Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Вывучэнне і распрацоўка Б, м. на Беларусі пачаты ў 1936 у лабараторыі біял. метаду пры Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР (развядзенне і выкарыстанне насякомага-яйцаеда трыхаграмы). 3 1957 даследаваннямі і ўкараненнем у практыку спосабаў біял. барацьбы са шкоднікамі і хваробамі с.-г. раслін займаецца лабараторыя біял. метаду Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы (з 1971 у складзе Бел. НДІ аховы раслін). Распрацаваны эфектыўныя сістэмы аховы пладовых і агароднінных культур ад шкоднікаў і хвароб з макс. прымяненнем біял. сродкаў пры ўліку занальных асаблівасцей тэр. рэспублікі, што дазваляе скараціць аб’ём выкарыстання ядахімікатаў у 2—9 разоў. Удасканалена тэхналогія прымянення біял. прэпаратаў супраць каларадскага жука на бульбё, антыбіётыкаў супраць хвароб агароднін-
ных культур. У Бел. НДІ лясной гаспадаркі распрацоўваецца тэхналогія выкарыстання бактэрыяльных прэпаратаў супраць асн. шкоднікаў лесу, у Бел. тэхнал. ін-це вывучаецца эфектыўнасць біял. сродкаў у барацьбе з хваробамі лесу. У *Цэнтр. бат. садзе АН БССР распрацоўваецца тэхналогія прымянення энтамафагаў і біял. прэпаратаў супраць шкоднікаў і хвароб дэкар. раслін.
Найб. вывучаны і выкарыстоўваюцца ў сельскай і лясной гаспадарцы рэспублікі энтамафагі; трыхаграмы (знішчаюць яблыневую пладажэрку, рабінавую моль, ліставёртак, хваёвага шаўкапрада, зімуючага парасткаўюна), асобныя віды залатавочак (знішчаюць тлю і чарвякоў), галіц (знішчаюць тлю), драпежны клешч фітасейулюс (знішчае павуціннага кляшча) і інш.; біяпрэпараты: энтабактэрып, дэндрабацылін, гамялін, бітоксібацылін, трыхадэрмін, бавярын (перспектыўныя вірын-ЭКС, вірын-ЭНІІІ, вірын-ЛББ); антыбіётыкі: трыхатэцын (супраць мучністай расы агуркоў, перспектыўны ў барацьбе з антракнозам, аскахітозам, бурай плямістасцю), фітабактэрыяміцын (супраць бактэрыёзаў зернебабовых культур, капусты). Б. м. прымяняецца пераважна ў пладовых і лясных насаджэнпях, на агароднінных культурах і бульбе. У 1970—80 плошчы, на якіх прымяняўся Б. м., павялічыліся з 14 да 82,8 тыс. га у адкрытым грунце, з 3,4 да 255 тыс. м2 у ахаваным грунце.
Літ.: Кустова A. II. Бнологнческнй метод заіцнты овошных культур от болезней.— Мн., 1972; Б е з д е н к о Т. Т. Бнологнческнй метод заіцнты плодовых культур от вреднтелей.— 2 нзд.— Мн., 1975; Бнологнческнй метод заіцпты растеннй.— Мн., 1978. A. 1. Кустава.
БІЯЛАГІЧНЫЯ ДОСЛЕДНЫЯ СТАНЦЫІ, навук.-даследчыя ўстановы для ўсебаковага і стацыянарнага вывучэння раслін і жывёл у прыродных умовах і эксперым. даследавання. Вырашаюць таксама практычныя пытанні, напр., у галінах рыбалоўства, рыбаразвядзення, лесазнаўства, біяцэналогіі, павыіпэння біял. прадукцыйнасці прыродных комплексаў і інш. На Беларусі ў 1910 засн. Беняконская с.-г. доследная станцыя (гл. Гродзенская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя), пад Магілёвам станцыя па вырошчванню лекавых раслін, у 1911 Мінская балотная доследная станцыя. У 1946 засн. Нарачанская біялагічная станцыя, у 1960 Біялагічная доследная станцыя Ін-та генетыкі і цыталогіі АН БССР. 3 1975 вядуцца даследаванні на Вілейскай біял. станцыі. Асобныя пытанні агульных і прыватных раздзелаў біялогіі с.-г. жывёл і раслін вывучаюць галіновыя і спецыялізаваныя доследныя станцыі: Беларуская за-
нальная доследная станцыя па птушкагадоўлі, Ганусаўская доследна-селекцыйная станцыя па цукровых бураках, доследна-меліярацыйныя станцыі (гл. Балотныя доследныя станцыі), лясныя доследныя станцыі, сельскагаспадарчыя доследныя станцыі, станцыі юных натуралістаў.
