Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БЕЛАЗУБКА МАЛАЯ (Crocidura suaveolens), млекакормячая жывёла сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Пашырана ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Сярэдняй Азіі, Іране, Манголіі, Паўн. Кітаі, Карэі, Паўн. Афрыцы; у СССР — ад дзярж. граніцы на Пд і да Эстоніі, паўд. р-наў Маскоўскай вобл. на Пн, у Казахстане, Сярэдняй Азіі, Прыморскім краі. На Беларусі рэдкі від. Знойдзена ў Чачэрскім, Лунінецкім і Мазырскім р-нах. Трапляецца на палях, у разрэджаных лясах, рачных далінах, садах, каля жылля чалавека. Карысная, корміцца дробнымі насякомымі.
Даўж. цела 5—7,1 см, маса 4—8 г. Вушныя ракавіны добра развітыя і выступаюць з поўсці, на хвасце адзначаюцца рэдкія, белаватыя валаскі. Поўсць кароткая, на спіне і баках ад цёмна-бурай да светла-блакітна-шэрай, на бруху светла-шэрая або белаватая. Біялогія вывучана недастаткова. Спароўванне ў маі — чэрвені. Цяжарнасць 4 тыдні. У адным памёце 5—19 дзіцянят. Б. м. пражэрлівая, за суткі з’ядае корму амаль у 1,5 раза болып за сваю масу. Без корму можа пражыць толькі каля сутак.
БЕЛАКАШЙТШК (Petasites), род іпматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядомы 15 відаў, пашыраных у Еўразіі. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі 2. Б. г і б р ы дн ы (Р. hybridus, нар. назвы маташнік лекавы, цар-трава), трапляецца рэдка, пераважна ў Мінскай і Брэсцкай абл., у бас. ІІІчары, дзе праходзіць паўн. мяжа суцэльнага пашырэння віду. Расце вял. зараснікамі па берагах невял. рэк і ў ярах. Цвіце ў крас.— маі. Расліна выш. 20— 120 см. Кветаносныя сцяблы прамастойныя, пустыя, шарсціста-апушаныя, чырванаватыя, з лускападобным лісцем. Прыкаранёвае лісце буйпое, да 80 см у папярочпіку, на доўгіх чаранках, скурыстае, лямцава-апушанае, акругла-сэрцападобнае, з лопаецямі па баках і зубчастым краем. Кветкі брудпа-пурпуровыя з фіялетавым адценнем, у кошыках, сабраных у густыя коласападобныя суквецці (тычынкавыя) і доўгія рэдкія гронкі (песцікавыя). Плод — цыліндрычная сямянка з падоўжнымі рэбрамі і чубком. Б. н е canpa ў д н ы (Р. spurius, нар. назва балотная пастрэлка) трапляецца ў паўн. і зах. ч. БССР, дзе праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэння віду. Расце на пясчаных водмелях па берагах вял. рэк і азёр, утварае суцэльныя зараснікі. На Гарыні і воз. Белае ў Лунінецкім р-не расце ў ізаляваных ад арэала месцах. Цвіце ў крас,-— маі. Расліна выш. 15—• 40 см. Кветканосныя сцяблы касмыкавата-апушаныя. Прыкаранёвае лісце трохвугольна-сэрцападобнае, знізу белалямцавае, зверху зялёнае, па краях сэрцападобнай выемкі з 2—3 лопасцямі. Кветкавыя кошыкі шматлікія, на доўгіх ножках, песцікавыя белаватыя, у шчытках, тычынкавыя жаўтаватыя, у мяцёлках.
М. Г. Кудрашова.
БЕЛАКАЧАННАЯ КАПУСТА, гл. ў арт. Капуста.
БЕЛАКВЁТНІК (Leucojum), род шматгадовых травяністых раслін сям. амарылісавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у міжземнаморскіх і шыракалістых абласцях Еўропы і Паўн. Амерыкі. У СССР 2 віды, дэкаратыўпа вырошчваюцца 4. На Беларусі ў 1960-я г. Цэнтр.
бат. садам АН БССР як дэкар. расліна інтрадукаваны Б. л е т н i (L. aestivum). Радзіма — Крым, Каўказ, Зах. Еўропа, М. Азія. Выкарыстоўваецца для групавых пасадак на газонах, рабатках і камяністых участках. Свежая цыбуліна ядавітая, гатаваная — ядомая. Лек. расліна. Цвіце ў маі. Пладаносіць у ліпені.
