Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Сумарная Б. ў біяцэнозах сушы ўсёй Зямлі вымяраецца лічбай ад 3 • 10,! да 1 • 10 13 т, пры гэтым асн. яе частку складае фітамаса (ад 94 да 99 %), a 90—95 % заамасы прыпадае на беспазваночных. У лясах таежнага тыпу і лістападных лясах умеранай зоны, да якой належыць 1 Беларусь, Б. складае адпаведна 6—40 1 6—60 кг сухога рэчыва на 1 м2, на балотах — 3—50, с.-г. землях — 0,4—12, у лесахмызняковых згуртаваннях — 2—20, азёрах 1 вадасцёках — 0— 0,1 ьт/м2. У прадукцыйных лясах Беларусі Б. мікраарганізмаў, бактэрый, грыбоў, актынаміцэтаў і інш. дасягае некалькі т/га. Асн. частку Б. жывёл складае глебавая фауна (земляныя чэрві. нематоды, лічынкі насякомых. кляшчы 1 інш.): Б. дажджавых чарвей, напр., дасягае 0,3—0,9 т/га, беспазваночных—3—10, да 20 кг/га. У прадукцыйных азёрах Б. рыб да 75—150 кг/га, фітаі зоапланктону— да 100—300 кг/га. Калі прыняць. што паводле навук. звестак на кожны м2 мацерыковых экасістэм маса
жывых арганізмаў складае ў сярэднім каля 12 кг сухога рэчыва, то для БССР агульная Б. складзе 2—3 млрд. т.
Я. В. Малашэвіч. БІЯМЕТЭАРАЛбГІЯ (ад бія...+метэаралогія), вучэнне аб узаемасувязях паміж фіз. і хім. працэсамі ў атм. асяроддзі і жывымі істотамі, асабліва аб біял. уздзеянні надвор’я і клімату на чалавека, жывёл і раслін; раздзел метэаралогіі. На Беларусі больш вывучаны праблемы аграметэаралогіі, якая разам з іншым вывучае метэаралагічныя ўмовы развіцця с.-г. жывёл і раслін. БІЯМЕХАНІКА (ад бія...+ грэч. mechanike машына, збудаванне), галіна біяфізікі, якая вывучае мех. ўласцівасці жывых клетак, органаў і арганізма ў цэлым, а таксама мех. з’явы ў іх пры дыханні, кровазвароце, рухах і інш. Цесна звязана з анатоміяй, фізіялогіяй, тэарэт. і прыкладной механікай. Выкарыстоўвае разнастапныя метады рэгістрацыі становішча і рухаў, вымярэння сілы груп мышцаў, момантаў інерцыі. Першыя працы па Б. вядомы з 16 ст. (Леанарда да Вінчы). У Расіі вывучэнне Б. пачалося ў канцы 19 — пач. 20 ст. (I. М. Сечанаў, П. Ф. Лесгафт). Даследаванні ў БССР вядуцца з 1950-х г. (Бел. ін-т фіз. культуры). Распрацаваны асобныя пытанні Б. рухальнага апарату, напр., залежнасць будовы і функцыі суставаў ад сілы вонкавых і ўнутр. уздзеянняў (А. Дз. Геўліч, Г. Ф. Палянскі, С. М. Уласенка). Праведзены даследаванні па Б. дыхальнага апарату. Вызначаюцца карэляцыі паміж фіз. якасцямі і мех. асаблівасцямі рухаў і іх узаемакампенсацыйнасць.
А. Дз. Геўліч. БІЯМОРФА (ад бія...+ грэч. morphe форма, від), тое, што жыццёвая форма.
БІЯПАЛІВА, біялагічнае nani в а, арганічныя матэрыялы (гной, торф і інш.), якія выдзяляюць у працэсе распаду цяпло. ПІырока выкарыстоўваецца пры стварэнні ахаванага грунту. Прамысл. вытв-сць Б. наладжана на заводах па перапрацоўцы смецця і інш. адходаў (у БССР такі завод дзейнічае ў Мінску).
БІЯПРЭПАРАТЫ (ад бія... + лац. praeparatus прыгатаваны), б і я л агічныя прэпараты, рэчывы і прэпараты мікробнага, расліннага і жывёльнага паходжання, якія характарызуюцца высокай біял. актыўнасцю. У БССР вырабляюцца ў лабараторыях і на біяфабрыках. Да Б. адносяць вакцыны, таксіны, антытаксіны. імунныя сывараткі, глабуліны, іптэрферон і іпш. Найбольш вядомы бактэрыялыіыя і вірусныя
прэпараты. У больш шырокім сэнсе да Б. адносяць большасць прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (бялкова-вітаміяныя дамешкі. антыбіётыкі, амінакіслоты, ферменты), а таксама біял. сродкі барацьбы са шкоднікамі сельскай гаспадаркі, бактэрыяльныя ўгнаенні, прэпараты з валяр’яну лекавага, жэныпэню і інш. лек, раслін, з пантаў аленяў, плац.энты жывёл. Хім. састаў большасці Б. дакладна не вызначаны. Ужываюцца пры лячэнні захворвапняў (пераважна інфекцыйных) і як біястымулятары.
