Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Л. Ф. Гармашава.
БІТБІНІЯ (Bithynia), род прэснаводных бруханогіх малюскаў сям. гідробій. У СССР 7 відаў, на Беларусі
2. Б. шчупальцавая (В. tentaculata) пашырапа ў рэках, азёрах, вадасховішчах. Селіцца на харавых водарасцях, прыбярэжных камянях, у пазухах лісця разаку. Mae вежападобную (5—6 спіральных завіткоў) карычпевую ракавіну выш. да 12 мм, вусце закрываецца авальнай накрыўкай. Б. Л і ч a (В. leachi) — рэдкі від. Адзначана ў азёрах Нарач, Дрывяты, Мястра, некаторых вадаё-
мах Палесся, пераважна ў лужынах поймаў рэк. Форма і памеры (5— 15 мм) вар’іруюць. Накрыўка вусця сферычная. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Б. Ліча — першы прамежкавы гаспадар кашэчай двухвусткі — узбуджальніка апістархозу.
Абодва віды, як і інш. Б., раздзельнаполыя. Кормяцца водарасцямі, рэшткамі раслін і жывёл. Б.— пажыва для многіх бентасаедных рыб (лешч, вугор і інш.). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Беспазваночныя. С. I. Гаўрылаў.
БІФІДАБАКТЗРЫІ (ад лац. bifidus падзелепы на дзве часткі + бактэрыі), від мікраарганізмаў (з групы малочнакіслых бактэрый). Складаюць да 80—90 % кішэчнай флоры дзяцей і маладняку с.-г. жывёл у перыяд малочнага выкормлівання. Карысныя: прыгнятаюць развіццё гніласных і хваробатворных мікробаў, утвараюць вітаміны групы В, К і спрыяюць засваенню вугляводаў. Пасля заканчэння кармлення малаком маці біфідафлора зменьваецца пармальпай кішэчнай флорай дарослых арганізмаў.
БІФУРКАЦЫЯ РЭК (ад лац. bifurcus раздвоены), разгалінаванне рэчышча і даліны на дзве пратокі, якія потым не зліваюцца і ўпадаюць у басейны розных рэк. Да Б. р. блізкі падзел вады — пераразмеркаванне вады паміж суседнімі вадазборамі звычайна у вярхоўях (часта ўключаюць азёры на водападзеле). Пераліў вады з аднаго басейна ў другі ў час разводдзя ці паводкі — сезонная Б, р.
На Беларусі ёсць Б. р. натуральнага паходжапня, але болыпасць — штучнага. Найбольш вядомы Б. р.: Выня (бас. Нёмана)—Цапра (бас. Прыпяці); з Пцічы каля в. Русаковічы і в. Крамок адыходзяць пратокі. па якіх вада з яе пападае ў р. Цітаўка і р. Талька бас. Свіслачы; сцёк з воз. Болныра ў Дражбітку (бас. Сосніцы) і Свіну (бас. Обалі); сцёк з воз. Ардышэва ў Ардышэўку і Зелянуху (абедзве бас. Лучосы); сцёк з Выганашчанскага воз. па Агінскім канале ў ПІчару (бас. Нёмана) і Ясельду (бас. Прыпяці); сцёк з воз. Вядзета ў Дрысу 1 Палату. Найбуйнейшая Б. р. штучнага паходжання — Вілейска-Мінская водная сістэма, па якой ч. вады р. Вілія перапампоўваецца ў бас. р. Свіслач. Шмат выпадкаў штучнай Б. р. на Палессі, дзе каналы часта злучаюць суседнія рэкі. У вясновае разводдзе там пашырана сезонная Б. р. У перыяд раставання ледавіка паазерскага зледзянення былі Б. р. на прыледавіковых вадасцёках. Ад іх захаваліся скразныя даліны. БІЯ... (ад грэч. bios жыццё), першая састаўная частка складаных слоў: 1) па значэнню адпавядае слову «жыццё»; 2) абазначае сувязь з жыццём. з жыццёвымі працэсамі; 3) адпавядае слову «біялагічны».
БТЯАРГАШЧНАП X1MII ІНСТЫТУТ АН БССР. Засн. v 1974 у Мінску на базе аддзела біяарган. хіміі Ін-та фізіка-арган. хіміі АН БССР.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: хімія бялкоў, пептыдаў, полінуклеатыдаў, ліпідаў і стэроідаў. Аспірантура з 1974.
