• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Л. I. Збралевіч.
    БІЁІПКА (грэч. bion элемент жыцця, літар., які жыве), павука, якая вывучае асаблівасці будовы і жыццядзейнасці арганізмаў з мэтай стварэння новых прылад, механізмаў, сістэм. Цесна звязана з біялогіяй, фізікай, хіміяй, электронікай і інш. Задача Б.— выкарыстанне элементаў біял. формы руху і іх сукупнасці у небіял. сістэмах. Асаблівасць метадалогіі Б.— верыфікацыя навук. і тэхн. ідэй на трох этапах: біял., тэарэт. і тэхнічным. Да біял. этапа належыць вывучэнне універсальных біял. уласцівасцей і заканамернасцей і пошук «патэнтаў» прыроды, г. з. жывых прататыпаў для вырашэння тэхн. і тэхнал. задач; да тэарэтычнага — класіфікацыя, абагульненне даных у аспекце Б., абстрагіраванне, фармалізацыя і пазнанне біял. з’яў, уласцівасцей і заканамернасцей на аснове мадэлявання; да тэхн. этапа належыць распрацоўка на аснове мадэлей дзейных макетаў, якія б адпавядалі запатрабаванням тэхнікі. Кірункі сучаснай Б.: рэцэпцыя і аналізатарныя сістэмы, нейрабіёніка, біямеханіка, арыентацыя і навігацыя, біяэнергетыка.
    Афіцыйнае прызнанне атрымала на 1-м нац. сімпозіуме па Б. ў Дайтане (ЗША, I960). У СССР н.-д. работы па Б. арганізоўвае і каардынуе секцыя AH СССР пры навук. савеце па комплекснай праблеме «Кібернетыка». У БССР у пач. 1960-х г. на базе Лабараторыі электронікі АН БССР створана група біяэлектронікі. Праводзіліся даследаванні па пытаннях рэцэпцыі эл.-магн. палёў (Лабараторыя электронікі, Ін-т генетыкі і цыталогіі АН БССР), мадэляванні некат. біял. працэсаў (ін-ты эксперым. батанікі і фізіялогіі АН БССР), біямеханіцы (Ін-т заалогіі АН БССР), мадэляванні рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы (Мінскі мед. ін-т) і інш. Адбьіліся 2 сімпозіумы прыбалтыйскіх рэспублік і Беларусі па Б. (1966, Рыга; 1967, Мінск).
    Я. Т. Кулгн. БІЁТА ЎСХОДІІЯЯ, расліна сям. кіпарысавых; тое, што платыкладус усходні.
    БП, бойныя галубы, парода высакалётных свойскіх галубоў. Радзіма — Іран. У СССР пашыраны ў Сярэдняй Азіі, Крыме, на Каўказе. У БССР разводзяць аматары. Адрозніваюцца Б. адзін ад другога памерамі дзюбы (доўга-, сярэднеі караткадзюбыя), аперанасцю ног (ад малаапераных да махначоў). Бываюць гладкагаловыя, чубатыя, насачубыя, двухчубыя; белыя, чырвоныя, чорныя, жоўтыя, шызыя, стра-
    Бікаэка авальная.
    катыя і белыя з афарбаваным хвастом або з афарбаванымі шчыткамі крылаў (пераважаюць на Беларусі). Адметная рыса пароды — палёт да сярэдняй вышыні чарадой, затым кожная птушка асобна падымаецца вертыкальна «слупом» або спіральна ўверх, на момант затрымліваецца, перакручваецца праз хвост і рэзка б’е (лопае) крыламі (адсюль назва). Сумяшчэнне палётаў і «слупоў» называюць гульнямі. Лепшыя з Б. працягваюць гульні 5—6 гадз.
    БІКА9КА, бікасека (Вісоеса), род аднаклетачных эўгленавых водарасцей сям. бікаэкавых. Вядомы 8 пераважна марскіх відаў. На Беларусі ў азёрах Нарач, Мястра, Баторын, р. Прыпяць, сажалках. вадасховішчах адзначаны 3 віды. Болыппашыраны з іх Б. авальная (В. ova­ta) — эпіфіт на водарасцях (астэрыянела, мелазіра і інш.) і Б. планктонная (В. planctonica).