Выш. 25—40 см. Цыбуліна 3—4 см дыям. Сцяблы прамастойныя, рабрыстыя, злёгку сплюшчаныя. Лісце шыро-
Бслакапытнік гібрыдны: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — трубчастыя кветкі (« — сярэдзінная, б — краявая).
Белакрылка цяплічная.
Белакветнік летні.
БЕЛА 267 калінейнае, бліскучае, часта даўжэйшае за сцябло. Кветкі 6-пялёсткавыя, шыроказваночкавыя. белыя. з зялёнымі плямамі на пялёстках, сабраныя па 3—10 у парасонік. Плод — мясістая, амаль шарападобная каробачка з чорным круглаватым насеннем. Размнажаецца цыбулінай (цвіце на 2-і год). дзеткамі, насеннем (на 3—4-ы год). Патрабавальная да глеб расліна. Высаджваюць у грунт у ліп.— жн., пасеў насення ўвосень.
Г. В. Пашына. БЕЛАКРЫЛКА ЦЯПЛІЧНАЯ, б елакрылка аранжарэйная (Trialeurodes vaporariorum), насякомае падатр. белакрылак. Радзіма — тропікі Амерыкі, Касмапаліт. На тэр. Беларусі трапляецца ў аранжарэях, цяпліцах, на вазонах. Пашкоджвае памідоры (асабліва моцна), агуркі, тытунь, пакаёвыя расліны.
Даўж. цела 1,5 мм. Ногі доўгія з двухчленістай лапкай. Праз 25—40 сут дае новае патомства. Жыве на лісці верхніх ярусаў раслін, жывіцца іх сокамі. Меры барацьбы: інсектыцыды, абеззаражванне.
БЕЛАКРЫЛКІ, а л е й р а д з і д ы (Aleyrodinea), падатрад насякомых атр. раўнакрылых. У сусв. фауне звыш 200 відаў. Большасць Б.— жыхары тропікаў. У СССР звыш 30 відаў. Б. цытрусавая (Dialeurodes citri) — аб’ект каранціну. _ На тэр. Беларусі шкодзяць раслінам белакрылка цяплічная, Б. падтыннікавая (Aleurodes proletella), Б. сунічная (Aleurodes fragariae), Б. кляновая (Aleurochiton complanatus).
Даўж. Б. 1—2 мм. Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі насякомыя. 2 пары амаль аднолькавых крылаў, пакрытых белым пылападобным налётам, у спакоі складваюцца страхападобна. Трымаюцца ніжняй паверхні^лісця Развіццё тыпу гіпермарфозу. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Лічынкі першага ўзросту рухомыя, наступныя нерухомыя. Жывяцца сокамі раслін. Дарослыя Б. пералятаюць на невял. адлегласці, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам. Т. I. Запольская. БЕЛАКУДРАНІК (Ballota), род шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядома болып за 30 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземпамор’і і Азіі. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі Б. ч о р н ы (В. nigra). Трапляецца нярэдка па ўсёй рэспубліцы. Расце ў садах, парках, каля жылля, дарог, па пустках, засмечаных мясцінах, берагавых абрывах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Нар. назва чорная шапка. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне.
Расліна выш. 20—100 см. апушаная кароткімі шурпатымі валаскамі. Сцябло простае або галінастае. Лісце круглавата-яйцападобнае, пілаватае, чаранковае. Кветкі на кароткіх кветаносах у шматлікіх пазушных паўпарасоніках, непрыемна пахнуць. Чашачка жалабаватая, лейкападобная або трубчаста-лейкападобная, з 5 роўнымі зубцамі. Вяночак двухгубы, брудна-ружовы. звонку кас-
маты, ніжняя губа з буйной выемчатай лопасцю. Плод — 4 гладкія, слабабліскучыя арэшкі.
БЕЛАЛОЗ, вярба б е л а я (Salix alba), дрэва з роду вярба сям, вярбовых. Пашыраны ў Еўропе, часткова заходзіць ва ўмераныя зоны Азіі; у СССР — у Еўрап, ч., на Каўказе, у Зах. Сібіры, Сярэдняй Азіі; на Беларусі — усюды, асабліва ва ўсх. частцы. Расце па берагах рэк, паблізу вадаёмаў. Цвіце ў красавіку, пладаносіць у маі. Размнажаецца чаранкамі (пераважна) і насеннем. Нар. назва вятла. Дэкар., лек., дубільная (у кары да 11 % танідаў), фарбавальная расліна. Выкарыстоўваецца для абсадкі вадаёмаў, дарог, палёў, вуліц. Драўніна мяккая, лёгкая, ідзе на пабудовы, выраб дуг, абручоў і інш. 3 лек. мэтай (жарапаніжальны, вяжучы, кроваспыняльны сродак) выкарыстоўваецца кара. 3 гнуткіх дубцоў плятуць кошыкі, карзіны.
