• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    I.	I. Шаўцоў. БЕРАЗІНА, рака, гл. Бярэзіна. БЕРАЗІНЁЦ, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Свіна. Пл. 0,12 км2. Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,25 км. Пл. вадазбору 18,9 км2. Праз возера працякае р. Копань (злучае з азёрамі Вял. Восмата і Жодзень). БЕРАЗІНО, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Страдань. Пл. 0,13 км2. Даўж. 0,71 км, найб. шыр. 0,28 км. Пл. вадазбору 13 км2. Катлавіна выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 1—2 м, спадзістыя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,68 км) слабазвілістая. Берагі нізкія. Слабапраточнае: выцякае ручай у р. Страдань. БЕРАЗІНб, зона адпачынку рэсп. значэння ў Мінскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна, яе прытокаў Уша і Жорнаўка, на тэр. Бярэзінскага р-на. Устаноўлена ў 1970. Пл. 9,8 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 22 тыс. чал. Каля 80 % зоны займаюць лясы, пераважна хваёвыя. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку.
    БЕРАЗШСКІ ПАРК, у пас. Беразінскае Маладзечанскага р-на. Закладзены ў канцы 18 — пач. 19 ст. Пл. (разам з садам) 14 га. Парк рэгулярны. Размешчаны на 6 тэрасах, на ніжняй невял. сажалка, абсаджаная таполяй чорнай. Зберагліся старыя бярозы, клёны, елкі, а ў адным з баскетаў — старэйшы на тэр. Беларусі экземпляр аксаміта амурскага. Растуць мясц. пароды дрэў, насаджэнні ліпы. Перспектыўны для аднаўлення.
    БЕРАЗІІЯКОЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, гл. Навасёлкаўскае падняцце.
    БЕРАЗНЯЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Аўсянка. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,78 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 3,2 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 0,41 млн. м3. Вадазбор (1,3 км2) дробнаўзгорысты, 50,7 % тэр. пад лесам.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з Пд на Пн. Возера размешчана ў пойме Аўсянкі, таму схілы невыразныя, толькі на У выш. 2—3 м. спадзістыя, укрыты лесам. Дно простай будовы, у прыбярэжнай ч. выслана пяском, глыбей крэменязёмістым
    сапрапелем таўшчынёй да 4,1 м. Мінералізацыя вады да 144 мг/л, празрыстасць да 1,2 м. Бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае, шыр. палосы 10—15 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, карась, лінь.
    Б. П. Уласаў.
    БЕРАНШТ9ЙН Фелікс Якаўлевіч (24.11.1904, г. Роўна —13.9.1977), беларускі сав. біяхімік. Д-р біял. н. (1938), праф. (1935). Чл. КПСС з 1940. Скончыў Харкаўскі вет. ін-т (1926). У 1935—71 заг. кафедры біяхіміі Віцебскага вет. ін-та. Працы па вывучэнню мікраэлементаў, іх ролі і значэння ў жывёлагадоўлі, пытанняў клінічнай вет. біяхіміі, фізіка-хім. уласцівасцей біяарган. рэчываў.
    Тв.: Мнкроэлементы в фнзнологнн н патологнн жпвотных.— Мн., 1966.
    БЕРАСНЁЎКА, зона адпачынку за 30 км на ПнУ ад Бабруйска, яа тэр. Кіраўскага р-на, у вярхоўях р. Добасна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,4 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 8 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей Бабруйска і г. п. Кіраўск.
