Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
М. С. Шынгароў. «БЕЛАРУ СЬ», кліматычна-бальнеалагічны санаторый за 15 км ад Мінска, на курорце Ждановічы. Адкрыты ў 1981 на базе аднайменнага дома адпачынку. Размешчаны ў хваёвым лесе, на беразе вадасх. Дразды. 400 ложкаў (1981). Абслугоўвае бацькоў з дзецьмі. Сезон увесь год. Прыродныя фактары (сульфатна-хларыдна-натрыев ая вада Ждановіцкай мінер. крыніцы, мяккі клімат, маляўнічая мясцовасць) спрыяюць лячэнню хвароб органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання і органаў стрававання. БЁЛАЯ, рака, правы прыток Правай Лясной (бас. Буга), у Камянецкім р-не. Даўж. 34 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Хлевішча. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о. Асн. прытокі: Палічна (злева), канал Хвашчоўскі Роў, Сіпурка (справа).
Вадазбор (464 км’) на Пн Прыбугскай раўніны. Пад лесам 14 % тэр., хвойныя і мяшаныя трапляюцца асобнымі ўчасткамі ў паўн. ч. вадазбору. Даліна невыразная. месцамі трапецападобная, шыр. 300—500 м. Схілы спадзістыя. парэзаныя сеткай асушальных каналаў. Пойма на вял. працягу трапецападобная. шыр. 300—500 м. адкрытая, лугавая, месцамі парасла хмызняком. Рэчышча ў сярэднім цячэнні (на працягу 10 км) каналізаванае. паглыбленае. шыр. ракі ў сярэднім цячэнні 8— 12 м, у верхнім і ніжнім 2—4 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,1 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае каля 40 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаўся ў 1958—59, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Сталпавыскі. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
БЁЛАЯ, рака, правы прыток Друці (бас. Дняпра), у Кіраўскім р-не. Даўж. 20 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Новае Заліцвінне. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о. Асн. прыток — Чарабамірка (злева). Вадазбор (111 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 78%.
БЁЛАЯ, рака, левы прыток Густаткі (бас. Дзісны), у Міёрскім і Шаркоўшчынскім р-нах. Даўж. 18 км.
Белая гніль агурка.
У наваколлі санаторыя «Беларусь».
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %0. У верхнім цячэнні каналізавана. Вадазбор (81 км2) у межах Дзісенскай ніз., азёрнасць 1 %, пад лесам 21 %.
БЁЛАЯ АКАЦЫЯ, дрэва сям. бабовых. Гл. ў арт. Рабінія.
БЁЛАЯ ВАДЗЯНАЯ ЛІЛЁЯ, расліна сям. гарлачыкавых. Гл. ў арт. Гарлачык.
БЁЛАЯ ГШЛЬ, хвароба раслін, якая выклікаецца грыбам склератынія склерацыйная (Sclerotinia sclerotiorum). Пашкоджвае больш за 100 відаў культурных і дзікарослых раслін; на Беларусі бывае на сланечніку, ільне, каноплях, моркве, сельдэрэі, пятрушцы, салаце, агурках і інш. гарбузовых, фасолі, гаросе, бобе, лубіне, капусце, памідорах, бульбе, садовых суніцах і інш. раслінах. У палявых умовах Б. г. найчасцей развіваецца пры вырошчванні с.-г. культур на дзярнова-падзолістых сугліністых глебах у гады з халаднаватым надвор’ем і частымі ападкамі ў вегет. перыяд, у закрытым грунце і сховішчах — пры рэзкім ваганні т-ры ў спалучэнні з павышанай вільготнасцю паветра і глебы.
Б. г. пашкоджвае ўсе надземныя органы раслін, іх тканкі робяцца бясколернымі, вадзяністымі, потым пакрываюцца белай пушыстай грыбніцай з чорнымі склероцыямі, у форме якіх узбуджальнік зімуе ў полі на пасляўборачных рэштках і ў глебе, у сховішчах — на караняплодах, насенні. Склероцыі прарастаюць вясною і летам, заражэнне раслін адбываецца на працягу ўсёй вегетацыі. Б. г. зніжае ўраджай і яго якасць, памяншае колькасць цукру ў пашкоджаных тканках. У спрыяльныя для хваробы гады недабор ураджаю зялёнай масы і насення лубіну да 25 %, страты караняплодаў морквы ў перыяд хавання болып за 40 %. Меры барацьбы: правільны севазварот з вяртаннем пэўнай культуры на былы ўчастак праз 3—4 гады; знішчэнне раслінных рэшткаў;
тэр. ізаляцыя пасеваў 1-га года ад насеннікаў; сарціроўка насення для выдалення склероцыяў, пратручванне яго пестыцыдамі; апырскванне раслін бардоскай вадкасцю і яе заменнікамі; выбракоўка хворых і пашкоджаных караняплодаў.
