• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Пры Б. а. мікраарганізмы (бактэрыі, прасцейшыя, водарасці і інш.) выкарыстоўваюць арган. рэчывы як крыніцу жыўлення і энергіі ў працэсах жыццядзейнасці. Частка энергіі ідзе на сінтэз клетачнага рэчыва, павелічэнне масы бактэрый. Утвараецца актыўны глей, часцінкі якога паглынаюць арган. рэчывы са сцёкаў і паскараюць працэс ачысткі. Мікраарганізмы сцёкаў гінуць або становяцца біял. актыўнымі кампанентамі глею. У Б. а. выкарыстоўваюцца аэробы (акісляюць забруджвальныя арган. рэчывы пры пэўных іх канцэнтрацыях у прысутнасці кіслароду) і анаэробы (акісляюць арган. рэчывы пры любых канцэнтрацыях у бескіслародным асяроддзі). Аэробная ачыстка ажыццяўляецца ва ўмовах, блізкіх да прыродных (на палях арашэння, ііалях фільтрацыі і ў біялагічных сажалках), або ў штучным асяроддзі (у аэратэнках, аэрафільтрах, біяфільтрах), анаэробная — у двух’ярусных адстойніках і метантэнках. Б. а. падвяргаюцца сцёкавыя воды з дастатковай колькасцю біягенных элементаў (азот, фосфар, калій), неабходных для жыццядзейнасці мікраарганізмаў, Ступень ачысткі сцёкавых водаў пры выкарыстанні метадаў Б. а. дасягае 98 % (арган. рэчываў у вадзе практычна няма, вада не гніе, колькасць бактэрый у ёй змяншаецца). У БССР збудаванні Б. а. працуюць ва ўсіх абл.
    цэнтрах, а таксама ў Бабруйску, Паваполацку, Светлагорску, Смаргоні і інш. Магутнасць іх каля 800 тыс. м3 сцёкавых водаў за суткі. На асобных буйных прадпрые.мствах (вытв. аб’яднаннях «Хімвалакно» ў Магілёве, «Азот» у Гродна, Беларуськалій у Салігорску і інш.) ёсць самаст. станцыі Б. а.
    Літ.: Подосенова E. В. Техннческпе средства заіцнты окружаюіцей среды.— М., 1980. A. В. Заўрыеў. БІЯЛАГІЧНАЯ ДОСЛЕДНАЯ СТАНЦЫЯ Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. Засн. ў 1960 на базе падсобнай гаспадаркі «Сцяпянка» (Мінскі р-н). Асн. задачы: правядзенне генетыка-селекц. доследаў з раслінамі, забеспячэнне даследаванняў інстытута па праблемах гетэрозісу, поліплаідыі, мутагенезу, папуляцыйнай генетыкі, нехрамасомнай спадчыннасці, вырошчванне і пярвічная апрацоўка эксперым. матэрыялу.
    У выніку праведзеных на станцыі даследаванняў вывучаны дзеянне і ўзаемадзеянне генаў пры гетэрозісе, генетычныя працэсы ў дыплоідных і паліплоідных папуляцыях перакрыжаванаі самаапыляльных культур пры розных сістэмах скрыжавання і адбору; тэарэтычна абгрунтаваны і метадычна распрацаваны матэм. і машынныя мадэлі гэтых працэсаў, прапанаваны новыя праграмы селекцыі раслін. Створаны перспектыўныя гібрыды цукр. буракоў, азімых жыта і пшаніцы, грэчкі. трыцікале. Распрацавана сістэма прыёмаў павышэння спадчынпай зменлівасці раслін пад уздзеяннем радыяцыі. М. А. Картэль. БІЯЛАГІЧНАЯ ДЭГРАДАЦЫЯ, б і ялагічная дэ струкцыя (лац. destructio), разбурэнне прыродных і сінт. рэчываў жывымі арганізмамі — у асноўным мікраарганізмамі (біярэдуцэнтамі). Працякае пераважна каталітычна з удзелам ферментаў мікраарганізмаў. Адыгрывае важную ролю пры утылізацыі адмерлых жывёлыіых і раслінных рэшткаў, быт. і прамысл. адходаў. пры ачыстцы сцёкавых водаў, нейтралізацыі ядахімікатаў, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. Mae і негатыўны бок — выклікае псаванпе некат. матэрыялаў (гл. Біялагічныя пашкоджанні). Пытанні Б. д. вывучаюць у Ін-це мікрабіялогіі АН БССР, Бел. НДІ водных праблем, Бел. н.-д. сан,ГІГІенІЧНЫМ ІН-це. .4. ..4. Малама. БІЯЛАГІЧНАЯ КАРОЗІЯ. тое, што біялагічныя пашкоджанні.