    БЁРАСТ, вяз грабалісты (Ul­mus carpinifolia), дрэва з роду вяз сям. вязавых. Пашыраны ў Зах. Еўропе, М. Азіі, на Пн Ірана, у Сярэдняй Афрыцы; у СССР — на Пд Еўрап. ч., Каўказе, у Сярэдняй Азіі. На Беларусі трапляецца ў паўд. і цэнтр. р-нах, паўн. мяжа суцэльнага пашырэння віду праходзіць праз Іў’е, Бакшты, на Пд ад Мінска, Пухавіч, Касцюковіч. Расце ў складзе падросту ў мяшаных і шыракалістых лясах, асабліва ў сніткавых і крапіўных дубровах і ясенніках, на глебах з праслойкамі карбанатаў, а таксама ў некат. тыпах поймавых дуброў, часам утварае зараснікі. Цвіце ў крас.— пач. мая, пладаносіць у канцы мая — пач. чэрвеня, аднак на Беларусі дрэвы, што цвітуць і пладаносяць, трапляюцца рэдка. Размнажаецца насеннем, парасткамі, каранёвымі атожылкамі. Нар. назвы лём, ільмак. Дэкар., меданосная і тэхн. (драўніпа выкарыстоўваецца ў машынабудаванні і сталярнай справе) расліна. Разводзіцца як лясная, паркавая і проціэразійная парода (прыдатны для замацавання схілаў). Кара багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. На добра асветленых месцах і сухіх глебах вядома коркавая разнавіднасць — U. с. var. suberosa, у якой на галінках утвараюцца крылападобныя наросты з корку.
    Дрэва, часам куст, ва ўмовах Беларусі дасягае выш. 15—20 м. Кара цёмна-шэрая, глыбокапатрэсканая. Лісце суцэль-
    нае, шчыльнае, нераўнабокае, на доўгіх чаранках, шырокаэліпсоіднае ці яйцападобнае, па краі вострадвойчыпілаватае, цвёрдае, знізу па жылках укрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі з іржава-чырвонымі 4—5-надрэзанымі калякветнікамі, у густых пучках. Плод — адваротнаяйцападобная крылатка. Жыве да 300 гадоў. Святлалюбная, засухаўстойлівая расліна, але пашкоджваецца моцным марозам і трахеямікозам (галандская хвароба).	Г. У. Вынаеў.
    БЕРАСТАВЁЦ, нізіннае балота на ПдУ Бярозаўскага р-на, у вадазборы р. Ясельда. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,2 тыс. га. Глыб. торф,у да 3,2 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 18 %. Запасы торфу на 1.1.1978 4,5 млн. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Адкрытай сеткай асушана 0,7 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай пл. балота кусты вольхі, травяное покрыва з асок.
    БЕРАСТАВІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Бераставіцкім р-не, ва ўсх. ч. Мазурскага пахаванага выступу Бел. антэклізы. Выяўлена свідраваннем у час геолагаздымачных работ. Выдзяляецца па паверхні фундамента. Памеры 22,5Х Хб км. Амплітуда 50 м.
    БЕРАСТАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, за 0,8 км на ПдЗ ад чыг. ст. Бераставіца Бераставіцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з канцовамарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 161 тыс. м3, перспектыўныя 509 тыс. м3. Пяскі дробназярністыя светла-жоўтыя, кварцава-палевашпатавыя, з адзінкавымі ўключэннямі жвіру і галькі. Гліністых часцінак 1,7—5,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,7—5 м, ускрышы (гліністыя пяскі) 0,2—1,4 м. Пяскі прыдатныя на выраб чарапіцы. Радовішча не эксплуатуецца. м. Ф. Янюк. БЕРАСТАВІЦКІ РАЁН, на 3 Гродзенскай вобл. Пл. 0,7 тыс. км2. Г. п. Вял. Бераставіца — цэнтр раёна; рабочы пас. Пагранічны, 127 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў. П а-
    Бераст: 7 — галінка з коркавымі нарастамі; 2— кветкі; 3 — галінка з лісцем і
    пладамі.
    в е р х н я раёна пераважна ўзвышаная — болыпая частка тэр. ў межах Паўд. адгалінавання Бел. грады (адгор’і Ваўкавыскага ўзвышша і Гродзенскага ўзвышша); астатнюю тэр. займае Верхнянёманская нізіна. 68 % тэр. на выш. 160—200 м над узр. м., у т. л. 38 % вышэй за 180 м. Найвышэйшы пункт (212 м) на Пн раёна (Магілянская града). Паніжаныя ўчасткі ў даліне Свіслачы, на Пн да 105 м (каля в. Жукевічы). Адносныя перавышэнні ўзгорыстых участкаў Гродзенскага ўзв. над нізіннымі ўчасткамі даліны Свіслачы на ПнЗ 80—100 м. Глыбіня расчлянення рэльефу ў межах узвышшаў 30— 10 м/км2, у далінах Свіслачы і Одлы 2—5 м/км2.
    Геалагічная будова і карысныя в ы к а п н 1. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Бел. антэклізы, у межах зах. схілу Цэнтральнабеларускага масгву. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 110—130 м (макс. 239 м), якія сфарміраваліся пад моцным уплывам ледавіка сожскага зледзянення, пад яго адкладамі ўтварэнні дняпроўскага 1 бярэзінскага зледзяненняў, у ледавіковых лагчынах — раннебярэзінскага ледавіка. Пад антрапагенавымі пяжаць палеагенавыя (6—14 м), мелавыя (да 120 м), юрскія (40—50 м) адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 150— 300 м. Пад ім на глыб. 200—300 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 14 радовішчаў торфу з запасамі 6,7 млн. т (найб. Одлаўскае балота)-, Знайдзінскае радовгшча цагельнай гліны; Берастаеіцкае радовішча пяскоў.
    К л і м а т. Б. р. адносіцца да Гродзенска-Івацэвіцкага агракліматычнага раёна і Пружанска-Врэсцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —5, ліп. 18 °C. Ападкаў 560 мм за год. Вегет. перыяд 200 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. пра Ваўкавыскую метэаралагічную станцыю. Гідраграф і я. Рэкі належаць да Нёманскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Свіслач (правыя прытокі Верацейка, Бераставічанка, левыя — Уснарка і Одла). Густата рачной сеткі 0,41 км/км2. Працягласць асушальнай сеткі 1432 км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 43 км, магістральных і падвадных каналаў 104 км, рэгуляцыйных каналаў 137 км. У раёне 10 сажалак агульнай пл. каля 260 га. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Гродзенска-Ваўкавыска-Лідскага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (%): дзярнова-падзолістыя 66,4, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 10,6, дзярповыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 13,5, поймавыя (алювіяльныя) 2,2, тарфяна-балотныя 6,9, дзярновыя і дзярнова-карбанатпыя 0,4; паводле мех. складу (%): сугліністыя 28, супясчаныя 56,9, пясчаныя 8,2, тарфяныя
    6,9. Плоскасная эрозія на 24,1 % пл. ворных зямель, у т. л. ва 17 % слабая; 16,9 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць пераважна да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі па 10—30 га, агульная пл. 11,9 тыс. га. Сухадолы займаюць 17,7 %, нізінныя 66,1, заліўныя лугі 16,2 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, 16 % тэр. раёна; пераважаюць невял. масівы да 10— 50 га, найб. значныя — урочышчы Зялёнае (1,6 тыс. га), Магілянскія горы (0,7 тыс. га). Склад лясоў (у %): хваёвыя 78,8, яловыя 6,2, дубровы 4,7, грабовыя 0,2, бярозавыя 7,3, асінавыя 0,5, чорнаальховыя 2, таполевыя 0,3. 42,1 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 14 балот (належаць да Гродзенска-Навагрудскага тарфянога раёна) пл. 5,3 тыс. га (часткова асушаны), усе нізінныя. Найб. масівы — Одлаўскае балота і Дубінае балота. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца дзік, лось, казуля, бабёр, выдра, вавёрка, куніца, ліс, андатра, янотападобны сабака, заяц-русак, крот; трапляюцца высакародны алень і воўк; ёсць шэрая курапатка.
    Прыродакарыстанне і ахова п р ы р о д ы. Пад с.-г. ўгоддзямі 72,1 % тэр. (53,3 % ворных зямель, 17,1 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 11 калга-
    1. Дробнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з лагчынна-ярыстым расчляненнем, тэрмакарставымі западзінамі, камамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
    2. Дробнаўзгорыстаўвалістае марэннае ўзвышша з камамі, лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзі раваныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.