Літ.: Д оро ж кнн Н. А„ К у с т ов a A. II. Опыты ii наблюдення над склеротннней в БССР.— Уч. зап. БГУ нм. Леннна. Сер. бнологнческая, 1956 в. 26; Дорожкнн Н. А., Ч е к а л н нс к а я Н. II. Болезнн люшіна.— Мн., 1965. A. I. Кустава.
БЁЛАЯ НАТАПА, рака, левы прыток Чорнай Натапы (бас. Сажа). Даўж. 50 км. Пачынаецца (каля в. Малая Багацькаўка) і цячэ ў Мсціслаўскім р-не. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Густата рачной сеткі 0,51 км/км 2
Вадазбор (235 км2) у межах ГорацкаМсціслаўскай і на ПнЗ Аршанска-Магілёўскай раўнін; пад лесам 6 %. Даліна складаная, у прырэчышчавай ч. скрынкападобная. Рэчышча звілістае. у вярхоўі і на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае, шыр. Ў вярхоўі 3—5 м, ніжэй в. Лапаціна 10—12 м. Берагі абрывістыя, выш. 2—3 м. На веснавы перыяд прыпадае 55 % гадавога сцёку. Замярзае ў сярэдзіне снеж.. крыгалом у 2-й пал. сак Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с. Рэжым вывучаўся (1926—69) на гідралаг. пасту Пісарэўшчына. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Ф. і, Сяцко.
БЕЛДАРЗЕЛЯНБУД, Рэспубліканскі вытворчы камбінат дарожнага і зялёнага б удаўніцтва. Створаны ў 1975 як Рэсп. ўпраўленне зялёнага буд-ва, з 1980 _ Белдарзяленбуд у падпарадкаванні Мін-ва жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Асн. задачы: планаванне, выкананне і тэхн. кіраўніцтва работамі па добраўпарадкаванню, дарожнаму і зялёнаму будаўніцтву ў рэспубліцы, павышэнне ўзроўню добраўпарадкаванасці і сан. стану гарадоў і інш. нас. пунктаў БССР, прыгарадных зялёпых зон, месцаў адпачынку насельніцтва, іх азеляненне, стварэнне новых і рэканструкцыя існуючых паркаў, cneepay, бульвараў, газонаў, буд-ва водных аб’ектаў і інж. абсталяванне тэр., арганізацыя прамысл. вырошчвання і рэалізацыя пасадачпага матэрыялу дэкар. дрэўна-куставых раслін, насення газонных траў і прадукцыі кветкаводства.
Аб’ядноўвае спецыялізаваныя буд. і рамонтна-буд. ўпраўленні, участкі і 8 саўгасаў. ПІтогод прадпрыемствы Б. высаджваюць каля 120 тыс. дрэў, 800 тыс. кустоў, болып за 10 млн. кветак, робяць каля 400 га газонаў, азеляняюць болып за 200 га новых тэрыторый. У аранжарэях (пл. 14,2 га у 1981) 1 гадавальніках (1,5 тыс. га) выропічваецца болып за 20 млн. кветак, 200 тыс. дрэў. каля 1 млн. кустоў. У. I. Талейка'. БЕЛДЗІПРАВАДГАС, гл. Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаван-
ню водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва.
БЕЛДЗІПРАЗЁМ, гл. Беларускі рэспубліканскі праектны інстытут па землеўпарадкаванню.
БЕЛЕМШТЫ (Belemnitidae), атрад вымерлых малюскаў кл. галаваногіх. Вядомы з адкладаў карбону — палеагену, росквіту дасягнулі ў мезазоі (юра — мел). На Беларусі трапляюцца ў верхнеюрскіх і мелавых адкладах, кіравальныя формы для вызначэння іх узросту.