A. С. Шуканаў.
БІЯЛАГІЧНЫЯ ШДЫКАТАРЫ, віды ці згуртаванні жывых арганізмаў, па наяўнасці, стану развіцця ці фізіял. рэакцыях якіх магчыма якасна або колькасна ацэньваць пэўныя прыродныя працэсы і ўмовы асяроддзя, меркаваць пра іх змены, у прыватнасці, пра змены канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у вадзе, глебе, паветры.
Назіранні за індыкатарнымі раслінамі, напр., дапамагаюць арыенціровачна ацэньваць фіз.-хім. якасці глеб, ступень іх кіслотнасці. забяспечанасць пажыўнымі мінер. і арган. рэчывамі і мікраэлементамі; многія з гэтых раслін ускосна паказваюць на магчымую паяўнасць або адсутнасць на дадзенай тэр. пэўных карысных выкапняў. Найлепшыя індыкатары сярод вышэйшых раслін — некаторыя сарты тытуню, асобныя віды траў, з дрэвавых парод — хвоя веймутава. Пачатак дэградацыі лугоў ад празмернага выпасу жывёлы можа вызпачацца па змяншэнню ці знікненню са складу лугавой расліннасці злакаў і канюшыны і павелічэнню ўдзелу ў ёй малакаштоўных відаў раслін. Своеасаблівыя індыкатары ступені забруджанасці паветра — лішайнікі, вельмі адчувальныя да колькасці ў паветры сярністага газу (пры павышэнні канцэнтрацыі знікаюць з кары дрэў). Вял. колькасць стракоз каля вадаёмаў паказвае на багацце воднай энтамафауны. Б. і. шырока выкарыстоўваюцца для сан. ацэнкі водаў. Прыдатнасць вады на пітныя мэты і эфектыўнасць работы ачышчальных збудаванняў магчыма ацэньваць па наяўнасці спецыфічных комплексаў водных арганізмаў: для флоры і фауны чыстай вады блакітнага колеру ў вярхоўях рэк і паблізу крыніц (зона алігасапробных арганізмаў) характэрныя мох фаптыналіс проціпажарны, смоўж рагавая шароўка, лічынкі шыцікаў; для слабазабруджаных водаў зялёнага колеру (зона мезасапробных арганізмаў) у маланаселеных месцах — гладуны, вадзяпыя скарпіёны. плывунцы, дафніі, аднаклетачныя водарасці з родаў сцэнадэсмус і спірагіра, для тых жа водаў далёка ўніз па цячэнпю ад крыніц
забруджвання — алігахеты (род трубачнікаў), хіранаміды, рачок вадзяны вослік, лічынкі звычайнай віслакрылкі, малюск рачная чашачка; для вельмі забруджанай вады (зона полісапробных арганізмаў) — ніткаватыя серныя бактэрыі (Beggiota, Thiothrix), грыбы роду лептамітус, якія ўтвараюць чорныя ніткападобныя абрастанні на камянях, алігахеты (трубачнікі), лічынкі хіранамід, п’яўкі, вадзяныя вослікі. Б. і. радыеактыўнага забруджвання глебы і забруджвання яе цяжкімі металамі могуць быць земляныя чэрві, на долю якіх ва ўмовах сярэдняй паласы СССР прыпадае амаль 50 % жывёльнай масы. Назіранні за Б. і.— адзін з метадаў сістэмы біял. маніторынгу, які арганізуецца паводле міжнар. праграмы «Чалавек і біясфера».