    Клетка знаходзіцца ўнутры шчыльнай бакалападобнай «хаткі» з адной адтулінай, прымацавана да яе жгуцікам. Рухаюцца Б. з дапамогай другога жгуціка, які выходзіць з адтуліны. Размнажаюцца падоўжным дзяленнем клетак. БІКЛОЖА, Бікложка, рака, левы прыток Зах. Дзвіны, у Бешанковіцкім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца каля в. Замошша. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %0. Вадазбор (40 км2) нізінны, пад лесам 13 %. БІКЛОЖА, возера ў Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Бікложа, Пл. 0.23 км2. Даўж. 2,6 км, найб. шыр. 0,9 км, найб. глыб. 7 м, сярэдняя. 4 м. Пл. вадазбору 2,8 км2. Берагі нізкія. Слаба зарастае. Востраў пл. 0,25 га. На беразе возера в. Забелле.
    БІНАРНАЯ НАМЕНКЛАТУРА (ад лац. binarius двайны), б і н а м інальная наменклатура, прынятая ў навук. л-ры сістэма абазначэння жывых арганізмаў двайной лац. (або лацінізаванай) назвай па роду (1-е слова) і віду (2-е слова). Упершыню ўведзена К. Лінеем (1735). Стандартызацыя ў сучаснай навуцы каптралюецца міжнар. кодэксамі наменклатуры (бактэрый, бат. і заалагічнай).
    У лац. абазначэнні відаў жывых арганізмаў 1-е слова (назва роду — назоўнік у адз. л.) пішацца з вял. літары, напр., Vulpes (род ліс), Picea (род елка), 2-е, йіто абазначае сам від,— з малой, напр., Vulpes vulpes (ліс звычайны). Picea abies (елка еўрапейская). За навук. назвай віду іншы раз ідзе скарочанае імя вучонага, які ўпершыню апісаў дадзены від. Для таксонаў рангам вышэй віду ўжываюцца назвы. якія складаюцца з аднаго слова, ніжэй яго — з трох 1 больш слоў. што ўдакладняюць таксанамічнае становішча падвіду, раз* навіднасці, падразнавіднасці і інш.
    напр., Bison bonasus bonasus (зубр еўрапейскі падвід белавежскі), Picea abies subsp. acuminata (елка еўрапейская падвід востралускаватая), Picea abies var. fennica (елка еўрапейская разнавіднасць фінская).
    Літ.: Д ж е ф ф р н Ч. Бнологлческая номенклатура: Пер. с англ.— М., 1980.
    Я. I. Марозаў. БШУКЛЕАРЫЯ (Binuclearia), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. улотрыксавых. Вядомы 2 віды, трапляюцца ў саланавата-прэсных водах. На Беларусі Б. т а т р а нс к а я (В. tatrana) адзначана ў азёрах Палесся і р. Прыпяць.
    Ніткі негалінаваныя, у маладым узросце з тонкімі, потым тоўстымі перагародкамі паміж клеткамі. Клеткі аднаядравыя з пасценным хларапластал. Размнажэнне бясполае (зааспорамі) і полавае (ізагамія).
    БІРВЁТА, рака, правы прыток Дзісны, у Літ. ССР і Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. (вусцевая ч.). Даўж. 34 км. Пачынаецца з воз. Эрзветас. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0. Асн. прытокі: Свілка, у БССР Камайка (пачынаецца) і Мядзелка (справа).
    Вадазбор (1600 км!) сярэднеўзгорысты, у ніжняй ч. нізінны. Пад азёрамі 3 %, размешчаны ланцугом па левабярэжжы Мядзелкі (найб. Мядзел). Пад лесам 16 % тэр., мяшаны, суцэльны масіў паміж ніжнімі ч. рэчыіпчаў Камайкі 1 Мядзелкі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 10,4 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае да 50 % гадавога сцёку. Б. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйпых сістэм.
    БІРУТЭ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0.12 км2. Даўж. 0,82 км, найб. шыр. 0,22 км. Пл. вадазбору 19,2 км2. Катлавіна выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 8 м, стромкія, у верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,78 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана пратокай з воз. Уся, выцякае ручай у воз. Рака. На паўн. беразе возера в. Усяны.
    БІРУЧбК, рыба, сямейства акунёвых; тое, што джгір-насар.
    БІРУЧБІНА (Ligustrum), род кустоў, радзей невял. дрэў сям. маслінавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. У СССР 4 віды. На Беларусі для азелянення выкарыстоўваецца Б. звычайная (Z. vulgare), пашыраная на Украіне, Каўказе, у Малдавіі, Сярэдняй Еўропе і Міжземнамор’і. Цвіце ў чэрв.— ліпені.