Двухдомнае зграбнае дрэва выш. 20— 25 (30) м, дыям. да 3 м, з разгалістай кронай і цёмна-шэрай глыбокапатрэсканай карой. Галінкі доўгія, тонкія, гнуткія, зеленаватыя, жаўтаватыя ці чырванаватыя, маладыя з серабрыстым апушэннем, старыя голыя. Лісце ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, серабрыста-зялёнае, з дробнымі вузкімі прылісткамі (хутка ападаюць), на кароткіх чаранках, па краі дробнапілаватае, завостранае. Кветкавыя каташкі рыхлыя, пушыстыя, распускаюцца адначасова з лісцем; тычынкавыя ярка-жоўтыя, песцікавыя зялёныя. Плод — аднагнездавая, двухстворкавая каробачка. Расце хутка. Гадавы прырост у спрыяльных умовах дасягае 1 м і больш. Жыве больш за 100 гадоў. Б. непатрабавальны да глебы, лепш развіваецца на глыбокіх рачных наносах. Пераносіць моцнае падстрыганне. Пашкоджваецца шкоднікамі і хваробамі. Mae шмат садовых форм, з якіх найб. пашыраны ніцая (з тонкімі, вельмі доўгімі залаціста-жоўтымі парасткамі) і пірамідальная (адрозніваецца ярка-чырвонымі парасткамі). Іл. гл. такеама на ўкл. да арт. Вярба.
I. П. Мазан.
БЕЛАМКАНДА (Belamcanda), род шматгадовых травяністых раслін сям. касачовых. У родзе 1 від — Б. кітайская (В. chinensis). Радзіма — Д. Усход, Кітай, Японія, Індыя. На Беларусі інтрадукавана ў 1970-я г. ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР як дэкар. расліна. Цвіце на 2-і год жыцця ў канцы ліп.— жн., пладаносіць у верасні.
Выш. 80—100 см. Карэнііпча кароткае. галінастае. Сцябло прамастойнае. Лісце мечападобна-ланцэтнае. Чырванавата-бурае або жаўтаватае з чорна-пурпуровымі плямамі, суквецце мае да 12 буйных кветак. Плод — адваротнаяйцападобная. 3-гнездавая каробачка. Насенне буйное. чорнае, бліскучае, амаль шарападобнай формы. Размнажаюць насеннем і дзяленнем карэнішчаў. Выкарыстоўваецца для пасадак на газонах, узлесках, мяшаных рабатках. Г. В. Пашына.
БЕЛАНІДЫЙ (Belonidium), род сумчатых грыбоў сям. гіялосцыфавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі найб. вядомы 4. Б. п о п е л ьн a ш э р ы (В. leucophureum) з ярка-жоўтымі і Б. д а л і к а т н ы (В. mollissimum) са снежна-белымі валаскамі паяўляюцца ў першай пал. лета. Пазней яны заменьваюцца Б. с я р н і с т ы м (В. sulphureum) і Б. а д н а к а л я р о в ы м (В. adenostylidis), якія адрозніваюцца ад папярэдніх відаў болып дробнымі пладо-
Белакудранік чорны: 1 — верхняя частка расліны; 2 — кветка; 3 — арэшак.
Белалоз: 1 — форма кроны; 2 — кара; 3 — галінка з тычынкавымі каташкамі; 4— галінка з песцікавымі каташкамі;
5 — галінка з лісцем 1 пладамі; 6 — карзіна з дубцоў.
вымі целамі і мікраскапічпай будовай. Сапратрофы, Развіваюцца на адмерлых сцяблах травяністых раслін.
Пладовыя целы (апатэцыі) грыбоў дробныя, спачатку сферычныя, чашкаабо сподкападобныя, сядзячыя, нярэдка яркага колеру, мяккія. мясістыя, з валаскамі, развіваюцца на паверхні субстрату. Сумкі булавападобныя ці цыліндрычныя, падзелены парафізамі. Сумкаспоры падоўжана-верацёнападобныя, бясколерныя, з некалькімі папярочнымі перагародкамі.
A. 1. Сцефановіч. БЕЛАПЕРОНА КРОПЕЛЬНАЯ (Веloperone guttata), шматгадовая расліна сям. акантавых. Радзіма — Мексіка. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях. Лісцева-дэкар. і кветкава-дэкар. расліна.