A. А. Малама. БІЯРЭДУЦЭНТЫ [ад б<я...+ лац. reducens (reducentis), які вяртае, аднаўляе], біядэструктары, арганізмы, якія мінералізуюць арган. рэчыва — раскладаюць яго на болып простыя неарган. злучэнні. Пераважна мікраарганізмы (сапрафітныя грыбы, бактэрыі). Жывуць у вадзе, глебе; пасяляюцца на трупах, у экскрэментах, на адмерлых рэштках раслін і разбураюць іх. У трафічных (харчовых) ланцугах Б. звязаны з прадуцэнтамі і кансументамі, ад якіх да Б. рухаецца паток назапашанай у арган. рэчыве энергіі. Маюць вял. значэнне ў біял. кругавароце рэчываў, удзельнічаюць у працэсах самаачышчэння навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваюцца пры біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў. Пагроза глабальнага забруджвання асяроддзя як адна з вельмі важных праблем аховы прыроды часткова звязана з тым, што Б. ўжо не паспяваюць ачышчаць біясферу ад антрапагенных прадуктаў ці патэнцыяльна няздольны утылізаваць многія сінт. рэчывы непрыроднага паходжання, якія выкідваюцца ў асяроддзе чалавекам.
БІЯСТРАТЫГРАФІЯ (ад бія...+ + стратыграфія), навука, якая вывучае адноспы геал. ўзрост, гіст. паслядоўнасць утварэння і геагр. пашырэнне слаёў асадкавых парод зямной кары на аснове аналізу размеркавання ў іх рэшткаў выкапнёвых арганізмаў; галіна стратыграфіі. Распрацоўвае шкалы адноснага ўзросту слаёў (агульная стратыграфічная шкала, рэгіянальныя і мясц. стратыграфічныя схемы). Для выдзялення і карэляцыі біястратыграфічных падраздзяленняў (зон) Б. карыстаецца метадамі: кіравальных форм (гл. Кіравальныя выкапні), апалізу фауністычных і фларыстычных комплексаў, узроўню эвалюц. развіцця той або іншай групы фауны; шырока выкарыстоўвае метады палеаэкалогіі для рэканструкцыі ўмоў існавапня стараж. арганізмаў з тым, каб пры расчляненні і карэляцыі разрэзаў адрозніваць аднаўзроста-
выя комплексы арганізмаў, якія жылі ў розных умовах, ад рознаўзроставых, што жылі ў падобных умовах.
Першыя значныя біястратыграфічныя даследаванні на Беларусі выканапы ў 1920—30-я г. па дэвонскіх і мелавых адкладах М. Ф. Бліадухо, Г. Ф. Мірчынкам і інш. Сістэматычнае і мэтанакіраванае вывучэнне Б. вядзецца з 50-х гадоў, калі ў Ін-це геал. навук АН БССР у 1951 была створаіта лабараторыя палеанталогіі (з 1963 сектар стратыграфіі і палеанталогіі ў Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це). Распрацаваны стратыграфічныя схемы платформавага чахла Беларусі на аснове вывучэння выкапнёвых арган. рэшткаў брахіяпод (A. В. Фурсенка, Л. С. Ліннік, Г. А. Белавусава і інш.), фараміпіфер (A. В. Фурсенка, В. К. Галубцоў, В. С. Акімец, I. В. Міцяніна, В. М. Несцяровіч, У. I. Курылін, К. Б. Фурсенка і інш.), астракод (В. К. Галубцоў, Т. I. Маісеева, Э. К. Дземідзенка, С. Ф. Зубовіч), імшанак (В. I. Пушкін), канадонтаў (С. А. Кручак), малюскаў (I. В. Данілоўскі, A. М. Цытлёнак, В. М. Мотуз), пазваночных (К. М. Палікарповіч, В. В. Шчаглова, П. Ф. Каліноўскі, A. М. Матузка), насякомых (У. I. Назараў), акрытарх (Л. С. Піскун), спораў і пылку (У. С. Дактуроўскі, Г. I. Кеда, Н. А. Махнач, С. С. Маныкін, А. Ф. Бурлак, В. I. Аўхімовіч, Н. С. Някрата, Т. Б. Рылава, Ю. М. Пеліпенка, Я. К. Яловічава), дыятомавых водарасцей (Г. К. Хурсевіч, Л. П. Логінава), пладоў і насення раслін (П. I. Дарафееў, Ф. Ю. Велічкевіч. Т. В. Якубоўская, Э. А. Крутавус, Р. I. Літвінюк). Работы гэтыя вядуцца ў Ін-це геахіміі і геафізікі АН БССР і ў Бел. н.-д, геолагаразведачным ін-це Упраўлення геалогіі БССР. часткова ў Цэнтр. лабараторыі Упраўлення геалогіі БССР, аб’ядпанні Беларусьнафта ў Гомелі, БДУ, у Мінскім і Віцебскім пед. ін-тах, Брэсцкім інж.-буд. ін-це.
