярыйкі, лятучыя мышы (13 відаў) і інш. У арнітафауне трапляюцца тыповыя зах. віды (чырвоны каршун, канарэйкавы ўюрок), паўн. таежныя (трохпальцы дзяцел, гіль, барадатая няясыць), птушкі паўд. шыракалістых лясоў (дзятлы зялёны і сівы, чаротніца дроздападобная, валасянка ястрабіная). Жывуць буслы белы і чорны, гогаль, 20 відаў драпежных птушак (у т. л. змеяед, падворлікі вялікі і малы, арол-карлік, асаед, сокалы сапсан і каршачок, пустальга) і інш. Шмат баравой дзічыны. Сярод земнаводных і паўзуноў — жабы квакша, сажалкавая, травяная і вастрамордая, рапухі шэрая, зялёная і чаротная, часночпіца, жарлянка, трытоны, яшчаркі і інш.
Б. п.— унікальны помнік прыроды, на тэр. якога шмат славутасцей. Складзены спіс 110 рэдкіх раслін пупічы, якія падлягаюць асаблівай ахове, 44 віды раслін і 14 відаў жывёл занесены ў Чырвопую кнігу Бе-
ларускай ССР. Цікавыя прыродныя аб’екты: хвоя з пласцінкамі кары ў выглядзе каўнерыка, ніцая форма елкі, дубкі-браты, якія зрасліся, папарацевыя зараснікі, участкі піхты белай і дубу скальнага і інш.
Б. п. здаўна прыцягвала ўвагу многіх даследчыкаў прыроды. Першая навук. праца з інфармацыяй аб пушчы апублікавана ў 1741. Тут працавалі вядомыя лесаводы і фларысты Ю. Пачоскі, М. К. Турскі, У. Шафер,„ заолагі М. М. Кулагін, С. А. Усаў і інш. У наш час расліннасць пушчы вывучалі В. К. Захараў, I. Д. Юркевіч, глебы П. П. Рагавой, фауну С. А. Северцаў і інш. Створаны навук. аддзел пушчы (лабараторыі лесазнаўства, экалогіі дзікіх жывёл, аховы лесу), у якім распрацоўваюцца метады аховы і ўзнаўлення відаў флоры і фауны хвойна-шыракалістых лясоў, вывучаюцца спосабы развядзення зубра. У Б. п. атрыманы каштоўныя матэрыялы па рацыянальнаму выкарыстанню і ахове прыродных багаццяў краю, праведзены работы па класіфікацыі раслінных згуртаванняў, фітацэнатычнаму і біягеацэнатычнаму вывучэнню лясоў, біялогіі і экалогіі капытных, птушак, лятучых мышзй і мышападобных грызуноў, прафілактыцы захворванняў дзікіх жывёл. Устаноўлены сувязі з інш. запаведнікамі краіны 1 вучонымі ПНР. Праведзены (1961, 1963, 1967, 1971) сумесныя савецка-польскія канферэнцыі па развядзенню зубра. Працуе Музей прыроды Белавежскай пушчы. У 1959 арганізаваны філіял Б. п. на Выганаўскім воз., дзе вывучаліся вадаплаўныя птушкі; у 1977 на яго базе створана Целяханская запаведна-паляўнічая гаспадарка.
