Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
біятычным кругавароце. Узрастаючае антрапагеннае ўздзеянне на прыроду ператварыла грамадства ў вырашальны фактар пераходу біягенезу ў наагенез і Б. ў наасферу. Адначасова чалавецтва пастаўлена перад праблемай гранічна дакладнага ўліку ўсяго складанага комплексу ўзаемасувязей Б. і дастасавання сваёй дзейнасці да яе заканамернасцей для падтрымання яе гамеастазу. На вырашэнне гэтай глабальнай задачы накіраваны намаганні многіх краін на міжнародным (гл., напр., «Чалавек і біясфера») і рэгіянальньхм (гл. Навуковы савет па праблемах біясферы) узроўнях.
Літ.: Бносфера п человек.— М., 1975; Вадковская II. К„ Лукашев К. II. Хнмнческне элементы н жпзнь в бносфере.— Мн., 1981; Вернадскнй В. II. Бносфера: (ІІзбр. труды по бногеохнмнн).— М., 1967; Камшнлов
М. М. Эволюцня бносферы.—■ 2 нзд.— М., 1979; Лукашев К. II., В а ц к о вс к а я II. К. Человек н бносфера.— Мн., 1976; Реймерс Н. Ф. Азбука прнроды: (Мнкроэнцнклопедпя бносферы).— М., 1980; Бносфера: Пер. с англ.— М., 1972. Л. М. Сушчэня.
БІЯСФЁРНЫЯ ЗАПАВЁДНІКІ, запаведна-эталонныя тэрыторыі, прызначаныя для пастаяннага і ўсебаковага вывучэння прыродных працэсаў на амаль нязмененых ці слаба змененых чалавекам участках біясферы. Уваходзяць у сістэму маніторынгу. Тэарэтычна павінны існаваць як прыродныя самарэгулявальныя сістэмы, таму звычайііа займаюць вял. плошчы (дзесяткі тыс. км2); для барэальнай зоны (да якой належыць Беларусь) дапушчальныя плошчы 50—100 тыс. га, ідэальныя — да 250 тыс. га. Паводле міжнар. навук. праграмы «Чалавек і біясфера» прадугледжана арганізаваць у 193 біягеагр. правінцыях Зямлі 200 Б. з. (па пач. 1979 засн. 144). На Беларусі ў 1978 статус біясфернага нададзены Бярэзінскаму запаведніку (гл. Бярэзінскі біясферны запаведнік). Акрамя яго, у СССР дзейнічаюць Б. з.: Цэнтралыіачарназёмны. Каўказскі, Сары-Чэлекскі, Рэпетэкскі, Сіхатэалінскі, Прыокска-тэрасны. Б. з. выкарыстоўваюцца для глабальнага сачэння, рэгіянальнай рэгістрацыі і мясц. ацэнкі якасці навакольнага асяроддзя пад уплывам фонавых біясферна-антрапагенных змен.
Я. В. Малашэвіч. БІЯТАРЭЛА (Biatorella). род сумчатых грыбоў сям. патэлярыевых. Вядома болып за 20 відаў, пашыраных пераважна ў лясах умеранага пояса Паўп. паўшар’я. У СССР. у т. л. па Беларусі (у асноўным у Мінскай і Гродзенскай абл.), пайб. вядома Б.
зменлівая (В. difformis). Шкодны паразіт хвойных парод. Узбуджальнік біятарэлавага рака хвоі і елкі.
Пладовыя целы (апатэцыі) дыям. 0,5—0,8 мм, чорныя, сядзячыя, пляскатыя, воскападобныя, утвараюцца групамі або адзіночна на пашкоджаных галінках і ствалах пераважна маладняку хвоі. Сумкі булавападобныя, таўстасценныя. Споры шматлікія дыям. 2,5 мкм. У цыкле развіцця — канідыяльная стадыя недасканалага грыба біятарыдзіны хваёвай (Biatoridina pinastri), якая характарызуецца чорнымі круглаватымі пікнідамі дыям. да 0,2 мм, бутэлькападобнымі канідыяносцамі і авальна-круглаватымі ад бясколерных да аліўкавых канідыямі. В. М. Фёдараў.
БІЯТАРЭЛА (Biatorella), род накіпных лішайнікаў сям. акараспоравых. Вядомы 50 відаў, у СССР — 2. На Беларусі 1 від — Б. шаўкоўніцападобная (В. moriformis). Расце па апрацаванай, гнілой драўніне, на старой кары дрэў.
Слаявіна ў выглядзе дробназярністай корачкі, часам дробнабародаўчатая, шэрага або брудна-белага колеру. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, рассеяны або скучаны (нагадваюць плод шаўкоўніцы), з чорна-карычневым голым дыскам. Сумкі булавападобныя з шматлікімі спорамі (100—300). Споры круглыя, дробныя, бясколерныя, аднаклетачныя.