С. А. Кручак.
БІЯСТРОМ (ад бія...+ грэч. stroma подсціл). выкапнёвая слаістая, радзей масіўная пластападобная арганагенная пабудова. Марфалагічпа Б. як геал. цела — пласт, серыя пластоў або сплюшчаная лінза, палеагеаграфічна — падводны зараснік, банка арганагенная. Б., якія развіваюцца адзін пад адным, могуць утвараць біястэлы. У асадкавых адкладах Беларусі вядомы пераважна простыя Б. з водарасцей ва ўтварэннях верхпяга пратэразою і сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны, з каралаў. імшанак, водарасцей ва ўтварэннях сілуру і ніжняга дэвону
Брэсцкай упадзіны, водарасцей, страматапораў, каралаў, зрэдку серкулаў, імшанак ва ўтварэннях верхняга дэвону і карбону Прыпяцкага прагіну. У Прыпяцкім прагіне Б. цікавыя як пасткі нафты і газу.
С. А. Кручак.
БІЯСТЭЛЫ (ад бія...+ грэч. stele слуп, калона), вертыкальныя нагрувашчванні біястромаў або лінз арган. вапнякоў у выглядзе слупоў або штокаў. Утвараюцца на прыўзнятых участках дна вадаё.маў ад працяглага нарастання арганізмаў на адным месцы. На Беларусі трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкага прагіпу.
БІЯСФЁРА (ад бія...+ грэч. sphaira шар), абалонка Зямлі, існаванне якой абумоўлена мінулай або сучаснай дзейнасцю жывых арганізмаў; адна са сфер геаграфічнай абалонкі. У Б. жывыя арганізмы (жывое рэчыва) і асяроддзе іх пражывання генетычна ўзаемазвязаны і ўтвараюць цэласную дынамічную сістэму — вобласць існавання жывога рэчыва. Тэрмін «Б.» ўведзены аўстрыйскім геолагам Э. Зюсал (1875), сучаснае вучэнне аб Б. створана ў 1920—30-я г. сав. вучоным У. I. Вярнадскім. Таўшчыня слоя Б. 40—50 км, уключае ніжнюю ч. атмасферы (да азонавага слоя на выш. 25—30 км), гідрасферу і літасферу (да глыб. 3—4 км). Элементарная структурная адзінка Б.— біягеацэноз.
Б. ўласцівы надзвычайная Інтэнсіўнасць і разнастайнасць біягеахім. працэсаў і з’яў. Жывое рэчыва (расліны, жывёлы, мікраарганізмы) атрымлівае сонечную энергію і ўцягвае неарган. матэрыю ў кола прыродных працэсаў. Найважнейшы працэс у Б.— фотасінтэз. Назапашаная зялёнымі раслінамі энергія выкарыстоўваецца інш. арганізмамі пры жыцці раслін і пасля іх адмірання, a пры поўным або частковым распадзе тканак рэшткі засвойваюцца новымі пакалепнямі раслін. Такім чынам забяспечваецца бесперапыннаспь функцыяніравання ўсёй структуры Б., адбываецца кругаварот рэчываў і міграцыя энергіі ў прыродзе, У межах Б. ўсюды трапляюцца жывое рэчыва або сляды яго біягеахім. дзейнасці. Сучасны газавы састаў атмасферы, глебавае покрыва. многія карысныя выкапні (вугаль, нафта, вапнякі, гаручыя сланцы. мел, сапрапелі, торф і інш.) —вынік дзейнасці жывых арганізмаў усіх эпох.
3 часу паяўлення першых жывых арганізмаў на Зямлі (каля 3 млрд. гадоў пазад) Б. прайшла доўгі шлях развіцця. Асп. напрамкі яе эвалюцыі (біягенезу): павелічэнне нераўнамерпасці развіцця жывога рэчыва і яго агульная цэфалізацыя (канцэнтрацыя нерв. сістэмы ў пярэднім аддзеле цела арганізмаў), павышэнне стабільнасці ператварэннем у самарэгулявальную сістэму. Якасна новы этап развіцця Б. звязаны з паяўленнем чалавека і яго здольнасцю да свядомага ўдзелу ў