    БІЯЛАГІЧНАЯ МЕЛІЯРАЦЫЯ ВАДАЁМАУ. паляпшэнне карысных уласцівасцей азёр, вадасховішчаў, рэк. сажалак, каналаў, ліманаў біял. сродкамі. У рыбгасах Беларусі выкарыстоўваюць белага амура для ачышчэпня рыбагадавальных сажа-
    лак, азёр і вадасховішчаў ад празмернага зарастапня воднай расліннасцю, з дапамогай звычайнага таўсталобіка абмяжоўваюць развіццё планктонных водарасцей, драпежныя рыбы (шчупак, судак, вугор) вызваляюць рыбагасп. вадаёмы ад шкодных і дробных малакаштоўных рыб, што дае магчымасць атрымліваць дадатковую высакаякасную біял. прадукцыю. У паляўнічых гаспадарках пасадкамі водных і балотных раслін ствараюць спрыяльныя ўмовы жыцця, харчавання і размнажэння вадаплаўных птушак і пушных звяркоў. Пасадкамі трыснягу, рагозу, вярбы і інш. раслін замацоўваюць і ахоўваюць ад размыву хвалямі адхоны дамб і берагі вадасховішчаў, сажалак і каналаў. Палосы суцэльнай расліннасці ўздоўж берагоў вадаёмаў прадухіляюць змыў у вадаёмы з навакольных тэрыторый часціпак глебы, біягенных рэчываў. Б. м. в. выкарыстоўваецца самастойна або разам з тэхн., хім. і інш. меліярацыямі, уваходзіць у склад мерапрыемстваў біялагічнай рэкультывацыі. у. п. Ляхновгч. БІЯЛАГІЧНАЯ ПРАГРАМА МІЖНАРбДНАЯ (МБП; International Biological Program, IBP), комплекс даследавапняў біял. прадукцыйнасці экалагічных сістэм, праблем аховы прыроды, адаптацыі чалавека да розных умоў жыцця і інш. Праведзена ў 1964—72 паводле зацверджаных Генеральнай асамблеяй МБП асн. напрамкаў даследаванняў (прадукцыйнасць наземных, прэснаводных і марскіх згуртаванняў, прадукц. працэсы, выкарыстанне і ўзнаўленне біял. рэсурсаў, адаптацыя чалавека, ахова ўнутр. вадаёмаў [праект «Аква»], ахова і вывучэнне балот і тарфянікаў [праект «Тэльма»] і інш.). У выкананні праграмы ўдзельнічалі вучоныя болып за 100 краін, у т. л. Беларусі (Ін-ты Аддзялення біял. навук АН БССР, БДУ і інш.), якія правялі цыкл даследаванняў па біяцэналогіі, экалагічнай энергетыцы, ахове прыроды і інш. раздзелах. Пераемніца МБП — праграма «Чалавек і біясфера».
    Літ.: ІІтогн нсследованпй по международной бнологнческой программе в Белорусской ССР.— Мн„ 1974.
    БІЯЛАГІЧНАЯ ПРАДУКЦЬ'ІЙНАСЦЬ, узнаўленне біямасы раслін, мікраарганізмаў і жывёл той ці іншай экасістэмы (біягеацэнозу). У больш вузкім сэнсе Б. п.— узнаўленне біямасы дзікіх жывёл і раслін, якія выкарыстоўваюцца чалавекам. Звычайна вызначаецца масай прадукцыі, якая ўтвараецца на адзінку плошчы ці аб’ёму (вады, глебы)
    за адзінку часу (год, месяц, вегет. перыяд) або эквівалентнымі ёй велічынямі энергіі ці біягенных лятучых рэчываў. Прадукцыю аўтатрофных арганізмаў (фотаі хемасінтэтыкаў — прадуцэнтаў') называюць першаснай. Гетэратрофныя арганізмы — кансументы ператвараюць частку арган. рэчыва першаснай прадукцыі ў другасную прадукцыю — біямасу свайго цела, а частку выкарыстоўваюць для дыхання. Другасная прадукцыя ў дзесяткі і сотні разоў меншая за першасную. Б. п. зменьваецца ў шырокіх межах пад уплывам абіятычных фактараў, што можа выкарыстоўвацца чалавекам для яе рэгулявання. Першасная Б. п. хваёвых лясоў Беларусі ад 2,41 (верасовых і лішайнікавых) да 4,35 т/га за год (чарнічных), на маладых хваёвых высечках — 0,9 т/га за год. Велічыпі першаснай Б. п.: для лістападных лясоў умеранай зоны 6—25, лесахмызняковых згуртаванняў 2,5— 12, балот 8—35, аграбіяцэнозаў 1—35 тон сырой масы на гектар за вегет. перыяд. Сумарная гадавая першасная прадукцыя фітапланктону, макрафагаў і перыфітону мезатрофнага воз. Нарач 6,6, слабаэўтрофнага воз. Мястра 7,5, моцнаэўтрофнага воз. Баторын 7,8 МДж/м2. Першасная прадукцыя рыбагадоўчых сажалак БССР, якія інтэнсіўна эксплуатуюцца, 10,5—12,5 МДж/м2 за вегет. перыяд. Вывучэнне Б. п. стварае аснову рацыянальнага выкарыстання прыроды.
