• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Р. I. Д.явіцкая. БЕЛАРУСКАЯ АНТЭКЛІЗА, Б е л ар у с к а-Л ітоўскі крышталічн ы м а с і ў, Б е л а р у с к і к р ы шталічны масіў, Беларускі в ы с т у п, Мазурска-Беларуская антэкліза, вялікая дадатная тэктанічная структура з высокім (да 103 м) заляганнем крышт. фундамента на 3 Усх.-Еўрап. платформы. Пад назвай Б. а. вылучана на Тэктанічнай карце СССР і сумежных краін у 1956, Тэктанічнай карце Еўразіі ў 1966, Тэктанічнай карце Беларусі ў 1976 і 1977. Займае паўн.-зах. і цэнтр. часткі Беларусі і невял. плошчы на ПдУ Літвы і ПнУ Польшчы. Мяжуе на ПнУ і У з Аршанскай упадзінай, на У са Жлобінскай седлавінай, на ПдУ з Прыпяц-
    кім прагінам, на Пд з Палескай седлавінай, на ПдЗ з Брэсцкай упадзінай, на 3 (за межамі БССР) з Мазавецка-Люблінскім прагінам, на ПнЗ з Балтыйскай сінеклізай, на Пн з Латвійскай седлавінай. Mae абрысы няправільнага трохвугольніка з асновай каля 500 км і выш. да 400 км. Распасціранне ў скляпеністай ч. па ізагіпсе —300 м субшыротнае, даўж. каля 350 км, шыр. ад 40 да 120 км.
    Глыб. залягання крышт. фундамента ад -50—1-103 м у скляпеністай частцы да —500	700 м на крылах 1 —1000 м і
    больш на зах. схіле. Сучляняецца з сумежнымі адмоўнымі тэктанічнымі структурамі па вял. разломах у крышт. фундаменце і ніжняй ч. платформавага чахла. Найб. прыўзнятая ч. антэклізы, дзе крышт. фундамент залягае пераважна пад пліяцэн-антрапагенавымі адкладамі, наз. Цэнтральнабеларускгм масівам. Фундамент антэклізы складзены з тоўшчаў архейскіх метамарфічных парод, прарваных інтрузіямі гранітоідаў і асн. парод, якія ўтвараюць сістэму сінклінорньіх структур поўнач — паўн.-ўсх. распасцірання. Метамарфічныя пароды складзены пераважна з гнейсаў нёманскай серыі, перапрацаваных у межах антыклінорных структур да гранітагнейсаў і мігматытаў, а ў цэнтр. ч.— комплексам парод жалезіста-крэмніста-метабазітавай фармацыі аколаўскай серыі. Ва ўсх. частцы Б. а. вылучаюцца ізаметрычныя структуры тыпу гранітагнейсавых купалоў. Платформавы чахол антэклізы складзены з верхнепратэразойскіх, палеазойскіх, мезазойскіх 1 кайназойскіх адкладаў. Верхні пратэразой прадстаўлены рыфеем 1 вендам; палеазой — ніжнім і сярэднім кембрыем, ардовікам, сілурам, сярэднім дэвонам і верхняй перм’ю; мезазой — верхнім трыясам. верхняй юрой, ніжнім і верхнім мелам; кайназой — палеагенам. неагенам і антрапагенам. Магутнасць платформавага чахла ад 80 да 620 м. Суцэльнае пашырэнне і макс. магутнасць (да 320 м) маюць антрапагенавыя адклады. Усе іншыя асадкавыя ўтварэнні пашыраны нераўнамерна. 3 даантрапагенавых адкладаў найб. плошчу займаюць мелавыя і верхнепратэразойскія, на У пашыраны сярэднедэвонскія. Неагенавыя і палеагенавыя адклады трапляюцца ў выглядзе невял. астравоў. Усе астатнія ўтварэнні толькі ва ўскраінных ч. антэклізы: юрскія на 3 і Пд. пермскія і трыясавыя на крайнім ПнЗ і 3; кембрыйскія. сілурыйскія 1 ардовікскія на крайнім ПдЗ, 3 і ПнЗ. Вуглы падзення паверхні фундамента і розных гарызонтаў асадкавых утварэнняў рэдка перавышаюць долі мінут. Толькі ў вузкіх
    Беларуская града і даліна ракі Бярэзіна каля в. Сакаўшчына ў Валожынскім раёпе.
    зонах сучлянення антэклізы з вял. адмоўнымі структурамі, якія размешчаны на ПнЗ і ПдУ ад яе. крышт. фундамент 1 ніжняя ч. платформавага чахла стромка апускаюцца ў бок прылеглых упадзін.