    Лістападны куст выш. да 2 м з густа разгалінаванай кронай і прамастойнымі парасткамі. Лісце зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, скурыстае, знізу светлае, ланцэтнае або шырокаэліпсоіднае, даўж. каля 5 см. Кветкі дробныя. белыя, духмяныя, у мяцёлках. Плады — чорныя, бліскучыя касцянкі, выспяваюць у кастр.— ліст., доўга застаюцца на кустах. Размнажаюць пераважна насеннем.
    Засухаўстойлівая. адносна ценевынослівая. Меданос. Фарбавальная расліна. Выкарыстоўваецца на ўсёй тэр. Беларусі для жывых агароджаў, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак.
    В. Р. Анціпаў. БІТАУНІТ, мінерал з групы палявых шпатаў, гл. ў арт. Плагіяклазы. БІТУМІНОЗНЫ ТОРФ. прыдатны для атрымання тарфянога воску, мае ў сабе бітумаў не менш за 5 %. Торфы вярховага тыпу (хваёва-падвейны, падвейны, падвейна-сфагнавы) з ступенню распаду не менш за 30—35 %, попельнасцю да 6 %. Тарфяны воск з Б. т. ўжываецца для дакладнага ліцця, вытв-сці спец. змазак, тавараў быт. хіміі, фальгі, некаторых мед. прэпаратаў, мадыфікаваных воскаў. На Беларусі выяўлены 42 перепектыўныя радовішчы Б. т. Па тэрытарыяльна-вытв. паказчыках яны згрупаваны ў сыравінныя базы: Міжрэчанскую (балотныя масівы Вольхавае Усалонне, Гразінскае балота, Кладкі, Курняўскае балота, Мальцы, Сінічанка, Слаўнае балота, Туршоўскае-Чортава балота, Эсьмонскі Мох, Ясень), Мядзельскую (Габы, Суражынскае балота, Сэрвач), Обальскую (Далашапскі Мох, Забялянскі Мох, Мошна, Обаль-1, Обаль-2, Соржыцкі Мох, Сідзень, Судзіна балота, Чорны Мох, Чысцік, Ямішча), Бабруйскую (Вял. Мох, Заліцвінскі Мох, Кучынскі Мох-1, Тажылаўскі Мох, Хачынка), Дукор-
    Біручына звычайная.
    скую (Арэхаўскі Мох, Валмянскае балота, Дукора і Доўгае балота), Клічаўскую (Ванкоўшчына, Вял. Мох, Расмацкае балота, Сасноўка), Палескую (Кандаль-Яловец-Вольхава, Тапілаўскае балота), Старадарожскую (Асавецкі Мох, МікулінаМедзінскае балота, Застарыцкі Мох, Скачальскага возера масіў, Фаліцкі Мох), Чэрвеньскую (Амяло, Брады, Возерца, Гузнаж, Тапілы, Чарапоўка). Пра кожны балотны масіў гл. адпаведны артыкул. Агульныя запасы Б. т. на Беларусі 164 млн. м3. Міжрэчанская, Мядзельская і Обальская базы комплексныя, разам з Б. т. змяшчаюць гідролізны торф. У мэтах захавання рэсурсаў створаны12 рэзерватаў бітумнай сыравіны.
    С. Г. Беленькі.
    БІТУМЫ (ад лац. bitumen горная смала), агульная назва газападобных, вадкіх і цвёрдых рэчываў ці прадуктаў іх перапрацоўкі, якія складаюцца з вугляроду і вадароду, а часта з серы, кіслароду і азоту і раствараюцца ў арган. растваральніках. Б.— састаўная ч. каўстабіялітаў (сапрапеліты, гуміты і ыафтавыя Б.), асадкавых горных парод, торфу (гл. Бітумінозны торф), глебы, раслінных і жывёльных рэчываў. Адрозпіваюць Б. прыродныя (нафта і яе вытворныя: нафтавыя газы, асфальты, азакерыты і інш.) і штучпыя, якія астаюцца ад перагонкі нафты, крэкінгу і ачысткі маслаў. На Беларусі прыродныя Б. трапляюцца амаль ва ўсіх пародах платформавага чахла. Найб. канцэнтрацыя іх у міжсалявых, падсалявых карбанатпых і надсалявых тэрыгенных адкладах дэвону Прыпяцкага прагіну, дзе сканцэнтраваны асн. прамысл. паклады нафты. Прыродныя Б. на Беларусі скарыстоўваюцца як маркіравальныя адклады пры расчляненні асадкавых горных парод, штучныя Б., атрыманыя пры перапрацоўцы нафты (Наваполацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя з-ды),— як асфальт у дарожным буд-ве, у вытв-сці розных электраі гідраізаляцыпных матэрыялаў.