Марскія жывёлы, падобныя на сучасных васьміногаў і кальмараў. Мелі ўнутр. ракавіну, якая складалася з трох частак: фрагмакона (вапнавая ракавіна канічнай формы. падзеленая папярочнымі перагародкамі на камеры, цераз якія праходзіў выраст мяккага цела —■ сіфон), праастракума (пласціністы працяг спіннога краю фрагмакона, вядомы не ва ўсіх Б.), ростра (цыгарападобнае цела даўж. да 40 см, прыкрывала фрагмакон). Драпежнікі. Вядома больш за 50 відаў. У выкапнёвым стане захоўваюцца акамянелыя ростры, вядомыя пад назвай «чортавы пальцы».
БЁЛІЦА, Лукаўскі канал, рака, левы прыток Добасны (бас. Дняпра), у Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах. Даўж. 20 км. Пачынаецца канавай на ПдУ ад в. Кашара (Рагачоўскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор (197 км2) — слабахвалістая раўніна з плоскімі забалочанымі паніжэннямі. Пад лесам 10 % тэр., трапляецца асобнымі ўчасткамі на Пн і ПнУ вадазбору. Рэжым вывучаўся ў 1927—37, назіранні вяліся на гідралаг. пастах Забалацце і Вярбічаў. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
БЁЛІЦА, рака, правы прыток Ушы (прыток Бярэзіны, бас. Дняпра), цячэ ў Бярэзінскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца каля в. Пагулянка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. Амаль на ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (56 км2) дробнаўзгорысты, пад лесам 52 %.
Рака Белая Натапа каля вёскі Мазалава Мсціслаўскага раёна.
БЁЛІЦА, рака, правы прыток Алы (прыток Бярэзіны, бас. Дняпра), у Бабруйскім р-не. Даўж. 14 км. Пачынаецца каля пас. Беларусь. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %оНа ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (126 км2) нізінны, пад лесам Ю %.
БЁЛІЦКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на ПдЗ Рагачоўскага р-на, у вадазборы р. Чачора. Пл. 3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,4 тыс. га. Глыб. торфу да 7,2 м, сярэдняя 2,6 м, ступень распаду 35 %, попельнасць 9,4 %. Першапачатковыя запасы торфу 19,2 млн. т, на 1.1.1978—4,4 млн. т. Торфапрадпрыемства «Беліцкае» мае ў сваім карыстанні 400 га; 200 га выпрацаваных тарфянікаў рэкультываваны і перададзены гаспадаркам раёна. Балота аоушана пераважна адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
БЁЛІЦКАЕ БАЛОТА, нізіннага (90 %) і вярховага (10 %) тыпаў, на Пн ІІухавіцкага р-на, у вадазборы р. Цітаўка. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Глыб. торфу да 4,6 м, сярэдняя 2,3 м, ступень распаду 8 % (нізінны), 5 % (вярховы), попельнасць адпаведна 52 і 36 %. 3 першапачатковых запасаў (3,5 млн. т) на 1.1.1978 засталося 3 млн. т. Асушана дрэнажом 1,3 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Штогод здабываецца каля 10 тыс. т торфу на ўгнаенне.
БЁЛІЦКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАУ, за 0,7 км на ПдУ ад в. Беліца Жлобінскага р-на. Пластавы паклад звязаны з сучаснымі азёрна-алювіяльнымі адкладамі. Разведаныя запасы 289 тыс. м3, перспектыўныя 246 тыс. м 3. Суглінкі зеленавата-шэрыя, светла-шэрыя шчыльныя, пластычныя, без грубазярністых уключэнняў. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—5 м, ускрышы 1—3 м. Прыдатныя на вытв-сць марозаўстойлівай цэглы. Радовішча не эксплуатуецца. БЁЛКАУСКАЕ РАДОВІШЧА ІІЯСКУ, на паўн.-ўсх. ускраіне г. Петрыкаў. Пластавы паклад звязаны са старажытнаалювіяльнымі адкладамі 2-й надпоймавай тэрасы Прыпяці. Разведаныя запасы 816 тыс. м3. Дробназярністыя пяскі шэрыя, жоўта-шэрыя, кварцава-палевашпатавыя. Гліністых часцінак 1,4—4,9 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—6 м, ускрышы 0,1—0,5 м. Пясок прыдатны для буд. работ, у вытв-сці цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
М. Ф. Янюк.
БЕЛРЫБВОД, гл. Беларускае басейнавае ўпраўленне па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства.