• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Ядловец звычайны ў Баранавіцкім батанічным заказніку.
    Да артыкулаў Батанічныя заказнікі (II), Заказнікі (II).
    ж
    Дуб пірамідальны ў Брэсце.
    Барэцкая дуброва ў Івацэвіцкім раёне.
    Андрывоншынскі парк у Валожынскім раёне.
    Да артыкула Батанічныя помнікі прыроды (I).
    Зараснікі вадзянога арэху на возеры Цёста ў Глыбоцкім раёне.
    Дуб-волат у Буда-Кашалёўскім раёне.
    Змеепадобныя елкі ў Брэсце.
    Да артыкула Батанічныя помнікі прыроды (II).
    Цэнтральны батанічны сад АН БССР. Галоўны ўваход.
    Вадаём у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР.
    Батанічны сад Віцебскага педагагічнага інстытута: насаджэнне елкі калючай.
    Да артыкула Батанічныя сады (I).
    Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі: дэндрарый (на пярэднім плане рабаткі з квітучых раслін).
    Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі: рэліктавае дрэва гінкго двухлопасцевы.
    Батанічны сад Беларускага тэхналагічнага інстытута: насаджэнне спірэі японскай.
    Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага універсітэта: адзін з сектараў дэндрарыя.
    Ila нптыкн.іа Батанічныя сады (ID.
    Запаведная дуброва.
    Зараснікі гарлачыка чыста-белага на р. Нараўка.
    Каўнерыкавая хвоя.
    Высакародныя алені.
    Вечар у пушчы.
    У пушчы зімой.
    .-.as
    Тарпанападобныя коні.
    Чорныя буслы.
    Статак зуброў.
    Піхта белая.
    Край Блакітных азёр.
    Куток заказніка.
    Возера Глубля.
    Ахоўны від — меч-трава звычайная ў возеры Глубелька.
    Браслаўская града каля в. Друйск Браслаўскага раёна.
    Брэсцкае Палессе. Краявід у Маларыцкім раёне.
    Від на Брэст з боку р. Мухавец.
    Зялёныя насаджэнні на вуліцы А. Міцкевіча.
    У ларку імя 1 Мая.
    Рака Буг каля Брэста.
    Рака Бярэзіна (бас. Нёмана) у Іўеўскім раёне.
    Рака Вілія каля в. Міхалішкі Астравецкага раёна.
    Рака Віхра ў Мсціслаўскім раёне.
    Бэз сорту Вера Харужая.	Бэз сорту Мінчанка.
    Да артыкула Бяроза.
    лейшае з дамешкам залаціста-рыжаватага колеру. Пер’е на патыліцы і ззаду шыі залаціста-жоўтае. Цэўка аперана да пальцаў. Дзюба і лапы дужыя, жоўтыя. Кіпцюры вялікія, моцныя, вострыя, чорныя. Хвост доўгі, у маладых белы з цёмнай палосай на канцы. у дарослых цёмны са светлай асновай. Полавая спеласць у 4—5 гадоў. Утварае пастаянныя пары. Паветраныя гульні і шлюбныя палёты адзначаны ў месцах гнездавання ў сакавіку. Б. часта доўга лунае ў паветры. Крык — клёкат. падобны да брэху «квек — квек — квек». Гнёзды з тоўстых сукоў будуе на дрэвах на выш. 12—20 м, выкарыстоўвае іх некалькі гадоў запар. Пара Б. мае на гнездавым участку 2—4 гнязды, якімі карыстаецца па чарзе. Нясе 2 белыя з чырванаватакарычневымі стракацінамі яйцы ў сак.— красавіку. Наседжванне каля 40 сут. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе 9— 10 тыдняў, вылятаюць у канцы ліп,— пач. жніўня. Б.— дзённы драпежнік. Корміцца птушкамі. млекакормячымі, земнаводнымі, буйнымі насякомымі, мярцвячынай. Вядомы выпадкі канібалізму. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы. A. М, Дарафееў. БЁРНСКАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не, у бас. р. Віцьба. Пл. 0,15 км2. Даўж. 0,64 км, найб. шыр. 0,36 км, найб. глыб. 15,8 м, сярэдняя 5,5 м. Аб’ём вады 0,82 млн. м3. Вадазбор (1,16 км2) дробнаі сярэднеўзгорысты, каля катлавіны буйнаўзгорысты, разараны, пад лесам 35 % тэрыторыі.
    Катлавіна эварзійнага тыпу, авальная, злёгку выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы — марэнныя ўзгоркі і озы выш. 15—20 м, на ПнУ да 5—7 м. Уздоўж возера на выш. 0,5—0,7 м над урэзам вады тэраса. Берагавая лінія (даўж. 1,98 км) слабазвілістая. берагі нізкія, пясчаныя, месцамі задзернаваныя і ўкрытыя хмызняком, уздоўж берагавой лініі цягнецца палоса (5 — 25 м) пераўвільготненай поймы. Літаральная зона да глыб. 2 м займае 19 % пл. возера, піыр. 10—35 м. сублітараль шырокая, глыб. ад 2 да 10 м займаюць 64 % пл., у зах. ч. невял. заліў з глыбінямі да 4 м. Да глыб. 3 м дно выслана пясвом, у паўн.-ўсх. ч. пясок да глыб. 5—6 м, ложа ўкрыта гліністым ілам. Шыр. палосы надводпай расліннасці 5—15 м, да глыб. 3 м. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л, празрыстасць да 1,9 м. Эўтрофнае. Слабапраточнаё: упадае 1 выцякае ручай. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка, карась 1 інш.
    БЕРТРАНДЙТ [ад прозвішча франц. мінералога Э. Бертрана (Е. Bert­rand)], мінерал з кл. сілікатаў, Be4[Si2O7] (ОН) 2. Характэрны дамешкі В i Ge. На Беларусі мінералагічная рэдкасць, знопдзены ў шліфах.
    Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме. Крышталі клінападобныя або таблітчаста-прызматычныя. Бясколерны, белы, радзей светла-ружовы і светла-жоўты. Бляск шкляны. Цв. 6—7; шчыльн. каля 2600 кг/м3. Утвараецца пры нізкіх т-рах і ціску ў познія стадыі гідратэрмальнага працэсу.
    БЁРЦА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Абабіца. Пл. 0.42 км2. Даўж. 1,35 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 3,7 м, сярэдняя 2,5 м. Аб’ём вады 1,06 млн. м3. Вадазбор (9 км2) дробнаўзгорысты, пад лесам 98 %.
    Катлавіна лопасцевай формы, выцягнута 3 ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 10—
    15 м, у ніжняй ч. стромкія, пясчаныя, укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,83 км) утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, пад лесам. Дно плоскае, да 2 м выслана пяском, глыбей — сапрапелямі сярэдняй магутнасцю 4 м. Мінералізацыя больш за 200 мг/л, празрыстасць 0,5 м. Зарастае слаба, шыр. палосы надводнай расліннасці да 12 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае ручай, на ПдЗ пратока ў воз. Дубра. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, лінь, карась. Б. П. Уласаў. БЁРШТАУСКАЕ ВОЗЕРА, Бярштанскае в о з е р а, у Шчучынскім р-не, у бас. р. Котра. Пл. 1,68 км2. Даўж. 3,36 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 17 м, сярэдняя 6 м. Вадазбор (43 км2) раўнінны.
    Катлавіна выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы тэрасаваныя, разараныя ці ўкрытыя хвойным лесам, месцамі парэзаныя ярамі. Берагавая лінія звілістая. Берагі стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя. Дно выслана крэменязёмістымі сапрапелямі (гл. Берштаўскае радовішча сапрапелю), 3 астравы агульнай пл. 0,09 га. Эўтрофнае, каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з р. Котра, упадаюць р. Рудна 1 меліярацыйны канал. Водзяцца верхаводка, краснапёрка, плотка. лешч, акунь, карась, лінь, шчупак, мянтуз, джгір. На паўд.-ўсх. беразе возера в. Бершты.
    БЁРШТАУСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Шчучынскім р-не, у Берштаўскім возеры. Запасы 3,6 млн. м3, у т. л. 2,4 мяшанага, 1,2 крэменязёмістага тыпаў. Высцілае 67 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,3 м, найб. 7 м. Натуральная вільготнасць каля 89 %. Попельнасць 59 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2, вокіслаў кальцыю 9, калію 0,7, фосфару 1,2. Вадародны паказчык (pH) 7. Canpaneль прыдатны на ўгнаенне, вапнаванне кіслых глеб.
    БЕРБІЛ (ад грэч. beryllos), мінерал з класа сілікатаў, алюмасілікат берылію А12Вез(8ібб18). Mae 14,1 % В₽О, прымесі шчолачаў да 7 %, часам Rb2O, Cs2O (да 3 % у вараб’явіце). Есць у гранітных пегматытах, грэйзенах, скарнах. Трапляецца як акцэсорны мінерал у крышт. фундаменце.
    Крышталізуецца ў гексаганальнай сістэме, утварае прызматычныя, ігольчастыя, таблітчастыя крышталі або суцэльныя зярністыя масы. Колер вельмі разнастайны. У залежнасці ад колеру, празрыстасці і прымесей адрозніваюць: уласна Б.— зялёныя, жаўтавата-белыя мутныя крышталі; аквамарын — празрыстыя, зеленавата-блакітныя, цёмна-блакітныя крышталі; геліядор — жоўтыя крышталі; ізумруд — густа травяна-зялёныя празрыстыя крышталі; растэрыт — бясколерны або ружаваты; вараб’явіт (марганіт) — ружовы. Бляск шкляны. Цв. 7,5—8; шчыльн. 2600— 2900 кг/м3. Б.— руда для вытв. берылію. Ізумруд і аквамарын — каштоўныя камяні.	Я. I. Аношка.
    БЕРБІЛІЙ (лац. Beryllium, ад назвы мінералу берыл), Be, хім. элемент. У прыродзе рэдкі, сярэдняя колькасць у зямной кары 2 • 10~4 % па
    масе, знаходзіцца ў выглядзе мінералаў, гал. з якіх берыл. Сярэдняя колькасць В. ў крышт. фундаменце і асадкавай тоўшчы Беларусі каля 1 г/т (у гранітах Жыткавіцкай зоны 4 г/т, у дыябазах 3 г/т). На тэр. Беларусі трапляюцца гідратэрмальнаметасаматычны і россыпны тыпы мінералізацыі, якія не маюць прамысл. значэння. Б. таксічны; гранічна дапушчальпая канцэнтрацыя ў пітной вадзе 0,0002 мг/л, у паветры 0,001 мг/м3. Пры павышаных канцэнтрацыях расліны набываюць непрыгожыя формы, у жывёл і чалавека назіраюцца берыліёвы рахіт, берыліёз, перараджэнне тканак печані і інш. захворванні. Гал. галіна выкарыстання — тэхніка.
    БЁСЕДЗЬ, рака, левы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўж. 261 км (у межах БССР 185 км). Пачынаецца ў Шумяцкім р-не Смаленскай вобл., цячэ ў Магілёўскай (Хоцімскі і Касцюковіцкі р-ны), Бранскай і Гомельскай (Веткаўскі р-н) абл. Агульнае падзенне ракі 59,6 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,23 %о. Асн. прытокі: Еленка, Сураў. Жадунька, Дзяражня, Алешня, Палуж, Каўпіта (справа), Альшоўка, Жадунь, Зубар, ручай Машоўка, Стаўбунка (злева). Агульная даўж. рачной сістэмы 2 тыс. км, густата рачной сеткі 0,36 км/км2.
    Вадазбор [пл. 5460 км2 (у БССР 3110 км2), даўж. 155 км, сярэднія шыр. 35 км, выш. над узр. м, 160 м, нахіл 9,62 %0) у паўд.-ўсх. частцы АршанскаМагілёўскай раўніны, у нізоўях на Прыдняпроўскай нізіне. Рэльеф пераважна раўнінны, часткова дробнаўзгорысты, слабаярысты, трапляюцца асобныя марэнныя ўзгоркі выш. да 15 м. Пашыраны плоскія, зрэдку забалочаныя паніжэнні. Грунты пераважна супясчаныя. Пад лясамі 20 % тэр., пад ворывам каля 60 %. Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная, шыр. да ўпадзення р. Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км, ніжэй вусця р. Свінка 1—1,5 км. Схілы спадзістыя 1 ўмерана стромкія, на асобных участках стромкія і абрывістыя, выш. ад 5 да 20 м, разараныя, парэзаныя неглыбокімі лагчынамі, ярамі і далінамі прытокаў. Пойма пераважна двухбаковая, б. ч. лугавая. парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; шыр. ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасля ўпадзення р. Свінка да вусця 0,5—1.5 км. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—2,5 м тэрмінам да 20—30 сут. Рзчышча моцназвілістае і разгалінаванае, шмат старыц, рукавоў, заліваў; шыр. 15—20 м у вярхоўях. 30—40 м ніжэй па цячэнню, на асобных участках да 100 м. Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, выш. 0,3—2 м, пясчаныя 1 сугліністыя, пры ўпадзенні прытокаў звычайна забалочаныя.
    Рэжым Б. вывучаецца з 1929, назіранні на 8 пастах, на Беларусі дзейныя Бялынкавічы і Свяцілавічы. Б. вызначаецца інтэнсіўным разводдзем. На веснавы перыяд прыпадае