БІЯТОП (ад бія...+ грэч. topos месца), участак зямной паверхні (сушы ці вадаёма), які заняты пэўным біяцэнозам і мае амаль аднолькавыя абіятычныя ўмовы асяроддзя (клімат, рэльеф, глебы і інш.); неарган. кампанент біягеацэнозу. Для фізікагеагр. умоў Беларусі характэрны Б., звязаныя з пашырэннем іразмеркаваннем на яе тэр. балот (нізінных, пераходных, вярховых), лясоў (хвойных, яловых, альховых. бярозавых і інш. тыпаў і падтыпаў), лугоў (заліўных, сухадольных), палёў, прэсных водаў (рэк, азёр. вадасховішчаў). Комплексы ўмоў Б. вызначаюць відавы склад пашыраных у ім арганізмаў і асаблівасці іх існавання. У сваю чаргу яны могуць змяняцца пад уздзеяннем біяцэнозаў. Пераўтваральная дзейнасць чалавека на ўзроўні Б. ў пэўных выпадках вядзе да непажаданых змен у біягеацэнозах ці поўнага іх разбурэння. Напр., парушэнне экалагічнай раўнавагі драпежніцкімі сістэмамі лесакарыстання на Беларусі ў дакастр. перыяд прыводзіла да разбурэння Б., выклікала змены ўмоў асяроддзя ў інш. сумежных і нават аддаленых Б., што адмоўна ўплывала на склад і размеркаванне фауны і флоры. Мэтанакіраванае ўздзеянне чалавека на Б. дае магчымасць падтрымліваць або ствараць у іх умовы, аптымальныя для
падтрымання балансу экалагічных кампанентаў і тым — для існавання асобных відаў, згуртаванняў ці біяЦЭНОЗаў. ЯВ. Малашэвгч.
БІЯТОРА (Biatora), род накіпных лішайнікаў сям. лецыдзеевых. Вядома каля 500 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР болып як 50 відаў, з іх у БССР —12. Растуць на розным субстраце. Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.
Слаявіна ў выглядзе корачкі, прымацавана да субстрату гіфамі. Верхні коравы слой утвараецца зрэдку, ніжні адсутнічае. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, сядзячыя, мяккія (у вільготным стане падобныя на расплаўлены воск), светлыя, радзей цёмныя. Сумкі 8-споравыя. Споры аднаклетачныя, бясколерныя.
3 пашыраных на Беларусі відаў Б. м я ш а н а я (В. symmicta) трапляецца па ўсёй тэр. Расце на кары дрэў лісцевых парод, апрацаванай драўніне. Слаявіна яе дробназярністая, саламяна-жоўтая, светла-жоўтая, зеленавата-шэрая. Пладовыя целы ружова-рыжаватыя, карычняватыя або чорныя. Б. л я с н а я (В. sylvana) расце пераважна на галінках елкі, мае слаявіну суцэльную або патрэсканую, зеленавата-шэрую, белаватую. Б. б а л о т н а я (В. uliginosa) трапляецца ў хвойных, радзей лісцевых лясах, на балотах, тарфяной і гумусавай глебе, на гнілых пнях; Б. с ц і с н у т а я (В. соarctata) — на вапназмяшчальных пародах, пясчаніку, граніце, валунах.
Н. М. Кабзар.
Біятарэла шаўкоўніцападобная: 1 — агульны выгляд; 2 — вертыкальны разрэз пладовага цела; з — сумка са спорамі.
БІЯТБІТ [фрапц. biotite ад прозвішча франц. вучонага Ж. Б. Біо (J. В. Biot)], мінерал з групы слюд, жалезіста-магнезіяльная слюда групы ліставых сілікатаў K(Fe, Mg)3 AlSi3Oio(OH,F)2. Mae шмат розных прымесей. Чыстажалезістая разнавіднасць наз. лепідамеланам, магнезіяльная — флагапітам. У асадкавых пародах Беларусі трапляецца паўсюдна.