Ужо ў 13 ст. ў лясах пушчы былі ўведзены абмежаванні на паляванне. 3 канца 14 ст. Б. п. ператвараецца ў запаведны лясны масіў з правам палявання толькі для прывілеяваных асоб. У 1541 створаны паляўнічы заказнік для аховы зуброў. У 1640 выдадзены ўказ аб забароне высечкі пушчанскага лесу, у 1641 складзена апісанне пушчы (на той час яе пл. 163,9 тыс. га). Пышныя каралеўскія паляванні шкодзілі фауне (напр., 27 вер. 1752 былі забіты 42 зубры, 18 зубрыц і 6 цялят, шмат інш. жы-
вёл). У першай палове 18 ст. быў знішчаны высакародны алень. 3 1795 Б. п.— паляўнічая гаспадарка рускіх цароў. Выдадзены ўказ аб запаведанні пушчы 1 захаванні зуброў (1802), наладжаны іх улік. аднак высечкі лесу працягваліся. У 1842—47 праведзена першае лесаўпарадкаванне Б. п. (пл. яе на той час 121,4 тыс. га). Вялася рэгулярная падкормка зуброў, аднак у выніку царскіх паляванняў іх коль-
касць меншала (напр., 6—7 кастр. 1860 было забіта 28 зуброў). у 1884 улічаны 384 жывёлы. У 1867 у Б. п. завезена 18 еўрап. высакародных аленяў 1 пачаты работы па іх акліматызацыі. Вялікую шкоду пушчы нанеслі 1-я сусв. 1 Грамадзянская войны (у 1919 'забіты апошні зубр. высечана і вывезена ў Германію больш за 4.5 млн. м3 каштоўнай драўніны). У 1921 вылучаны запаведны ўчастак пушчы (пл. 4594,6 га) 1 арга-
нізаваны нац. парк, пачаліся работы па аднаўленню зубра. Астатняя ч. пушчы высякалася. У сав. час устаноўлена поўная запаведнасць усёй тэр. Б. п., вядуцца работы па захаванню і вывучэнню прыродных комплексаў гэтага унікальнага ляснога масіву. У перыяд ням,-
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЗАПАВЕДНА—ПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСІІАДАРКА „БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА-
МЕСЦЫ, ДЗЕ ТРАПЛЯЮЦЦА АХОЎНЫЯ I НАШТОЎНЫЯ ВІДЫ ЖЫВЕЛ
зубр
астранцыі вялікай
высакародны алень начніца Натэрэра еўрапейская. шыракавушна
першацвету высокага валяр’яну двухдомнага
/о х° О о °с^о^Дабра вол яу. ор о о Оо% °-С ° 0°3 |°
пугач
чырвоны каршун
арол-нарлік
д Jr
V
♦
званна лілеялістага
наменяломніку балотнага
чыны гладкай
зубніцы клубняноснай
Студзенікі О
сіпуха
барадатая няясыць лебедзь-шыпун чорны бусел
чаротная рапуха
шэры журавель
МЕСЦЫ РОСТУ РЭДНІХ раслін
.баранца звычайнага мнаганожні звычайнай
$
ІІ
гладыша шыраналістага званочна персікалістага купальніна горнага ворлікаў звычайных наперстаўні буйнанветнай лінеі лаўночнай пылкагалоўніка чырвонага ячменеваласнеца еўралейскага венерынага чаравічка гайніна цемна-чырвонага мядзведжай цыбулі
лілеі царскія нучары
¥
П
л
*
*
Ф
піхты белай
♦1
гарлачыка белага пярэсны еўрапейскай
надзіла сармацнага раўналлодніна лылюшнікавага клалагона еўрапейскага дубу снальнага
валжанкі двухдомнай
герані цемнай ллюшча звычайнага
шлажніну чарапіцавага насача сібірснага неатыянты клабучковай чараўніка двухлістага чараўніка зеленакветнага
РоўбІЦі
7 ¥
А Ш чД, ■ * * /р. ♦. AMVvV -
,o°\ooA НШЖ .О’°\о%Р-О 1
'^Ка.чянк'гкі о-о°о "’с
оО О
Упраўленне і аддзелы запаведнапаляўнічай гаспадаркі
Лясы
Балоты і забалочаныя ўчасткі
запаведнапаляўнічай гаспадаркі зон абсалютнага запаведання дзяржаўныя абласцей
фаіп. акупацыі гаспадарцы запаведніка нанесены вял. страты. Дзейнасць запаведніка адноўлена ў кастр. 1944. Іл. гл. на ўклейках.
Літ.: Шарай М. Белавежская пушча: [Фотаальбом].— Мн., 1980; Беловежская пуіца.— Мн., 1980; Беловежская пуіца: ІІсследованяя. В. 1—10.— Мн., 1958—76; Заповедннкн СССР: Справочннк.— М.. 1980; Карцов Г. П. Беловежская пуіца.— СПО., 1903; Кестер Б. В., Ш о с т а к С. В. Прошлое н настояіцее Беловежской пуіцн.— М., 1968; Кочаяовскнй G. Б., Дацкевнч В. А. Музей прнроды: Путеводнтель,— Мн., 1975,— (Беловежская пуіца; в. 1); Кочановскнй С. Б., К о р о ч к нн а Л. Н. ІІсторня. Зубры.—Мн„ 1976,— (Там жа; в. 2); Дацкевнч В. А. Зверп.— Мн„ 1976.— (Там жа; в. 3); яго ж. Птііцы.— Мн., 1976.— (Там жа; в. 4); Дьяченко Н. Г. Насекомые.— Мн„ 1975.— (Там жа; в. 5); Мнхалев н ч П. К. Гріібы.— Мн., 1976.— (Там жа; в. 6); G т р е л к о в А. 3. Деса.— Мн., 1976,—(Там жа; в. 7); Ннколаева В. М., 3 е ф н р о в Б. М. Флора Беловежской пуіціі.— Мн., 1971.