Я. В. Малашэвіч, Л. С. Якубовіч. БІЯЛАГІЧНЫЯ НАВУКОВЫЯ ТАВАРБІСТВЫ Беларускай С С Р. Яднаюць спецыялістаў, якія працуюць у галіне біял. навукі. Садзейнічаюць развіццю адпаведных галін навукі, памагаюць сваім членам павышаць кваліфікацыю і ўкараняць у практыку вынікі навук. даследаванняў. На Беларусі 8 рэсп. Б. н. т., якія з’яўляюцца аддзяленнямі ўсесаюзных: фізіялагічнае імя I. П. Паўлава, батанічнае, гідрабіялагічнае, энтамалагічнае, біяхімічнае, мікрабіялагічнае, герантолагаў і герыятраў, генетыкаў і селекцыянераў імя М. I. Вавілава (пра ўсе гл. адпаведныя артыкулы). м. А. Ламан. БІЯЛАГІЧНЫЯ ПАШКОДЖАННІ, біялагічная карозія, непажаданыя змены прамысл. матэрыялаў і вырабаў з іх, харч. і кармавых прадуктаў пад уздзеяннем жывых арганізмаў. Выклікаюцца плесневымі і дражджавымі грыбкамі, бактэрыямі, актынаміцэтамі, жывёламі (малюскамі, ракападобнымі, насякомымі, грызунамі, птушкамі), раслінамі. Характар і ступень біякарозіі залежаць ад віду матэрыялу, жывога арганізма і ўмоў, пры якіхяна адбываецца. Пашыраныя віды Б. п.: плесненне тканіны, паперы, лакафарбавых пакрыццяў, гаруча-змазачных матэрыялаў, электра-, радыё-, электронных і аптычных апаратаў і прыстасаванняў, якія знаходзяцца і функцыяніруюць у атмасферы, разбурэнне драўніны і драўляных збудаванняў грыбамі, насякомымі і грызунамі, абрастанне падводнай часткі караблёў і гідратэхн. збудаванняў, біяпашкоджанне падземных трубаправодаў, сутыкненне птушак з самалётамі, разбурэнне збудаван-
няў раслінамі і інш. Страты ад біякарозіі ў сусв. маштабе ацэньваюцца ў сотні мільярдаў рублёў. Папярэдзіць Б. п. можна ўвядзеннем у матэрыял ці нанясеннем на яго паверхню атрутных або адпуджвальных рэчываў — біяцыдаў, фунгіцыдаў, інсектыцыдаў, гербіцыдаў, рэпелентаў, а таксама з дапамогай тэхн. і біял. сродкаў. Даследаванні па Б. п. праводзяцца ў Бел. НДІ аховы раслін, ін-тах мікрабіялогіі і эксперым. батанікі АН БССР, Бел. тэхнал. ін-це, Мінскім мед, ін-це. А. А. Малама. БІЯЛАГІЧНЫЯ РЬ'ІТМЫ, б і яр ы т м ы (ад бія...+ грэч. rhythmos), перыядычныя ваганні інтэнсіўнасці і характару біял. працэсаў і з’яў. Уласцівы амаль усім жывым арганізмам (ад аднаклетачных да BanaBena) , ізаляваным органам і тканкам, асобным клеткам. Для жывых арганізмаў характэрны біярытмы, звязаныя з прыстасаваннем арганізмаў да геафіз. цыклаў,— сутачныя (напр., ваганні інтэнсіўнасці абмену рэчываў, рухальнай актыўнасці жывёл) і гадавыя (напр., змены колькасці і развіцця жывёл). Некаторыя Б. р. адносна аўтаномныя (біццё сэрца, частата дыхання). Б. р. адыгрываюць важную ролю ў адаптацыі арганізмаў да цыклічных змен навакольнага асяроддзя.
Лгт.: Агаджанян Н. А. Бнологпческне рнтмы.— М., 1967. A. М. Курскоў. БІЯЛАГІЧНЫЯ САЖАЛКІ, сажалкі для ачысткі сцёкавых водаў. Выкарыстоўваюцца самастоіша для ачысткі камунальна-быт. і прамысл. сцёкаў, якія нясуць лёгкаакісляльныя арган. забруджвальныя рэчывы, ці як прамежкавыя аб’екты паміж іядустр. ачышчальнымі збудаваннямі і прыроднымі водапрыёмпікамі сцёкавых водаў. Дзейнічаюць паводле прынцыпу самаачышчэння вады на адносна невял. плошчах, простыя ў эксплуатацыі, эфектыўныя ў бактэрыял. і гідрахім. адносінах.
Сонёчная энергія ў Б. с. акумулюецца прыроднымі ці штучна ўведзенымі водарасцямі, якія засвойваюць вуглекіслату і вылучаюць кісларод для мінералізацыі раствораных і завіслых арган. рэчываў. Пры спрыяльных умовах надвор’я ў Б. с. забяспечваецца да 20 г біяхім. спажывання кіслароду на 1 м2 за суткі. Санітарны эфект Б. с. асабліва высокі летам: кішэчная палачка ў іх гіне на
1—ы дзень 2 / дзень 3-і дзень 4—ы Ззень
Да арт. Біялагічныя рытмы.
Сутачныя змены становішча лісця бабовых раслін пры нармальным чаргаванні дня 1 ночы (A) і пры пастаяннай цемнаце (Б).
96—100 %, патагенныя бактэрыі кішэчнай групы — поўнасцю. Асн. тыпы Б. с. для ачысткі сцёкаў: праточныя без разбаўлення сцёкаў рачной вадой, праточныя з разбаўленнем сцёкаў, анаэробныя, кантактныя. На Беларусі Б. с. выкарыстоўваюцца для ачысткі сцёкавых водаў цукр. заводаў, некаторых прадпрыемстваў мясной, малочнай і харч. прам-сці, напр., крухмала-патачных, агароднінасушыльных і інш„ як прамежкавыя аб’екты — на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым з-дзе. Могуць выкарыстоўвацца для гадоўлі рыбы. Фундаментальныя даследаванні Б. с. выкананы Бел. н.-д. сан.-гігіенічным ін-там.