    У межах Б. а. па паверхпі фундамента і ніжняй ч. платформавага чахла вылучаюпда спадзістыя падняцці і пагружэнні (тэктанічныя структуры 2-га парадку) і лакальныя тэктанічныя структуры. На тэктанічнай карце Беларусі (1977) да структур 2-га парадку аднесены Цэнтральнабеларускі масіў, Бабруйскі пахаваны выступ, Вілейскі пахаваны выступ, Івацэвіцкі пахаваны выступ, Бабаўнянскі выступ, Валожынскі грабен. Павернутыя да Балтыйскай сінеклізы і Аршанскай упадзіны пакатыя схілы Б. а. выдзяляюцца як Прыбалтыйская монакліналь і Прыаршанская монакліналь. Да лакальных структур належаць невял. прыўзнятыя і апушчаныя блокі фундамента, якія адлюстроўваюцца ў будове платформавага чахла: Капыльскае, Шылавідкае, Шчучынскае, Воранаўскае падняцці, Клецкае і Дварышчанскае пагружэнні. Унутраныя структуры крышт. фундамента характарызуюцца развіццём лінейных складак паўн.-ўсх. распасцірання.
    Фарміраванне розных частак Б. а. адбывалася ў розны час. Усх. схіл у асноўным быў закладзены ў сярэднім рыфеі. У вендзе асноўная тэр. антэклізы слаба апускалася і была арэнай намнажэння асадкаў. На працягу амаль усяго палеазою. трыясу і юры большая ч. антэклізы была сушаю. а зах. схілы ў раннім палеазоі 1 часам у пермі, трыясе 1 позняй юры, усх.— у сярэднім дэвоне адносна слаба апускаліся і былі месцамі прыбярэжнамарскога асадканамнажэння. У каледонскі этап у выніку прагінання Брэсцкай упадзіны 1 Балтыйскай сінеклізы былі адмежаваны паўд,зах.. зах. і паўн.-ўсх, схілы антэклізы. Найб. інтэнсіўныя дыферэнцыраваныя тэктанічныя рухі герцынскага этапа сфапміравалі блізкія да сучасцых абрыеы Б. а., якая к гэтаму часу канчаткова адасобілася. У мелавы час і ў асобныя вякі палеагену пераважалі ў цэлым сыходныя рухі, антэкліза перакрывалася морам. 3 неагену ўся яе тэр. існавала як вобласць кантынентальнага асадканамнажэння. якая ў антрапагене падверглася неаднаразоваму зледзяненню з намнажэннем комплексу покрыўна-ле-
    давіковых утварэнняў магутнасцю да 320 м. У пародах крышт. фундамента Б. а. выяўлены жал. руды (каля Карэліч і Шчучына), у платформавым чахле разведаны і распрацоўваюцца шматлікія радовішчы буд. матэрыялаў. Ёсць перспектывы на выяўленне рэдкіх і рассеяных элементаў, баксітаў і інш. Гл. на ўкл. карту Тэктоніка.
    Літ.: Тектоннка Белоруссіш.— Мн., 1976.	3. А. Гарэлгк.
    «БЕЛАРУСКАЯ БОРЦЬ», ілюстраваны часопіс, орган Бел. каап. т-ва «Пчала». Выдаваўся ў 1934—38 у Вільні на бел. мове. Выйшла 25 нумароў. Спачатку змяшчаў матэрыялы па пчалярству і пра мядова-лекарскія зёлкі. Пазней меў аддзелы садоўніцтва, агародніцтва, дробпай жывёлагадоўлі, земляробства, гігіены і медыцыны, ветэрынарыі, карэспандэнцыі з чужога жыцця і прэсы, пытанняў і адказаў, жаночую старонку, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Вёў абмен матэрыяламі з рус., польск., укр., ням., чэшскімі пчалярскімі часопісамі. Рэдактар-выдавец Л. А. Войцік (Зоська Верас).
    БЕЛАРУСКАЯ ГЛЁБАВАЯ ПРАВІНЦЫЯ, тое, што цэнтральная глебавая правінцыя.
    БЕЛАРЎСКАЯ ГРАДА, фізіка-геагр. акруга Беларуска-Валдайскай правінцыі. Займае ПнУ Гродзенскай вобл., цэнтр. ч. Мінскай і паўд. ч. Віцебскай абл. Вылучаюцца фізікагеагр. раёны: Ашмянскае ўзвышша, Мінскае ўзвышша, Аршанскае ўзвышша. У геамарфал. адносінах уключае таксама Паўднёва-Заходняе адгалінаванне Беларускай грады. Пераважаюць выш. 200—250 м. Найвыш. пункт Беларусі — г. Дзяржынская (345 м).