М. I. Буднічэнка.
БЕЛАВЁЖСКІ ГЕАБАТАНІЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. Нёманска-Перадпалеская геабатанічная акруга.
БЕЛАВОЧКА, с a п a (Abramis sapa), рыба сямейства карпавых атр. карпападобных. Водзіцца ў бас. Чорнага, Азоўскага, Каспійскага і Аральскага м., на Беларусі ёсць у Дняпры, нізоўях Прыпяці, Сажа, Бярэзіны, у малыя рэкі і поймавыя вадаёмы не заходзіць. Трымаецца глыбокіх мясцін. Жыве невял. чародкамі. Зімуе ў глыбокіх ямах у нізоўях рэк. Нар. назвы кляпец, глазач, лупар. Корміцца лічынкамі хіранамід, шыцікаў, малюскамі, дробнымі ракападобнымі. У БССР прамысл. значэння не мае.
Даўж. да 35 см, маса да 1 кг. Вонкава Б. падобна да ляшча, адрозніваецца больш доўгім анальным плаўніком. Цела сплясканае з бакоў, серабрыстае, спінка болып пёмная. плаўнікі шэрыя, некаторыя з больш цёмнымі краямі. Рыла жоўтае. пукатае. рот паўніжні. Ніжняя лопасць хваставога плаўніка даўжэйшая за верхнюю. Вочы вялікія, радужына серабрыста-белая (адсюль чазва). Луска буйная, іпчыльная. Полавая спеласць у самцоў у 4 гады пры хуткім цячэннем. Ікру адкладвае на ледаўж. цела 16—20 і масе 80—130 г, у самак — у 5 гадоў пры даўж. цела 18— 22 см, масе 100—200 г. Нераст у 2-й пал. крас. на поймавых перакатах з таішпою расліннасць. Плоднасць 35— 100 тыс. ікрынак. Ф. Н. Варонін. БЕЛАГАЛОВАЕ ВОЗЕРА, у Мядзельскім р-не, у бас. р. Страча. Пл. 0,24 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,5 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы выш. 1— 2 м, забалочаныя, укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,82 км) слабазвілістая. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Бяссцёкавае. У выніку меліярацыі ўзровень вады панізіўся. БЕЛАГОРСКАЕ, зона адпачынку мясц. значэння за 4 км па ПнЗ ад
Светлагорска у сутоку Бярэзіны і Алы. Устаноўлена ў 1981. Пл. 6 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 7,2 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў, баз і месцаў для доўгаі кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Светлагорска.
БЁЛАЕ. ландшафтны заказнік у зах. ч. Прыпяцкага Палесся на тэр. Лунінецкага р-на. Створаны ў 1976 для аховы Белага возера, у якім растуць рэдкія рэліктавыя расліны лабелія Дортмана і палушнік азёрны, а таксама каб захаваць тыпо-
Белавочка.
Адлоў таварнай рыбы на сажалках рыбакамбіната «Белае».
выя для Палесся эолавыя дзюны з характэрным комплексам псамафільных відаў раслін рознага геагр. паходжання. Пл. 115 га (1981). Уключае воз. Белае і прылеглы квартал лесу, у якім пераважае хвоя (65 %), трапляюцца вольха, бяроза, ёсць астраўныя ельнікі. і. в. Хрусталін. БЁЛАЕ, азёрны заказнік на тэр. Глыбоцкага р-на. Створаны ў 1979 для навук. даследаванняў. Пл. 950 га (1981). Размешчаны на ПнУ Свянцянскіх град, на водападзеле Балтыйскага і Чорнага мораў. Уключае воз. Белае і прылеглую тэр. ў межах вадазборнай плошчы. Расліннасць характэрная для пераходнай палосы ад Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі да Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі падзоны дубовацемнахвойных лясоў. Лясы (пераважна хвоя) размешчаны на Пд, на ПдЗ і 3 трапляюцца ельнікі. Лясістасць 90 %. На ПнУ трапляюцца асобныя ўчасткі хваёва-яловых лясоў, уздоўж азёрнага берага — курціны шэраальшанікаў.