    Лгт.: Вернадскнй В. II. Жнвое веіцество.— М., 1978; Птогн нсследованпй по Международной бнологнческой ппограмме в Белорусской ССР.— Мн., 1974; Дювнньо П., Танг М. Бносфера іі место в ней человека: Пер. с франц.— М., 1968 ; Рнклефс Р. Основы обіцей экологпп: Пер. с англ.— М., 1979.	У. П. Ляхноеіч.
    БІЯЛАГІЧНАЯ РЭКУЛЬТЫВАЦЫЯ, аднаўленне з дапамогай біял. сродкаў карысных уласцівасцей (асяроддзеўтваральных, гасп., рэкрэацыйпых, эстэт. і інш.) зямельных тэрыторый, парушаных вытв. дзейнасцю. Ажыццяўляецца найчасцей пасля горнатэхн. рэкультывацыі, найб. эфектыўная і эканамічна выгадная па плошчах, дзе немагчыма стварыць слой насыпнога ўрадлівага грунту. На Беларусі можа мець, напр., істотнае значэнне пры рэкультывацыі тарфяных выпрацовак, кар’ераў, зямель Салігорскага горнапрамысл. раёна.
    Асноўныя метады Б. р. тэхнагенных грунтоў (напр., адвалаў) з нязначнай колькасцю гумусу прадугледжваюць вырошчванне дрэў-азотаназапашвальнікаў, пасеў сідэратаў, пасадку піянерных відаУ, якім уласцівы сімбіёз з азотфіксавальнымі бактэрыямі і актынаміцэтамі. Гэтыя меры дапамагаюць стварыць за кароткі час лесараслінныя ўмовы, пры-
    датныя для інш. лясных відаў, развіццё якіх істотна залежыць ад азотнага жыўлення. Лепшыя азотазапашвальнікі — вольхі чорная і шэрая, лох вузкалісты, абляпіха. Прыдатныя на мэты Б. р. бяроза бародаўчатая, парэчкі залацістыя, шыпшына, магутная каранёвая сістэма якіх замацоўвае вял. аб’ёмы адвальных грунтоў. Добрыя фітамеліяранты для бедных адвальных грунтасумесей — біручына, ліпа драбналістая, груша звычайная, клён вастралісты, дуб звычайны, каштан горкі звычайны, скумпія. свідзіна, з травяністых раслін — лубін, доннік, дзюнныя злакі. Пры Б. р. тарфяных выпрацовак на Беларусі побач з вырашэннем прыродаахоўных задач ставіцца пытанне аб стварэнні на іх месцы плантацый каштоўных ягадных раслін—журавін, буякоў. Б. р. цесна звязана з правядзепнем меліярацыйных мерапрыемстваў. Пра Б. р. водных аб’ектаў гл. Біялагічная мелгярацыя вадаёмаў.	Я. В. Малашэвгч.
    БІЯЛАГІЧНЫ МЁТАД а х о в ы р а с л і н, выкарыстанне жывых арганізмаў або прадуктаў іх жыццядзейнасці для знішчэння шкодных арганізмаў, прадухілення ці памяншэння страт, якія імі наносяцца. Для гэтых мэт выкарыстоўваюць драпежных і паразітычных насякомых (энтамафагаў), драпежных кляшчоў (акарыфагаў), энтамапатагенныя і антаганістычныя мікраарганізмы (бактэрыі, грыбы, вірусы, актынаміцэты), насякомаедных птушак і млекакормячых, прадукты абмену жывоіі клеткі (антыбіётыкі, фітанцыды). Б. м. прадугледжвае вывучэнне прыродных рэсурсаў энтамафагаў, энтамапатагепных і антаганістычных мікраарганізмаў у аграбіяцэнозах і лясных насаджэннях, распрацоўку і ўкараненне метадаў абагачэння біяцэнозаў карыснымі арганізмамі, інтрадукцыю і перасяленне энтамафагаў унутры арэала, масавае культываванне энтамафагаў і карысных мікраарганізмаў, прымяпенне іх на пасевах с.-г. раслін і ў лясах. Б. м. абагачае біяцэнозы карыснымі арганізмамі, дае магчымасць абмежаваць выкарыстанне хім. прэпаратаў у барацьбе са шкоднікамі і хваробамі раслін і паменшыць небяспеку пестыцыднага забруджвання глебы, с.-г. і лясной прадукцыі.