У выніку даследаванняў атрыманы тэарэт. 1 эксперым. вынікі. якія маюць важнае значэнне для біялог'іі, медыцыны і сельскай гаспадаркі. Выдзелены свабодны ад ліганду (стэроіду) транскартын-бялок, адказны за перанос картыкоідных гармонаў у крыві, распрацаваны навук. асновы стварэння важпых дыягнастычных набораў для патрэб аховы здароўя, створаны новы высокаадчувальны экспрэс-метад вызначэння структуры бялкоў і пептыдаў. Распрацаваны метад выдзялення рэцэптарнага бялку кортыкастэроідных гармонаў з клетак печані пацукоў; сінтэзаваны шэраг пептыдаў ■— аналагаў рылізінг-гармону люліберыну, даследаваны механізм і кінетыка ферментатыўных рэакцый гідраксіліравання розных субстратаў з удзелам цытахрому Р-450 з мікрасом печані 1 гемаглабіну. Распрацаваны арыгінальныя метады сінтэзу гетэрацыклічных стэроідаў (многія праявілі высокую супрацьшокавую. супрацьзапаленчую, супрацьалергічную і кардыятанічную актыўнасць), сінтэзу прастагландзінаў і іх аналагаў. Прапанаваны новы метад сінтэзу супрацьлейкознага прэпарата, цыклацытадзіну, атрыманы шэраг мадыфікаваных нуклеатыдаў (некаторыя праявілі высокую актыўнасць супраць розных вірусаў), атрыманы важныя даныя па мал. і надмалекулярнай структуры кандэнсаваных дэзоксірыбануклеапратэідаў, па карэляцыі паміж хім. структурай і біял. актыўнасцю ў шэрагу біял. актыўных рэчываў.
У. А. Хрыпач. БІЯГЕАГРАФІЯ (ад бія... + геаграфія), навука пра пашырэнне і размеркаванне жывых арганізмаў, іх згуртаванняў (біяцэпозаў) па зямным шары, пра характар фауны і флоры пэўных геагр. адзінак і прычыпы іх змянення. Знаходзіцца на стыку біялогіі і геаграфіі. Асн. раздзелы: геаграфія біяцэнозаў, зоагеаграфія і геаграфія раслін.
БІЯГЕАХІМІЧНЫЯ АНАМАЛП, анамаліі ў жывых арганізмаў, якія ўзнікаюць у выніку выкарыстання хім. элементаў на плошчах з недахопам ці павышанай колькасцю біягенных элементаў, намнажэннем хім. элементаў тэхнагеннага паходжання. Індыкатарныя прыкметы Б. а.— фларыстычныя (парушэнне саставу флоры), марфалагічныя (змяненне формы сцябла. афарбоўкі лісця), фітацэнатычныя (парушэнне сукупнасці раслінных згуртаванняў), фізіялагічныя (парушэнне працэсаў паглынання мінер. рэчываў, развіцця, росту, цвіцення, плоданашэння і інш.) змены раслін, эндэмічпыя захворванні жывёл і чалавека.
БІЯГЕАХІМТЯ (ад бія... + геахімія), галіна геахіміі, вывучае геахім. працэсы ў біясферы з удзелам арганізмаў; уключае таксама арган. геахімію. Задачы Б.: вывучэнне ппацэсаў жыцця і іх адзінства з геахім. асяроддзем як умовы, якая вызначае
развіццё, будову і функцыі біясферы; даследаванне ўдзелу арганізмаў у геахім. працэсах утварэння вапняку, мелу, дыятаміту, фасфарыту, вугалёў і інш. біялітаў, жалезных, марганцавых і інш. руд, біягенных радовішчаў серы, выветрывання горных парод і інш. Б. звязана з біял., геал. і хім. навукамі, аграхіміяй, ветэрынарыяй, геранталогіяй, глебазнаўствам, геаграфіяй медыцынскай і інш. Заснавальнік Б. як навукі — сав. вучоны У. I. Вярнадскі (1863— 1945), які развіў паняцце аб біясферы як зямной абалонцы, даў геахім. тлумачэнне дзейнасці жывых істот. Сав. вучоны А. П. Вінаградаў (1895—1975) вызначыў сярэдні хім. склад жывога рэчыва, распрацаваў пытанне аб біягеахім. правінцыях і інш. На Беларусі праблемы Б. распрацоўваюцца ў ін-тах АН БССР (геахіміі і геафізікі, эксперым. батанікі, фотабіялогіі), БелНДІ земляробства, БСГА, БДУ і ў інш. навук. і навуч. установах. Вызначана пашырэнне хім. элементаў у натуральнай расліннасці рэспублікі, біяхім. сувязі ў сістэме «глеба — расліна», даследуюцца біягеахім. асаблівасці жывёльнага свету, натуральныя і тэхнагенныя біягеахімічныя анамаліі. Распрацаваны біягеахім. метад пошукаў карысных выкапняў, заснаваны на вызначэнні колькасці пэўнага хім. элемента ў глебах і раслінах. Пошукі рудных радовішчаў праводзяцца на падставе гістагеахім. выяўлення форм злучэнняў з арган. рэчывамі тканак раслін. У сектары геранталогіі АН БССР даследуюцца біягеахім. працэсы старэння арганізма. Рацыяпальныя прыёмы біялагічна паўнацэннага кармлення жывёл распрацоўваюцца ў Віцебскім ветэрынарным ін-це.