Крышталізуецца ў манакліннай сістэме, утварае крышталі таблітчастай формы. Колер у тонкіх лісточках ад чарнавата-бурага да бура-зялёнага. Бляск шкляны. Цв. 2—3; шчыльн. 2800— 3200 кг/м3. Пародаўтваральны мінерал вывергнутых і некаторых метамарфічных горных парод. У выніку доўгага хім. выветрывання Б. поўнасцю раскладаецца, утвараюцца гідравокіслы жалеза і гліністыя мінералы. Я. I. Аношка. БІЯТЫЧНАЕ ЗАБРУДЖВАННЕ (ад грэч. bios жыццё), непажаданыя з пункту гледжання чалавека перавышэнні колькасці ў асяроддзі (вадзе, глебе, паветры) пэўных біягенных рэчываў ці паяўленне новых іх Biflay. Да Б. з. адносяцца, напр., змыў з палёў у вадаёмы азотных, фосфарных, арган. і інш. угнаенняў, паступленне ў глебу і вадаёмы вял. колькасці арган. рэчываў з недастаткова ачышчанымі сцёкавымі водамі, забруджванне асяроддзя арган. нечыстотамі, штучна сінтэзаванымі арган. злучэннямі і інш. Можа істотна ўплываць на сувязі ў біягеацэнозах, парушаць іх і нават разбураць, спрыяць захаванню і назапашванню ў асяроддзі ўзбуджальнікаў небяспечных хвароб раслін, жывёл і чалавека, шкоднай флоры і фауны (тым самым — біялагічнаму забруджванню асяроддзя). Гэта вымушае ажыццяўляць спец. кантроль за Б. з. і праводзіць папераджальныя, накіраваныя на прадухіленне забруджвання мерапрыемствы (сан.-ахоўныя, тэхн. і інш. пры ачыстцы сцёкавых водаў, выдаленні нечыстот, выкарыстанні ўгнаенняў, у мікрабіял. і біяхім. вытв-сці і інш.).
БІЯТЬ'ІЧНЫЯ ФАКТАРЫ. фактары асяроддзя, дзеянне якіх абумоўлена прысутнасцю ці працэсамі іспавання жывых арганізмаў і іх згуртаванняў. Разам з абіятычнымі фактарамі і антрапагенным уздзеяннем на прыроду фарміруюць умовы жыцця жывёл, раслін, мікраарганізмаў (у т. л. змяняюць асяроддзе), уплываюцьна колькасць жывых арганізмаў і іх дынаміку ў прасторы і часе. Дзеянне Б. ф. выяўляецца ўзаемаўплывам адных жывых арганізмаў на другія (напр., у працэсах сімбіёзу, унутрыі міжвідавой канкурэнцыі, паразітызму, драпежніцтва, у т. зв. «харчовых ланцугах» і інш.) і ўскосным уплывам на жывыя арганізмы праз
уздзеяные на ўмовы неарган. свету (напр., бактэрый на састаў глебы, a значыць і на біял. прадукцыйнасць раслін, на мікраклімат пад полагам лесу, на насычанасць атмасферы кіслародам і аэраіонамі за кошт выдзялення іх раслінамі і тым самым на склад фауны прасцейшых і беспазваночных і інш.). Ступень уздзеяння Б. ф. змяняецца залежна ад шчыльнасці арганізмаў у адзінцы прасторы. Рэгулюючы дзеянне Б. ф., чалавек можа вырашаць асобныя пытанні пераўтварэння і аховы навакольнага асяроддзя (напр., пасадкамілесу на непрыдатных для сельскай гаспадаркі і эрадзіраваных землях Беларусі, штучным пашырэннем пэўных відаў мясц. і інтрадукаваных раслін і жывёл, абагачэннем глебы пэўнымі відамі бактэрый, выкарыстаннем сродкаў біял. барацьбы з шкоднікамі сельскай гаспадаркі можна істотна змяняць умовы існавання інш. арганізмаў). Уплыў чалавека на Б. ф. без дастатковага навук. абгрунтавання можа прывесці і да адмоўных вынікаў (напр., бескантрольнае зрэджванне і вынішчэнне папуляцый каштоўных жывёл ужо да пач. 20 ст. значна збяднілі фауну дзікіх капытных жывёл Беларусі, прывялі да замяшчэння прамысл. рыб у іхтыяфауне рэк і азёр т. зв. засмечвальнымі рыбамі, нерэгуляваны рост папуляцый дзікоў і ласёў шкодзіць лесааднаўленню, што ў сваю чаргу не заўсёды станоўча ўплывае на ўмовы існавання інш. жывых арганізмаў — раслін і жывёл), Я. 11. Малашэвіч.
БІЯТЭХНІЯ (ад бія...+ грэч. techne мастацтва, майстэрства, уменне), раздзел паляўніцтвазнаўства, які распрацоўвае комплекс мерапрыемстваў па ахове і павелічэнню колькасці карысных жывёл у прыродных умовах, паляпшэнню іх прадукц. якасцей; комплекс адпаведных мерапрыемстваў, што ажыццяўляюцца паляўнічымі, запаведнымі і інш. гаспадаркамі, таварыствамі і арганізацыямі.