    Б. г. ў зах. і цэнтр. частках прымеркавана да Беларускай антэклгзы, ва ўсх.— да Аршанскай упадзіны. Крышт. фундамент перакрыты асадкавымі пародамі верхняга пратэразою. палеазою (дэвону), меза-кайназою (мелу), палеагену, неагену, антрапагену. Для антрапагенавай тоўшчы магутнасцю 100— 180 м, месцамі 300 м. характэрны марэнныя адклады беларускага, бярэзінскага^ дняпроўскага і сожскага зледзяненняў, а таксама налібоцкага, александрыйскага, шклоўскага міжледавікоўяў. У перыяд паазерскага зледзянення ледавік не перакрываў Б. г. У гэты час тут фарміраваліся лёсападобныя і інш. адклады. Сучасны рэльеф Б. г. створаны сожскім ледавіком, пазней значна перапрацаваны і зменены эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі.
    Вылучаюць 3 тыпы рэльефу. Марэнныя ўзгоркі ўтвараюць г р а д ава-ўзгорысты рэльеф, да якога прыстасаваны буйнаўзгорысты рэльеф з выш. болып за 260 м (адносныя перавышэнні 50—80 м/км2). Асобныя грады і вял. колькасць марэнных узгоркаў і камаў маюць вы-
    гляд невысокіх гор са стромкасцю схілаў да 30° (Мінска-Плешчаніцкі ўчастак, асобныя ўчасткі Ашмянскага ўзв.). Складзены з пясчана-жвірова-галечнага матэрыялу або марэнных суглінкаў і супескаў. На паверхні паўсюдна буйныя валуны. Сярэдне-і дробнаўзгорыст ы марэнны рэльеф, укрыты лёсападобнымі пародамі, адрозніваецца згладжанымі і месцамі платопадобнымі паверхнямі (абс. адзнакі 220— 260 м, адносныя перавышэнні да 50 м/км2). Трапляюцца суфазійныя западзіны, лагчыны, яры (Аршанскае, Пд Мінскага, У Ашмянскага ўзвышшаў). Месцамі ўзгорыстая паверхня ўзвышшаў змяняецца выраўнаванымі ўчасткамі «другаснай» дэнудацыйнай марэннай раўніны з катлавінамі, запоўненымі азёрнабалотнымі адкладамі. Уздоўж рачных далін цягнуцца зандравыя р а ў н і н ы, складзеныя з водна-ледавіковых пяскоў. Для Б. г. характэрна густая сетка яроў, лагчын, далін рэк. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, мінер. вада. Пра метэаралагічныя і кліматычныя паказчыкі гл. ў арт. Беларуска-Валдайская правінцыя.
    Б. г.— водападзел паміж бас. рэк Чорнага і Балтыйскага мораў (бас. Дняпра — прытокі Бярэзіны Свіслач, Гайна, Бобр, вытокі Пцічы і Друці; бас. Зах. Дзвіны — вытокі Абалянкі і Усвейкі; бас. Нёмана — Вілія ў верхнім цячэнні з левымі прытокамі, правыя прытокі Нёмана Бярэзіна, Іслач, Сула, Уса). У межах Б. г. Вілейска-Мінская водная сістэма. Вадасховішчы на Свіслачы (Заслаўскае вадасховішча, Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера), Вячы (Вяча), Пцічы (Воўчкавіцкае вадасховішча). На Б. г. пераважаюць дзярнова-падзолістыя сярэднеі слабаападзоленыя глебы на марэнных суглінках, марэнных і водна-ледавіковых супесках, радзей водна-ледавіковых пясках. Па далінах рэк пашыраны поймавыя дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя, у катлавінах тарфяна-балотныя глебы нізіннага тыпу. Зах. і цэнтр. часткі Б. г. ў межах Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі, усх.— Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Лясістасць на асобных узвышшах ад 20 да 60 %. Пераважаюць кусцікавазеленамошныя хваёвыя, а таксама шыракаліста-яловыя лясы, трапляюцца ўчасткі дуброў. Асн. масівы лясоў на Пн Мінскага ўзв. Лугі суха-
    дольныя драбназлакавыя і нізінныя дробнаасаковыя, вільгацеразнатраўныя і вострыцавыя. У межах Б. г. Прылуцкі лясны заказнік, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка».	Н. К. Клгцунова.
    БЕЛАРЎСКАЯ ЗАНАЛЬНАЯ ДОСЛЕДНАЯ СТАНЦЫЯ ПА ПТУШКАГАДОЎЛІ Міністэрства с е л ьскай гаспадаркі СССР. Засн. ў 1968 у г. п. Заслаўе на базе птушкасаўгаса «Заслаўскі». Асн. задачы: удасканаленне існуючых і стварэнне новых высокапрадукц. кросаў яйцаноскіх курэй і мясных качак; распрацоўка метадаў прагназіравання племянных і прадукц. якасцей птушкі, перадавой тэхналогіі ўтрымання і рацыянальпага кармлення племяыной птушкі. На базе завезеных у 1968 канадскіх ліній 444 кроса на станцыі створаны айч. крос яйцаноскіх курэй Беларусь-9. На тры лініі гэтага кроса атрыманы аўтарскія пасведчанні.	в. с. Палуда.