Лгт.: Труды бногеохнмнческой лабораторнн. Т. 17.— М., 1979. I. К. Вадкоўспая. БІЯГЕАЦЭНАЛбГІЯ (ад біягеацэноз + ...логія), навука пра біягеацэнозы. Адлюстроўвае комплексны ўзровень вывучэння жывой прыроды, цесна звязана з геабатанікай, лесазнаўствам, балотазнаўствам, лугазнаўствам, глебазнаўствам, ландшафтазнаўствам, кліматалогіяй. Даследуе структуру, уласцівасці і функцыі біягеацэнозаў і іх кампанентаў, сувязі, узаемны ўплыў, біял. прадукцыйнасць іх, ролю асобных кампанентаў у змяненні і дынаміцы біягеацэіюзу, рэакцыі біягеацэнозаў на стыхійныя ўздзеянні і гасп. дзейнасць чалавека, рэгуляторныя механізмы ўстойлівасці біягеацэнозаў, механізмы, якія забяспечваюць
адзінства біягеасферы і яе буйных частак. Звесткі Б. даюць магчымасць дакладна прагназіраваць вынікі ўмяшання чалавека ў ход прыродных працэсаў, накіравана рэгуляваць сувязі і ўзаемадзеянні кампанентаў біягеацэнозу гал. чынам для павышэння біял. прадукцыйнасці, выбару шляхоў гасп. выкарыстання матэрыяльна-энергет. рэсурсаў біягеасферы і яе частак. У даследаваннях шырока выкарыстоўваюцца эксперымент (у прыродных умовах і на мадэлях), колькасныя метады вывучэння, матэм. аналіз і стат. апрацоўка звестак. Асабліва істотнае зпа^ чэнне Б. для практыкі лясной і сельскай гаспадаркі.
Заснавальнік Б.— акад. AH СССР У. М. Сукачоў, які ў 1940 распрацаваў асн. палажэнні навукі, вызначыў яе сувязь з інш. навукамі, праграму і напрамак даследаванняў. Вял. ролю ў развіцці Б. адыгралі працы рускіх вучоных В. В. Дакучаева, Г. Ф. Марозава, Р. I. Аболіна, У. I. Вярнадскага.
На Беларусі Б. пачала развівацца ў 1940—50-я г. з выкарыстаннем біягеацэналагічнага метаду даследавання ў геабатаніцы і лясной тыпалогіі (I, Д. Юркевіч). Галаўная ўстанова па распрацоўцы пытанняў Б.— АН БССР (Ін-т эксперым. батанікі, Цэнтр. бат. сад, Ін-т заалогіі). Асн. кірунак даследаванняў — комплекснае вывучэнне біягеацэнозаў і экалагічных сістэм з выкарыстаннем метадаў мадэліравання і прагнозу. Даследуецца біял. прадукцыйнасць біягеацэнозаў, эколага-фізіял. працэсы ў іх, крутаварот азоту і попельных элементаў, працэсы прадуцыравання біямасы, розныя звенні матэрыяльна-энергет. абмену паміж асобнымі кампанентамі біягеацэнозаў, іх змены (у т. л. пад уздзеяннем антрапагенных фактараў) і інш. Даследаванні па Б. каардынуюць навук. савет па праблемах Б. і аховы прыроды AH СССР і навук. саветы АН БССР па праблемах біясферы і праблеме «Біялагічныя асновы рацыянальнага выкарыстання, пераўтварэння і аховы расліннага свету». Бел. вучоныя прымалі ўдзел у выкананні міжнар. праграм — біялагічнай (1964—74) і «Чалавек і біясфера» (з 1974), якія ўключаюць і біягеацэналагічныя даследаванні.
Лгт.: Основы лесной бногеоценологнн.— М., 1964; Программа н методнка бногеоценологнческпх нсследованнй.— М., 1974; Программа н методнка нзученяя техногенных бногеоценозов.— М., 1978. В. С. Гельтман.
БІЯГЕАЦЭНОЗ (ад бія... + зеа... + + грэч. koinos агульны), комплекс жывых і нежывых кампанентаў участка зямной паверхні з аднарод-